Чтение онлайн

на главную

Жанры

Песьні-жальбы

Колас Якуб

Шрифт:

Дарога

Між палёў шырокіх, Як зьмяя якая, Цягнецца дарога, Вузкая, крывая. Наабапал грушы Разрасьліся ў полі, Нізенькі яловец Чэзьне, бы ў няволі. Тут мужык працуе, Чорны ўвесь, як сажа. Крыж на перасеках Аб пакуце кажа. Коціцца цялежка, Б’ецца аб каменьне, Хлебароб на поле Глядзіць ў задуменьні… Ой, дарога-сьцежка, Вузкая, крывая! I ты, жыцьцё наша, Ты, доля, такая!

Чугунка

Ў два рады між палёў Роўна рэйкі ляглі, Рэжуць нетры лясоў, Точаць грудзі зямлі. Дзе стралою ляцяць, А дзе дужкай бягуць Цераз горы і гладзь, Сьмела рэчкі сякуць. Эх, і быстры ж той гон! Толькі пыхкае дым. За вагонам вагон Мчыцца зьмеем ліхім. Мчыцца ўночку і ўдзень, Толькі поле дрыжыць, Так ні конь, ні алень, Ні арол не ляціць.

Могілкі

Круглае
поле. Узгоркі, каменьне.
Лес па краях, як сьцяна. Ціха навокала. Нудна на сэрцы. Птушка ня крыкне нідзе ні адна.
Могілкі ў полі адны-адзінюткі. Праслы гнілыя на дол паляглі. Крыж пахіліўся гаротна-журботна. Многа іх, многа ляжыць на зямлі! Дзе-нідзе дрэўцы — бярозка, хваінка; Дожджык магілкі размыў, спаласкаў. Вось дзе ад гора мужык адпачыне, Вось дзе ён думкі-згрызоты схаваў.

Родные песьні

Вісьне скарга уздоўж Нёмна, Беларусі сына. Як ты бедна, як ты цёмна, Родная краіна! Зьбіты ў кучу твае вёскі, Стрэхі ў дол уходзяць. Смутнай песьні адгалоскі Лес, курганы родзяць. Крыж збуцьвелы, знак пакуты, Тут і там чарнее. Даль паўнютка ціхай смуты — Жаль на душу вее! Ўсё ў табе, мой родны краю, Апавіта горам: I той вецер, што дзьме з гаю, Што шуміць над борам; Тыя песьні, што на полі Жнеі запяваюць; Тыя думкі, што да болю Сэрца калыхаюць. Ва мне смутак, гора гэта Водгульле знаходзіць, Сэрца, жалем абагрэта, Песьні смутку родзіць. Няхай плачам у тэй далі Песьня разальецца, Каб усе на сьвеце зналі, Як нам тут жывецца.

III. Мужычае жыцьцё

Мужычае жыцьцё

Божа, Божа, твая воля! (Хоць і, можа, гэта грэх!) Што за жыцьце, што за доля — Проста плач бярэ і сьмех! Чорна ў хаце, непрыбрана, Парасяты пад палком, Павуцінаю заткана Столь і кут над абразом. Дзеці ўстануць пасьля ночы — Крык, хоць вушы затыкай, Дым з камінка лезе ў вочы, Дзед сярдуе — ая-яй! А як часам дзе зьбярэцца Ў хаце з пару шчэ жанок, Сварка тая не зьвядзецца — Дзень грызуцца за гаршчок. А ўмяшаюцца мужчыны — Ну і пойдзе латата! Паўплятаюцца ў чупрыны, Рэдка стане барада. Так і век ператаўчэшся, I няма таго дабра, Покі жыць ты прыбярэшся — Паміраць табе пара.

Песьня над калыскай

Аа-аа, мой сынок! Аа-аа, мілы! Не крычы, ня плач: дарэмна Ты патраціш сілы; А бязь сілы, мой сынок, Жыць на сьвеце трудна… Ой ты, вецер, не шумі, Не сьпявай так нудна! Спаць Міхаську не даеш… Сьпі, мой сын маленькі! Я цябе пакалышу — Ай, люлі-люленькі! Што цябе чакае, сын? Што твая за доля? Можа, й ты пот будзеш ліць У чужое поле?.. Будзеш летам ты хадзіць На плыты, на згоны, З Коўна матцы прынясеш Хоць гарсэт чырвоны… А то, можа, купіць пан Твае рукі, сілы? Паднявольным будзеш ты, Сын мой, да магілы! А мо ў школку пойдзеш ты, Будзеш чалавекам, — Без навукі цяжка жыць Гэтым трудным векам. Кінеш матку, па чужых Ты па людзях пойдзеш I на шчасьце нападзеш, Долю сваю знойдзеш. Матку ўспомніш ты сваю, Як цябе люляла, Як табе ўначы ня раз Песенькі сьпявала. I гасьцінца мне прышлеш, Не забудзеш маткі. Вось уцешуся тады, Аж запляшчу ў ладкі!.. Аа-аа, мой сынок! Люлі, люлі, мілы! Ой, ня плач ты, не крычы, Набірайся сілы!

Першы заработак

Дома

— Ну, Алесь, брат, — за абедам Кажа бацька сыну, — Годзе бегаць дармаедам, Красьці садавіну, Таптаць сьцежкі ў агароды, Рэзацца па хаце. Ты ўжо ўходзіш, брат, у годы, — Колькі яму, маці? Роднай матцы сэрца ў грудзях Зьлёгку затраслося. «Ці не хоча аддаць ў людзі?» — Ў думках праняслося. Сам Алесь сямігадовы, Як ліст, скалануўся, Бо ў тэй бацькавай прамове Страх яму пачуўся. Апусьціў ён нізка вочкі, Глыбей ў кут падаўся. — Ну, што сьціхнуў, як упрочкі Ты ад нас сабраўся? — Дай хоць з’есьці, адчапіся! Вось прыстаў к дзідяці! Еж, Алеська, не журыся! — Не ўцярпела маці. — Пойме гутарку якую, Чуць за хлеб узяўся. — Няхай есьць, ці ж я шкадую? — Бацька адазваўся. — Еж, Алесь, чаго надзьмуўся Ты, як мыш на крупы? Ці ад ночы не ачнуўся? Расплюшч свае лупы! Глянь у вочы мне! Сьмялее! Во, так! Малайчына! Еж, бо крупнік адубее, — Кажа ён да сына. Паабедалі зь бядою, Спаражнілі місы. Абцёр бацька вус рукою, Твар і лоб свой лысы. — Ну, дык вось што — чуеш, хлопча? — Годзе так бадзяцца, — Няхай качка цябе стопча, — Трэба чым заняцца. Згодзен пасьвіць ты ўсё лета Ў Курганах каровы? Шэсьць рублёў даюць за гэта Ды халацік новы. — Ой, няхай бы пабыў дома! — Зноў гаворыць матка. — Ну, куды ён, мал, вядома, Рана пасьвіць статка, Толькі высахне у лыка, Нябось, пасьвіць — мука! — Ат! патрапіць — невяліка Гэтая навука! Будзеш пасьвіць? — тут у сына Бацька запытаўся. — Ото дзіва! Малайчына! Я не ашукаўся. Ты ў мяне хлапец рахманы, Вось люблю за гэта! Працаваць вучыся зрана, Ў маладыя леты.

Перад выпраўкай

У Алеся думак многа, Ды ўсе думкі новы. Твар сур’ёзны, бы ў старога, Нахмураны бровы. Кінуў ён гульню зь сябрамі — Трэба дбаць на хату, Памагаць ён будзе маме, Бацьку, сёстрам, брату. Цяпер бацька адзін б’ецца З ранку аж да ночы, Так працуе, што пот льецца, Лезуць на лоб вочы. Гэтаксама адна маці — Праўда, дасьціпная, — Адна ў полі, адна ў хаце, Корміць, абмывае. Мала зь дзевак дапамогі — Драбяза ўсё, дзеці! Сам ён толькі, дзякуй Богу, Жыць здужае ў сьвеце. Без падмогі, сам сабою: Ён — дзяцюк, хлапчына, Носіць ён вядро з вадою, Як стары мужчына! Потым думкі непрыметна Далей залятаюць — Чужаніцы непрыветна З Курганоў мігаюць. Матка страхаў наказала Пра жыцьцё з чужымі, Як Алеся навучала, Каб ужыцца зь імі. — Трэба змоўчаць, хоць часамі Скрыўдзяць або ўшчуюць, Хоць нядобрымі славамі Злосна пажартуюць. Будзь паслушны і цярплівы, Ня лазь у гароды, Не марнуй ты людзям нівы, Не рабі ім шкоды… Адным словам, страх нагнала На Алеся матка, I так міла яму стала Родная іх хатка! Ды нічога не парадзіш, Калі служба трэба, Калі беднасьць, як паглядзіш, Сама просіць хлеба. Дый Курганы не за морам — Восем вёрст ад дому, Над ракою, за тым борам, — Мейсцы ўсе знаёмы. Так хлапчынка разважае, З думкамі гамоніць, Дух надзеяю ўздымае I трывогу гоніць. У вузельчык вось увязан Скарб яго убогі, Станік тонкі падпяразан — Жджэ Алесь дарогі. Моцна ж сэрца забалела, Як ён выйшаў з хаты, Але плакаць не пасьмела, Бо йшоў збоку тата.

У чужых

— Добры дзень вам, ягамосьці! — Добры дзень!.. Сядайце. — Ну, вось я прывёў і госьця, Мал ён, выбачайце. — Э, нічога, акрыяе, Дый ён хлопец слушны. Гадкоў з восем, мусіць, мае? — Сем у дзень задушны. У куточку прыхіліўся Ціха каля лавы I на ўсё Алесь дзівіўся, Пазіраў, цікавы. Глянуў ён у кут украдкам На таго сьвятога, Што напісан быў зь ягняткам I глядзеў так строга. Ён зірнуў на Мікалая I на Юр’я зь зьмеем, На сьвятых, што і ня знае I назваць ня ўмее. За сталом былі мужчыны I стары між імі, У каторага маршчыны Зьлеглі пад вачыма. Лоб высокі, безвалосы, Голы, як калена, Вусы быццам бы йшлі з носа, Белыя, як пена. Пазіралі дзеці скрыва Зь печы і з прымурка На Алеся як на дзіва Ці якога турка. А тым часам стол убралі Пляшка і дзьве чаркі; Ў печы весела пішчалі, Гаманілі скваркі. Селі піць барыш мужчыны. Дзед, падняўшы чарку, Кажа: «Дай Бог толк з хлапчыны Нам у гаспадарку!.. Ходзь, Алеська, сюды, брацік! Бліжай, бліжай, браце! Распраніся, скінь халацік, Будзь як свой у хаце». Падышла і гаспадыня, Жвавая кабетка: — Павесь шапачку, мой сыне! З’еж от скварку, дзетка! Будзеш дужшы, небажатка, Пасілкуйся крышку! — I падносіць хлапчанятку Гарэлкі ў кілішку. Круціць хлопчык галавою — Піць, моў, не бярэцца; Скварку, згробшы пяцярнёю, Есьць, аж нос той гнецца… — Ну, сынок, служы здаровы, Даглядай скацінку. Будзеш дома на Пакровы… Не нудзіся ж, сынку. Разьвітаўся бацька зь імі I пайшоў дадому. Ой, маркотна між чужымі Хлопчыку малому!

Ня вытрымаў

 Моцна хлопец занудзіўся Па сям’і, па маме, Як бы сьвет тут зачыніўся Ў гэтай нуднай яме. Ўсё тут дзіка, нецікава, Бы ў яловым лесе, Кожны вугал неласкава Глянуў на Алеся. Ўсё ня гэтак, як там, дома: Лавы, печ старая, Кожна рэч тут незнаёма I яму чужая. Ўсё — качэргі і ваконцы На нуду наводзяць, I тут нават ня так сонца, Як там, дома, ўсходзіць. Ды і людзі не такія, Іншая гаворка, I алешнікі ня тыя, Ня той луг, узгоркі. Выйшаў з хаты, прытуліўся Пад грушаю ў полі I так моцна засмуціўся, Бы ў якой няволі. На дарогу пазірае, Што вядзе дахаты, Што, як стужка, агібае Цёмны лес кашлаты. I так мілы хлопцу сталі Родныя палеткі, Лес, што нікнуў ў сіняй далі, Ўзгоркі, межы, кветкі, Хаты, гумны, варывенькі, Цэрква на грудочку… Эх, як міла, весяленька У сваім куточку! А тут хата, як адрына, Як хлеў, — сьвету мала. I надумаўся хлапчына Даць адгэтуль драла. Многа думаў так і гэтак — Не бярэ нічога! А з палетка на палетак Скача, йдзе дарога… Ён назаўтра ўстаў ранютка, Аж да ўсходу сонца, Чуць што глянуў дзень ціхутка Ў хату праз аконца. Наш Алесь перахрысьціўся, Глянуў на палаці, А там дзед той разваліўся, Але ціха ў хаце. Згроб свой клуначак пад паху — Загадзя сабраўся, — Асьцярожна, поўны страху, Да дзьвярэй падкраўся I ціхутка — стук у дзьверы, Шугануў у сені! Сэрца білася бязь меры, Трэсьліся калені. Ён кулём, як ліс у норы, За хлявы, ў задворкі… Заплыў месячык за горы, Чуць мігалі зоркі. Вось Алесь прычхаў дадому, Стаў на прыгуменьні. Страшна ў хату йсьці малому — Гора-утрапеньне! Што рабіць тут, не згадае. Мо назад вярнуцца? Плача хлопчык, аж рыдае, Сьлёзы так і льюцца. Выйшла матка, плач пачула, Бачыць — іх служака! Матку жаласьць агарнула — Шкода небараку! — Што ж ты плачаш? Ідзі ў хату… Ня плач, супакойся. — Ой, баюся, мама, таты! — Ня з’есьць ён, ня бойся! Бацька ўстаў і абуваўся, Зірк — Алесь у хаце! Бацька толькі засьмяяўся: — Ты ўжо дома, браце? Той калоціцца ўсім целам, Як бы грэшнік страшны, Думаў ён, што ў сьвеце цэлым Ён — самы няшчасны. Апусьціў сваю галоўку, Клуначак трымае, Кулачком уціхамоўку Сьлёзкі выцірае. — Ну, што гэта за работа? Адурэў ты, Грышка! Ён — зусім дзіця, блазнота, Зелен, як пурышка… Дзе служыць яму, дзіцяці? Ну, куды ж? Націна! — Стала бацьку чысьціць маці I крычаць за сына. — Мне б тут трэба раскрычацца, Розум твой жаночы! Брыдка будзе паказацца Тым людзям у вочы!.. Ах, лайдак, пястун пракляты! Лезь на ручкі к маме! — Плюнуў бацька, выйшаў з хаты, Стукнуўшы дзьвярамі.
Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага