Чтение онлайн

на главную

Жанры

Песьні-жальбы

Колас Якуб

Шрифт:

*** Што вы, хлопцы, спахмурнелі…

Што вы, хлопцы, спахмурнелі? Ці каго вы пахавалі? Ці няшчасьце так здалела, Што нуда апанавала? Плюньце, хлопцы! Засьпявайма, Каб аж вокны задрыжалі! Ва ўсе грудзі загукайма, Каб і думкі паўцякалі! Ці ж мы будзем вечна гнуцца, Апускаць бязвольна рукі? Няхай сьлёзы больш ня льюцца, Няхай нас ня знаюць мукі! За работу жыва, жыва! Каб нас доля не ўшчувала, Каб ня сохла наша ніва, Каб нуда нас больш ня гнала!

V. С турмы

Турэмная камэра

Цесна камэра, як клетка, — Вузкі ход праміж дзьвюх нар; Пры вакне жалеза сетка, Над дзьвярамі «каляндар», Разьлінеены ў радочкі, Ды «буфет» зь пяці дасок. У павуцьці ўсе куточкі, Ў пыле кожны вугалок. Два ваконцы, дзьве рашоткі, Два цабэркі для вады; Столік,
вузкі і кароткі,
Сеньнікі у два рады.
Абабіт пабел усюды, А праз столь цячэ вада. Ў закарвашках зьвярок руды, Клоп і ўсякая брыда. Пахне потам чалавечым… Цяжкі, сьпёрты, кіслы дух. Рана ўстанеш — дыхнуць нечым, Проста вешай хоць абух.

Катаржнікі

Цесны дворык. Непрыгожа! Дзьверы пад замкамі, У тры сажні агарожа, — Глуха, як у яме. Толькі бразгаюць кайданы Дзікім бразгатаньнем, Звон пакуты, звон паганы Аддае стагнаньнем. Будзіць звон той боль у сэрцы, Смутак наганяе. Цяжка, цяжка ў паняверцы! Ой, доля ліхая! * Сьвеціць сонца, жарам пыша, Ў небе — ні хмурынкі. Лёгкі ветрык сад калыша, Гойдае галінкі Ды жартліва задзімае — Накурыць, напыліць, Пух угору падымае, Красачку пахіліць. Прабяжыць і ціха стане… Зьвякаюць кайданы. Ў гурт сышліся катаржане, Від іх змардаваны. Вось на лаўку яны селі, Галовы спусьцілі, Думкі моцна іх здалелі, Сэрца засмуцілі. Не згадаць іх дум маўклівых, Дзе яны іх носяць — Мо гуляюць там, на нівах, А мо волі просяць. Катаржане — хлебаробы, Дзеці вёсак, поля: Таго бойка з-за худобы Прывяла ў няволю, Той з суседам пасварыўся, Ў таго зяць паганы, А той, з братам як дзяліўся, Зарабіў кайданы, Той за нораў свой сярдзіты Ці за лішак жару… Гэта — цёмны люд, забіты, Беднаты ахвяра. * Што за думкі — не згадаю: Цьмяна іх гаворка. Адно толькі добра знаю: Горка людзям, горка!

У вастрозе

Нудна Сьцёпку за рашоткай, Нудна, эх, старому! Плачуць думкі, рвуцца думкі Сьцёпкавы дадому. Дома жонка, дома дзеткі… Бог сьвяты іх знае, Як жывецца небаракам Там, у родным краі! Ходзіць Сьцёпка з вугла ў вугал Ды зірне ў аконца: За рашоткай відно неба, Хмарак валаконцы. Эй, хмурынкі! Плывяце вы У старонку тую, Дзе пакінуў я сямейку, Хатачку старую! Ох, паплыў бы я, здаецца, Хмаркі, разам з вамі, Каб на вёску сваю глянуць Нуднымі вачамі. Там, далёка, за дамамі, Разьляглося поле, Лес, узгоркі і курганы… Эх, прастор там, воля! Дзесь у полі дым сінее — Бульбу люд капае. Сьцёпка ж бедны так марнее, Долю праклінае… Ляжа Сьцёпка спаць на нары, I праз цэлу ночку Сны аб роднай вёсцы сьняцца, Аб сваім куточку!.. Нудна Сьцёпку за рашоткай, Нудна, эх, старому! Плачуць думкі, рвуцца думкі Сьцёпкавы дадому.

Сон у турме

Рана Сьцёпка абудзіўся I ляжыць — ня сьпіцца: Сон яму такі прысьніўся — Толькі падзівіцца! Быццам жыта сеяць выйшлі Ў поле пры дарозе, — Сьцёпку нават зышло з мысьлі, Што ён у астрозе, — Поле сонцам скрозь заліта,— Шырыня, раўніна! Глеба тлуста, сакавіта — Чарназём ды гліна. Не дакінеш проста вокам Да суседскіх межаў, А на лузе іх шырокім Што ні стог, то вежа! I суседзі тут у полі Ходзяць з карабкамі, Сеюць жыта на прывольлі, Рэжуць дол плугамі, Робяць гоні і разоркі… Ветрык ціха вее. Трохі воддаль на прыгорку Вёска іх чарнее. З-за сялянскіх хат адметна, Між гумён, адрынак, Пазірае так прыветна I Сьцёпкаў будынак… Углыбіўся Сьцёпка ў мары, Думцы ўвесь аддаўся, Пра астрог забыў, пра нары, Дзе ўсю ноч валяўся. Тут ён целам, там — душою, Там, у родным полі, Дзе хадзіў ён за сахою, Дзе пазнаў нядолю. Ды забыта ўсё ліхое, Ўсё, што дух смуціла, Засталося дарагое, Што так сэрцу міла. Але зараз расьсьвітала, Нудны дзень вярнуўся. Сон і мары — ўсё прапала, Як астрог ачнуўся.

Пісьмо з турмы

— Напішы мне, калі ласка, Пісямко дахаты! Піша з дому мне Параска, Што сын здан ў салдаты… Охо-хо! — Пракоп ўздыхае, Джургае чупрыну, А ў руках пісьмо трымае I канверцік сіні. Просіць шчыра грамацея, Нават шапку скінуў. Сам Пракоп пісаць ня ўмее — Дзе? Ў бядоце гінуў! Гадаваўся на мякіне, Жыў з худобай змалку, Смак жыцьця пазнаў на сьпіне, Высах сам у палку. А нарэшце вось папаўся Ў сьпісак арыштанцкі. А за што? Нібы зьбіраўся Падпаліць лес панскі! — Што ж табе пісаць, старэнькі? — А пішы, нябога! Жонка, сын мой даражэнькі! Шлю паклон з астрога. Сэрца мне баліць, і вас я З думак не спускаю. Кожны Божы дзень і час я Дом успамінаю. Жонка мая дарагая! Ты ня скрыўдзь Івана. Калі грошай не хватае, Папрасі ў Сьцяпана. Няхай Сьцёпка не баіцца — Аддамо з падзякай. Хлопцу ж трэба хоць акрыцца, А ня йсьці сабакам. Спраў кажух яму і боты, Выпраў, як і людзі. Дай з сабою колькі злоты — Весялейшы будзе. Калі корму досыць маеш, Падкармі больш сьвінку, Мо якую захаваеш На Вялікдзень шынку. А калі на грош няхватка Або корму мала, Закалі і з паўдзесятка Фунтаў прышлі сала… Сын мой! Снасьці рыбаковы Добра ты прыпратай — Згодзяцца, а венцер новы — Маеш час — залатай. Захавай, мой сын, прашу я, Човен у адрыне, Няхай вецер не сьвідруе, Няхай так ня гіне. Ўсё, што можна, захавайце, Пакуль я вярнуся. Нераток стары аддайце Міхалю з Габрусем. Кнігі ўсе, апроч Псалтыра, Вы аддайце Грышку, Хай сабе чытае шчыра, Бо ён любіць кніжку. Дарагі сын! Перад здачай Да мяне зайдзі ты, Можа, болей і ня ўбачу, Не пачую, дзе ты. Не смуткуйце, не бядуйце — Дасьць Бог спосаб новы. Што ж ты зробіш? Пагаруйце… Будзьце ўсе здаровы!

Думкі ў турме

Сохну марна я ў астрозе, Дарма трачу сілы. Рвецца дух мой на свабоду З гэтае магілы. Шкода хаткі мне старэнькай З латанай страхою, Што схілілася над Нёмнам Горкай сіратою. Шкода мне зялёнай нівы, Што шуміць у полі, Тога дуба, што над рэчкай Песьціцца ў прывольлі. Шкода мне гаёў цяністых I лугоў прастору, Дзе пад ветрам ходзяць хвалі Травянога мора. Шкода сьветлай ручаінкі Ў берагах пясчаных, Што, як срэбра, мкне-бруіцца Паміж гор, курганаў. Шкода вёсак запусьцелых, Дзе ральнік гаруе, Дзе зімою вецер вые, Замець-сьнег шнуруе… Гэта — вобразы краіны, Беларусі роднай… Край ты наш! Як міл ты сэрцу, Цёмны край, галодны! Ды ня век я тут гарую, Дачакаю волі I пачую ў родным краі Песьні лепшай долі.

Кветка

За агарожаю перад астрогам Ў ціхім куточку адна Кветка красуе на грунце убогім, Хораша зьзяе яна. Двор непрытульны і глеба пясчана, Грунт весь убіты, як ток. Сонца ня сьвеціць скрозь шчэлін паркана, Выдзьмухаў вецер весь сок… Белая крошка роскаю Божай Чыста абмыта, зяхціць. Рад любавацца я кветкай прыгожай — Міла яна так глядзіць. Мне ўспамінаюцца вобразы мілыя Роднага краю, палёў, Бедныя вёскі, хаты пахілыя, Песьні зялёных гаёў; Вузкія стужкі меж зеляненькіх, Жыта палоска, лянок… Рэчы пявучыя нівы благенькай, Ўзгорак, курганчык, лясок. Толькі ж мне шкода кветкі: сіроткай Ціха схілілась яна За агарожаю, як за рашоткай, Сонцу, людзям не відна… Мілая кветка, дзіцятка поля, Межы зялёнай убор! Як ты папалася з волі ў няволю? Як заняслася на двор?

С песень вастрожніка

Ліпы старыя шумяць за сьцяною, Жаласна, глуха шумяць, Смутна ківаюць, трасуць галавою, Толькі галіны рыпяць, Пышны убор іх, лісты, пазрываны, Вецер разьвеяў, разьнёс. Нудна і ім за астрожным парканам, Цяжка ім зносіць мароз. Плачуць гаротныя ліпы старыя, Плачуць на долю сваю: Пышна расьлі мы, цьвілі маладыя, Добра было у гаю. Вольныя птушкі вакол шчабяталі, Божыя пчолкі гулі, Тоўстыя вязы ад бур нас хавалі, Сеткі дубы нам плялі. Белыя хмаркі над намі гулялі, Беглі ў няведамы край, Чыстыя росы, як срэбра, блішчалі, Гоманам поўніўся гай… Там бы хацелі расьці, красавацца, Дол дзе капае ральнік, Родную песьню дзе ціха сьпявае Сын Беларусі, мужык. Нас перанесьлі на глебу чужую — Сьвету, прастору няма. Ўсе нас забылі, ніхто нас ня чуе, Чуе нас толькі турма.

Гусі

Зоры далёкія, зоры бліскучыя Ціха гараць над зямлёй. Крыкі знаёмыя, тоны пявучыя Льюцца вячэрняй парой. З поўначы-холаду, сіверу бурнага Гусі на поўдзень ляцяць, Зь неба далёкага, стэпу лазурнага Смутна прашчаньне крычаць. Дзікія гусанькі, птушачкі вольныя, Весьнікі скорай зімы! Хочацца з вамі мне ў стэпы прасторныя, К сьвету і сонцу ад цьмы. Толькі ж падрэзаны крыльлі свабодныя: Моцна пільнуюць мяне Дзьверы акутыя, сьцены халодныя, Краты жалеза ў акне.
Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага