Чтение онлайн

на главную

Жанры

Песьні-жальбы

Колас Якуб

Шрифт:

Хмары

Ціха калосься, схіліўшы галовы Шэўчуць у межах палёў; Толькі ж ня слухае неба іх мовы — Жальбы ржаных калосоў. Сіняе небо ўсё сонцэм заліто; Полудзень, вар, цішына. Дожджыка просіць зялёнае жыто, Хочэ дажджу ярына. Вот із-за леса далёка, далёка Хмарка на небо узыйшла; Цёмная хмарка адна-адзінока Вышэй і вышэй паплыла. Ніва заціхла, замерла; здаецца, Не скалыхнецца яна; Змучэны колас ані пахінецца, Поўна надзей цішына. Думае ніва: «Дожджык пакропіць, Смагу прагоніць палёў, Цёмная хмарка краем хоць чэпіць Дзетак яе — каласоў». Бедная ніва, знаць, Богам забыта — Дарма надзея была: Спаленай
нівы жаданьне нязбыто —
Міма хмурынка прайшла.

Вецер

Ой ты, вецер неспакойны! Дзьмеш ты безустанку, Адну песьню нам сьпяваеш, Адну баеш байку. То заплачаш сіратою Над убогай хатай; То застогнеш, як над нівай Селянін-араты; То засьвішчаш за вугламі, Жалем разальесься; То сярдзіта ў дзьверы стукнеш, Злосна засьмяесься… Ой ты, вецер неспакойны, Ты мой брат па долі! Раскідаем сьмех і сьлёзы Мы у чыстым полі.

Адлёт жураўлёў

Белыя валокны Сьцелюцца над долам. Не сьпяваюць птушкі, Сьціхнуў лесу шолам. Сьцелюцца валокны, Тчэцца павуціна — Блізка, блізка восень, Смутная часіна! Зажурыцца неба, Схованае ў хмары, I агорнуць сэрца Нейкі жаль і мары. Замірае лета, Заціхаюць далі, Сірацее рэчка, Халадзеюць хвалі. Стомленасьць, зьнямеласьць… Тояць думку боры… Шш! што то за гукі Чуюцца ў прасторы? Жаласна-прыгожа Льюцца ў небе гукі, Слухаюць лясы іх, Луг, балота, лукі. У бязьмежным небе Роўненькім шнурочкам Жураўлі на вырай Мкнуцца над лясочкам. Меншыцца шнурочак, У паднеб’і тае, Вось ледзь-ледзь чарнее, Міг — і прападае. I стаіш ты, смутны, Доўга пазіраеш, Як бы нешта страціў, А што — сам ня знаеш. Так у час расстаньня З тым, хто сэрцу любы, Адчуваеш смутак Цяжкай страты-згубы I глядзіш маўкліва На дарожку тую, Што нясе ўдалечу Душу дарагую.

Восенны дождж

Сыплюцца кроплі часта і дробна, Ціха па стрэсе бубняць. Смутак наводзіць шум іх жалобны, Смутку таго не суняць. Хліпаньне, плюскат… Ночка глухая Цягнецца доўга, як год. Вецер заложны шуміць, не сьціхае, Жаласна сьвішча праз плот. Кружацца думкі, сон разганяюць, Мары наводзяць і сны, Волю далёкую мне ўспамінаюць, Дні маладыя вясны… Сыплюцца кроплі часта і дробна Ў сьцены, у вокны бубняць. Смутна іх песьня, плачу падобна, Смутку ж ніяк не суняць.

*** Скора ў полі забушуе…

Скора ў полі забушуе, Песьню сівер запяе, Ўсе дарожкі зараўнуе, Гурбы сьнегу нанясе. Ўсё зьмяшаецца ў тумане, Ў белым попеле сьнягоў. Сумна вецер плакаць стане Над будынкам мужыкоў. Я ж люблю той сьвіст у полі, Як вакол усё дрыжыць — На спатканьне песьням волі Дух мой рвецца і ляціць.

Восень

Пуста ў лузе. Толькі стогі Парыжэўшыя стаяць Ды шпакі каля дарогі Цэлы дзень адно крычаць. Грэчка зжата. Гола ў полі. Жыта зьвезена даўно. Толькі плаваюць на волі Кучы хмар, як валакно. Дожджык сее беспрастанку; Вецер сьвішча так, як зьвер… Колькі лужын каля ганку! А гразі, гразі цяпер!.. Ссохлі травы, ўсё павяла. Слоць, плюхота, холад, цьма. Эх, скарэй бы закрывала Зямлю чорную зіма!

Зіма

Белым сьнегам замятае Вецер чорныя палі, Нібы вопратку ўзьдзявае Шыр прасторная зямлі. Мяккі сьнег лятае пухам, I канца яму няма, I нясе сярдзітым духам, Дзікім сіверам зіма. Зачыняйце шчыльна хату, Каб ня дзьмулі халады, На вакно пляціце мату, Каб ня клаў мароз сьляды. Даставайце з вышак сані — Гайда сьцежкі праціраць I па белым акіяне Ўдоўж і ўпоперак гуляць! Ды кладзіце рукавіцы — Дзе з марозам жартаваць! Рады белай мы зіміцы, Рады зь ёю ваяваць. Гэй вы, коні, гэй, малыя! Што заснулі? Весялей! Гэй, у скочку, залатыя! Варушыцеся жывей!

*** Пташкі ў лесе шчэбеталі…

Пташкі ў лесе шчабяталі, Стукаў дзяцел і жаўна, I пра шчасьце нам казалі, I ў душы была вясна… А ў вясёлы вечар мая Салавей ў гаі сьвістаў… Ой, пара ты залатая! Хто цябе не ўспамінаў? А у небе, сінім полі, Безь сьляда, за край зямлі, Як бы думкі сьветлай долі, Хмаркі белыя плылі. Нам пра шчасьце ўсё казала На зары юначых дзён. Дзе ты, шчасьце, дзе прапала? Дзе твой радасны палон?

Весна

Вясна, вясна Жаданая! Ты прыйдзеш зноў, Ты вернешся! Вясёлы сьпеў, Прыветлівы Вады ў руччах Пачуецца. Ачнецца гай I зь песьнямі Ў зялёны ліст Адзенецца. Напоўніць лес Птушыны сьвіст, Травою луг Акрыецца. А з полудня З маланкаю Хмурыначка Націсьнецца, I першы гром, Як музыка, Таемна так Пракоціцца. Зямелька ўся Ўскалышацца, Дажджом яна Абмыецца. Ў прыродзе ўсё Народзіцца, I маладосьць Ёй вернецца. Ды толькі мне Ня вернешся, Ня вернешся Ты, моладасьць, Вясна, вясна Жаданая! Ты вернешся, Ты вернешся!

II. Родные абразы

Я не знаю

Я ня знаю сам, браточкі, Чаму мне так мілы Буры, плач асеньняй ночкі, Сьпеў яе пастылы, Лесу гоман, гуд нястройны, Шум лазы ў балоце, Баязьлівы, неспакойны Шолах у чароце. Я ня знаю, чым мне дораг Від палёў благенькіх, Нудны клік у родных горах, Вербак рад крывенькіх. Маё сэрца, маё вока Цягне хвоя тая, Што у лузе адзінока Сохне-умірае; Жаралісты дуб высокі, Колісь поўны сілы; I той крыжык адзінокі, Вартаўнік магілы, Дзе так сумна ветры веюць, Точаць дол пясчаны, Дзе чыесьці косьці тлеюць, Чыйсьці прах схаваны… Я ня знаю, я ня знаю, Чым я так прыкуты Да тваіх, мой родны краю, Вобразаў пакуты!
Поделиться:
Популярные книги

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2