Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

на главную

Жанры

Поделиться:

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Маё цнатлівае дзіця З дзівосамі ў вачах! Бяжыць ракою час, і мы На розных берагах, Але, я думаю ты, з ласкай У падарунак прымеш казку. Я болей твой не чую смех, Ды тварык твой не бачу, І месца больш мне не знайсці Ў тваім жыцці юначым. Мне шчасця і з таго хапае, Што зараз казку ты чытаеш. Прыпомніш ты спякотны дзень І казачку-прыгоду - Я
ў вушы словы клаў, а ты
Вясло свае у воду - Дзень рэхам ў памяці гучыць, Хаця нам час “Забудзь” крычыць. Прыпомніш ў час, калі прыйдзе Мне вестка та цяжк'aя, Што вечны сум і вечны сон Мяне ужо чакае! Я, нібы неслух той, што ноччу У ложак класціся не хоча. Няхай на вуліцы мароз, Няхай вятры злуюцца, Ў пакойчыку гарыць камін Ды дзетачкі смяюцца. І чары казкі непрыкметна Суцешаць хай шаленствы ветра. Хаця гісторыю маю Суправаджае цень, Тугі аб прыгажосці, што Была ў той летні дзень - Туга не дакранецца бляску, Той радасці, што ёсць у казцы.

Прадмова да выдання 1896 года.

Шахматная задача, размешчаная на папярэдней старонцы, магчыма заблытала маіх чытачоў, таму яе трэба растлумачыць, бо самі хады адпавядаюць рэчаіснасці. Чаргаванне Чорных і Белых фігур, магчыма не надта строгае, а “ракіроўка” трох Каралеў - дэманстрацыя таго, што яны ўвайшлі ў Палац. Між тым “шах” Беламу каралю на шостым ходзе, “узяцце” Чорнага Вершніка на сёмым і фінальны “мат” Чорнаму Каралю створаны па правілах і будуць знойдзены кожным аматарам шахмат, які паспрабуе разгледзіць задачу на дошцы.

Цяпер, што датычыцца новых слоў у паэме “Жаблацмокія”, бо могуць узнікнуць пытанні аб тым, як іх вымаўляць, таму даю некаторыя “інструкцыі” на гэты конт. У слове “Верчаванне” рабіце націск на трэццім складзе, “Крыпеза” – на апошнім, а “Склібкія” - на першым і г.д.

Дзеля шэсцьдзесят першай тысячы экзэмпляраў, на выснове старых драўляных клішэ, былі створаныя новыя металічныя (хаця старымі ніколі не карысталіся і яны былі ў добрым стане, як і ў 1871 годе, калі былі зробленыя), а старыя шрыфты замянілі новымі. Калі мастацкай якасці перавыдання ў параўнанні з папярэднікамі, гэта крыху і пашкодзіла, тут няма віны аўтара, выдаўца, ці друкароў.

Таксама хачу скарыстацца магчымасцю, каб аб’явіць, што “Аліса для Дзяцей”, якая раней каштавала чатыры шылінгі, цяпер прадаецца (у тым жа выданні), як і звычайныя аднашылінгавыя кніжкі з малюнкамі, хаця я ўпэўнены, што “Аліса” лепшая за іх па шмат якіх крытэрыях (акрамя канечне самога “тэкста”, тут я не спецыяліст). І я лічу чатыры шылінгі добрым коштам, тым больш трэба ўлічваць мае затраты на яе выданне. Але чытачы практычна заявілі, што не будуць набываць кніжку з малюнкамі даражэй за шынінг, як бы добра яна не была зроблена. Я згодзен запісаць гэта ў свае асабістыя страты і, каб малыя, дзеля якіх кніжка была створана, не засталіся без яе, буду прадаваць па нізкім кошце, не гледзячы на тое, што для мяне гэта будзе аднолькава з тым, што я раздаю яе дарма.

1896 г.

Раздзел І

Дом Па-за-Люстэркам

У адным можна быць упэўненным, белае кацяня не мае да гэтай гісторыі аніякага дачынення, і віна поўнасцю ляжыць на ягонай чорнай сястрычцы. Апошнія чвэрць гадзіны мама-кошка ўмывала яго мысачку (гэта цалкам яго апраўдвае); таму яно пры ўсім жаданні не магло нашкодзіць.

А рабіла Дзіна

гэта наступным чынам - адной лапай яна прыціскала вуха небаракі да зямлі, а другой старанна цёрла ўсю яго мысачку, супраць поўсці, ад вушэй да носа і, як я ўжо паведамляў, была цалкам занятая белым кацянём, якое пры гэтым нават спрабавала варкатаць, пэўна адчуваючы, што дадзеная працэдура яму толькі на карысць.

Але чорнае кацяня было вымыта яшчэ ранкам, таму сядзела ля велізарнага крэсла, у якім уладкавалася Аліса. Дзяўчынка размаўляла сама з сабой у паўсне, а кацянё гуляла з клубком нітак, які тая хвіліну таму зматала. Малое качала клубок сюды-туды, пакуль ушчэнт не разматала па ўсяму дыванку, заблытаўшы ніткі і зрабіўшы колькі вузлоў, а потым прынялося гуляцца з уласным хвосцікам сярод гэтага раздраю.

– А, каб ты ведала, якая ж ты благая,- усклікнула Аліса, схапіўшы кацяня і злёгку пацалавала яго, каб паказаць, што злуецца.- Мне здаецца, што Дзіне трэба больш увагі надаваць навучэнню вас манерам! Дзіна, ты мяне чуеш, папрацуй над іх шляхетнасцю!- дадала яна, сувора зірнуўшы на маму-кошку, самым пагрозлівым голасам, на які толькі была здольная. Потым Аліса зноў уладкавалася ў сваё вялізнае крэсла, разам з кацянём і ніткамі і пачала нанова матаць клубок. Яна рабіла гэта надта павольна, паколькі ўвесь час размаўляла, альбо з кацянём, альбо сама з сабой. А Кіці (так клікалі кацяня) сціпла сядзела на яе каленях, робячы выгляд, што ўважліва назірае за Алісінай працай і ад часу дакраналася да клубка, быццам дапамагаючы дзяўчынцы.

– Ты ведаеш, Кіці, што будзе заўтра?- спытала ў кацяняці Аліса.- Ты б здагадалася, калі б глядзела разам са мной у вакно, але ў гэты момант цябе ўмывала Дзіна. А я бачыла хлопцаў, якія збіралі паліва для вогнішча, вялікую колькасць дравінаў! Яны працавалі, ажно пакуль не стала вельмі халодна.Але не хвалюйся, Кіці, мы паглядзім на вогнішча заўтра!

Аліса наматала колькі нітак на шыю кацяняці, каб паглядзець, ці прыгажэй яно будзе выглядаць, але Кіці пачала з імі гуляцца, у выніку чаго клубок зваліўся на падлогу і зноў разматаўся.

– Кіці! Мая ж ты халерка! Я зараз раззлуюся па-сапраўднаму!- працягвала Аліса, пачынаючы працу нанова,- калі ты зробіш гэдак яшчэ раз, я раскрыю вакно і выкіну цябе на снег! Ты гэтага даўно заслугоўваеш, мая любая шкодзінка! Як ты растлумачыш свае паводзіны? Добра, не перашкаджай мне!- дзяўчынка працягвала, пагрозліва падняўшы палец.- Зараз я пералічу ўсе твае правіннасці. Першае, ты двойчы піскнула, калі Дзіна прыбірала цябе з ранку. Ты маеш адмаўляцца ад гэтага факту? Я ўсё чула! Як ты кажаш?- (яна ўявіла сябе адказ каняняці) - Яна трапіла цябе лапай ў вока? А навошта ты трымала вочы расплючшанымі? Калі б ты гэтага не зрабіла, анічога б не здарылася. Годзе, цяпер маўчы і слухай далей! Другое, ты пачала цягаць Белю за хвост, калі я дала ёй малака! Ты моцна захацела піць?

– А ці ты лічыш, што яна не хацела? І ўрэшце трэцяе, ты разматала ўсе мае ніткі, пакуль я за табой не назірала!

– Ажно тры правіны, Кіці, і ані за адну ты не была пакараная. Я пачакаю да наступнай серады і потым ўжо пакараю цябе за ўсё, што ты нарабіла. Уяўляю сабе, што было б, калі так рабілі са мной!- сказала Аліса, больш сабе, чым кацяняці.- Напрыклад, каралі мяне толькі напрыканцы года? Мяне б напэўна пасадзілі ў турму і хутчэй за ўсё ў кандалах. Ой не! Калі б напрыклад за кожную правіну мяне пакідалі без вячэры, аднойчы я б засталася без пяцідзесяці вячэраў запар! Здаецца мне, гэта было б не вельмі прыемна! Хаця было б яшчэ горш, калі б мне прыйшлося з’есці пяцьдзесяць вячэраў адразу!

– Ты зноў мяне не слухаеш, ты назіраеш за снегам на вуліцы? Ён падае так ціха, мягка! Нібы хтосьці цалуе шкло звонку. Няўжо снег настолькі любіць дрэвы і дамы, што цалуе іх так далікатна? А потым лагодна ўкрывае сваёю коўдрю і магчыма прамаўляе: “Спіце, мае любыя, пакуль зноў не прыйдзе лета!” А калі яны прачынаюцца летам, Кіці, то апранаюць сваю лепшую зялёную вопрадку і танчаць на сваіх месцах, калі на іх дзьме вецер, а як жа гэта цудоўна!- усклікнула Аліса, на хвілінку паклаўшы на калені ніткі, каб пляснуць сваімі далонькамі.- Ах, як бы я жадала, каб гэдак было на самой справе! Лес сапраўды ўвосень выглядае такім сонным, калі лістота на дрэвах жаўцее.

Комментарии:
Популярные книги

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Пропала, или Как влюбить в себя жену

Юнина Наталья
2. Исцели меня
Любовные романы:
современные любовные романы
6.70
рейтинг книги
Пропала, или Как влюбить в себя жену

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Всплеск в тишине

Распопов Дмитрий Викторович
5. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Всплеск в тишине

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Гарем вне закона 18+

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.73
рейтинг книги
Гарем вне закона 18+

Возвращение Низвергнутого

Михайлов Дем Алексеевич
5. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Возвращение Низвергнутого

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену