Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пясецки

Неизвестно

Шрифт:

Часта, ужо вучнем, прыпыняўся на рагу цэнтральнай вуліцы места, адкуль можна было здалёк бачыць цудоўны ліхтар. Летуценна глядзеў у тым кірунку і, нібыта гэта быў няспынны боль ад нейкай хваробы, адчуваў у душы дзіўны неспакой, які рабіў яго абыякавым да рэчаіснасці, і нават раздражняльным.

Далейшае жыццё Ромака поўнілася незвычайнымі прыгодамі. Неаднойчы мог выбраць паміж выгодамі спакойнага, мяшчанскага ладу жыцця і цёмнай небяспечнай дарогай авантурніцтва. Калі апынаўся на ростані — куды ж падацца, тады непрыкметна ўсплывалі з падсвядомых куточкаў душы прыспаныя лагодныя прамяні ружовага ліхтара і казачна пераўвасабляліся

ў сакавітыя колеры, бляскі і вясёлкі менавіта таго небяспечнага шляху, робячы яго неадольна прывабным... І Раманік ішоў па цаліку, да абяцаных цудаў, у краіну ружовых сноў. Ішоў, часта супраць уласнай разважлівасці, насуперак жаданню і наперакор волі.

КАНЕЦ ЧАЦВЁРТАГА ЭТАПУ

«Я выпіла, таварышы, за здароўе мужных людзей моцнай волі. Вы чуеце? Я выпіла за здароўе неразважнага, які вырадзіўся ў сарэнцкага мяшчаніна Пешкова — я выпіла за здароўе той неразважнасці, якая давяла трыгладыта да стану элегантнага еўрапейца. Я выпіла за здароўе таго, што не ведае тупікоў і гарыць вечным агнём імкнення ў невядомыя краіны. Я выпіла за здароўе канквістадораў».

Мікола Хвылёвы.

Раман «Вальдшнепы»

ДЗЁННІК РАМАНА ЗАБАВЫ Стоўбцы, 2 жніўня 1922 г.

Мяне калаціла ад холаду. Сцены камеры, дзе я знаходзіўся, былі выкладзены з вялізных часаных валуноў. З такіх самых валуноў былі скляпенне і пліты на падлозе. Вакол панаваў прыцемак, у якім ледзьве мог адрозніць далоні сваіх рук на каленях. Яны выглядалі невыразнымі белымі плямамі. Я сядзеў на вузкім зэдліку, спінай да мураванай сцяны, убіраючы ў сябе яе холад і волкасць. Перада мною нібыта чорная заслона шчыльна загароджвае ўсю прастору паміж сценамі, столлю і падлогай. Прыцемак не быў аднастайны — месцамі радзеў, потым зноў гусцеў.

Пачуваўся быццам спавітым незвычайным жахам, якім поўнілася ўсё вакол мяне. Трывогу, якую адчуваў, магу параўнаць з трывогай асуджанага, які чакае расстайнай хвіліны, калі будуць выводзіць яго з камеры для выканання смяротнага прысуду. Пакута мая цягнулася доўга.

У нейкае імгненне заслона неўпрыкметку расхінулася. Перада мною адкрылася чэрава даўжэзнага калідора, які знікаў далёка ў цемры. Пра даўжыню таго калідора мог меркаваць па перспектыве зіхоткіх ліхтароў з нікелевымі рэфлектарамі, пастаўленых уздоўж сцяны праз некалькі крокаў адзін ад аднаго. У кожным ліхтары гарэла свечка. Першыя два ліхтары знаходзілася на адлегласці некалькіх крокаў ад мяне, і вышыня кожнага з іх была больш чым паўтара метра.

Як загіпнатызаваны, узіраўся ў глыбіню таго калідора. Удалечыні паказалася чорная пляма. Яна расла, расла і ўсё больш імкліва пасоўвалася да мяне. Спачатку гэтай плямай я проста зацікавіўся, але мяне раптам агарнуў страх. Зірнуў направа, налева: выйсця ніякага... Пляма штораз набірала акрэсленыя формы. Неўзабаве мог ужо адрозніць вострыя суглобы локцяў, абрыс галавы, плеч і чагосьці такога, што выпірала над галавой. Прывід той быў ахутаны чымсьці белым, нібы саванам. Калі гэтае нешта апынулася на адлегласці некалькіх крокаў ад мяне, я зірнуў уніз, на ногі і. ўбачыў дзве вялікія бярцовыя косці... шкілета. Ледзяная хваля дрыготкі пракацілася па спіне, скура на чэрапе сшэрхла, я пачаў уціскацца ў сцяну, нібы жадаючы схавацца ў ёй...

Смерць была ўжо блізка. Да яе заставалася некалькі крокаў. У роспачы кінуўся наперад. Не могучы абмінуць макабрычнай —

звышжудаснага выгляду, — постаці, што загарадзіла мне дарогу, хапянуў яе за ногі, адчуваючы ў далонях цвёрдасць костак, рассунуў іх і... шмыгануў паміж імі ў калідор.

Я імчаў з усіх сіл, не азіраючыся. Калідор быў бясконца доўгі. Нібы эскорт, мяне сустракалі шэрагі ліхтароў і залатыя агеньчыкі свечак у іх. Дабег да канца калідора — куды далей? Ага, направа, у малую камеру, падобную да той, з якой толькі што збег, толькі святлейшую. У той камеры заўважыў невялікія прачыненыя дзверы. Над імі вісеў на сцяне карабін і кулямётная стужка патронаў. Сарваў са сцяны карабін і выслізнуў, аслеплены дзённым святлом, на вуліцу.

Бег далей, уляцеў у нейкі завулак. Азірнуўся. За некалькі дзясяткаў крокаў ад мяне ішлі на ўсю шырыню вуліцы ўзброеныя людзі. Прылёг за падмуроўкай жалезнай агароджы і пачаў страляць у іх. Адказалі тым жа. Страляніна трывала доўга. Заўважыў незвычайнае, што моцна мяне здзівіла: кулі лёталі ў паветры гэтак павольна, што я мог сачыць за кожнай...

Далейшага працягу сну я не меў, паколькі прачнуўся ў сваім пакойчыку, у лядашчым габрэйскім гатэліку, у Стоўбцах, дзе спыніўся праездам да мяжы.

Не прыпісваю снам адмысловага значэння, як гэта робяць людзі забабонныя, але часта сню такія дзіўныя сны, што не магу ўстрымацца ад спакусы занатаваць іх у дзённіку. Мажліва, яны маюць нейкую блізкую сувязь з маім духоўным існаваннем, і дапамогуць у акрэсленні маіх псіхічных схільнасцей. Мажліва, старонні чалавек, калі даведаецца з дзённіка не толькі пра мае сапраўдныя перажыванні, думкі, учынкі, імкненні, пачуцці, але нават і сны — лепш мяне зразумее.

Некалі чытаў дзесьці, што ў чалавечым жыцці няважных рэчаў не існуе. Кожная мае свой уплыў і пэўнае значэнне, большае або меншае. Мне здаец- ца, што чалавеку могуць бачыцца ў сне толькі такія рэчы, якія знаходзяцца ў нейкай сувязі, хоць і далёкай, невыразнай і заблытанай, з яго фізічнай і духоў- най існасцю, з яго густам, летуценнямі і парываннямі.

Абудзіўшыся, не мог зноўку заснуць. Падняўся, запаліў свечку і пачаў занатоўваць у дзённіку гэтыя ўражанні.

Цяпер другая гадзіна ночы. Ціша. Нішто не перашкаджае мне працаваць. Ад нейкага часу прызвычаіўся запісваць у дзённіку сваё жыццё і думкі. Спа- чатку гэта нудзіла. Цяпер пішу з задавальненнем. Уяўляю, што дзялюся сва- імі ўражаннямі з нейкім блізкім, спачувальным сябрам, з якім вольна можна гаварыць пра ўсё.

Думку весці дзённік падказаў мне сябар, якога, на жаль, ужо няма. Я часта распавядаў яму разнастайныя фрагменты свайго жыцця, багатага на незвычайныя прыгоды. Гэта быў чалавек значна культурнейшы, хоць усяго трохі старэйшы за мяне. Тут я дадам, што чалавек той аказаў на мяне вялікі ўплыў. Для яго я адважваўся на такія рэчы, на якія сам ніколі б не рашыўся. Менавіта ён навучыў мяне вучыцца, гэта значыць, мэтанакіравана фармі- раваць самога сябе. Прачытаў, згодна ягоным падказкам, шмат навуковых і навукова-папулярных твораў. Нейкі час я чытаў «нудныя рэчы» не дзеля таго, каб вучыцца, а каб зрабіць яму гэтым прыемнасць, паколькі прыкмеціў, што, абмяркоўваючы са мною прачытаныя кнігі, быў вельмі задаволены, калі заўважаў, што лёгка разумею думкі аўтара і ўмею крытычна да іх ста- віцца.

Поделиться:
Популярные книги

Совок 5

Агарев Вадим
5. Совок
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Совок 5

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону