Чтение онлайн

на главную

Жанры

Паэзія розных гадоў

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Вакол хейнала

Яну Колтуну ІІ, самаму маладому трубачу - "хейналісту" Вежы Марыяцкай

Думае - герольды Ў барве й каронах? Рык фанфаронаў - ад суднага дня глухіх?.. А тут проста трубы Чэшскай фірмы "Лігатона". А на калках вісяць кажухі. Бэлькам - шэсцьсот (Тут што праўда, то праўда)... Сведкі польскай, і нашай, і... іншай зары, Але тут... Тут спявае ціхутка радыё, І ў каморцы "тэлік" маленькі гарыць. Тут дзяжураць. Тут звон адбівае рупліва Ўсё, што з'елі, скахалі і прапілі... Ну вас... З вашым... туды... Рамантызмам саплівым. Вы, паэты ўлюбёнай маёй зямлі. Не прыполамі дам, Не дамаскай парфумай Пахнуць рукі "герольдаў" на гэтай "гары". Пахнуць яны жалезам, пылам і гумай, А
ў сіх тых - часныком.
(Ходзіць Кракавам грып.) Пахнуць добра баршчом, цёплым хлебам, цыбуляй, Як дзяды ў старожцы ці ў начлег на Дняпры... І мне добра. І шчыт Марыяцкі, як вулей, Над згасаючым Кракавам мёдам гарыць. Ў Яна Колтуна ані гербоў ні дукатаў (Як, між іншым, ва ўсіх "герольдаў" пяцёх), А звычайная, Такая сабе - Зарплата - Ад дзвюх тысяч злотых да чатырох. 

Наследаванне Сыракомлю

"Вясна будзе", - людзі баюць. Ды нашто нам росквіт той? Мы адвыкнулі ад мая, Нас не выручыць ніхто. Ў скутай інеем краіне, Ў мерзлай пушчы векавой Толькі елкі цяжка стынуць Мёртвай зеленню сваёй. Ды палі ў снягах калеюць, Ды на гора і на смех Мох магільны зелянее На капцах мужыцкіх стрэх. Чэзнеш нівай непалітай, Усялякі церпіш зброд. Ці ўваскрэснеш? Ці жывы ты? Ці забіты, мой народ? Каб вясне прабіць дарогу, Каб калісь вярнуўся рай, - Слова праўды, слова бога Мусіш слухаць, родны Край. І тады адтануць гоні, Цеплынёй дыхне ралля, Раем зоймецца зялёным Маці - родная зямля. Пройдзе нівамі, лясамі Бог свабоды залатой. Калі мы не ўстанем самі - Не падыме нас ніхто. 

"Ты не сніся мне, мама..."

Ты не сніся мне, мама, І не ваб у краіну, дзе ружы сінія. (Пачакай! Ну, крыху!)  Асабліва на гэны раз. Ты ж так рэдка бачыла кветкі мімозы І (яшчэ радзей) добры квет туберозы, І - зусім ніколі - кветкі гліцыніі, І астатнія дзівы, якім прысвячу я свой сказ. Пачакай мяне, мама! Ёсць бярозы ў вільготнай лагчыне, Ёсць Дняпра старыкі і дубоў векавых запавет, І народ мой, якому я вінен Ўсім, Ўсім шчасцем, турмой і чужынай, Той народ, у якім, можа, ўвеку ніхто не загіне, Калі я, Нават я, што даўно за табою пакінуў Твой Свет. 

Эпiтафiя. Пакараным смерцю ў 1882 годзе

Сякуць, краіна, карак твайму сыну, Ды ты не кажы ім:"Даволі!"... Хай лепей ніколі не будзе краіны, Чым будзе краіна - без волі. 

Бог важдаецца з беларускiмi прозвiшчамi

Бог глядзеў на Беларусь з нябёсаў, На жывых і мёртвых ягамосцяў, На ўсе кальварыі і росы І павольна закіпаў ад злосці. "Што там робіцца, ядры іх мову?
Закрычаў ён у страшэнным гневе.
Быў там нейкі Ванька - стаў Ваньковіч, Быў там нейкі Міцька - стаў Міцкевіч. З гонарам, нібы у Радзівіла, Швэндаецца ў свеце пан Bowdzillo, І ў шляхту точацца без мыла Baran, Kozell, Piottuch і Pedrillo. (Сто гадоў хавае ў торбе шыла Пан Дэконт. А ўсё чуваць, васпане: "Ты Дэконт? Пся крэў, а дзе кабыла?! І дзе конь, пся маць тваю, галгане?!") Ў Сталіны там пнецца кожны Юзік, - Быў там нейкі Сенька, - стаў Сянкевіч... І адзіны, хто не прэцца у французы, - Гэта безумоўна Караткевіч. Гэты свой. [...]
Ведае, што хтось з ягоных продкаў Ці азадкам быў крыху куцапы, Ці вумом, ці чым яшчэ кароткі". 

"Агонь з вышынь - i дом твой, як свяча..."

Агонь з вяршынь - і дом твой, як свяча, І мёртвай хмарай - попел над Гаморай, І ўсё з нуля даводзіцца пачаць, Бо ў тым былым нічога не гаворыць. Калі ўжо давядзецца зноў пачаць - Ідзі ад дымам пушчаных святыняў І не шкадуй ні плуга, ні мяча На новы свет, дзе ўсё пакуль - пустыня. Там будзе грай сівога крумкача, Сто бездарожжаў, соль і пыл на веях... Калі
ўжо вырашыў з нуля пачаць -
Ідзі! Не аглядайся! Скамянееш! 

"Тут кожны сядаў бы, дзе схоча..."

Тут кожны сядаў бы, дзе схоча, Адзін - ля камінка (Каб вечна сябе спрабаваў паўтарыць, - Нясталы і зменны агонь), Другі - ля вакна, што спрадвеку глядзіць на здрадлівае мора. А трэці, калі б не схацеў, проста ў кут бы зашыўся з уздыхам палёгкі. І ўсе б працавалі, і ў гэтай прывольнай майстэрні ніхто б не пісаў і ніхто бы не ўбачыў аднолькавых твораў. 

Вiно армянскай гiсторыi

Раздан, Арташат, Аўрэшат. Што б ні ўзяць. Сотню назваў любых абяры між іх. Але ўсе. Ўсе армянскія віны гарчаць, Як гарчыць гісторыя іх. Можаш тысячы кніг геніяльных стварыць, Збудаваць Гарні, Гегард, Кармір-Блур... Ды зірні і ўважай:  над Масісам крывавы ятаган, Над Масісам месяц - крывавы ятаган. Над народам, які палюбіў і люблю. Хай бы ўсім пражыць, хай бы ўсім дажыць Без пакут, без хлусні, без ран... П'ю віно, а яно, халера, гарчыць, Як стагоддзі жыцця армян. І каштую, і - ўсё ж - без ахвоты п'ю, - Як душу прадаю сатане - І душу народа ў ім пазнаю, А іншай - не трэба мне. Божа мой! Я пеклу б душу аддаў І здохнуў ахвотна, як нейчы там сын, Каб аднойчы ў жыцці толькі "горка!" крычаў На вяселлі дачкі армянін. П'ю. Гарчыць. І думаю я пра сябе: О Арменія гор, што крывавяць ад ран! Хай бы горка ўжо мне... Хай не горка табе, Маці мільёнаў забітых армян! Хай раней за дабро памірае гнюсь, Хай сонца жыве, хай гіне туман... Бо як без Беларусаў мая Беларусь, Так Арменія без Армян. Добры божа! Гарчыць! Вось відаць і дно. (Дзе я? Ў пекле? У раі? Дзе?)... Зразумееш не зразу армян віно, Як душу карабахскіх людзей. Горыч вінаў Арменіі... і Беларусь... Ну каму па плячы вас здушыць?.. Можа - горкія - мы й не да смаку камусь, Але нам - узаемна - мы па душы. 

"Панна Варшава..."

Панна Варшава, - Яна сваёй дарогай ішла... Мурамі крывавымі Падпертая ззаду і спераду. Панна Варшава, - Ніка - Аднойчы шпяжонку ўзняла. І ёю Зваліла Ні многа ні мала Дваіх мядзведзяў. 

Вышэйшыя жывёлы, або "Вянец тварэння"

...у вышэйшых жывёл патрэба і здольнасць прычыняць разбурэнні і шкоду ўзрастаюць прама прапарцыянальна ступені іхняй разумнасці.

Канрад З. Лоранц
І тое праўда. Лемур нецікаўны: Вісіць на галіне плюшавым мішкаю. Капуцын (з вузканосых) гарлае песні, Псуюць уласныя цацкі мартышкі. Чым вышэй, тым больш разбуральна-цікаўныя, Нібы гарылы з пачкаю сернікаў... Натуральна ўзнікае пытанне: "А людзі?" . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . І ўспомніў Хатынь, Хірасіму і Герніку. 

"Дарогi ўсёй зямлi маёй..."

Дарогі ўсёй зямлі маёй Гудуць у стомленых нагах. Куды табе ісці за мной У гэткі невыносны шлях? Выццё здалёк. Бяжыць руя, І вочы свецяцца ваўкоў, Такіх жа валацуг, як я, Маіх сяброў, маіх братоў. І, можа, тыя, што ў мане Жывуць свой век, п'юць добрых кроў, Цкаванне ўладзяць на мяне Калісьці - горш, чым на звяроў. Ўзяць не магу цябе я ў бой, Аддаць марозу і агню, Аддзячыць ліхам за любоў, Нянавісцю - за дабрыню. Не плач над лёсамі звяроў І вей не апускай разбег, Як крумкачынае пяро На белы-белы, чысты снег. Дарогі ўсёй зямлі маёй Гудуць у стомленых нагах. Куды табе ісці за мной У гэткі невыносны шлях. 
Поделиться:
Популярные книги

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг

Аномальный наследник. Том 4

Тарс Элиан
3. Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
7.33
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 4

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Имперец. Том 5

Романов Михаил Яковлевич
4. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Имперец. Том 5

Всадники бедствия

Мантикор Артемис
8. Покоривший СТЕНУ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Всадники бедствия

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Последний Паладин. Том 3

Саваровский Роман
3. Путь Паладина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 3

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Алекс и Алекс

Афанасьев Семен
1. Алекс и Алекс
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Алекс и Алекс

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...