Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса
Шрифт:
– Ніяк,- ўзбуджана крыкнуў ён і гучна закрыў рот.
– Другі,- крыкнула дзяўчынка, тыкнуўшы Цілідзіна, адчуваючы, што той хучшэй за ўсё крыкне сваё ўлюбённае “І ў адваротным выпадку!” і не памылілася.
– Ты не маеш рацыі,- енкнуў Цілідзін.- Спачатку ты павінна была сказаць: “Дзень добры ў хату!” і паціснуць нам рукі.
Тут браты ўзялі адзін аднаго за руку, а вольныя працягнулі Алісе, каб павітацца з ёй.
Дзяўчынка вырашыла, што калі паспрабуе павітацца з кожным па асобку, можа пакрыўдзіць іншага; таму лепшым выйсцем палічыла схапіць абедзве вольныя рукі разам. Праз імгненне ўсе троя танчылі ў невялічкім карагодзіку. Потым Аліса ўспамінала, што гэта здавалася настолькі натуральным, што яна нават не здзівілася, калі пачула аднекуль музыку. Было такое ўражанне, што грала дрэва, пад якім яны танчылі. Аліса палічыла гэта неверагодным, але здавалася, што дрэва церла галінай аб галіну, як смыкамі па скрыпках.
(- Было так хораша,- потым распавядала Аліса сястры,- праз колькі часу мы хорам пачалі спяваць “Вакол
Нарэшце тоўсценькія танцоры запыхаліся.
– Чатырох паўтораў для танцу дастаткова,- цяжка дыхаючы, сказаў Цілідзін, і танец, як нечакана пачаўся, так і скончыўся, разам з дзівоснай музыкай.
Браты адпусцілі рукі і хвіліну-другую моўчкі глядзелі на Алісу. Пачатак размовы зацягваўся, бо дзяўчынка не ведала, з чаго пачаць гаворку з людзмі, з якімі толькі што танчыла.
– Цяпер ужо запозна казаць “Дзень добры ў хату!”- думала яна,- але трэба неяк пачаць.
– Ці вы не надта стаміліся?- паразважаўшы вымавіла дзяўчынка.
– Ніяк. Але вялікі дзякуй, што пацікавілася,- адказаў Цілідон.
– Наша ўдзячнасць,- дадаў Цілідзін.- Ці любіш ты паэзію?
– Та-ак! Зразумела... сёе-тое люблю,- з недаверам сказала Аліса.- А ці не падкажыце, як выйсці з лесу?
– Што будзем чытаць?- спытаў у брата Цілідзін, гледзячы на яго агромістымі, зачараванымі вачыма, не заўважаючы Алісінага пытання.
– “Аб нешляхетнасці!” самае доўгае,- адказаў Цілідон, пяшчотна абдымаючы брата.
Цілідзін адразу ж пачаў:
“Паліла Сонца...”Але дзяўчынка рызыкнула перарваць яго.
– Калі яно вельмі доўгае,- самым ветлівым чынам прамовіла яна,- ці не маглі б вы спачатку паказаць мне дарогу...
Цілідзін ціха ўсміхнуўся і пачаў нанова:
“Паліла Сонца так, нібы Сто тысяч сонц гарыць І запускала па вадзе Прамення ліхтары... Што вельмі дзіўна, бо была Апоўнач на двары. Быў Месяц ад падобных спраў Ў вялікае смузе Крычаў ён Сонцу: “Робіш ты Зусім не балазе. Мы ж дамаўляліся свяціць Заўсёды па чарзе.” Быў пляж сухім, а мокрымі Былі марскія хвалі. Аблокі не ляталі па Блакітным небакраі: І птушачкі над галавой... Тым разам не ляталі. Уздоўж пяску Цясляр з Маржом Шлі, горка смуткавалі; Яны глядзелі на пясок І слёзы выціралі: “А, калі б гэта хто прыбраў!”- Сябры пакутавалі. “А калі б сем прыгожых дзеў Ўзяліся працаваць, За поўгады,- спытаўся Морж,- Паспелі б тут прыбраць?” Цясляр ў адказ пачаў ізноў Ад слёз сваіх стагнаць. “Мае ж вы Вустрыцы!– пачаў У хвалі Морж крычаць,- Прыходзце, будзем разам мы Уздоўж пляжу шпацыраць! Але не шмат, каб кожнай мы Змаглі руку падаць.” Старыя слухалі, але Спакусы не адчулі. Разумныя з-пад глыбіні Сябрам казалі дулю... І мелі выгляд, што даўно У ложачках паснулі. Але хто былі маладзейш, Спакусніка пачулі. Яскравыя сукеначкі Яны ўраз апранулі І, хай зусім не мелі ног, Чаравікі абулі. І хуценька па моры плыў Какетак юных шэраг, А па-за імі шчэ і шчэ Радочкі Вустрыц смелых... Праз хвалі пенныя яны Спяшаліся на бераг. Цясляр з Маржом ад мора прэч Адразу паспяшалі. Сябровак за сабой ісці Сардэчна запрашалі: А Вустрыцы за імі ўслед Амаль не паспявалі. “Мы зараз,- Морж прапанаваў,- Разову распачнем, Аб сургучы, аб карале, Капусце і чаўне, Аб тым чаму ня маем мы Лятаючых
– Мне больш спадабаўся Морж,- паведаміла Аліса,- Ён хоць крышачку шкадаваў бедных Вустрыц.
– Але скаштаваў нашмат больш за Цесляра,- сказаў Цілідзін.- Ты лічыш, што ён хусцінкай толькі слёзы выціраў; ён прыкрываўся, каб Цясляр не бачыў, колькі ён з’еў. Вось так вось, Не маеш рацыю!
– Які ён дрэнны,- раз’юшчылася Аліса.- Тады мне больш падабаецца Цясляр... ён з’еў менш за Маржа.
– Ён з’еў столькі, сколькі была магчымасць узяць,- сказаў Цілідон.
Дзяўчынка на хвілінку разгубілася, але паразважаўшы крыху, прамовіла:
– Тады! Яны абодва нягодныя...- тут Аліса зноў замаўчала і баязліва азірнулася, паколькі пачула гук, падобны на пыхценне паравога рухавіка, яна вельмі спалохалася таго, што так могуць гыркатаць вялізныя дзікія жывёлы. Урэшце, яна асцярожна спытала.- А ці бачылі вы колісь тут ільвоў ці тыграў?
– Не пужайся, гэта толькі храп Чорнага Караля,- супакоіў дзяўчынку Цілідзін.
– Хадзем, паглядзіш на яго,- ускрычалі браты і, схапіўшы Алісу за абедзве рукі, павалаклі яе туды, дзе адпачываў Кароль.
– Хіба ж не прыгажун?- спытаў Цілідон.
Аліса ў гэтым была няўпэўненая, але нічога не адказала. Кароль ляжаў у высокім чорным начным калпаку і здалёк больш нагадваў кучу смецця, а храпеў так моцна...
– ... гэдак у яго хутка галава адваліцца,- заявіў Цілідон.
– А каб ён толькі не прастудзіўся, лежачы на сырой зямлі,- сказала Аліса, яна была вельмі клапатліваю дзяўчынкай.
– Ён спіць,- прамовіў Цілідзін,- А ці ведаеш ты, што ён сніць?
– Не,- адказала Аліса,- Хіба ж гэта хтосьці можа ведаць?!
– Чаму не?! Ён сніць... цябе,- усклікнуў Цілідзін і, трыўмфуючы, пачаў пляскаць далонямі,- І як толькі ён прачнецца... дзе ты апынешся?
– Зразумела ж, застануся на сваім месцы,- адказала дзяўчынка.
– А вось і лухта,- пыхліва заявіў Цілідзін.- Ты апынешся нідзе. Таму што ты толькі частка яго сна!
– І як толькі Кароль прачнецца,- дадаў Цілідон,- ты... гоп... і знікнеш, як полымя затухлай свечкі.
– Ня знікну!- абурана ўсклікнула Аліса.- А калі я толькі часта яго сна, хто вы самі?
– Тое самае,- адказаў Цілідон.
– Зразумела ж тое самае,- закрычаў Цілідзін.
Ён галасіў так моцна, што Аліса не ўстрымаўшыся сказала:
– Цішэй! Ты разбудзіш яго сваімі енкамі.
– Не трэба непакоіцца аб тым, што ён прачнецца,- заявіў Цілідон, Ты ж толькі частка яго сна. Насамрэч цябе няма!
– Я ёсць,- адказала Аліса і заплакала.
– Ад таго што ты пачала плакакаць, рэальней не станеш,- заявіў Цілідзін,- ты ўсё роўна не існуеш.
– А калі ж я не існую,- адказала дзяўчынка і засмяялася праз слёзы, бо гэта ўсё здавалася ёй смешным,- Чаму я здольна плакаць?
– Хіба ж ты не думаеш, што гэта сапраўдныя слёзы,- перарваў яе Цілідон з пагардаю ў голасе
– Гэта ж дурота з дуротаў,- разважала сама з сабою Аліса,- і няма чаго з гэтага плакаць,- Яна выцерла слёзкі і прамовіла, як мага больш бадзёрым тонам.- Ва ўсялякім выпадку, мне тэрмінова патрэбна выйсці з лесу, бо хутка будзе цёмна. І напэўна хутка пачнецца дождж!