Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса
Шрифт:
– Я ведаю, ты мне сябра,- урэшце працягваў размову Голас,- самы дарагі і самы даўні! І не пашкодзіш мне, ня гледзячы на тое, што я насякомае!
– А якое вы насякомае?- крыху спалохаўшыся спытала Аліса. Яе моцна непакоіла, а ці не можа новы сябра даць джала, але палічыла не надта шляхетным спытаць аб гэтым.
– А раптам ты ўвогуле...- пачаў танюткі голас, але быў перарваны моцным гудком паравозу, ад якога ўсе, у тым ліку і сама Аліса, ажно падскочылі.
– Не трэба хвалявацца,- высунуўшы галаву ў вакно
Яго словы, яўна супакоілі пасажыраў, хвалявалася толькі Аліса. Раней яна ніколі не скакала разам з цягніком.
– Галоўнае, мы ўрэшце дабярэмся да Чацьвёртай Клеткі.- супакоіла яна сябе. У наступны момант яна адчула, як цягнік падняўся ў паветра і, напалохаўшыся, схапіла першае, што падвярнулася пад руку - бараду Казла.
Але, як толькі Аліса дакранулася да казлінай барады, тая растала, а дзяўчынка ціхенька сабе сядзела пад дрэвам... а перад ёй на галінцы сядзеў, яе суразмоўца - вялізны Камар.
– Як тваё кураня,- вырашыла Аліса, але ўжо кінула нервавацца, тым больш яны размаўлялі столькі часу.
– ... не любіш насякомых?- скончыў сваю фразу Камар, быццам бы нічога не здарылася.
– Толькі, калі яны могуць размаўляць,- знайшлося дзяўчо.- Але там, дзе Я жыву, яны не размаўляюць!
– А якім насякомым у тваёй краіне радуюцца?
– Я ўвогуле ім не радуюся,- патлумачыла Аліса,- я хучшэй іх баюся... асабліва вялікіх. Але ведаю як клічуць сіх-тых.
– Яны, зразумела, прыходзяць, калі іх клічаш.
– Я не ведаю, навошта іх заклікаць,- прызналася дзяўчынка.
– А навошта табе тады іх імёны,- не зразумеў Камар,- калі не збіраешся імі карыстацца?
– Як навошта?- спытала яна,- Людзі далі ім імёны, каб адрозніваць адно ад другога, кшталту таго. Усё ў гэтым свеце павінна неяк звацца.
– Ну, не ведаю,- адказаў Камар.- Там далей, ёсць лес, дзе ніхто не мае імёнаў... Прабач, ты збіралася паведаміць, аб насякомых сваёй краіны...
– Напрыклад, у нас ёсць сляпень,- сказала Аліса і загнула адзін палец.
– Выдатна,- прамовіў Камар,- бачыш, вось той куст. А між ім і намі, калі ўважліва паглядзіш, убачыш, сядзіць Якпень. Сам ён драўляны, а крылы ў яго з маладога лісця, але маленечкія, таму ён вымушаны рухацца скокамі.
– А што ён ясі?- спытала моцна здіўленая дзяўчынка.
– Бярозавы сок і пілаванне. Працягвай...
Аліса, колькі часу здзіўлена глядзела на якпня, каб потым дасканала распавесці аб тым, як той выглядае. Якпень быў бляскучым і ліпкім. Урэшце, яна працягнула:
– Ну, яшчэ ў нас ёсць конік...
– Паглядзі на галінку, па-над тваёй галавой,- сказаў Камар,- Там сядзіць Драконік. Сам зялёны, доўгія заднія ногі, крылы, як ў кажана,
– А ён чым сілкуецца?
– Куццёй і пірагом, а нараджаецца толькі на Новы год.
– А яшчэ ў нас ёсць чмялі,- працягвала Аліса, пасля таго, як добра разглядзела насякомае з палаючай галавою, разважаючы,- Цяпер я ведаю, чаму шмат хто з насякомых ляціць на палаючую свечку... яны папросту жадаюць ператварыцца на Драконікаў.
– Паглядзі сабе пад ногі,- перарваў яе развагі Камар. Дзяўчынка з трывогаю паглядзела ўніз,- ты маеш магчымасць паназіраць за хмялямі. У іх крылы з парасткаў ячменю, цела - маленечкая бочка, а галава з хмялёвага бутону.
– А гэтыя, што ядуць?
– П’юць маладое піва з кавалкамі смажанага ячменю.
У галаве дзяўчынкі ўзнікла новае пытанне:
– А калі яны не знайдуць менавіта маладое, што будзе?- пацікавілася яна.
– Памруць, канечне!- спакойна паведаміў Камар
– А ці часта гэта здараецца,- занепакоілася Аліса.
– Амаль заўжды.
Хвіліну-другую, Аліса задумліва стаяла моўчкі, а Камар, забаўляў сябе тым, што лятаў вакол яе галавы і ціхінька звінеў. Потым зноў прысеў на сваю галінку і пацікавіўся:
– Хочаш згубіць свае імя?
– Ой, не!- напалохана адказала дзяўчынка.
– Няўжо?!- бесклапотна сказаў Камар,- Толькі ўяві, як будзе добра, калі ты вернешся да дому без яго! Напрыклад, настаўніца пачне клікаць цябе на заняткі, а прамовіць толькі: “Хадземце...”- а далей ніяк, паколькі не будзе ведаць, якім чынам да цябе звярнуцца. І ты будзеш мець поўнае права заставацца на месцы і займацца сваімі справамі!
– Глупства,- адказала Аліса,- Настаўніца, нават і не падумала б з-за гэтага звольніць мяне ад заняткаў. Дзеля таго, каб мяне паклікаць ёй нават не патрэбна мае імя, яна скажа: “Міс, хадземце на заняткі.”
– Ну дык яна ж скажа “Міс” і нічога болей,- працягваў Алісін суразмоўца,- а хібы ў тваім доме замала ўсялякіх міс... Жартую. Але ўсё ж жадаю цябе гэтага!
– А я не жадаю!- пакрыўдзілася Аліса.- Мне падабаецца маё імя!
Камар зноў глыбока ўздыхнуў, а з яго вачэй выкаціліся дзве буйныя слязы.
– Навошта ты жартуеш,- спытала дзяўчынка і павярнулася да Камара спіной,- калі замест радасці, жарты нясуць табе гора?
Зноў адчуўся глыбокі ўздых, на гэты раз, здавалася даволі далёкі. Аліса азірнулася, на галінцы нікога не было. Ад доўгага сядзення на зямлі дзяўчынка пачала мерзнуць, таму паднялася на ногі і пайшла далей.
Хутка яна дайшла да ўзлесся, наперадзе жудасна чарнелі магутныя дрэвы. Лес крыху палохаў Алісу. Але пачакаўшы хвіліну-другую, яна вырашыла ісці далей:
– Не вяртацца ж назад,- разважала яна,-, тым больш, толькі так я змагу трапіць да чарговай Клеткі.