Чтение онлайн

на главную

Жанры

Песьні-жальбы

Колас Якуб

Шрифт:

У школку

Ярка на камінку Смольны корч палае, Бацька на калодцы Лапці выплятае. Латае халацік На услоне матка: Ў школку заўтра пойдзе Іх сынок Ігнатка! Сын васьмігадовы Корчык падкладае, З бацькавай работы Вочак не спускае. Сьветлая галоўка Мысьлямі занята, Многа ўсякіх думак У вачох Ігната! — Ну, Ігнат, глядзі, брат, Не дурэй, вучыся. Годзе жыць бязь дзела — За буквар вазьміся! Будзь старанным, сынку,— Станеш чалавекам, Будзеш ты чытаць нам, Цёмнікам, няўмекам, Што у кнігах пішуць, Што мы ў сьвеце значым, Бо мы самі цёмны, Сьвету мы ня бачым. Слухай, што настаўнік Гаварыць там будзе Пра навуку, кнігі I аб цёмным людзе. А старанны
будзеш,
Да навукі здатны — Я прадам кароўку I кажух астатні, —
Ты ж ідзі ў навуку, Толькі, брат, вучыся. Дык, глядзі ж, сыночак, Шчыранька вазьміся! На гульню пустую Плюнь, махні рукою, Каб і я і маці Цешылісь табою. На казаньне бацькі Адказаў Ігнатка: — Буду я вучыцца, Як ты кажаш, татка! А як спаць улёгся, Думкі мімаволі Гаманілі ў сненьні Хлопчыку аб школе.

Плытнікі

Клунак за плячамі, Згорбленыя сьпіны, — Валіць чарадамі Люд на сплаў, віціны. Босыя іх ногі, Твар іх загарэлы, Вопратка убога, Чуць прыкрыты целы. Ззаду ледзь ступае, Хлеб вязе кабыла. Нокае, гукае На яе Кірыла… Жарыць-скварыць сонца, Ліст не скалыхнецца, Горача бясконца, Рагамі пот льецца. Срэбрам адлівае, Як люстэрка, Нёман, Зранку не сьціхае Над вадою гоман. Ад крыку-лаянкі Аж дрыжыць паветра: — На «барбару», Янка! — Гартоль бяры, Петра! — Закідай шырыгу! — Прысам папхні ўліва! Варушыся! Мігам! Ня сьпі ў шапку! Жыва! А заднік бяз толку Бусаком махае. Галаўнік Міколка Бэсьціць яго, лае. Гнецца плыт дугою, Прэ яго да гаку, Быстраю вадою Ломіць, як вужаку. На мель узагнала. Крык, сярдзіты голас. Порткі паскідалі, Ўсе ў вадзе па пояс. Бомы ўсе пабралі: — Рразам, хлопцы! рразам! Ну, яшчэ! Што сталі? Ну, яшчэ наляжам! Вецер загуляе — Хвойнік, лозы гнуцца. Плытнік спачывае, Як сабака ў будцы. Плытнік гнецца ў полі, Мерзьне ён у холад, Ведае нядолю, Ведае і голад. Што ж? Бядота гоніць, Толькі сілы траціш, Толькі косьці ломіць, Як хваробу схваціш. * Эх ты, доля, доля! Голад ты, галота! Не свая тут воля, Не свая ахвота.

Доля батрачкі

Маці ў службу выпраўляе Родную дзяціну, Выпраўляючы, хавае Горкую сьлязіну. — Будзь паслушная, дачушка, — Навучае матка, — Дагаджай чужым ты, служка, Ды цярпі, дзіцятка! Не адзін раз твае вочкі Заплывуць сьлязою. Твая доля цямней ночкі — Цяжка быць слугою! Бо ня ўважыць чужаніца Ручак тваіх белых, Поту выльецца крыніца З шчочак загарэлых. Ўстанеш летам раней зоркі, Пойдзеш перша ў поле… Ох, дачушка, хлеб твой горкі, Горка твая доля! Маці дочку разважае, Сябе цешыць стара, Жаль да сэрца падступае, Як чорная хмара. Вось дзяўчына ўжо гатова, Пакідае хатку. — Ну, матулька, будзь здарова! — I цалуе матку. — Ну, бывай!.. — I не ўтрывала Бедная матуля. Жаль сьлязамі ёй прарвала, Твар да дочкі туліць. Выйшла маці ўсьлед за ёю, Стала ля парогу I, падпёршы твар рукою, Зорыць на дарогу, На дарогу-пуцявіну — Там яе Гануля, — Ды за сьлёзкаю сьлязіну Роніць-лье матуля. Доўга матка так глядзела, Дочку праважала, Покі хустка яе бела З вочак не прапала.

За падаткі

Колькі ўжо раз за падаткі Стараста пужае! Ой, няхай іх! Горка зь імі, Хто таго ня знае! Аж тут пісар прыязджае Разам з старшынёю… Ой, нічога ж не парадзіш З горкаю бядою! — Пачакайце, калі ласка! І — бух ім у ногі! А назаўтра я Красульку Пацягнуў за рогі. Зарыкала так жалобна Бедная жывёла, I мне сэрца гэтым рыкам, Як нажом, парола. Жонка плача, лямантуе… Гэтак па дзіцяці, За труною йдучы, плача Хіба толькі маці… Я йшоў збоку, і здушылі Горла мне залозы. Ў поле выйшаў — паліліся З вачэй самі сьлёзы.

На прадвесьні

Эх, наперла ліха-гораі Ні сяніны, ні зярна. А тут сьнег яшчэ ня скора Згоніць цёплая вясна. У кішэні ні грашынкі, Хата поўная дзятвы! Ні паленца, ні лучынкі — Хоць у землю лезь жывы. Папалілі, пераелі, — Нічагутка ані ў зуб! Хлеба толькі да нядзелі, На два разы ўсяго круп! А даўгоў ты нахватаўся, Таму дзесяць, таму пяць… Ось дзе, Грышка, ты папаўся: Чым ты будзеш аддаваць? Эх, наперла ліха Грышку — Рук няма за што зацяць! Хіба вып’ем па кілішку — Лягчэй будзе гараваць.

Панас гуляе

Што мне жонка! Што мне дзеці! Эх, Панас, ваўсю гуляй! Ёсьць шчэ мерка жыта ў клеці, Хаім, піва падавай! Напляваць мне на падатак. Што мне земскі, старшына! Хаім, люльку на ў задатак, — Дай мне царскага віна, Дай мне булку на паўзлоты Ды прыпраў мне селядца! Ўсё прап’ю: халат і боты… Пачынай, Панас, з канца! Вось ідзе Панас, сьпявае, Страшыць жонку і дзяцей, Кулаком усім махае, Пабудзіў усіх людзей. Дома ён разбушаваўся, Ды вяроўку дзед прыпас… Пад сталом ноч пракачаўся П’яны зьвязаны Панас.

Мужык

Я — мужычы сынок, Ні двара, ні кала, Поле — жоўты пясок, Хата ў землю ўвайшла, Не жыву, а гнію, Прападаю, як мыш… Глянь на долю маю, Глянь на цяжкі мой крыж! Я балоты сушу, Надрываю жывот, Я за бесцань кашу, Рыю землю, як крот. Ўсе вуглы і куты Сваім целам я зьмёў, Сьсек і лес, і кусты I дарогі правёў, Ды ня езджу па іх, А хаджу пехатой Ў рваных ботах старых, Часьцей босай нагой. Збудаваў я палац, Многа фабрык, мастоў. Сам жа голы, як бац, — Пары дзьве рызманоў. Пад аконьнем ня раз Я зь мяшэчкам хадзіў, Міласьціны у вас Хрыстом-Богам прасіў. Мяне мочыць раса, Мяне сонца пячэ, А у песьнях маіх Сьляза ціха цячэ. Я па сьвеце хадзіў, Косьці ўсюды занёс, Я на землю праліў Многа сьлёз, многа сьлёз. То ня дуб у бары Заскрыпеў, застагнаў — Гэта я без пары Богу душу аддаў. Нудна звоняць званы, То мацьней, то замруць, Адзін дзяк ля труны — Гэта прах мой нясуць. На магілцы маей Крыж трухлявы стаіць, А над прахам касьцей Вольны вецер шуміць. Я — мужычы сынок, Я ня маю дарог. Мая школка — шынок, Маё жыцьце — астрог.

Пахаваньне

Чую звон я нудны, Рэдкі, невясёлы. Дзень сягоньня будны, Не сьвяткуюць сёлы. Чую прычытаньне, Чую плач я нечы, Скончыўся зараньне Век твой, чалавеча. Вось труну я бачу, Кучка йдзе народу. Колькі жалю, плачу! Жонцы мужа шкода, Мужа маладога, Добрага Рыгора, I сабе у Бога Просіць сьмерці з гора. Сёстры плачуць горка Вуйнымі сьлязамі: «Ой, Рыгор, Рыгорка! Што зрабіў ты з намі?» Двое дзетак з краю — Бедныя сіроткі! Цяжка будзе, знаю, Вам, мае блазноткі! Ззаду дзед сагнуўся — Нудна, жаль старому. Падышоў, вярнуўся Скора поп дадому. О, мой братка родны! Ой, мужык ты бедны! Ўсё жыцьцё галодны, Худы, чорны, бледны. Хто табе уважыць? Хто паспагадае? Сушыць доля, пражыць, Гне, не аглядае. Біўся ты, як рыба, Часу ты ня ўседзіш… У зямельцы хіба Шчасьце ты угледзіш. А памёр — ні знаку, Звон адзін пазвоніць, Ў яму, небараку, Кінуць, пахароняць… Смутна і ціхутка… Могілкі з крыжамі. Круцяцца блізютка Галкі над палямі. Жаль скаваў мне грудзі, I нуда напала… Каб вы зналі, людзі, Як мне цяжка стала!

Наша доля

Наша доля нас ня знае, Жыцьце наша — ноч і цьма. Жар улетку нас даймае, Цісьне холадам зіма. Не красуе наша ніва, Луг ня цешыць нам вачэй. Гне к зямлі нас праца жыва I ў труну кладзе дзяцей. Наша жыцьце не вясёла… Ноч і цьма на нас ляглі. Нашы хаты, вёскі, сёлы Сівым мохам абрасьлі. Нашы сьлёзы незьлічоны, З нас крывавы льецца пот… Люд забіты, люд хрышчоны, Абяздолены народ!..

*** Мы ходзім спатыкаемся…

Мы ходзім спатыкаемся, Бадзяемся, як пьяные; Мы з голадам зрадніліся, Худые, абарваные. Асьмеяны, аблаяны, Гразёю мы абмазаны, Багатымі мы скрыўджэны. Няволею мы звязаны. У балоты мы адціснуты, Загнаны мы у шчыліны; I вочы нам завязаны, I вушы нам зачынены. Адно мы добра ведаем: Хоць вечна мы блукаемся, А ўсё-ж такі, хоць некалі, А праўды дапытаемся.
Поделиться:
Популярные книги

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2