Панi старшынiха прыехала (на белорусском языке)
Шрифт:
– Ай!
– усхлiпваў Коля i цясней хiлiўся да мацi, да яе цёплых грудзей, да яе ласкавых рук i пяшчотных пацалункаў.
...А
Ён глядзеў, як панi старшынiха кармiла грудзьмi малое дзiця, як яна лашчыла i пяшчотна цалавала Колю, глядзеў i як быццам бачыў ужо не iх, а бачыў - успамiнаў нейкую другую жанчыну i другiх дзяцей... Праўда, тая другая жанчына была ў хустцы, была ў нечым цёмным, i дзiця на руках у яе таксама было ў цёмным... I хлопчык таксама сядзеў... Толькi не на каленях у мацi, а на прымурку. Болей ён нiчога не памятаў, ён толькi пакутлiва намагаўся ўспомнiць. Дзе ён гэта бачыў... Калi гэта было... Хто была тая жанчына...
– Панi старшынiха...
– шэпча Чэсiк.
– Мама!.. Мама!..
– паўтарае ён, раптам пазнаўшы яе...
Толькi дзе яна была столькi гадоў?.. Чаму яна гэтак доўга не iшла?..
– Мама!
– голасна крычыць Чэсiк.
– Мама!..
– i бягом, па градах, па загуменню, праз жыта кiдаецца да свае старое хаты, што стаiць цяпер за лазняю на беразе рэчкi.
...На разоры застаецца ляжаць толькi Чэсiкава шапка. А ў шапцы - жменi са дзве сунiц - панi старшынiсе...
1964 г.