Паэзія розных гадоў
Шрифт:
Паязджане
"У сiтнягах над соннай ракою..."
Патоп
Старажытны беларускі апокрыф
І дзень прыйшоў. І пацьмянела сонца. Распаўся час. І неба цёмным скруткам Ўзвілося над зямлёй. І лінуў дождж, Як быццам сто гадоў збірала неба Ваду дажджоў, азёр і рэчак ціхіх, Ваду, што выссалі вясёлкі з лужын, Ваду пралітых чалавечых слёз, Слёз горкіх маці, светлых слёз дзіцячых, Крывавых слёз рабоў і брудных панскіх слёз... О плачце, плачце, узрыдайце, людзі, Не спамышляйце на сваё бяссмерце: Апошні жывяцё вы ў свеце час! І дождж лупіў. І зранку цэлы дзень Трубілі сурмы праз смугу туманаў, І здраднікі хаваліся ў каўчэгах, Якія заліваў сіберны дождж. Вада пакрыла роўныя мясціны І коміны халуп і ўсе палацы. Раўлі шалёныя сівыя хвалі, Раздзёршы ветразі тугія ў лоск. І людзі ўгору узнімалі рукі Ў чаўнах, што ймчалі па гарбатых хвалях, Ганімыя вятрамі і агнём. Краіна гінула. Як гул ад хваль Роў дзікі голас над вадой пустою: "Апошнія пачуйце словы, людзі, Пакуль вам вушы не залье вадою. Я знішчу свет, я знішчу чалавека. Апрыкрылі і добрыя, бо хочуць Дабрэйшымі зрабіцца за мяне. Ім не спяваць сваіх найлепшых спеваў, Бо я зжару ўсю земляную твар. Маўчы! Ты захлынешся, чалавек!!!" Адверзліся на чорным небе хлябі. Два месяцы лілі дажджы з нябёсаў, Вада глытала горы, і на іх Жывымі гронамі віселі людзі І часам адрываліся ў ваду. Мядзведзь стаяў з слабым аленем поруч, Змяя паўзла вышэй ад рудых хваль. Адзін таўстун штурхаў у вір другога, На плечы сыну лез шалёна скнара, Трымаючы ў руках кашэль з грашыма, І біў нагамі па руках сыноўіх, Якія ўсё жадалі ратавацца, Схапіць таго, хто некалі стварыў (Што ж, і змяя паруецца вясною). Танулі тыя, што на спінах люда Рукамі простых горда узнясліся, Зракліся маці, зводнямі жылі, Лягчалі думку за адзін дынарый, За жыватом не бачылі каленяў. Цары, уладары і каралі, Што так крычалі пра краіны гонар, Што здольныя былі душыць суседа, Забараняць яму жыццё і песню Для гонару "народа-ўладара", Цяпер бы гэты гонар аддалі За мейсца для сваёй стапы адзінай І ў зад бы гандляра пацалавалі За літасць гэткую. Дзяржаўны муж, Што да сябе прыкуў калісьці брата І ўсё казаў: "Мой брат - мой раб" - той зараз (Як і заўсёды ў грозныя часы, Часы вайны, навалы ці патопу), Ланцуг адсек і наглядаў, як брат Пускае бурбалкі ў вадзе глыбокай. І ўсе кусаліся, штурхалі, лезлі, Хапалі за раскошныя хітоны, І падалі ў ваду, ў ваду, ў ваду І не маглі ўцячы. Пахмурны дзень Нарэшце завязаўся над вадою. Вакол вада - ні вострава, ні дрэва, - Ўсё жудасная гладзь і далячынь. На пятачку апошнім цвёрдай сушы Суровы чалавек з дзіцячым тварам, З рукамі грубымі, ўзняў галаву І стомлена сказаў: "Дзень добры, сонца". Фантанчыкамі плёскала вада Спачатку каля ног, пасля ў калені... І чалавек падняў на рукі нешта, - Апошняе святое, - цела любай, Пацалаваўшы непрытомны твар. Над галавою ўзнёс. Вышэй! Вышэй! (А хвалі подла стукаюць у грудзі.) "Каханая! Аддам жыццё за крылы, Якія б узняслі цябе наверх". Халодны, стрыманы адбітак сонца Упаў на грудзі, любы твар і лона. А ён стаіць. Не здрыгануцца рукі, Узняўшы ў неба дарагі цяжар. Ён з радасцю трымаў бы зараз многіх, Братоў, і маці, і такіх, як ён, Прыгнечаных работай і вясёлых. Але няхай хаця яна: "Пяшчотка! Жыві, жыві, жыві пакуль магчыма, Падыхай трошкі, пакуль я не знікну, Пакуль жыве апошні чалавек. Што вы мне зробіце сваім патопам? Узяць каханую? Яна са мною. Узяць Радзіму? Не, яна жыве Пакуль жыве апошні сын Радзімы. Узяць жыццё? Як бог я бессмяротны, Я сонца над вадою уздымаю, І мной жыве і будзе жыць зямля. О як пацалаваць каханай вусны, Калі мае знікаюць пад вадой!" . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Стары апокрыф. Гэта толькі казка. І ўсё-такі я выракуся тых, Што плакалі ў каўчэгах. Я з табою, Слабы, бездапаможны, як дзіцёнак, Магутны, як ніхто на белым свеце, Любімы мой, прыгожы звер двухногі, Мой чалавек. Экскаватар
Калумбы зямлi нязнаемай
"Калi ў жамчужнiцу пылiнка трапiць..."
Вясна
Сірын - птушка радасці
Перакацi-поле
Народная легенда
І
Цёмныя хмары над мокрай раўнінаю, Бруд па калена, пустыя шляхі, Вербы ў прысадах лазіны сінія Цягнуць да мёртвай сухой альхі. Чорныя рэкі стынуць ад холаду, Хмуры вятрак, пагружаны ў сон, Стаў быццам крыж над магілаю волата, Што заараў гэту бедную гонь. З далі, адкуль набягаюць хмары, Мёртвым мячом без ног і без рук Зноў каці-поле бяжыць абшарам, Як надзвычайны, калматы павук. Прагна другія мячы хапае І да сябе далучае іх, Каціць па гонях і ўсё вырастае, Каціць ля хат і капліц старых, Каціць ля белых палацаў светлых, Светлых, як сонца, белых, як снег. Што ім, залітым музыкай ветлівай, Да абадраных, крычачых стрэх!?! Вербаў мяцёлкі на мокрай глебе, Дожджык скупы, як халодны плач, Хмары, бясконцыя хмары на небе, А на зямлі каці-поля мяч. Месячы бруд разбітай дарогай З дальніх заробкаў дамоў ідучы, Ян і Пятро ледзьве цягнуць ногі, Каб дацягнуцца да вёскі ўначы. Ў вёсцы - суседзі, таварышы ў працы, Ян - у гадах, а Пятро - малады, Не зарабілі яны на палацы Ні на жнівах, ні ў капальнях руды. Ян зарабіў на акраец дзецям, Не зарабіў на нявесту Пятро... Твары сячэ ім пранізлівы вецер, Бруд наляпіўся на лапці гарой. Твар у Пятра задуменны і бледны: "Ганя, Гануля, дзе песні твае? Бацька цябе не аддасць за беднага, Выплачаш з іншым ты вочы свае. Бо на каляды, ў святочнай хаце, Ў хаце каханай і дарагой Ў бацькавы куфры разлезлік багаты Кіне свой выкуп потнай рукой. Клятыя грошы, паперкі з арламі! Што ж вы забілі радасць маю? Іншы да любай пойдзе з сватамі, Іншы касу распляце тваю... Мокры абрус ад гарэлкі разлітай... Твары чырвоныя... люлек дым... Ўсе задаволены, п'яныя, сытыя, "Горка!" крычаць і крычаць маладым... Іншы цалуе, дурны ад хмелю, Вусны чырвоныя, як ранет... Шчасце сялянскае, дзень вяселля, Нават і ты ўцякло ад мяне! Думаў, што будзе, і - вось "зарабілі". Дзесяць паперак кожны ўзяў. На аднаго напэўна б хапіла, А на дваіх..." - Пятро застагнаў. Думкі ў Пятра, як вужакі, халодныя, Ён ад чакання, як мыш, узмок... Вось пералог за Курыным бродам, Ўскраіна поля, хмызы, лажок. Паў на калені Пятро ў бур'яне, Потым падняўся, ў вачах туман: "Ну а цяпер даруй мне, Яне, Стань і маліся! Сведкаў няма!" Па абшарах на прыволлі Каціць перакаці-поле. Каціць Каціць над раллёю, Як жывое... Як жывое... Рэзка сякера ўпялася ў грудзі... Хоць бы якая жывая тля! Ян паваліўся. Не бачаць людзі, Хмары ж змаўчаць, і змаўчыць зямля. Вочы, ад сну смяротнага сонныя, Ўбачылі толькі, што ў самых нагах Вецер сцяблінку зламаў пад кронаю І каці-поле пабегла ў свой шлях. Ледзьве прамовіў ён, белы ад болю, Чорнаму шару без ног і без рук: "Ў сведкі бяру цябе, каці-поле, Вечны бадзяга, расліна-павук. Чуеш, Пятро, памятай і ведай, Бачыш, яна ўцякае ад нас. Гэта расліна, яна мой сведак, Бойся яе... засведчыць яна..." Мёртвае цела схаваўшы ў лозах, Грошы узяўшы, дрыжачы Пятро Папрамаваў па разбітай дарозе І загубіўся за бруднай гарой. Часам з падбегам, а часам павольна, Чорнай раллёй і краем лагоў Бегла маўклівае каці-поле Быццам сабака па следу яго. ІІ
Па абшарах на прыволлі Каціць перакаці-поле. Каціць... Каціць... Іншыя мячы хапае, Да сябе іх далучае... Бачыць слёзы, бачыць гора, Бачыць лёс народа чорны, Вырастае... Вырастае, Быццам мора сабірае. Свет вялікі абяжала, Шчасця ў ім не адшукала... Па іржышчах, па дарогах, Па мяжях, па пералогах, Па абшарах на прыволлі Каціць перакаці-поле. Каціць... Каціць... Бліжай... Бліжай... Янава жонка ў Пятра пытала, Ён адказаў: "Разышліся мы". Тыдзень ці два Янука чакалі, - Дожджык паспеў і сляды замыць. Хмары сплылі за край свету шырокага, Лісце заснула ў глыбокіх ярах, Зніклі сляды, разоры размоклі, Дзень загубіўся ў мінулых днях. Хутка забітага твар і грудзі Снег-укрывальнік закрые навек. Хто ж аб забойстве раскажа людзям? Голы, нямы на зямлі чалавек. Хто ж за забітага мовіць слова, Дзецям галодным дасць бацькаў дар... Сведкай душа засталася Пятрова І каці-поля калючы шар. Выкуп за Ганну ў куфэрку цесця Поруч з палотнамі ўжо ляжаў. З шумных вячорак сваю нявесту Кожную ноч Пятро праважаў. А у пустой суседавай хаце Тымі ж начамі калі-нікалі Жонка пакутвала, плакала маці, Дзеці галодныя ў голас раўлі. Дождж па страсе мяккай лапай крочыць... Плач у суседзяў... У сенцах цячэ.. Ў ложку Пятро закрывае вочы... Сон уцякае ад хмурых вачэй. І ўспамінаюцца ярка да болю Вербы, бур'ян, хустка брудная лук... Каціцца, Каціцца каці-поле, Скача, расце злавесны павук. Спыніцца раптам і скача парывам, Ціха паўзе пад ногі яму: "Што табе трэба, маўклівы прывід? Хочаш чаго? Прыходзіш чаму?" . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Дзень без дажджу, халодны і строгі, Шэры і ясны стаяў на зямлі, Калі ў хмызах, на мяжы аблогі Мёртвае цела Яна знайшлі. Хмары. Ралля. Быццам куча гною Вёска ў палях ляжыць пад гарой. Цягнуцца людзі да месца забойства, Многа людзей. Пайшоў і Пятро. Ціха стаяць, не скажуць і слова. Вецер вільготны у твары б'е. Жонка ў старым андараку суровым. Дробныя дзеці ля ног яе. Моўчкі глядзяць на мёртвае цела, Гора іх гне, як вецер чарот, Меншы сынок з галавою белай Не разумее, ўзяў пальца ў рот. Зрокам цікаўным гуляе па полю, Нешта пабачыў, яму весяло, Басам сказаў: "А вось каці-полечка. Ма, а яно таксама прыйшло?" Па раллі ад небакраю, Адкуль хмары наплываюць, Па абшарах на прыволлі Каціць перакаці-поле. Вырасла, вялізным стала. Каціць, каціць, як навала, Каціць... Каціць... Бліжай... Бліжай... Крык абляцеў нават дальнія гоні, Камнем зваліўся да трупа Пятро. Сэрца растаяла. Слёзы салёныя Лінулі градам, як з раны кроў. Сведка злавесны скача па грудах, Каціцца ў яр, паўзе на гару. "Грэшны! Вяжыце! Круціце, людзі! Браце! Браце! Браце, даруй!"
Поделиться:
Популярные книги
Ученичество. Книга 2
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Безродный
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Чужое наследие
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Варлорд
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ночь со зверем
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Темный Кластер
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00