Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса
Шрифт:
– Вось чаму ішла кроў,- з усмешкай паведаміла яна дзяўчынцы.- Цяпер зразумела?
– Вы не крычыце? Няўжо больш не баліць?- спытала Аліса, гатовая ў любы момант зноў прыціснуць вушы рукамі.
– А навошта мне крычаць?- здзівілася Каралева.- Няўжо з гэтага была б якая карысць?
У гэты момант ізноў пасвятлела.
– Напэўна варона ўжо адляцела,- паведаміла дзяўчынка,- Як жа хораша. Я ўжо пачала думаць, што на вуліцы ноч!
– Мне калісьці таксама была хораша,- заўважыла жанчына.- але не памятаю, калі гэта было апошнім разам. Ты пэўна вельмі шчаслівая,
– Толькі занадта самотна,- маркотна сказала Аліса і ад адной думке аб адзіноце з яе вачэй праліліся дзве слёзкі.
– Аёечку, толькі не плач!- заламваючы рукі, ў адчаі ўсклікнула Каралева.- Паразважай аб сваім ўзросце. Паразважай аб тым, колькі ты сёння прайшла. Аб тым, якая зараз гадзіна. Аб чым заўгодна, толькі не плач!
Дзяўчынка рассмяялася, негледзячы на тое, шо не магла спыніць слёз.
– Ну як можна супыніць слёзы развагаю?- спыталася яна.
– Гэта самы лепшы спосаб,- рашуча адказала жанчына,- Каб ты ведала, ніхто не можа рабіць дзве справы адначасова. Давай спачатку... Колькі табе зараз год?
– Роўна сем з паловаю!
– Не трэба гэткай дакладнасці,- перапыніла яе жанчына,- Хай табе будзе сем год. А цяпер ці ты верыш? Мне сто адзін год, пяць месяцаў і нават адзін дзень!
– Не магу ўявіць,- здзівілася Аліса.
– Не можаш?- шкадуючы прамовіла Белая Каралева.- Давай паспрабуем яшчэ раз: глыбока уздыхні, заплючшы вочы і…
– Ані. Не атрымлаецца,- праз смех адказала дзяўчо,- гэта неверагодна!
– У цябе папросту замала практыкі,- адказала жанчына.- Я ў твае гады, ўяўляла сабе неверагоднае па поўгадзіны штодня. Ад часу я паспявала паверыць ў шэсць самых дзівосных рэчаў яшчэ да сняданку. Зноў гэтая хустка!
Яе брошка была расшпіленая, таму першы ж лёгкі ветрык сарваў з жанчыны хустку і аднёс на іншы бераг невялічкага ручая. Каралева зноўку раскінула рукі і панеслася следам, на гэты раз злавіўшы хустку самастойна.
– У мяне атрымалася!
– трыўмфуючы ўскрыкнула яна.- Цяпер я зашпілю яе, як трэба!
– Спадзяюся, вы больш не пакутуеце са свайго пальца?- ветліва крыкнула ўслед Аліса, пераскокваючы ручай пасля Каралевы.
– Усё добра,- крыкнула жанчына, даволі пранізлівым голасам.- Ужо лепей! Лееепей! Лееебей! Бееееееееее!- апошнія яе словы больш нагадвалі авечае бляянне, што надта разгубіла дзяўчынку.
Яна здзіўлена паглядзела на Каралеву, здавалася, што яе хтосьці абарочвае воўнай. Аліса працёрла вочкі, паглядзела зноўку і здзівілася яшчэ больш. Яна стаяла сярод сапраўднай крамы... А самая сапраўдная аўца сядзела на другім баку прылаўку. На ўсялякі выпадак дзяўчынка яшчэ раз працёрла вочкі. Ніякіх сумненняў, яна стаяла сярод невялічкай цёмнай крамы, абапіраючыся лакцямі аб прылавак, а насупраць сядзела старая Аўца і вязала, седзячы ў крэсле. Час ад часу яна глядзела на дзяўчынку праз вялікія акуляры ў чорнай аправе.
– Ты штосьці хочаш набыць?- урэшце спыталася Аўца, кінуўшы на хвілінку сваё вязанне.
– Пакуль не ведаю,- далікатна адказала Аліса.- Спачатку, калі вы не супраць, я
– Канечне, глядзі калі хочаш,- згадзілася тая,- наперад, па баках... а, калі маеш вочы на патыліцы, можаш паглядзець назад.
Вочы ў Алісы былі толькі на твары, таму яна папросту пакруцілася на месцы, каб паглядзець, што знаходзіцца на паліцах.
Крама была паўнюткая разнастайнымі дзівоснымі рэчамі... Але больш дзівосным было тое, што кожны раз калі дзяўчынка падыходзіла да якойсь паліцы, каб лепш разглядзець што на ёй, палічка пусцела, хаця астатнія ламіліся ад разнастайных цікавасцяў.
– Рэчы нібы збягаюць ад мяне,- сказала Аліса, пакрыўджаным голасам, пасля таго, як доўга заглядалася на штось цікавае, кшталту лялькі ці прыладаў дзеля вышыванкі, а калі набліжалася, рэч апынялася вышэй.- Гэтак няветліва...- А потым, падумаўшы, дадала,- Буду лезці за ёй да самай верхняй паліцы. Не збяжыць жа яна праз столь!
Але і на гэты раз у дзяўчынцы анічога не атрымалася. Рэч спакойна прайшла праз столь, нібы гэтак і трэба.
– Ты дзяўчынка ці юла?- спытала Аўца, далучыўшы да свайго вязання, яшчэ пару пруткоў.- Мне хутка з цябе будзе моташна, калі ты толькі працягнеш, гоцаць паўсюль.- яна вязала чатырнаццацью парамі пруткоў адначасова, і Аліса, спыніўшыся, паглядзела на яе са здзіўленнем.
– Як у яе гэта атрымліваецца?- разгублена думала дзяўчо.- Калі яна далучыць яшчэ хацяб пару пруткоў, ператварыцца на дзікабраза.
– Ці ўмееш ты кіраваць чаўном?- спыталася Аўца, падаўшы Алісе пару пруткоў.
– Так, крыху... але не на зямлі... і не пруткамі...- дзяўчынка яшчэ не паспела сказаць апошняе слова, як раптоўна пруткі ў яе руках ператварыліся на вёслы, а яны з Аўцой апынуліся ў невялічкім чоўніку і плылі па рэчцы, так што асабліва грасці не было патрэбы.
– Машы!- закрычала старая, ўзяўшы яшчэ пруткоў.
Гэта гучала, як загад, і трэба было штось адказаць, але што канкрэтна Аліса не ведала. Тым часам штосьці адбылося з ракой, яна пацякла вельмі хутка і вёслы даволі цяжка было выцягваць з вады.
– Машы! Машы!- зноў пачуўся голас Аўцы, а колькасць пруткоў ў яе руках было цяжка падлічыць.- Ты чаўном кіруеш, ці крабаў вёсламі ловіш?!
– Крабы?!- не зразумела Аліса.- А як мне б хацелася мець крабіка!
– Ты што не чуеш, я кажу: “Машы”!- раз’юшана ўскрыкнула Аўца, вяжучы напэўна сотняй пруткоў.
– Ды чую я вас,- адказала Аліса,- Тым больш, што вы кажыце так громка, што й глухі пачуе. Лепш скажыце, калі ласка, дзе крабы?
– Зразумела ж у вадзе,- сказала старая і сунула колькі пруткоў у сваю воўну, але і тых, што засталіся было зашмат.- Я кажу: “Машы”!
– Чую, але чым махаць?- раздражнёна адказала дзяўчынка.- Крыламі? Хіба ж я птушка?
– Так,- заявіла Аўца,- ты маленечкае фанабэрыстае гусянятка!
Гэта крыху пакрыўдзіла Алісу, таму хвіліну-другую яны маўчалі. Тым часам чоўнік лёгка плыў, ад часу сустракаючы на сваім шляху параслі трыснягу (які блытаўся ў вёслах і перапыняў рух чаўна). А паабапал рэчкі ўзвышаліся змрочныя берагі, сям-там парослыя лесам.