Чтение онлайн

на главную

Жанры

Падзенне (на белорусском языке)
Шрифт:

Цярпенне? Што ж, тут вы, безумоўна, маеце рацыю. Нам усiм варта набрацца цярпення i пакорна чакаць Апошняга Суду. Але вось шкада: мы чамусьцi спяшаемся. Спяшаемся настолькi, што я нават мусiў ператварыцца ў суддзю-пакаяльнiка. Але спачатку мне трэба было неяк паладзiць са сваiмi адкрыццямi i звыкнуцца са смехам маiх суайчыннiкаў. Я павiнен быў нешта адказаць цi, прынамсi, пашукаць адказу на заклiк, якi быў звернуты да мяне ў той памятны вечар. I гэта аказалася нялёгка, я доўга блукаў. Я не мог знайсцi рады да той самай пары, пакуль несцiханы смех i кпiны маiх суайчыннiкаў не навучылi мяне глыбей зазiрнуць у сваю душу, i тады я нарэшце зразумеў, што яна зусiм няпростая. Не ўсмiхайцеся, гэта не такая элементарная iсцiна, якою здаецца спачатку. I, дарэчы, элементарнымi называюцца не тыя iсцiны, якiя вiдаць адразу, а тыя, што пазнаюцца ў канцы, пасля сама складаных.

Так было i са мной. Я доўга вывучаў сябе i нарэшце пераканаўся ў глыбокай дваiстасцi чалавечай натуры. Пакапаўшыся ў сваёй памяцi, я зразумеў, што сцiпласць дапамагала мне вылучацца, пакорлiвасць -

перамагаць, а дабрачыннасць - прыгнятаць сваiх блiзкiх. Я ваяваў мiрнымi сродкамi i, выяўляючы абсалютную бескарыслiвасць, дамагаўся нарэшце ўсяго, чаго хацеў. Так, напрыклад, я нiколi не скардзiўся, калi нехта забываў павiншаваць мяне з днём нараджэння, i такая мая сцiпласць многiх проста зачароўвала. Але яе прычыны хавалiся намнога глыбей: я хацеў быць занядбаным, забытым, каб потым мець прыемную магчымасць паскардзiцца на гэта самому сабе. Ужо за некалькi дзён да славутай даты, пра якую я, вядома ж, выдатна помнiў, я рабiўся пiльны i ўважлiва сачыў, каб нiшто не магло засяродзiць увагу, нiшто не патрывожыла памяць тых, на чыю няпамятлiвасць я разлiчваў (аднойчы ў мяне нават узнiкла спакуслiвае жаданне пераблытаць лiсткi ў насценным календары!). Але нарэшце мая адзiнота была даказаная, i я мог спакойна аддацца ўцехам мужнага смутку.

Такiм чынам, кожная мая дабрачыннасць мела свой адваротны i намнога меней прывабны бок. Затое, калi на гэта зiрнуць iначай, мае хiбы абарочвалiся мне ж на карысць. Напрыклад, тое, што я быў вымушаны хаваць ад другiх заганы свайго жыцця, надавала мне халодны i непадступны выгляд, якi ўсе прымалi за непадкупную дабрадзейнасць, мая абыякавасць, а значыць, i непераборлiвасць у адносiнах да людзей, прыносiла мне iх любоў i ўдзячнасць, i нарэшце, учынкi, якiя я рабiў з чыстага эгаiзму, лiчылiся за вышэйшую велiкадушнасць. На гэтым пакуль што спынюся, бо залiшняя сiметрычнасць перашкодзiць маёй нагляднасцi. Дый, зрэшты, што там казаць - якi б я нi быў чэрствы, я нiколi не мог устаяць перад прапанаваным кiлiшкам вiна цi прывабнай жанчынай! Мяне ўсе лiчылi за дзейнага, энергiчнага чалавека, а маёю стыхiяй быў ложак. Я паўсюль крычаў пра сваю вернасць, але ў мяне, бадай, не было нiводнага сябра, якому б я нарэшце не здрадзiў. Здрады, праўда, нiколi не замiналi маёй адданасцi, я мог занядбаць добрую справу хiба праз сваю ленаватасць, але нiколi не адмаўляў у дапамозе блiзкаму чалавеку, калi знаходзiў у тым асалоду. I ўсё ж дарэмна я паўтараў сабе гэтыя збiтыя iсцiны, яны мала мяне суцяшалi. Часам, уранку, я выклiкаў сябе на бязлiтасны суд i прыходзiў тады да высновы, што найбольшага поспеху мне ўдалося дабiцца ў сваёй пагардзе да iншых. Прычым больш за ўсё я пагарджаў менавiта тымi, каму часцей за другiх памагаў. З вялiкай пачцiвасцю i заўжды ўсхваляванай спагадай я, па сутнасцi, кожны дзень пляваў у твар усiм сляпым, якiх сустракаў на дарозе.

Ну скажыце, цi можа быць гэтаму нейкае апраўданне? У мяне, увогуле, адно было, але настолькi мiзэрнае, што яго нават няёмка прымаць пад увагу. Справа ў тым, што я быў проста няздольны паверыць, што чалавечыя клопаты могуць быць нечым сур'ёзным. У чым было гэта сур'ёзнае, я не ведаў, але тое, што я бачыў перад сабой, здавалася мне нейкай гульнёй - часам забаўнаю, часам нудлiвай. Мне былi абсалютна незразумелыя iмкненнi i намаганнi некаторых людзей. I я заўжды са здзiўленнем i недаверам глядзеў на тыя дзiўныя iстоты, якiя маглi загiнуць дзеля грошай, кiдалiся ў роспач, страцiўшы "грамадскае становiшча", цi з самавiтым выглядам ахвяравалi сабой дзеля дабрабыту сям'i. Куды лепей я разумеў таго сябра, якi ўбiў сабе ў галаву кiнуць палiць i праз неверагоднае напружанне волi нарэшце дабiўся свайго. Неўзабаве, адным прыгожанькiм ранкам, ён разгарнуў газету, прачытаў пра выбух першай ядзернай бомбы i, азнаёмiўшыся з яе чарадзейнымi якасцямi, не адкладаючы пабег у тытунёвую лаўку.

Безумоўна, часам i я рабiў выгляд, нiбы стаўлюся да жыцця сур'ёзна. Але вельмi хутка такая сур'ёзнасць таксама здавалася мне легкадумнай, i я зноў пачынаў выконваць сваю ролю, стараючыся, каб яна выходзiла як мага лепш. Я прыкiдваўся чалавекам разумным, высока маральным, дзейным, прасякнутым грамадзянскiмi абавязкамi, памяркоўным, поўным высакароднага абурэння, спагадлiвым, павучальным... На гэтым дазволю сабе спынiцца, бо спадзяюся, вы ўжо зразумелi, што я быў такi самы, як i мае галандцы, - i тут, i недзе вельмi-вельмi далёка. Я адсутнiчаў менавiта тады, калi, здавалася, засяроджваў на сабе ўсеагульную ўвагу. А сапраўды натхнёны i шчыры я быў, хiба што займаючыся спортам ды ў войску, дзе прымаў удзел у вадэвiлях, якiя мы ставiлi ў палку для свайго ж задавальнення. У абодвух выпадках iснавалi пэўныя правiлы - абсалютна несур'ёзныя, але дзеля забавы iх трэба было прытрымлiвацца. Яшчэ i цяпер поўны да берагоў стадыён падчас нядзельных матчаў i тэатр, якi я заўсёды любiў непадзельнаю страсцю, - адзiныя месцы ў свеце, дзе я адчуваю сябе бязвiнным.

Але хто можа пагадзiцца, каб такое стаўленне лiчылася правамерным, калi гаворка iдзе пра каханне, пра смерць цi пра заробкi нашых нябог-працоўных? А што ж мне было з сабою рабiць, калi каханне Iжоты я ўяўляў толькi ў раманах або на сцэне, перадсмяротная агонiя здавалася мне добра згулянаю роляй, а ўсе рэплiкi маiх збяднелых клiентаў прамаўлялiся нiбы па адным сцэнарыi? Я жыў сярод людзей, не падзяляючы iх iнтарэсаў, i таму быў проста няздольны паверыць у сур'ёзнасць сваiх абавязкаў перад iмi. У мяне ставала пачцiвасцi i абыякавасцi, каб адказваць людзям тым, чаго яны чакалi ад мяне ў маiм прафесiйным, сямейным i грамадскiм жыццi, але я заўсёды рабiў гэта з такою няўважнасцю, што нарэшце ўсё толькi псаваў. Маё жыццё праходзiла пад знакам дваiстасцi, i сама важныя ўчынкi я рабiў найчасцей тады, калi меней за ўсё пра iх думаў. Цi не гэту дваiстасць, як i iншае сваё глупства, я нiколi не мог сабе дараваць? Цi не яна прымушала мяне ўпарта змагацца з судом сумлення i акружаючых i пастаянна шукаць нейкага выйсця?

Пэўны час маё жыццё знешне цякло так, нiбыта нiчога ў iм не змянiлася. Я кацiўся па старых, аб'езджаных рэйках. А пахвал вакол мяне, як знарок, яшчэ болей прыбавiлася. Вось тут i хавалася галоўная бяда. Памятаеце: "Гора вам, калi ўсе людзi скажуць добра пра вас!" Залатыя словы! I гора мне! Мая зладжаная машына адразу занаравiлася, закапрызiла, i ў яе рухавiку пачалiся незразумелыя перабоi.

Тады ў маё жыццё i ўварвалася думка пра смерць. Я падлiчыў, колькi гадоў мне яшчэ засталося да канца. Пачаў шукаць прыклады, калi нехта памiраў у маiм узросце. I мяне занепакоiла думка, што я не паспею выканаць пастаўленую мне задачу. Якую задачу? Гэтага я не ведаў. Дый, зрэшты, цi варта было жыць далей так, як я жыў раней? Але праблема была нават не ў гэтым. Мяне мучыў да смешнага дзiўны страх: што здарыцца, калi перад смерцю я так i не прызнаюся ў сваiм ашуканстве? Не перад Богам, не, i не перад нейкiм яго прадстаўнiком на Зямлi - я быў вышэйшы за гэта, вы ведаеце. Я мусiў прызнацца людзям, свайму сябру, напрыклад; цi каханай жанчыне. Во калi затаiць хоць адну маленечкую ману пры жыццi, смерць зробiць яе назаўжды непапраўнай. I нiколi, нiхто не дазнаецца праўды, бо адзiны, хто яе ведаў, знёс таямнiцу з сабой - у магiлу. Ад думкi пра такое беспаваротнае праўдазабойства ў мяне круцiлася ў галаве. Заўважу дарэчы, што сёння ад падобнай магчымасцi я адчуў бы хутчэй далiкатную асалоду. Няўжо не прывабна знаць тое, чаго марна шукае ўвесь свет, i хаваць у сваёй кватэры рэч, за якой бясплённа ганяюцца тры палiцэйскiя службы? Але не будзем спяшацца... Тады ў мяне ўсё гэта выклiкала занепакоенасць, бо я не знайшоў яшчэ патрэбнага рэцэпта.

Вядома, мне карцела пазбыцца такога пачуцця. Цi мае значэнне ашуканства аднаго чалавека ў гiсторыi цэлых пакаленняў? I чаго вартае намаганне пралiць святло праўды на мiзэрную хлусню, занядбаную ў акiяне вякоў, як драбiнка солi ў моры? Я стараўся пераканаць сябе, што цялесная смерць, мяркуючы па тых выпадках, якiя я бачыў, - сама па сабе ўжо дастатковая кара, каб змыць любы грэх. Чалавек зарабляе сабе паратунак (або права знiкнуць назаўжды) праз пот i пакуты агонii. I ўсё ж пачуццё неспакою мацнела, думка пра смерць ужо не пакiдала мяне, i я пачынаў з ёю кожны свой дзень, Лёсткi сяброў рабiлiся мне ўсё больш невыносныя. Мне здавалася, што яны яшчэ больш павялiчваюць маё ашуканства, робяць яго настолькi вялiкiм, што я ўжо нiколi не здолею пазбавiцца ад яго.

I вось настаў дзень, калi я не вытрываў. Першая рэакцыя была хаатычная. Я - хлус, i я сам абвяшчу пра гэта, я кiну сваю двухаблiчнасць у твар гэтым ёлупам раней, чым яны пра яе здагадаюцца. Вам патрэбная праўда? Дык вось бярыце яе, я прымаю ваш выклiк. Каб не дапусцiць крывадушных усмешак, я лепей сам зраблюся ўсеагульным пасмешышчам. Увогуле, я i тут перш за ўсё стараўся пазбегнуць прысуду. Я хацеў перацягнуць гэтых кплiўцаў на свой бок цi, прынамсi, спадзяваўся сам стаць побач з iмi. Я марыў пра тое, як буду штурхаць на дарозе сляпых, i па глухой, нечаканае радасцi, якая нараджалася ў мяне ў душы, пачынаў усведамляць, як я iх ненавiджу. Я рабiў планы, як буду праколваць шыны ў iнвалiдных калясках, як буду крычаць: "Смярдзючыя дурнi!", стоячы пад рыштаваннем, на якiм працуюць рабочыя, як надаю па карку жаўтаротым сысункам у метро. Але ўсё гэта былi толькi мары, якiя нiколi не спраўджвалiся, а калi мне i выпадала рабiць што-небудзь падобнае, то я адразу пра ўсё забываў. Тым не менш, ужо адно слова "правасуддзе" даводзiла мяне да лютасцi. Я па-ранейшаму быў вымушаны карыстацца iм у сваiх адвакацкiх прамовах. Але пасля - помсцiў за гэта, публiчна аблiваючы брудам усю сутнасць чалавечай справядлiвасцi. Я нават абвясцiў, што збiраюся выдаць манiфест, у якiм пакажу ўсю паднаготную прыгнечаных, якiя самi прыгнятаюць сумленных людзей. А аднойчы, калi я ласаваўся лангустам на тэрасе адкрытага рэстарана, да мяне прычапiўся жабрак. Ён мне так назаляў, што нарэшце я мусiў папрасiць гаспадара, каб ён выгнаў задрыпанага галадранца. Калi ж я пачуў, як гэты змагар за праўду ўгаворвае небараку сысцi прэч, я прыйшоў у поўнае захапленне: "Няўжо вам няясна, што вы замiнаеце гэтым панам i панi?
– казаў ён.
– Ды пастаўце сябе на iх месца!" Апроч таго, я ўсiм i кожнаму скардзiўся, што цяпер, на жаль, мiнуў той час, калi можна было дзейнiчаць накшталт аднаго рускага памешчыка, характар якога мяне зачароўваў: ён загадваў сцябаць пугай i тых сялян, якiя з iм прывiталiся, i тых, якiя гэтага не рабiлi, - у абодвух выпадках, як ён лiчыў, дзёрзкасць была аднолькавая.

Зрэшты, у мяне здаралiся i горшыя выбрыкi. Я нават пачаў быў пiсаць "Оду палiцыi" i "Апафеоз гiльяцiны". А галоўнае - паставiў сабе абавязкам рэгулярна наведваць кавярнi, у якiх збiралiся нашы прафесiйныя гуманiсты. Дзякуючы майму сумленнаму мiнуламу яны прымалi мяне заўжды вельмi сардэчна. I вось, нiбы незнарок, я кiдаў адну бязвiнную фразу - я казаў: "Дзякуй Богу!" цi яшчэ прасцей: "Божа мой..." Вы ведаеце, якiя прымхлiвыя нашы карчомныя атэiсты. У першую хвiлiну пасля майго святатацкага заяўлення запаноўвала агульнае аняменне, усе збянтэжана пазiралi адзiн на аднаго, i тут пачынаўся гвалт адны кулём выляталi з кавярнi, другiя пачыналi гнеўна квахтаць, нiхто нiчога не слухаў, i ўсе бiлiся ў курчы, як чорт, якога акрапiлi святою вадой.

Поделиться:
Популярные книги

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Король Масок. Том 1

Романовский Борис Владимирович
1. Апофеоз Короля
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Масок. Том 1

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Девочка по имени Зачем

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.73
рейтинг книги
Девочка по имени Зачем

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи