Чтение онлайн

на главную

Жанры

Паэзія розных гадоў

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

"Аб існаванні подласці й наветаў..."

Аб існаванні подласці й наветаў, Падступных махінацый і інтрыг Я ведаю, паверце мне у гэтым, Зусім не са старонак даўніх кніг. Мужчыны і жанчыны сонмам цэлым Імкнуцца здрадзіць, край свой ашукаць. Я проста ў гэтым не прымаю ўдзелу. Няма мяча, дык чыстай будзь рука. 

"Стаiць ля iдэi на варце..."

Стаіць ля ідэі на варце, Хвалу бессаромную п'е. Не ўсякая шыя вартая Каб меч тупіць аб яе. 

Як

мяне перакладалi на японскую мову, або Летавылiчэнне

Па японскім летавылічэнні 1981 год - 2641 (з дня каранавання першага мікада)

Ну, хочуць перакласці японцы - і годзе...  - Калі нарадзіўся?  - Гэх, старасць не радасць. Ў дзве тысячы пяцьсот дзевяностым годзе... (Ад каранавання першага мікада.)  - Жартуеце? Ці проста лухту гародзіце?  - Ды зусім не жартую... Адкуль жа знову?.. Ну... Тады ў дзевяцьсот трыццатым годзе (а сам падумаў: "Ад нараджэння Хрыстова").  - У тысяча дзвесце сямідзесятым? (Ён тады - за мікада, я - за новую эру.)  - Зноў жарты? У нас манголы трыклятыя.  - А ў нас з крыжакамі войны за веру.  - Вам дзвесце шэсцьдзесят. Пяцьдзесят, трошкі болей.  - То што, дзве тысячы дзвесце дваццаты? А зараз?  - Шэсцьсот сорак першы грымзоліцца Пад гэтым пяром на паперу клятую.  - Паслухайце, жарты ў вас проста конскія. Вы, "бака", дурань.
– Бяка?
– То самае.
– Знаеце, не хачу гучаць па-японску. Ў вас "яма" - "гара", а ў нас "яма" - "яма". 

Прыватная гiсторыя

Без сцягоў, без прамоў, без багнетаў, Без атак з памінаннем чартоў - Вяршыць яна справы сусвету Побач з іншай гісторыяй, - той. Без крыклівай і кідкай грубасці З ёю робіць справу жыцця. Але той - барабаны і трубы. Гэтай - сціплы спакой забыцця. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Ў час разгрому прайграны і раны і планы Ў сто слупоў аж пад неба дымяць: Гэта ўспыхвае Пушкініяна, Каб не пэцкалі любых імя... Ляпнуў нехта слова міжвольнае, Наракнуўшы на штось, і таму Рве Купала паперы крамольныя, Каб сяброў не павесці ў турму. Ў паляўнічых доўгія лапы, Ім гаворыць кожны трафей, - Ёсць - "свае" з прадажнаю зяпай, Ёсць - ахранка, СД і гестапа, Ёсць, - каб людзям да іх не трапіць, - Ў кожнай попельні - аўтадафэ. Пра падзеі ратнай гісторыі Ў паднябеснай слава звініць. Ўсе архівы прыватнай гісторыі Ў выбаровай яме (у адходжым месцы) й агні. Пра вялікую трубы гнюсяць, Пра малую шапочуць лісты. Ды яе забіваюць хлусы, А цябе забівае - святы. Не спявае нідзе араторый Пра твае неўміручасць і жах. Гіне праўда прыватнай гісторыі У пляткарак на языках. І паколькі ідзе непрыкаянай, І паколькі ў хлусні - сто ног!
Выглядае нязломны - Каінам, Дантэ - бабнікам, Юдам - пан бог. І за "Шэйлака" йдзе бяссрэбранік, "Прадае" Багушэвіч пяро, І хаваюць "мільёны" пад зрэб'ем Страстацерпцы за бедны народ. Некрыклівая, безабаронная, Бо адкрыты ж кожны парог, Патанае ў чорным бяздонні. А гісторык - адзіны бог. Ды сумленне і нюх некаторых, Якіх нельга маніць навучыць... Ўсю гісторыю гэта гісторыя На нябачнай пласе маўчыць. У засценку дапытчыкаў платных, Дзе ў вяках на цвіках стаяць... Ты прабач, чалавецтву, прыватная, Што не можа цябе адстаяць. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Абяздоленая, абясхлебленая, Сярод родных душаў - адна, Ўсё ж вядзе яна людства да неба, Толькі ўбогая, толькі яна. 

Мiнашукальнiкi

Ты -
археолагаў сучасных зброя,
Ты - на зямлі ў балоце і ў вадзе Шукаеш гарады, глыбіні крыеш І проста на паселішчы вядзеш. Ты - нібы пуцяводная заранка, Вядзі, пакуль вушэй хапае й воч... Але замест вясёлкі і світання Як часта ты прыводзіш нас у ноч! Вядзеш табой - і вось, здаецца, радасць, Якая прывядзе цябе паўсюль, А рыць пачнуць - і вось іржа снарадаў, І міны йржа, і гнюсь руды ад куль! Жалезная уся, з метала, Ты хлусіш нам, шточасна, спакваля, Ваенным потам і смярдзючым палам Ушчэнт нашпігаваная зямля. І вые, як дурны, мінашукальнік І ўжо, як той шукальнік, галава!... О вый, зямля, о вый ад зброі пальнай, Аж покуль не навучышся спяваць! 

Радзiме

Радзіма, стой як горды ўцёс. У велічы і журбе, Каб вецер за тысячагоддзе аднёс Пясчынку адну ад цябе. І хай той пясчынкаю буду я, А не мой сусед і не брат. 

Наташы ў яе шэсцьдзесят

Вакол нас шляхі і дарогі І пройма людзей ля двара... І ўсё ж такі перад богам Адны мы з табою, сястра. Нянька мая дарагая, Мой абаронца ў бядзе. Каменні няхай не трапляюць Пад ногі твае нідзе. Ні табе, ні тваім дзіцяткам Каб ніколі не быць у журбе... Ат, падумаеш, шэсць дзесяткаў - Яшчэ шэсць дзесяткаў табе. Сто год яшчэ хай дарогі Вядуць цябе на гару, Хай убачыш праўнукаў многіх, І хай любяць цябе, мой друг. Як жнівеньскі добры вецер На радасць усім жыві. Але ўсё ж мы адны на свеце Такой вось адной крыві. І калісьці - аж страшна расказваць - Воддаль парасцяў нашых жывых Сядзем недзе на прызбу разам І прыпомнім свой шлях векавы. Оршу ўспомнім, тую, зялёную, Бег крыніц ля Дняпра-ракі, І уральскія эшалоны, І ў цяплушках салдатаў палкі. Гэта - наша. Нашы дарогі. Тут з табою мы лёсу багі. Тут з табой мы адны перад богам, Сястрычка, мой друг дарагі. 

"Бог пайшоў. Жыццё iдзе пад кручу..."

Бог пайшоў. Жыццё ідзе пад кручу. Але йдзі і не губляй спакой. Ёсць замест прыватнай неўміручасці - Бессмяротнасць нацыі тваёй. Ты памрэш. Але ў бязмежным свеце Будуць працвітаць твой Люд і Край... Вер, што ў гэтым, вер, што толькі ў гэтым Шчасце пасмяротнае і рай. 

"На празрыста-блакiтную роўнядзь мора..."

На празрыста-блакітную роўнядзь мора, Апускаецца сонца чырвоны жаўток. Заўтра ўстане ён зноў І ў імгненні сканання самога быцця Ёсць імгненне жыцця, і імгненне смерці, І імгненне веры ў вечнасць жыцця. Я імгненне жыву, і памру на імгненне, І у думцы і ў слове маім аджыву. 

Васiлю Быкаву

Час стагоддзі, як касой, сцінае, Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў... Ўсё мінае - Гонар не мінае, Бо народжаны адным сумленнем. Калі сонца выб'ецца з туману, Толькі іх і ўспомніць хор народаў, Воінаў сваіх, святых і зраненых, Рыцараў сумлення і свабоды. 
Поделиться:
Популярные книги

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2

Безродный

Коган Мстислав Константинович
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Безродный

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка