Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса
Шрифт:
– Вой, калі ласка, не трэба рабіць падобнага твару, мой даражэнькі,- усклікнула яна, забыўшыся, што Кароль яе не чуе.- Вы так рассмяшылі мяне, што я ледзь вас не выраніла! І не трэба так шырока разяваць рот, ці весь попел апынецца там. Ну вось цяпер вы чысты!- дадала яна, прыгладзіла яго фрэзуру і паставіла ля Каралевы.
Кароль неадкладна паваліўся на зямлю і гэдак ціха ляжаў, што Аліса пачала непакоіцца аб ім і пайшла па пакойчыку ў пошуках вады, каб пырснуць на яго, але знайшла толькі чарніліцу. Калі Аліса вярнулася да стала, Кароль ужо ачуняў і размаўляў са сваёй жонкай баязлівым шэптам, так ціха, што дзяўчынка ледзь чула словы.
– Вось ані кроплі не лгу, даражэнькая, я з жаху пахаладзеў ажно ды самых бакаў!
–
– Гэткага жаху, як у гэты момант,- працягваў Кароль,- я ніколі ў жыцці не забуду, ані!
– Абавязкова забудзеш,- адказала яму жонка,- калі толькі не запішаш у памятную кнігу!
Аліса з цікавасцю назірала, як кароль выцягнуў з кішэні велізарны блакнот і пачаў пісаць. Нечакана ў яе галаву прыйшла адна думка, яна схапіла за кончык аловак, які Кароль трымаў на плячы і пачала пісаць.
Бедны Кароль быў разгублены і азадачаны. Нічога не кажучы, ён колькі часу моўчкі змагаўся з алоўкам. Але Аліса была мацнейшай за яго, і ўрэшце Кароль выпаліў:
– Даражэнькая! Мне патрэбен больш тонкі аловак, з гэтым я не магу ўправіцца, ён піша зусім не тыя рэчы, што я хачу!
– І якія рэчы ён піша,- спытала Каралева, зірнуўшы ў блакнот (там Алісінаю рукою было напісана: “Белы вершнік рухаецца па качарзе і хутка згубіць раўнавагу”),- Хіба ж гэта памятка, аб тваіх адчуваннях?
Тым часам Аліса, пакуль назірала за Белым Каралём (дзяўчынка яшчэ крыху непакоілася аб Каралі і была гатовая пырснуць на яго з чарніліцы, калі той зноў згубіць прытомнасць), заўважыла нейкую вялікую кнігу, якая ляжала на стале, яна ўзяла том і папыталася знайсці, чаго б пачытаць.
– Ой не, тут ўсё напісана моваю, якой я не ведаю,- сказала яна сабе.
Тэкст на старонцы выглядаў вось так.
Яна колькі часу была ў разгубленасці, але ўрэшце здагадалася.
– Зразумела! Вядома, гэта ж Люстраная Кніга! І калі я буду трымаць яе ля шкла, словы будуць напісаныя, як трэба.
Яна падыйшла да люстэрка і прачытала наступную паэму:
– Выглядае прыгожа,- сказала яна скончыўшы,- але цяжка зразумела,- (Аліса, як і заўсёды, нават сабе не прызналася, што не зразумела нічога, ані),- Мая галава перапоўненая думкамі... але не вядома якімі! Адно ведаю дакладна, тут хтосьці забіў кагосьці.
– Але,- падумала Аліса, нечакана падскочыўшы,- калі не паспяшацца, мне прыйдзцца вярнуся назад, перш чым я пагляджу ўвесь астатні Дом! Спачатку трэба паглядзець сад!
Праз імгненне яна была ўжо за межамі гасцёўні і пабегла па лесвіцы... дакладней гэта не зусім нагадвала бег, гэта быў новы спосаб рухацца па лесвіцы хутка і лёгка, вырашыла Аліса. Яна толькі трымалася кончыкамі пальцаў за парэнчы і мягка рухалася ўніз, нават не кранаючыся нагамі прыступак. Дзяўчынка праплыла праз вітальню і пэўна вылецела б у дзверы, калі б не ўхапілася за касяк. У Алісы крыху круцілася галава ад плавання ў паветры, таму яна была задаволеная, што можа працягваць ісці больш натуральным для сябе спосабам.
Раздел II
Сад з Жывымі кветкамі
– Трэба лепей разглядзець сад,- вырашыла Аліса,- трэба дайсці да вяршыні ўзгорка, а вось і сцежачкі. Адна з іх напэўна мяне хутка туды прывядзе... а можа не... (Аліса прайшла колькі метраў, зрабіла некалькі крутых паваротаў),- ну, яшчэ колькі крокаў. Як жа ж моцна яна пятляе!.. Гэта не сцежка, гэта - штопар!.. Думаю гэты паварот дакладна ідзе да ўзгорка... Аёй, не!.. Я зноў прыйшла да Дому! Добра... Паспрабую іншым шляхам.
І вось яна зноў пайшла. Угору-уніз, угору-уніз, паварот за паваротам, сцежка за сцежкай, але штораз вярталася да Дому. Аднойчы, Аліса папыталася праскочыць паварот хучшэй чым звычайна, яна пабегла так, што з цяжкасцю магла спыніцца.
– Усё бескарысна,- канстатавала Аліса, ледзь не наляцеўшы на Дом.- Мне ніколі не дабрацца да саду. Я павінна вярнуцца ў гасцёўню і праз люстэрка пайсці назад... у Сваю Гасцёўню… і скончыць гэтую прыгоду!
Аліса вырашыла паспрабаваць апошні раз і рашуча павярнуўшыся спіной да Дому пайшла на ўзгорак. Колькі хвілін усё было добра, і Аліса ўжо казала сабе, што на гэты раз яна зможа дасягнуць сваёй мэты, калі сцежка нечакана хістнулася, узварухнулася (як распавядала Аліса потым), і ў наступны момант яна ледзь не трапіла носам ў дзверы.
– Як жа так,- заплакала яна.- гэты Дом мяне пераследуе! Ніколі з падобным не сутыкалася!”
Але ўзгорак дражніўся і маніў да сябе так, што прыйшлося пачынаць ўсё наноў. Праз колькі крокаў яна нечакана трапіла да кветніку, па краях раслі стакроткі, а ў цэнтры ўзвышалася вярба.
– Ах, Тыгровая лілея,- сказала Аліса кветке, якая прыгажэй за іншыя хісталася пад ветрам,- Як жа я хачу, каб вы маглі размаўляць!
– А мы размаўляем,- адказала Лілея,- калі ёсць з кім!
Аліса так моцна здзівілася, што нават на хвіліну замаўчала, здавалася, што ў яе нават перахапіла дыханне. Але паглядзеўшы на спакойнае хістанне кветкі, яна зноў спытала баязлівым голасам (амаль шэптам):
– І што, тут ўсе кветкі размаўляюць?
– Можа й лепш за цябе,- адказала Тыгровая Лілея,- Ва ўсякім выпадку грамчэй!
– Мы проста выхаваны так, што ніколі не пачынаем размову першымі,- заявіла Ружа,- напрыклад, я глядзела на цябе й разважала, ці пачнеш ты размову?! Я падумала: “На яе твары маюцца сляды асэнсаванасці, можа розуму замала, але...” Галоўнае, што ты правільнага колеру, а для пачатку і гэтага годзе..!
– Я не звяртаю ўвагі на колер,- заўважыла Лілея.- Калі б толькі яе пялёсткі былі больш узнятыя, вось тады было б добра!...