Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса
Шрифт:
– Дзевяноста на дзевяць?- у адчаі прамовіла Аліса.- Вой, гэта я ніколі ў жыцці не падлічу! Лепш адразу ўвайду...- і дачакаўшыся моманту, калі ўсё зноў на хвіліну сціхне, зрабіла крок наперад.
Яна напалохана аглядзела тых, хто сядзеў за сталом, які стаяў у цэнтры залі. Аліса налічыла прыблізна пяцьдзесят гасцёў, сярод якіх былі жывёлы, птушкі і нават колькі кветак.
– Добра, што яны заявіліся сюды самі,- падумала яна,- Я б ніколі ў жыцці не здагадалася, каго я жадаю пабачыць на банкеце.
На чале стала, дзяўчынка ўбачыла тры шыкоўныя крэслы. На двух з іх ужо сядзелі Чорная і Белая Каралевы, а крэсла, што стаяла пасярэдзіне было пустым. Аліса прайшла праз залю і ўселася на пустое крэсла, адчуваючы сябе не надта лагодна ў гэтай мёртвай цішыні і вельмі жадала, каб хоць хтосьці пачаў размаўляць.
– Ты спазнілася, суп і рыбу мы з’елі без цябе,- нарэшце прамовіла Чорная Каралева.- Прынясіце мясное!- прыказала яна. У той жа момант аб’явіліся афіцыянты, якія паставілі перад Алісай ягнячую нагу. Дзяўчынка напалохана глядзела на страву, бо дагэтуль ніколі сама не рэзала мяса. Гэта заўважыла Каралева,- Ты саромішся, тады я вас пазнаёмлю,- сказала яна.- Аліса - гэта Мяса; Мяса - гэта Аліса.
Ягнячая нага прыпаднялася са сваёй талеркі і ветліва нахілілася, Аліса нахілілася ў адказ, не ведаючы, што ёй трэба спачатку зрабіць - напалохацца, альбо здзівіцца.
– Ці не хочаце кавалачак?- сказала яна прысутным, узяўшы нож і вілку.
– Ані ў якім разе,- рашуча адказала Чорная Каралева,- што за манера, кідацца з нажом на таго, з кім цябе толькі што пазнаёмілі. Унясіце мясное!
Афіцыянты тутай жа прыбралі ягняціну і паставілі перад Алісаю слівовы пудзінг.
– Я не хачу знаёміцца з пудзінгам! Калі ласка,- у імпэце прамовіла дзяўчынка,- Гэтак я сёння застануся без абеда. Ці адрэзаць вам крышку?
– Пудзінг - гэта Аліса, Аліса пазнаёмся - гэта Пудзінг,- няўмольна прарыкала Каралева.- Прыбярыце пудзінг!
Афіцыянты ўнеслі пудзінг настолькі хутка, што дзяўчо нават не паспела адказаць на яго вітанне.
Абражаная тым, што Чорная Каралева, была адзінай, хто аддаваў наказы за сталом, яна рашылася на невялічкі эксперымент.
– Афіцыянты! Вярніце пудзінг!- той стаяў перад Алісай праз імгненне, што больш нагадвала нейкі фокус. Пудзінг быў настолькі вялізнага памеру, што дзяўчынка спачатку напалохалася, як колісь перад ягнячай нагой. Тым не менш, сабраўшы ўсю сваю мужнасць, яна адрэзала кавалак і паклала яго перад Чорнай Каралевай.
– Якое нахабства! Як бы табе спадабалася, калі б я адрэзал кавалачак цябе!- прамовіў Пудзінг вязкім, тлустым голасам, а дзяўчынка была ў настолькі вялізнай разгубленасці, што магла толькі моўчкі глядзець на яго, адчуваючы, што задыхаецца.
– Скажы, хоць што небудзь,- сказала Чорная Каралева,-
– Ведаеце, сёння я пачула столькі разнастайных вершаў,- пачала Аліса, крыху напалоханая мёртвай цішынёй, якая панавала ў зале перад тым, як яна раскрыла вусны і тым, што усе вочы глядзелі толькі на яе,- і што самае цікавае, Усе яны былі аб рыбах, ці іншых марскіх істотах. Ці вы не падкажыце, чаму тут так любяць рыб?
– Што датычыцца рыб,- заўважыла Чорная Каралева, павольна і шляхетна, прытуліўшы свае вусны да самага вуха дзяўчынкі, тым не менш анізбіраючыся адказваць на яе пытанне,- яе Белая Вялікасць, ведае цудоўную загадку... яна вершаваная... і як раз такі аб рыбах. Ці не хочаш, каб яна яе расказала?
– Як прывабна з боку Вашай Чорнай Вялікасці, прыпомніць гэта,- мармытала Белая Каралева ў другое вуха дзяучынкі, голасам нагадваючым галубінае буркаванне.- Дзеля мяне гэта будзе сапраўдным задавалненнем! Ці пачынаць мне?
– Так, так! Калі ласка!- ветліва сказала Аліса.
Белая Каралева засмяялася ў захапленні і патрапала дзяўчынку па шчацэ, а потым пачала чытаць:
“- Як мне рыбу злавіць? – Гэта лёгка, дзіцёнак і той гэта зможа. – Як мне рыбку набыць? – Гэта лёгка, каштуе яна дробны грошык. – Прыгатуем, хадзі? – Гэта лёгка, хвіліны чакаці не будзем. – На талерку кладзі. – Ды навошта, яна маё ўласнае блюда. – Рыбку мне падавай! – Гэта лёгка, ужо на стале твая страва. – Крышку з блюда здымай! – Я не здольны на гэткую цяжкую справу! Штось трымае, як клей, Крышку блюда, каб рыбку надзейна схаваць, Ты знайдзі, што лягчэй, Крышку зняць, ці загадку маю разгадаць?”– Даю хвіліну, каб знайсці адказ,- прамовіла Чорная Каралева.- А мы тым часам вып’ем за тваё здароўе! Здароўе Каралевы Алісы!- крыкнула яна высокім голасам
Усе госці прынялісь піць, кожны сваім ўласным спосабам: Хтось апранаў куфаль на галаву і злізваў тое, што сцякала па твары... іншыя кулялі графіны на стол і пілі што сцякала па абрусе... а хтосьці, што выглядаў як кенгуру, забраўся ў талерку са смажанай ягняцінай і пачаў імпэтна лакаць соўс.
– Як тыя свінні!- вырашыла Аліса.
– А цяпер ты павінна, прамовіць ганаровае слова, да прысутных,- сказала Чорная Каралева, пахмурна гледзячы на дзяўчынку.
– А мы падтрымаем Вас,- прашапатала Белая, калі Аліса пакорліва падымалася, каб гэта зрабіць, яна была крышачку напалоханая.
– Дзякуй, вядома,- прашапатала яна ў адказ,- але думаю, я выдатна спраўляся сама.
– Але ж будзе зусім не тое,- рашуча прамовіла Чорная, дзяўчынка вырашыла падчыніцца.
(- Яны так прыціснулі мяне!- казала яна апасля, калі распавядала сястры аб банкеце,- Што ты б напэўна вырашыла, што яны збіраюцца мяне зплюшчыць)