Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падзенне (на белорусском языке)
Шрифт:

Тут вось дзе загваздка: пераканацца ў вернасцi канчаткова, бадай што, немагчыма, i з кожнай новай каханкай усё трэба паўтараць нанава. З часам гэта ўваходзiць у звычку, i хутка ты пачынаеш патрабаваць клятвы, нават не думаючы, на што яна табе патрэбна: у цябе ўжо рэфлекс. Нарэшце ўзнiкае такая сiтуацыя, калi ты бярэш, абсалютна таго не жадаючы. I можаце мне паверыць, некаторым бывае цяжэй за ўсё не ўзяць таго, чаго яны не хочуць.

Так са мной аднойчы i здарылася. Няма нiякай патрэбы расказваць, хто яна была, скажу толькi адно: яна мяне зусiм не хвалявала i прывабiла хiба што сваiм пасiўным i адначасова прагным выглядам. Шчыра кажучы, задавальненне было даволi пасрэднае, чаго i трэба было чакаць. Але комплексамi я нiколi не мучыўся i, развiтаўшыся з гэтай асобай, хутка яе забыў. Я не думаў, каб яна нешта заўважыла, i ўжо зусiм не мог уявiць, што ў яе ўзнiкнуць нейкiя думкi. Зрэшты, у яе быў такi адчужаны выгляд, што мне падалося, нiбы яна наогул не здольная бачыць, што робiцца ў свеце. I тым не менш, праз некалькi тыдняў я даведаўся, што яна расказала пра мае недахопы нейкаму старонняму чалавеку. Першае пачуццё ў мяне было, што мне здрадзiлi; аказваецца, яна была не такая пасiўная, якой мне здавалася, i ў яе таксама былi нейкiя думкi! Але потым я пацiснуў

плячыма i зрабiў выгляд, быццам мне ўсё гэта проста смешна. I я сапраўды пасмяяўся, бо гэты iнцыдэнт, зразумела, не меў нiякага значэння. Дый дзе ж яшчэ, як не ў справах сексу з усiмi яго дзiвацтвамi, сцiпласць мусiць быць правiлам? Але ж не, i тут кожны хоча выставiць сябе ў сама выгадным святле, няхай хоць бы перад самiм сабою. Вось i я - я сцiпла пацiснуў плячыма, i ведаеце, што зрабiў? Трошкi пазней я зноў спаткаўся з гэтай жанчынай, зноў зрабiў усё, каб яе спакусiць, i зноў авалодаў ёю. Зрэшты, гэта было не так ужо цяжка: жанчыны таксама не любяць, каб гэтая справа канчалася расчараваннем. I вось, як толькi мне ўсё гэта ўдалося, я пачаў лiтаральна мучыць яе. Гэта атрымлiвалася ў мяне мiмаволi. Я кiдаў i зноў вяртаўся да яе, я прымушаў яе аддавацца мне ў сама неадпаведны час i ў сама неадпаведных абставiнах, я абыходзiўся з ёю ва ўсiх адносiнах так жорстка, што нарэшце прывязаўся да яе, як, напэўна, прывязваецца турэмны наглядчык да свайго вязня. I так доўжылася да таго дня, пакуль яна, у нястрымным парыве пакутлiвай палкасцi, на ўвесь голас не ўславiла таго, хто яе прыгнятаў. З таго дня я пачаў ад яе аддаляцца. I потым забыўся зусiм.

Нягледзячы на ваша далiкатнае маўчанне, я, бадай, пагаджуся, што гэта не вельмi яркая гiсторыя. I ўсё-такi - прыгадайце сваё жыццё, мой дарагi суайчыннiк! Пакапайцеся ў памяцi, я ўпэўнены, што вы знойдзеце ў ёй такую самую або падобную да гэтай гiсторыю i пазней самi распавядзеце яе. Што ж да мяне, то я смяяўся, калi прыгадваў гэту прыгоду. Праўда, гэта быў ужо iншы смех, ён быў нечым падобны на той, што я чуў на мосце Мастацтваў. Я смяяўся са сваiх любоўных i абарончых прамоў. Нават больш з абарончых, нiж з любоўных, бо ў размовах з жанчынамi я ўсё-ткi хлусiў менш. Маiмi паводзiнамi тут кiраваў iнстынкт, а ён гаворыць заўсёды ясна i без акалiчнасцей. Акт кахання - гэта ўжо прызнанне. Тут найбольш яскрава выяўляюцца i ваш эгаiзм, i ваша пыхлiвасць цi, наадварот, - ваша сапраўдная велiкадушнасць. Па сутнасцi, у гэтай сумнай гiсторыi я больш, чым калi б то нi было, паказаў сабе, хто я ёсць. Я быў у ёй больш шчыры, чым сам пра гэта здагадваўся, я ўбачыў нарэшце, як я жыву. I ўсё ж, нягледзячы на ўсё гэта - нягледзячы на тое, што я паводзiў сябе менавiта так, як вам расказаў, маё прыватнае жыццё было больш вартае павагi, чым мае напышлiвыя адвакацкiя прамовы пра бязвiннасць i правасуддзе. Ва ўсякiм выпадку, у сваiх адносiнах з жанчынамi я не мог падманвацца наконт сапраўднай сутнасцi маёй натуры. Нiхто не крывадушнiчае ў сваiх уцехах - ужо не памятаю, цi сам я гэта прыдумаў, цi прачытаў недзе, але думка слушная, праўда?

Дык вось, пасля ўсяго, што са мной здарылася, i калi я пачаў разважаць аб прычынах, якiя перашкаджалi мне лёгка расставацца з жанчынамi i прыводзiлi да мноства паралельных сувязей, я канчаткова пераканаўся, што маё шчадралюбнае сэрца тут нi пры чым. Не яно кiравала мною, калi нейкая паненка, стамiўшыся чакаць Аўстэрлiца нашай любовi, сама заводзiла размову пра расстанне. Я адразу кiдаўся ёй насустрач, я iшоў на любыя кампрамiсы, уключаў усё сваё красамоўства, стараючыся распалiць у ёй пяшчоту i салодкую, мяккую страсць, але сам толькi ўяўна адчуваў тое ж самае - адзiнае, што мяне хвалявала, гэта магчымасць страцiць сваю любоўную ўладу над ёй. Часам, зрэшты, мне здавалася, што я пакутую сапраўды. Але досыць было бунтарцы ўсё-такi спраўдзiць сваё абяцанне i пакiнуць мяне, як я адразу яе забываў - як забываў i тады, калi яна вырашала вярнуцца. Не, не каханне i не велiкадушнасць кiравалi мною, калi мне пагражала небяспека аказацца пакiнутым; гэта было зусiм iншае жаданне жаданне быць самому каханым i атрымлiваць тое, што, на маю думку, мне належала. Але як толькi мяне зноў кахалi - я забываў пра сваю партнёрку i ўвесь свяцiўся ад радасцi, добры настрой вяртаўся да мяне, я рабiўся зноў абаяльны.

Заўважце, дарэчы, што моц маёй любоўнай улады над вернутаю каханкай нарэшце пачынала прыгнятаць i мяне. I ў асаблiва прыкрыя хвiлiны я казаў сабе, што iдэальным выйсцем з такога становiшча была б смерць гэтай асобы. Па-першае, яна замацоўвала б навечна наш саюз, а па-другое, пазбавiла б няшчасную ад рабскага паслушэнства. Але ж няможна хацець смерцi ўсiх i нарэшце вынiшчыць усё чалавецтва, толькi каб карыстацца бязмежнай свабодай, якую iначай уявiць сабе немагчыма. Супраць гэтага паўставалi мае пачуццёвасць i любоў да людзей.

Адзiнае сапраўды глыбокае пачуццё, якое мне выпадала перажыць у любоўных iнтрыжках, была ўдзячнасць. Удзячнасць за тое, што ўсё iдзе добра, што мне нiхто не назаляе, удзячнасць да тых жанчын, якiя пакiнулi мяне ў спакоi i далi поўную свабоду дзеянняў. Я нiколi не быў такi мiлы i вясёлы з каханкай, як у тых выпадках, калi сустракаўся з ёю, толькi што пераспаўшы з другой. Я нiбы адчуваў сябе ў даўгу перад усiмi жанчынамi за тое, што даравала мне адна з iх. Але якой бы нi была блытанiна ў маiх пачуццях, сэнс iх заўсёды зводзiўся да аднаго: утрымаць сваю ўладу над усiмi, каб скарыстацца ёю ў любы зручны мне час. Я выдатна разумеў, што магу быць шчаслiвы толькi ў тым выпадку, калi ўсе людзi на зямлi - цi, прынамсi, як мага большая iх колькасць - будуць неадрыўна глядзець на мяне, вечна адданыя, пазбаўленыя прыватнага жыцця, гатовыя ў любы момант адказаць на мой поклiч, нарэшце - асуджаныя на бясплоднасць да таго самага дня, пакуль я не зраблю ласку асвяцiць iх сваiм жыватворным ззяннем. Словам, каб мне жылося шчаслiва, людзi, якiх я выбiраў, мусiлi наогул не жыць. Яны павiнны былi толькi зрэдку на нейкi час ажываць, калi на тое была мая воля.

Паверце, я зусiм не займаюся самалюбаваннем, расказваючы вам усё гэта. Калi я прыгадваю той перыяд свайго жыцця, калi я патрабаваў усё, нiчога не даючы наўзамен, прымушаў столькi людзей служыць мне, нiбы засоўваў iх у лядоўню, каб заўжды мець у патрэбны час пад рукой, - ува мне ўзнiкае нейкае дзiўнае пачуццё. Далiбог, я нават не ведаю, як яго назваць. Можа быць, гэта сорам? Скажыце, дарагi суайчыннiк, цi не можа ад сораму трошкi пячы ў грудзях? Можа? Значыцца, гэта ён. Цi нейкае iншае дзiўнае пачуццё, якое таксама датычыцца гонару. Так цi iнакш, але гэтае пачуццё, здаецца, ужо

не пакiдала мяне пасля таго, як з глыбiнь маёй памяцi ўсплыла яшчэ адна сумная гiсторыя. Я больш не магу адцягваць свайго расказа пра яе, нягледзячы на ўсе мае выкруты i адступленнi, хоць, спадзяюся, вы на мяне не вельмi за iх крыўдуеце.

Го, а дождж перастаў! Зрабiце ласку, правядзiце мяне дадому. Нешта я стамiўся. I што сама дзiўнае - не ад таго, што доўга гаварыў, а ад адной толькi думкi, што мне яшчэ трэба будзе вам расказаць. Хадземце. Мне не спатрэбiцца многа слоў, каб апiсаць сваё галоўнае адкрыццё. Дый наогул навошта казаць лiшняе? Няхай статуя пакажацца вам ва ўсiм сваiм непрыкрытым выглядзе, таму - далоў напышлiвыя фразы! Дык вось... Гэта здарылася цёмнай лiстападаўскай ноччу, за два цi тры гады да таго, як у спiну мне прагучаў ужо вядомы вам смех. Вяртаючыся дадому, я iшоў да Каралеўскага моста, каб перайсцi на левы бераг ракi. Была першая гадзiна ночы, церусiў дробны дождж, нават не дождж - iмжа, у якой расплывалiся абрысы рэдкiх мiнакоў. Толькi што я развiтаўся са сваёю сяброўкай, якая, напэўна, ужо спала, i мне было прыемна адчуваць лёгкую стому ў супакоеным целе. Кроў цiха пульсавала ўва мне, як гэты асеннi дождж. На мосце я заўважыў нейкi сiлуэт, ён схiлiўся над парэнчамi i нiбыта ўзiраўся ў ваду. Падышоўшы блiжэй, я ўбачыў маладую стройную жанчыну, якая была ва ўсiм чорным. Толькi памiж цёмных валасоў i каўнерам палiто выглядвала палоска прывабнай i мокрай ад дажджу шыi. Яна ўсхвалявала мяне. Але я крыху павагаўся i прайшоў мiма. Я спусцiўся з моста, павярнуў на набярэжную i рушыў да бульвара Сэн-Мiшэль, на якiм тады жыў. Я прайшоў ужо метраў пяцьдзесят, калi раптам да мяне данёсся шум. Нават на такой адлегласцi ён здаўся мне аглушальным у начной цiшынi - гэта быў шум цела, якое абрушылася ў ваду. Амаль адразу пачуўся крык, потым яшчэ i яшчэ, яго зносiла плынню, ён аддаляўся. I раптам знiк. Апалая цiшыня ў нечакана застылым змроку здавалася мне бясконцай. Я хацеў пабегчы, але не мог варухнуцца. Я ўвесь дрыжаў, напэўна, ад холаду i неспадзяванасцi таго, што адбылося. Я казаў сабе, што трэба хутчэй нешта зрабiць, i адчуваў, як маё цела скоўвае неадольная млявасць. Ужо не памятаю, якiя ў мяне былi думкi. "Надта позна, надта далёка..." цi нешта падобнае. Але я ўсё стаяў на месцы i да чагосьцi прыслухоўваўся. Церусiў дождж. Нарэшце я паволi рушыў далей. Я нiкога не папярэдзiў пра тое, што здарылася.

Ну, вось мы i прыйшлi. Гэта мой дом, мой прытулак. Заўтра? Добра, калi вы не супраць. З задавальненнем завязу вас на выспу Маркен, паглядзiце на Зэйдэрзее. У адзiнаццаць гадзiн прыходзьце ў "Мехiка-Сiцi". Што? Тая жанчына? Не ведаю, далiбог, не ведаю. Нi назаўтра, нi ў наступныя днi я газет не чытаў.

Лялечная вёсачка, праўда? А якая маляўнiчая - такой яшчэ пашукаць! Але я вас прывёз на гэтую выспачку не дзеля маляўнiчасцi, мiлы дружа. Тут i без мяне кожны мог бы вам паказаць i прыгожанькiя каптуркi, i драўляныя чобаты, i квяцiстыя хаткi з навошчанаю падлогай, дзе рыбакi паляць люлькi, напханыя духмяным мультанам. Я адзiн з тых рэдкiх людзей, хто сапраўды можа паказаць вам тое, што тут варта было б паглядзець.

Мы з вамi iдзём да дамбы. Трэба як мага далей адысцiся ад гэтых занадта зграбненькiх домiкаў. Ну вось, цяпер давайце прысядзем. Што скажаце? Вы не лiчыце, што гэта найлепшы з усiх нудлiвых пейзажаў? Зiрнiце, як хораша! Злева куча попелу, якую ў iх называюць дзюнай, справа - шэрая дамба, пад нагамi змярцвела-белы пясок, а перад намi - мора колеру бруднага лугу i бязмежнае неба, у якiм адбiваюцца палiнялыя воды. Нешта накшталт млявага, мяккага пекла. Спрэс адны гарызанталi, нiякiх блiскаў, нiякай iскаркi i нiводнай яркай плямкi на даляглядзе - жыццё нiбы памерла. Сусвету няма, усё сцёртае ўшчэнт - тут на свае вочы можна ўбачыць, што такое нябыт. I галоўнае - нiводнага чалавека, нi душы! Толькi вы ды я, на ўсёй апусцелай нарэшце планеце! Што вы кажаце? Неба ўсё-такi жыве? Што ж, тут вы маеце рацыю, мiлы дружа. Яно то хмурнее, то зноў праясняецца, будуе свае паветраныя лесвiцы i зачыняе брамы сваiх аблакоў. А вунь галубы. Вы не заўважалi, што неба ў Галандыi ўсё запоўнена галубамi? Але iх амаль не вiдаць - яны лётаюць надта высока. Яны махаюць крыламi i, нiбыта хвалi, то ўздымаюцца ўвышыню, то зноў апускаюцца долу, i вецер часам даносiць мяккi шолах iх шэрага пер'я, якiм поўнiцца ўвесь нябесны абшар. Галубы чакаюць там, увышынi, чакаюць увесь год. Яны лунаюць па-над зямлёю, глядзяць i, напэўна, хацелi б спусцiцца. Але iм няма куды - тут толькi мора, каналы, дахi з шыльдамi i нiводнай вяршынi, дзе б можна было адпачыць.

Вы не разумееце, што я хачу сказаць? Прызнацца, я i сам вельмi стамiўся. Губляю нiтку размовы, блытаюся... Няма ўжо былой яснасцi розуму, якой так захаплялiся мае сябры! Зрэшты, якiя сябры? Я гэта кажу чыста ўмоўна. У мяне даўно ўжо няма нiякiх сяброў, засталiся адны саўдзельнiкi. Затое колькасць iх павялiчылася - цяпер гэта ўвесь род чалавечы. I вы сярод iх - першы. Той, хто побач, - заўсёды першы. Адкуль я ведаю, што ў мяне няма сяброў? Вельмi проста: я зразумеў гэта, калi надумаў пакончыць жыццё самагубствам, - я хацеў выкiнуць перад сябрамi добрую штуку i, пэўным чынам, iх пакараць. Але скажыце, каго б я пакараў? Некаторыя, можа, хiба што здзiвiлiся б, але пакараным - о не! пакараным сябе нiхто б не адчуў. Тады я i сцямiў, што сяброў у мяне, аказваецца, няма! Дый нават калi б i былi, я ўсё роўна нiчога б не зрабiў. Вось каб я мог памерцi, а пасля ўбачыць, як выцягнуцца iх пысы, - тады, можа быць, аўчынка i была б вартая вырабу. А так - зямелька цёмная, мiлы дружа, дошкi трывалыя, а саван гаматны. Вочы душы? О, вядома! Калi толькi гэтая душа ёсць, i калi яна не сляпая. На жаль, мы не можам быць у гэтым упэўненыя, у гэтым нiхто не ўпэўнены. Iначай гэта было б выдатнае выйсце, каб нарэшце прымусiць усiх прымаць сябе ўсур'ёз. Пакуль вы жывяце, людзi нiколi не пераканаюцца ў вашай праўдзе, яны нiколi не павераць у шчырасць вашых пачуццяў i глыбiню вашых пакут. Пакуль вы не памерлi, вашае жыццё ўсяго толькi сумнiцельны выпадак, i да яго заўсёды будуць ставiцца скептычна. Таму, калi ў вас ёсць хоць сама маленькая ўпэўненасць, што вы здолееце пацешыцца вiдовiшчам, якое адбудзецца пасля вашай смерцi, - гэта ўжо варта клопату, каб даказаць iм тое, у што яны не верылi, i добра-такi iх здзiвiць. А калi такой упэўненасцi няма? Ну, заб'яце вы сябе - i што вам будзе да таго, паверылi яны вам цi не? Вас жа ўсё роўна не будзе. Вы не ўбачыце нi iх здзiўлення, нi раскаяння, няхай нават i вельмi кароткага. I вашая мара, якая жыве, дарэчы, у кожным чалавеку, - мара прысутнiчаць на сваiх хаўтурах, - застанецца неспраўджанаю. I ўсё ж, як нi круцiся, але каб пакончыць з недаверам да свайго жыцця, трэба пакончыць з самiм гэтым жыццём - толькi ўсяго.

Поделиться:
Популярные книги

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Беглец

Кораблев Родион
15. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Беглец

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба

Приручитель женщин-монстров. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 4

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12