Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса
Шрифт:
Аліса не надта любіла, калі яе крытыкуюць, таму пачала задаваць пытанні:
– А ці не пужае вас тое, што вы тут адны і няма анікога хто б за вамі даглядаў?
– У нас жа ж ёсць вярба,- адказала Ружа,- што яшчэ трэба?
– А што яна можа зрабіць ў выпадку небяспецы?- не зразумела Аліса.
– Яна ж мае карэнне,- усклікнула Стакротка,- ім яна каго хочаш пакарае! Няўжо ты гэтага не разумееш?
Тут
– А ну, цішэй,- раздражнёна хістаючыся, ускрыкнула Тыгровая Лілея, яна па просту дрыжала ад гневу.- Шкада, што мне да іх не дабрацца,- яна нахілілася ў напрамку Алісы,- Тады б яны былі больш паслухмяныя!
– Не бяры ў галаву,- супакоіла яе дзяўчынка і, нахіліўшыся да стакротак, прамовіла шэптам,- Замаўчыце, ці я вас ўсіх павырываю!
У імгненне вока наступіла цішыня і колькі з ружовых стакротак перамянілі свой колер на белы.
– Ну, вось і добра!- сказала Лілея.- Не ведаю кветак, горшых за стакротак, як толькі адна пачала гаварыць, адразу далучаюцца і астатнія і пачынаюць такі гоман, што хоць вянь!
– А, як вы навучыліся размаўляць?- спытала Аліса, спрабуючы зрабіць камплімент.- Я бачыла шмат садоў, але ані ў водным кветкі не гаварылі!
– Працягні руку і дакраніся да глебы ў кветніку,- адказала кветка.- адразу здагадаешся!
– Яна цвёрдая, нібы камень,- дакрануўшыся да зямлі сказала дзяўчынка,- але пры чым тут гэта?
– У большасці садоў,- растлумачыла Лілея,- глеба мягкая, як тая пярына - вось кветкі заўсёды і спяць!
Здавалася, што кветка мае рацыю, і гэта вельмі задаволіла Алісу.
– Ніколі не задумвалася аб гэтым раней,- сказала яна.
– А мне здаецца, што ты ўвогуле не здольная думаць,- даволі сур’ёзна заявіла Ружа.
– Ані разу не бычыла таго, хто б выглядаў дурней за цябе,- падтрымалі суседку Браткі. Яны ўступілі ў размову так нечакана, што прымусілі Алісу падскочыць, тым больш, што дагэтуль яны маўчалі.
– Трымайце язык за пялёсткамі,- зноўку раз’юшылася Лілея.- Вы ўвогуле нікога не бачыце! Апусціце бутоны пад лісце і спіце, таму ведаеце аб сусвеце не больш, чым у той час, калі былі яшчэ семем!
– А ці ёсць тут людзі акрамя мяне?- спытала Аліса, зрабіўшы выгляд, што не заўважыла апошнія словы Ружы.
– Ёсць тут адна кветка, якая рухаецца падобна табе,- адказала Ружа.- Не разумею, як вы гэта робіце?
(“А што ты ўвогуле разумееш?”- перабіла суседку Лілея)
– Але яна больш пухлатая за цябе!
– Яна выглядае як я?- нецярпліва спытала Аліса, адначасова падумаўшы,- Няўжо тут дзесці ёсць яшчэ адна дзяўчынка?
– Яна такой жа нязграбнай формы, як ты,- сказала Ружа,- але больш прыгожая, і мне здаецца, што яе
– Яе пялёсткі ўзнятыя і зачыненыя ў бутон, як у вяргіні,- перарвала суседку Тыгровая Лілея,- а не асобныя, як твае.
– Ну, тут няма тваёй віны,- пяшчотна дадала Ружа,- ты ўжо пачынаеш вяць, таму і пялёсткі ляжаць абы як.
Алісе не спадабалася, падобная заўвага і, каб перавесці размову ў іншую плынь, спытала:
– А, калі яна тут аб’яўляецца?
– Ты маеш шанец яе хутка ўбачыць,- адказала Ружа.- Яна з тых хто мае шыпы!
– А дзе ў яе шыпы?- у разгубленасці спытала Аліса.
– Канечне, вакол бутона!- адказала Ружа.- Мне было цікава, чаму іх няма ў цябе? Мне здавалася, што гэта асаблівасць вашага сорту.
– Яна ідзе!- закрычала Рагулька.- Я чую яе крокі на жвіры сцежцы: туп, туп, туп!
Аліса нецярпліва азірнулася і ўбачыла набліжаючуюся ў яе бок Чорную Каралеву.
– Як жа яна вырасла!- першым чынам вырашыла дзяўчынка.- Калі я апошні раз бачыла яе сярод попелу, яна была значна меншай, не больш за восем сантыметраў... А цяпер яна на палову галавы вышэй мяне!
– Гэта ўсё ад свежага паветра,- сказала Ружа,- тут такое цудоўнае паветра!
– Думаю, трэба пайсці ёй на сустрач,- сказала Аліса, хаця і з кветкамі было даволі цікава, але дзяўчынка вырашыла, што паразмаўляць з сапраўднай каралевай будзе значна цікавей.
– Так ты ніколі з ёй не сустрэнешся,- заявіла Ружа,- Цябе трэба ісці ў адваротным ад яе напрамку!
Аліса вырашыла, што гэта лухта, але нічога не адказала, а папросту пайшла ў напрамку Чорнай Каралевы. Але, як жа яна здзівілася, калі праз імгненне згубіла яе з вачэй і трапіла да дзвярэй Дома.
Алісу гэта крыху збянтэжыла, яна зноў пайшла, шукаючы паўсюль Каралеву (і ўрэшце недзе далёка, заўважыла яе сілуэт), яна вырашыла паспрабаваць іншы план і на гэты раз, вырашыла ісці ў супрацлеглы бок.
На гэты раз усё атрымалася. Не мінула і хвіліны, як яна тварам у твар сутыкнулася з Чорнай Каралевай ля ўзгорку, на які яна раней ніяк не магла трапіць.
– А ты тут адкуль?- спытала Каралева.- І куды накіроўваешся? Выпраміся! Будзь ветлівай! Не варушы ўвесь час пальцамі на руках!
Аліса паспяшалася выканаць настаўленні Каралевы і сказала, што збілася са свайго шляху.
– Што ты разумееш пад сваім шляхам?- спытала Каралева,- усе шляхі, якія тут ёсць мае... Як ты сюды трапіла?- дабрэйшым тонам дадала яна.- Пакуль будзеш думаць, зрабі рэверанс, каб зэканоміць час!
Ад падобнага пытання Аліса амаль не разгубілася, але яе крыху калаціла пры позірку на Каралеву, таму дзяўчынцы цяжка было спрачацца.
– Паспрабую праверыць, калі вярнуся дадому,- вырашыла яна,- калі ў наступны раз буду спазняцца на абед.