Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пайсці і не вярнуцца

Быкаў Васіль

Шрифт:

5

— А во і рака. Яе пералазіць будзем? — запытаў Антон, спыняючыся на невысокім, падмытым вадой беразе. — Пераскочым? Ці паплывем?

Вядома, ён жартаваў, ссунуўшы на патыліцу аблезлую, з аўчыны, шапку з абарванымі матузамі, а яна глядзела на цёмную сярод белых снегавых берагоў няроўную паласу вады, і тая сёння не здалася ёй страшнай. Ужо ўдваіх яны як-колечы пералезуць цераз гэтую недалыгу-рэчку, якая ледзьве не ўтапіла яе ўчора.

Тым не менш, як пералезці, яшчэ трэба было падумаць, і яны няхутка пайшлі ўздоўж купчастага, парослага голым кустоўем берага.

Ледзяныя закраіны месцамі былі шырэйшыя і туліліся да самага берага, за ноч іх добра прысыпала снегам, на якім дзе-нідзе расплываліся мокрыя плямы вады. У адным месцы, дзе рака была трохі вузейшая, ледзяныя крыллі амаль сыходзіліся на сярэдзіне, але мокрая шчыліна, што чарнела між імі, сведчыла пра здрадніцкую ненадзейнасць гэтай ледзяной мясціны. Трэба было пашукаць што-небудзь больш здатнае.

— Можа, палку якую пакладзем? — няўпэўнена прапанавала Зоська.

— I далёка ты дастанеш той сваёй палкай? — сказаў Антон, і ў ягоным голасе прагучала лёгкая насмешка з яе прапановы.

— А што! Я ўчора перакінула і ледзь не пералезла.

— Ледзь? Ледзь у такой справе не лічыцца.

Зоська падумала, што, напэўна, ён лепей ведае, што трэба рабіць, і болей нічога не прапаноўвала, пераклаўшы гэты клопат на Антона. Хоць ёй і здалося, што ў некалькіх месцах варта было паспрабаваць, яна маўчала, чакаючы, што скажа ён.

— Чортава рэчка! — бурчаў тым часам Антон, прабіраючыся ў берагавым лазняку. — I не ўмерзла, як трэба, і мелі заліла. Самы храновы час…

Час для дальняй дарогі быў, канешне, не самы лепшы. Тыдзень назад ударыла сцюжа з ветрам, учора паваліў снег, які не пераставаў і сёння — снежныя крупінкі рэдка, быццам без жаднай ахвоты несліся аднекуль з мутнай вышыні, было няўтульна і холадна. Зоська пасля стажка не пераставала дробна дрыжаць, увесь час карцела пайсці хутчэй, прабегчы, каб як-небудзь сагрэцца. Каб толькі не гэта праклятая рэчка, якая другі дзень неадольнай перашкодай пралягла на яе шляху.

Раптам Антон сціх у хмызняку, трывожна павярнуўшы ўбок галаву, і Зоська пачула наперадзе ціхі, але выразны пляскат вады. Антон адвёў лазіну, прыгнуўся, усё ўзіраючыся кудысь праз зараснікі, і зноў дзесьці пад берагам пляснула раз і другі. Хтосьці там быў, і яны на хвіліну прыціхлі ў хмызняках. Але вось насцярожаны, з выпнутым носам Антонаў твар кранула лагодная ўсмешка.

— Бабёр! Глядзі, вылазе.

Стаўшы на засыпаную снегам купіну, Зоська пацягнулася вышэй і ўбачыла зводдаль на павароце ракі, як нешта жывое і мокрае з шырокай лапаткай хваста няўклюдна выбралася з вады на палку і, павярнуўшыся, стаілася на задніх лапах. Антон ціхенька свіснуў, і звярок, трапятнуўшыся, таропка схаваўся ў дзірцы, якая тут жа чарнела ў аснежанай кучы бязладна наваленых палак.

— Глядзі, прыжыліся! — сказаў Антон з лагодным захапленнем у позірку і палез праз хмызняк да бабровае хаткі.

— Няхай! Не трэба пужаць! Не трэба… — замахала на яго рукамі Зоська.

— Нічога! Глядзі, запруда якая. Во тут і паспрабуем пераправіцца.

Сапраўды, бабры навалілі на ўзбярэжны мысок добрую кучу галля, палак, розных рагацін, абгрызеных, без кары, дрэўцаў, якія ўтварылі шырокую, напалову ўмёрзлую ў берагавы лёд запруду. Абсыпаная снегам, яна высілася над рэчкай амаль на ўзроўні берагавога абрыву, і Антон, хапаючыся рукамі за сцюдзёнае

голле асінніку, асцярожна пералез на яе.

— А што? Трымае. Ну — давай памалу… I не бойся, не бойся, я памагу! — падахвоціў ён Зоську. Тая таксама ступіла адною нагой на голы, прысыпаны снегам сук, які раптам пагрозліва пасунуўся пад яе ботам.

— Ой, слізка!

— Нічога… Давай за мной! Куды я ступіў, туды і ты ступай.

Хапаючыся за нізка навіслае з берага сучча і няпэўна ступаючы па слізкім ламаччы, яны перабраліся па завале амаль да сярэдзіны ракі і спыніліся. Далей было метры два чорнай вады, якая імкліва імчала каля крайніх, глыбока ўтопленых палак; з таго берага было відаць прытопленае гнілое бервяно, канец якога ціха пагойдваўся на плыні. Антон прымерыўся, прыкінуў адлегласць да канца бервяна, спрытней уладзіў нагу на ўпоры.

— Будзем сігаць.

— Ой! А раптам сарвемся?

— Зрывацца не трэба. Першы скакаць буду я. I падтрымаю цябе. Ну!

Уся куча палак і голля аднабока хіснулася, пляснуўшы вадой, штось пад нагамі хруснула, Антон узмахнуў рукамі і, лёгка наступіўшы на прытоплены канец бервяна, апынуўся на тым баку.

— Ну?

Ён шырэй расставіў ногі і чакаў, гатовы падхапіць яе, але Зоська раптам згубіла рашучасць, адчуўшы, што для такога скачка ў яе проста не хопіць сілы.

— Не дапрыгну…

— Ну, ну! Дапрыгнеш, давай, не бойся! — падганяў Антон з таго берага. Яна ў каторы раз прымервалася да страшнай вадзяной шырыні, кідаючы вінаватыя позіркі на ажыўлены, поўны нецярпення Антонаў твар, і не магла адважыцца.

— Не магу. Не дапрыгну…

— Ну што ж мне, назад вяртацца? — урэшце зазлаваў Антон. — Я ж во дапрыгнуў, ты бачыла?

— Дык гэта ж ты!

— А ты? Галоўнае — смела! Ну, скачы, я падхаплю!

Зоська слухала яго і сама ўсё разумела: трэба адважыцца і скокнуць. Але спярша трэба было разлічыць штуршок з адлегласцю, і каторы раз, зрабіўшы тое, яна разумела, што да бервяна не дастане, значыць, зноў апынецца ў ледзяной вадзе. А новае купанне ніяк не ўваходзіла ў яе планы — даволі з яе ўчарашняга, ад якога яшчэ не высахла апратка.

— Ах ты, такую тваю мацер! — вылаяўся на тым беразе Антон і, ломячы ботамі лёд, рашуча сігануў у ваду. Яна не зразумела яшчэ, навошта ён так зрабіў, і спалохалася, убачыўшы яго па калені ў вадзе, адкуль ён патрабавальна працягнуў да яе рукі.

— Прыгай, ну!

Зоська скокнула — не на бервяно, а ў гэтыя выстаўленыя да яе рукі, ён пахіснуўся, але ўтрымаў яе, пераступіў, ледзьве сам не паваліўшыся ў ваду, і дужа штурхнуў нагамі наперад, да самай ледзяной закраіны ля берага. Яна ўпала на адно калена, але хутка ўскочыла і, запэцкаўшы рукі, узлезла на невысокі тут, аблытаны карэннем бераг.

— Дзякуй, — ніякавата сказала яна, пазіраючы, як выбіраўся з вады Антон. Мабыць, спяшацца яму ўжо не было патрэбы, абедзве ягоныя нагі да самых калень былі мокрыя, з левай палы кажушка лілася на бот вада.

— Набраў, ага? У абодва? Ну во… Ты мне даруй, калі ласка.

— Што рабіць! Зялёная ты яшчэ разведчыца. Напэўна, зялёная, падумала яна, выразна ўсведамляючы сваю віну і з непрыемнасцю адчуваючы трохі прыкрытую яго незадаволенасць. Стоячы збоку, яна моўчкі глядзела, як ён з сілай сцягнуў з левай нагі бот і выціснуў на снег брудную дзіравую анучу.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25