Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пайсці і не вярнуцца

Быкаў Васіль

Шрифт:

Ён зноў рабіўся ўпэўнены, нават ажыўлены, быццам наперадзе не было смяртэльнай небяспекі, а ў атрадзе не чакалі яго непрыемнасці, калі ён вернецца з гэтай самавольнай разведкі. Але што рабіць — сапраўды, яна не магла прагнаць яго ад сябе, ды і не мела на гэта жадання. Яна ўспомніла сваё адзінокае блуканне ўчора па гэтым балоце, і ёй стала паныла. А як будзе адной па той бок Нёмана, у незнаёмых, набітых паліцаямі вёсках?

— Няма чаго гараваць! — падбадзёрыў ён і паклаў вялікую руку на яе плячо. — Пайшлі!

Мусіць, каб канчаткова вывесці яе з панылай заклапочанасці, ён жартам скалануў бліжнюю бярозку,

і цэлае воблака сняжынак сыпанула на абаіх. Зоська знячэўку здрыганулася, але не ўсміхнулася нават, і ён надзеў рукавіцу і няхутка пайшоў між зарасніку, пракапваючы ботамі глыбокі след у засыпанай снегам траве.

6

Антон ведаў: тут недзе была дарожка, месяц назад ён вяртаўся па ёй з Зарэчча, але цяпер дарогі нідзе не было відаць; проста рабілася дзіўна, куды яна магла знікнуць? Па слізкім ад снегу травяністым схіле яны ўзабраліся да хваёвага ўзлеску, трохі прайшлі між сасонак і, не згледзеўшы дарогі, крута павярнулі ўбок. Але дарогі ўсё не было, а неўзабаве іх шлях упёрся ў шырокі развалісты роў. Спыніўшыся над яго абрывістым берагам, парослым кустамі ляшчынніку, Антон пачакаў Зоську.

— Дзесь дарога была. I няма.

— Папытаць… — зморана вымавіла Зоська і змоўкла, мусіць, даўмеўшыся: у каго тут было папытаць?

Ведама, дарога, — не іголка ў сене, недзе яна знойдзецца, але Антону шкада было часу, нямала якога было патрачана на гэта дурное блуканне, калі наперадзе яшчэ столькі небяспек і клопату. Праўда, ён мог бы ісці і хутчэй (наогул ён хадзіў хутка), але Зоська пачала адставаць, усё ж яе кароценькі крок не параўнаць было з яго крокам у метр. Дзяўчына нарэшце, відаць, угрэлася, светлыя пасмачкі яе валасоў выбіліся з-пад цёплай хусткі і прыліплі да спатнелага лоба, твар расчырванеўся і макава гарэў ад стомы.

Антон пастаяў, падумаў, але ў роў не палез — пайшоў па-над берагам, збіваючы ботамі снег з нізенькіх кустоў ядлоўцу. У лесе стала цяплей, вецер сціх, толькі голае вяршалле ляшчынніку ціхенька пагойдвалася на тым схіле рова. Высокія хвоі з далікатна аснежаным голлем разважна шумелі ўгары. Канешне, ён ведаў напрамак і мог ісці на Астравок праз лес, наўпрасткі, без дарогі, але ўсё ж да Астраўка было кіламетраў восем, і ён пашкадаваў Зосысу. Напэўна, недзе паблізу, можа, нават у тым месцы, дзе канчаўся роў, і была дарога, не магла ж яна праз зямлю праваліцца.

Яны, аднак, яшчэ не дайшлі да канца гэтага рова, які патроху мялеў, як Антону здалося, што дзесь чуецца голас. Ён спыніўся, паслухаў, азірнуўся на Зоську — тая таксама насцярожана прыслухоўвалася. Неўзабаве іх слых вылучыў у лясным пошуме некалькі невыразных гукаў — несумненна, дзесьці паблізу нягучна размаўлялі людзі.

— Ты пастой тут, — ціха сказаў Антон Зосьцы, а сам памалу пайшоў ад рова ў глыб лесу.

Сосны раслі не густа, між іх голых камлёў было б далёка відаць, калі б не густаватыя зараснікі ядлоўцу і хвойнага падросту, які прывольна раскінуўся на ніжнім ярусе лесу. У гэтым сухім зімовым бары падрост быў неблагім сховішчам на выпадак чаго, Антон лёгка маскіраваўся ў ім, тупаючы ад куста да куста, ненадоўга спыняючыся і слухаючы. Галасы часам знікалі зусім, але вось зноў пачуліся трошкі ўбаку, і Антон затаіўся за патрэсканым камлём сасны. Непадобна, каб тут былі немцы або паліцаі,

падумаў ён, хутчэй за ўсё сяляне ці, можа, партызаны з суседняга атрада Варашылава. Але цяпер ён не меў ніякага жадання сустракацца ні з кім. Ды і Зосьцы такія сустрэчы маглі толькі пашкодзіць, ім трэба было трымацца як мага далей ад людскога вока.

У бары пад шапкамі хвой снегу было не шмат, месцамі ён толькі пасыпаў шэры, з ігліцай мох, які добра глушыў крокі чалавека. I ўсё ж трэба было асцерагацца. Спыніўшыся за сасной, Антон выцяг з кішэні наган і, расшпіліўшы ў кажушку верхні гузік, засунуў наган за пазуху.

Людзей ён убачыў нечакана блізка, як толькі абмінуў край маладога густаватага бярэзніку, праз які не стаў прадзірацца, і павярнуў убок. Спярша кінуўся ў вочы конь, што паныла стаяў у вупражы крокаў праз дваццаць ад яго, за ім на санях з падсанкамі сядзела спіной да яго жанчына ў рудым, з чорным каўняром кажушку, і побач, прыгнуўшыся, стаяў мужык у шэрай суконнай паддзёўцы, які засяроджана сачыў за нечым, што рабіла жанчына. Побач на снезе ляжала свежапаваленая сасна, ужо раскрыжаваная, з абсечаным суччам, і Антон здагадаўся, што, мабыць, гэта з вёскі прыехалі ў лес па дровы.

Не губляючы, аднак, асцярогі, ён выйшаў з-за бярэзніку на адкрытае і спакойна скіраваў да людзей. Жанчына, што сядзела да яго спіной, не магла яго бачыць, але мужчына, напэўна, учуў яго крокі і ўзняў галаву.

— Добры дзень вам, — спакойна павітаўся Антон, падыходзячы бліжэй; мужчына таропка саставіў нагу з саней, пазіраючы на яго трохі здзіўленым, спалоханым позіркам. Гэта быў малады, крутаплечы хлопец з рэдзенькім пушком на барадзе, у чорнай шапцы-аблавушцы. З-пад паддзёўкі на ім відаць былі паношаныя армейскія брыджы з нашыўкамі на каленях, і Антон непрыязна падумаў: прымачок, напэўна.

Падобна, так яно і было. Хлопец трымаў у руцэ скібу хлеба з салам, якім яго частавала жанчына, як заўважыў Антон, падышоўшы бліжэй, спрытная, вяртлявая маладзіца, якая непрыязна і бязбоязна зірнула на яго. Тут жа была і дарога з прашараваным да пяску свежым следам ад гэтых саней.

— Добры дзень, — насцярожліва адказаў прымак, усё трымаючы ў руцэ лусту хлеба з пакладзеным на яе салам. Цяпер ужо абое яны трывожна глядзелі на Антона, які сказаў як можна спакойней:

— Па дровы прыехалі?

— Ды во трэба, — няпэўна сказаў прымак і паклаў на калені жанчыны хлеб, які тая адразу прыбрала ў белую зрэбную сумку. Антон ступіў бліжэй і нагой паварушыў цяжкі хваёвы камель, які ледзьве варухнуўся на снезе.

— Ну і таўшчыня! Як вы здужалі такую?

— Во, два мужыкі ды каб не адужалі! — нечакана ахвотна азвалася маладзіца. З хвойніку, падпяразваючыся старой вяроўчынай, вылазіў яшчэ адзін мужык, чалавек не маладога ўжо веку, з кароценькай, густа пасрэбранай сівізной бародкай.

— Для будаўніцтва, напэўна? — здагадаўся Антон.

— Падруба пад хату. Згніла, ці ведаеце, тавар быў няўдалы. Вядома, пры цару яшчэ будаваліся, — з добразычлівасцю, без ценю насцярожанасці загаманіў старэйшы і пасля кароткай паўзы папытаў асцярожна: — Здалёк будзеце, пан-таварыш?

— Здалёк, — сказаў Антон, адразу адзначыўшы гэтую няўпэўненасць барадача адносна «пана-таварыша». Аднак прасвятляць гэтае пытанне Антон не збіраўся. — А вы адкуль будзеце?

— Ды вунь са Сцяблёўкі.

Поделиться:
Популярные книги

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Измена. Истинная генерала драконов

Такер Эйси
1. Измены по-драконьи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Истинная генерала драконов

Убивать чтобы жить 7

Бор Жорж
7. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 7

Самый лучший пионер

Смолин Павел
1. Самый лучший пионер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Самый лучший пионер

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Кротовский, сколько можно?

Парсиев Дмитрий
5. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, сколько можно?

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6