Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– Кіці, а ці іграеш ты ў шахматы? Не ўсміхайся, даражэнькая, я сур’ёзна. Калі мы сёння ігралі, ты самым уважлівым чынам назірала за намі, а калі я аб’явіла “шах”, пачала варкатаць! Які гэта быў цудоўны “шах”, Кіці, і калі б не гэты брыдотны Вершнік, я несумненна перамагла, як ён толькі падабраўся да маіх фігур. Кіці, любая мая, а давай уявім...

Я, шкада не ведаю і паловы таго, што Аліса прапануе штохвіліны зрабіць, прамаўляючы сваю улюбёную фразу: “Давайце ўявім!” Дзень таму, яна мела даволі сур’ёзную спрэчку са старэйшай сястрой на гэты конт. Калі Аліса прамовіла: “Давай ўявім, што мы каралі ды каралевы”, яе

сястра, якая любіла дакладнасць ва ўсім, сказала, што гэта немагчыма, таму што іх толькі дзве, Аліса здалася і вымушаная была прамовіць: “Добра, ты будзеш толькі адной каралевай, але... я буду ўсімі астатнімі адначасова!” А аднойчы, яна моцна напалохола сваю старую нянечку, гаркнуўшы ёй на вуха: “Няня! Давай уявім, што я галаднюсенькая гіена, а ты костка!”

Але мы крышачку адцягнулі ўвагу ад размовы Алісы з кацянём.

– Давай уявім, што ты Чорная Каралева, Кіці! Калі б ты села і скрыжавала свае лапкі, ты б моцна была на яе падобнай. Паспрабуй, сонейка!- Аліса зняла Чорную Каралеву з дошкі і паставіла яе перад кацянём, як ўзор. Але нічога не атрымалася, казала потым дзяўчынка, бо Кіці катэгарычна не жадала складваць лапкі, як трэба. Тады яна ўзяла кацяня за шкварку і паднесла да люстэрка, каб паказаць наколькі блага ў яго атрымліваецца,- Зараз жа зрабі, як трэба!
– а потым дадала,- Альбо я кіну цябе ў Дом, які знаходзіцца па-за люсэркам. Ці ты хочаш гэтага?

– Калі ты ўважліва будзеш слухаць, Кіці, і не будзеш мяне перапыняць, я крыху распавяду табе свае думкі аб доме, што знаходзіцца за люстэркам. Першае - гэта пакой, які мы можам назіраць скрозь шкло - ён моцна падобны на нашую гасцёўню, толькі ўсё наадварот. Я, калі забяруся на крэсла, магу назіраць яе ўсю, акрамя каміна. Ах, блага, што мне нельга гэтага зрабіць! Мне б хацелася ведаць, ці запальваюць яны яго ўзімку, хаця, калі наш камін палае, і з яго ідзе дым, такі самы дым бачна і ў люстэрке, але магчыма мне гэта толькі здаецца, можа яны толькі робяць выгляд, што ў іх каміне ёсць агонь. Нават іх кнігі падобныя на нашыя, толькі літары напісаныя зправа-налева; я гэта дакладна ведаю, таму што падносіла адну з кніг да шкла, а яны трымалі такую ж у сваіх руках.

– Ці хацелася б табе, Кіці, жыць у Доме за люсэркам? Толькі, вось пытанне, ці далі б табе там малака? А калі б і далі, ці можна яго піць? І самае галоўнае, як нам туды трапіць? Ты можаш добра бачыць гасцёўню і частку калідору, калі дзьверы ў пакоі дастаткова шырока расчыненыя, і тая частка падобна да нашага ўласнага калідору, а як выглядае астатняе? Вох, Кіці, як было б добра, калі б мы змаглі прайсці праз шкло! Я амаль упэўнена, што гэта магчыма! Ёечку! Гэта было б больш чым выдатна!

– А, давай ўявім, што ведаем гэты спосаб, Кіці. Што шкло, падобнае на смугу, і праз яго можна прайсці. Ай, але ж яно насамрэч ператвараецца на смугу! Цяпер праз яго з лёгкасцю можна прайсці!- сказала яна, стоячы на каміннай палічцы, хаця і не зразумела, як там апынулася. А шкло, між тым пачало таяць, як той серабрысты туман.

Праз імгненне, Аліса ўжо была з адваротнага боку і скокнула на пол Люстраной Гасцёўні. Першае на што Аліса звярнула ўвагу, ці гарэў камін, і ёй было вельмі прыемна даведацца, што таксама, як і яго брат з нашага свету, Люстарны Камін даволі ярка палаў.

– Выдатна, значыць мне тут будзе цёпла, як і ў Маёй

Гасцёўні,- вырашыла Аліса,- нават яшчэ цяплей, бо няма нікога, хтоб гнаў мяне ад агню. Вось яны здзівяцца, калі ўбачаць мяне тут праз шкло, а дабрацца да мяне не змогуць!

Тут, яна азірнулася па баках і заўважыла, што тыя рэчы, якія былі бачныя з Яе Гасцёўні, былі звычайнымі і нецікавымі, але ўсё астатняе выглядала звыш чым дзіўна. Напрыклад карціны, што віселі па-над камінам былі жывымі, а гадзіннік на каміннай палічцы (яе крыху бачна ў Люстэрку) меў твар, маленечкага старога, які ёй усміхнуўся.

– Гэты пакой не такі акуратны, як наш,- вырашыла Аліса, калі заўважыла, колькі шахматных фігур у ачагу сярод попелу, а ў наступны момант - Айёйку - сурпрыз, Аліса нават прысела на падлогу, каб лепш бачыць, шахматныя фігуркі павольна шпацыралі, ўзяўшыся за рукі!

– Вось, Чорныя Кароль з Каралевай,- сказала Аліса (шэптам, каб не напалохаць іх),- а гэта - Белы Кароль са сваёй жонкай сядзяць на краі шуфліку... А вось ідуць, узяўшыся за рукі, дзве Вежы... Думаю яны не чуюць мяне,- працягвала яна, апускаючы галаву ніжэй,- а магчыма, нават і не бачаць. Можа й не, але я адчуваю сябе нябачнай...

Штосьці моцна запішчэла на стале за Алісінай спіной, яна азірнулася і ўбачыла, што адна з Белых Пешак упала і качаецца па стале. Аліса дапытліва пачала чакаць, што будзе далей.

– Гэта голас маёй дзяўчыначкі!- енкнула Белая Каралева, хутка адрынуўшыся ад Караля так, што той апынуўся ў попеле.- Маёй каштоўнейшай Лілі! Майго імператарскага кацянятачкі!- і яна пачала шпарка лезці па камінным кратам.

– Імператарская брыда,- сказаў Кароль, паціраючы нос, які пашкодзіў пад час падзення. Ён крыху злаваўся на Каралеву, бо з ног да галавы быў забруджаны попелам.

Аліса, заўсёды любіла камусьці дапамагаць, а паколькі малая Лілі крычала ўсё мацней, яна далікатна ўзяла Каралеву і паставіла яе на стол ля плачучай дачкі.

Каралева, цяжка дыхаючы, села. Гэткая хуткая вандроўка па паветры перахапіла яе дыханне, і ўсё, што яна магла, гэта моўчкі сядзець, абняўшы малую Лілі. Як толькі яна крыху супакоілася, яна крыкнула Каралю, які насупіўшыся працягваў сядзець сярод попелу:

– Сцеражыся Вулкана!

– Якога яшчэ Вулкана?- спытаў Кароль, баязліва паглядзеўшы на агонь у каміне, нібы вырашыўшы, што знойдзе яго там.

– Таго, што кінуў мяне ўгору,- цяжка дыхаючы крыкнула Каралева, яе дыханне пакуль не прыйшло ў норму.- Ідзі звычайным шляхам і сачы, каб і цябе не здула!

Аліса паглядзела на Караля, ён рухаўся вельмі павольна, таму ўрэшце яна сказала:

– Так вы трапіце на стол праз пару гадзін. Можа вам дапамагчы?- Але кароль быццам не пачуў яе пытання, ён увогул не бачыў і не чуў дзяўчынку.

Тады Аліса вельмі далікатна ўзяла яго і панесла павольней і мягчэй за Каралеву, каб у яго не перахапіла дыханне, але, перш чым паставіць Караля на стол, яна вырашыла крышачку яго пачысціць, бо ён ўшчэнт быў забруджаны попелам.

Потым Аліса распавядала, што ніколі ў жыцці не бачыла падобнага твару, які быў у той момант у Караля, калі нябачная рука яго трымала ў паветры і чысціла. Ад здзіўлення ён хацеў штосьці крыкнуць, яго рот і вочы зрабіліся жахліва вялікімі і круглымі. Урэшце рука Алісы пачала дрыжаць ад смеху і яна была вымушаная паставіць яго на зямлю.

Поделиться:
Популярные книги

Бальмануг. Невеста

Лашина Полина
5. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Невеста

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Михайлов Дем Алексеевич
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола