Чтение онлайн

на главную

Жанры

Паэзія розных гадоў

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Кветкі і чырвоныя галіны восені, працу рук нашых і песні прыносім мы на магілу тваю, вялікае сэрца славянскае, настаўнік і сябра наш.

Звоняць і звоняць вярбовыя струны, і цвёрдыя крокі твае заўсёды гучаць разам з нашымі, і наперадзе, і лёгка нам ісці, адчуваючы цябе поруч.

Туды, туды, дзе сонца ўсходзіць.

Кастальская крынiца

Чутка ёсць, што ў лясной лагчыне, Дзе туман на галінах сядае, Ручаёк празрысты і сіні З-пад калоды ў свет выцякае. Там спявае ўсё-ўсё жывое, Нават жоўтая, палая гліца, І спяваюць стройныя хвоі, Што растуць над гэтай крыніцай. Кропля кожная голас мае, Як бяжыць яна па адхону. Нават шчур салаўём спявае, Як нап'ецца вады сцюдзёнай. Чуеш? Песня звініць, не сарвецца Гукам чыстым, высакародным. А крыніца - песняю звецца, А цячэ яна - з гушчы народнай. Адшукаць бы яе на прадвесні У лясістых горах і долах, Каб спяваць не чужую песню, А сваю - ды на поўны голас. Як шукаць мне тую крыніцу Сярод дрэў вялікіх, няўламных? Як вады дасхочу напіцца І зайграць, каб слухалі камні? Каб зубры прыходзілі з лесу І
надоўга жаваць забывалі,
Каб сабакі - і тыя за песню Запылёныя ногі лізалі.
Каб магутнай была як навала, Каб для ўсіх была добрай знаёмай, Каб мярзотнікаў розных карала Як удар няўмольнага грому, Каб са мною плакалі людзі І смяяліся разам са мною, Каб у самых бяздушных грудзях Сэрца стукнула як маладое. Тут адному дарогі не будзе, Правядзіце мяне да хвояў, Працавітыя, простыя людзі, Сумленне маё жывое. 

"I чаго гэта, таварыш..."

І чаго гэта, таварыш, Так заўжды бывае, Што удома часта марыш Аб нязнаным краі? А як лёс туды закіне - Сэрца сніць заўсёды Пра звычайную асіну На родным гародзе. 

Энтузiясту

Ўсё жыццё ён збіраў дыяменты народныя Па шляхах Беларусі і ў спёку і ў сцюжу, Ўсё жыццё яго сэрца высакароднае Працавала няўтомна і білась напружана. Ў гуках злоўленай песні жыло незвычайнае: Шчасце новых гадоў над радзімаю мілай, Спеў жалейкі над рэчкаю, гукі адчаю, - Ўсё, чым людскае сэрца вякамі жывілася. Песні сытых дажынак у жнівеньскім садзе, Кліч купальскіх агнёў здалёку і зблізку, Песні жніўных палёў, песні гора і радасці, Песні маці над першай дзіцячай калыскаю. І не штучнаю кветкай, а кветкай сапраўднаю, Не ў паперы, а ў гуках, дарагіх і любімых, Ўстала песня народу простай, як праўда, І такою вялікай, як гэта магчыма. Ціха ў зале. І твар яго думкай асвечаны. Кажа ён пра фальклору адценні і фарбы, Кажа нам пра жыццё, што адному прысвечана - Збераганню народных, нязлічаных скарбаў. "Піце з чыстай крыніцы, з напеваў матчыных, Сцеражыцеся, хлопцы, частушкі таннай, Паважайце, любіце бацькоўскую спадчыну - Ўсё сплыве, а легенда і песня застанецца". Хай не ўсё у жыцці так як след атрымалася, Памятайце, настаўнік, што слова плённае Як зярнятка на добрую глебу ўпала, І у сэрцах юнацкіх зарунела, зялёнае. Шмат яшчэ спадкаёмцаў вам трэба выкаваць. Будзе шлях пераможным, слаўным, бяскрайнім. На вялікія справы - і сэрца вялікае, На вялікае сэрца - і лёс надзвычайны. 

Балада пра чалавека, які змагаўся са смерцю

Кашаль зваліў, ахутаў, Грудзі пачаў сціскаць: "Хутчэй прынясіце путы, Ён не хоча смерць паважаць". Лёд на сценах. Калоціць. Цяжка. І з-за вуснаў ізноў, ізноў, Як віно з заімшэлай пляшкі, Выцякае паволі кроў. Смерць прыйшла і на ложак мосціцца. Гэта лепей... Не можна жыць. Так усё жадана і проста: Падкарыцца, павекі стуліць. Будзе цёпла... Спакой навекі... У грудзях не смыліць агнём... І не будзе гвалту і здзеку, І руін за разбітым шклом. "Горад... горад... родны мой... любы... Па-над вулкамі тлусты чад... Ўсіх знішчаюць... бетонныя кубы - Камісара гестапа загад. Гад адзін, а тысячы гінуць... Ўсе здаровыя - цяжка канаць... Хутка два... ён выйдзе з машыны. Трэба ўстаць, трэба ўстаць. Ёсць загад... Мелі ўсе ахвоту. Ён сябрам заявіў тады: "Права мне надалі сухоты І юнацкія вашы гады". . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Цяжка ўстаць, бы дзіцёнку з калыскі, Трэба думаць, хадзіць, глядзець. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . А над ім, схіліўшыся нізка, Умаўляе пяшчотна смерць: "Што ты трызніш. Лепей памерці І спакойна марыць і спаць. Спаць так добра".  - "А боль у сэрцы? Трэба ўстаць! Трэба ўстаць!.." – "Спі, каханы. Галоўка цяжкая... Сон апошні цябе атуліў..." – "Прэч адсюль...  Не магу...  Не жадаю... Я не ўсё давяршыў". Як на хвалях ложак хістаўся, Заставалася сорак хвілін. Ён паволі, па частках падняўся Бы цяслярскі аршын. І хоць смерць абяцала цішу, Мяккі сон, салодкі дурман - Ён як п'яны з пакоя выйшаў, Намацаўшы ў кішэні наган. Валаклася за ім неадступна, Бо лічыла ганьбою адстаць, Сто разоў на кожнай прыступцы Запрашала легчы й не ўстаць, Але ён, слабы і галодны, Адказаў, сціскаючы рот: "Што мне скажа мой горад родны? Што мне скажа родны народ? Што мне выгляд твой дзікі і грозны? Вось той дом. Я памру ў барацьбе. Ты спачатку мярзотніка возьмеш. Я прымушу цябе. Тормаз рыпнуў... Ідзе па алеі... Адыдзі і не замінай, Адыдзі, адыдзі хутчэе, Стань унь там і маўчы, чакай". Першы стрэл упэўнена гакнуў, Другі трапіў яшчэ камусь: "Атрымай, атрымай, сабака, Хай жыве Беларусь!" Вось штыхоў халодныя джалы, Вось апошні да смерці парог... Смерць зубамі заскрагатала: "Ён памрэ, але ён перамог". Чалавек на нагах хіснуўся, Проста рукі злажыў накрыж, Паглядзеў на яе, усміхнуўся: "Што чакаеш?.. Хадзі ж... Хадзі ж". 

Шыпшына i ружа

З народнага 
Шыпшына і хатняя ружа Калісьці разам жылі І разам кахаліся шчыра На мяккай садовай зямлі. Абняўшыся, на гародзе Стаялі да ранняй зары, І дзеткамі іх лічылі і дуб стары. Так яно ўсё і цягнулася, Добра кветкам было, Пакуль не паслаў за падаткам Кароль гайдукоў на сяло. Карову - за вокны ў хаце, Сто злотых - ад бараны. І нават падружжу нашаму З пагардай сказалі яны: "Пакуль яшчэ маладыя - Давайце кветкі й лісцё, А
потым, як дзеці будуць,
Дзяцей сваіх аддасцё.
Не жыць ім у подлай вёсцы, Не чуць ім мужыцкіх слоў, Расці ім ля гордых палацаў, Уцехаю быць для паноў". Горда ў адказ шыпшына Сваёй скалануў галавой: "Мілей нам родная хата З яе саламянай страхой. За камень гарачы хапайцеся, А не за нашых дзяцей. Як будуць - не дам на знявагу Кату, што мучыць людзей". Цягнуць рукі да ружы - Шыпшына даў аднаму, Ўзяліся яны за шыпшыну, Рукі круцяць яму. Сцябаў гайдукоў у вочы, Па твары бязлітасна біў, Падрапаў гайдуцкія рукі, А ружу сабой затуліў. Пабеглі за дапамогай, Бягуць з рыдлёўкай, з касой, І кажа шапшына горды Дзяўчыне каханай сваёй: – "Бегма, ратуемся, ружа, Каханка, радасць мая". – "Шкада мне матулі-вішні. Бяжы, застануся я". За ім да пушчы гналіся, Гналіся з сабакамі ўслед І толькі ля рэчкі глыбокай Згубілі шыпшынаў след. І нельга з'явіцца з пушчы Да ружы каханай яму, Бо могуць схапіць гайдукі І кінуць навекі ў турму. Так і жыве ён у лесе У шапцы чырвонай як кроў, Кінжаламі і нажамі Узброены да зубоў. Стаіць ён як горды мсцівец, На вёску з узлесся глядзіць. Хай цяжка - затое вольны, А вольнаму добра жыць. А там, каля старай хаты, З сівінкаю на лістах Сумуе хатняя ружа У чыстых росах-слязах. 

Спека. Поўдзень

З "Вераб'інай сюіты" 
Верабей на плоце, Сонцам яго паліць, Тут жа яго дзеткі Рты парасчынялі. Поруч вераб'іха, Злосная кабета, І лае, і перыць Вераб'я за гэта: "Выбраў ты кватэру, Цэлы дзень тут сонца, Да ракі далёка, Да лесу бясконца... Знёс бы сотню вусняў Шпаку-ягамосці, Зазваў бы зязюлю Выпіць чарку ў госці - Мелі б мы і дачу Не горш, як у цёці, Калі б ты, калода, Не сядзеў на плоце, Што табе і жонка, Што хоча на дачу, Што табе і дзеткі, П'янюга, няўдача". Верабей сумуе: "Спека. Лаюць злосна. Дзе ад жонкі дзецца?" . . . . . . . . . . . . . . . . Цяжка яму, млосна. 

Ноч

Ноч ідзе. Блакітная радасць. У траве расчыняецца "сон", Ля агнёў лугавых, за садам Раз ад разу гучыць балабон. Каля вогнішча скачуць коні І ў глыбокіх, як неба, вачах Адбіваецца, бы ў палонні Зачарованы Млечны Шлях. Цёмны стаў адбівае каліны, Ледзь даносіцца песня з сяла, Вечар ласкавы, вечар сіні Адляцеў, каб ноч надышла. Баўтане балабон за гаем І растане зноў ў цішыні. Мякка вечар галіны качае, Ціха... Ціха... Пасні... Пасні... 

"Ўстану ранкам насустрач сонцу..."

Ўстану ранкам насустрач сонцу І па цёплай зямлі пабрыду Там, дзе яблыні мараць бясконца У блакітным вясновым саду. Пацягнуся, і сну аковы Ападуць з пасвяжэўшых рук. Моц напоўніць вялыя словы, Сэрца ўзбудзіцца яры стук. І пайду па расістых палетках Так, каб з новым спаткацца днём, І махнатая, алая кветка, Кветка сонца заззяе агнём. Ў новым дні ўсё прыгожым будзе, Ён паўстане над новай зямлёй. Паднімайцеся, добрыя людзі. Крочце к сонцу поруч са мной. 

"Восень нясе павуцiнне..."

Восень нясе павуцінне, Дрэвам час запалаць. На ўсіх баравых рабінах Чырвоныя плахты вісяць. Няўтульна на мокрай сялібе І ў позні прысмерку час Вяргіні таўкуцца ў шыбы: "Пусціце, пусціце нас". 

Агеньчык

Коні прысталыя ймчацца панура. Лютаўскі холад. Трывога вачэй. Вые і плача апошняя бура Каля занесеных снегам плятней. Шлях мой далёкі, дарога каравая, Ў неба ляціць неспакойны дымок. Недзе далёка мігае ласкава Ў цемру й буран залаты аганёк. Сны табе сняцца зімовыя, раннія, Сніш, што каханы ў акенца стучыць. Любая, любая, вечна каханая, Цёплы агеньчык, іскра ў начы. Ціха ўвайду ад завеі чырвоны, На рукі мякка вазьму яго, Цёплы камяк, разаспаны і сонны, Не абазнаны, што да чаго. 

Адносна паходжання дэпламатыi

Правадыр іракезаў на размову аб міры Запрасіў варага, Начную Саву, І цяжкою каменнай люлькаю міру Дагаворнаму боку прабіў галаву. 

Адносна паходжання бюракратызму

Пітэкантрап пячору зручную выбраў, Стол знадворку прысунуў да тоўстай сцяны І павесіў таблічку: "Пячорным тыграм Час прыёму тады, як вымруць яны". 

Паразумеліся

– Яблыкі! Яблыкі! З садоў каралеўскіх.
– Па чым?  - Усяго тры злотых за меру. Такая ж славутасць нашага месца, Як папскі нунцый, як касцёлы і веры.
– Тры злотых? За гэтую поскудзь? Жарты. За гэты кізяк, падабраны ў полі?
– А я вам кажу, што яны таго варты, Як жанчына сумленная! Як пан добры католік!
– Памыліліся, пані, я ў бога не веру. Што мне папа і што мне вера Хрыстова.
– Ну, калі ўжо справа пайшла на адвертасць, Дык і я не цнатліўка, а курва з Гжыбова [1]

1

Гжыбоў - гэта прадмесце Варшавы (заўв. аўтара).

Поделиться:
Популярные книги

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2

Безродный

Коган Мстислав Константинович
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Безродный

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка