Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пясецки

Неизвестно

Шрифт:

Ноч крочыла па зямлі. Ішла, шырока раскідваючы шэрыя рызманы змяркання, пакрываючы ўсё мяккім, насычаным выпарэннямі, плашчом цемры.

Ціша.

— Можа, мы пойдзем? — спытаў Забава, будзячыся ад задумення. Ледзь- ве не заснуў, разамлелы цеплынёй і цішынёй вечара.

— Можна, — басам пагадзіўся жаўнер.

Ціха пасоўваліся наперад. Наблізіліся да лесу. Ішлі спачатку сцежкаю, а потым напрасткі. Жаўнер крочыў усё павольней. У адным месцы стаў. Азір- нуўся.

— За-а-раз, — прашаптаў здушаным басам.

Яшчэ цішэй пайшоў наперад

і спыніўся за густым кустом ляшчыны. Паблізу звінела рачулка, нібы крадучыся па каменні між дрэў. Павольна перайшлі праз ваду, паглыбляліся ў некаторых месцах па пояс. Потым узбілі- ся на стромкі груд.

Жаўнер паказаў рукой кудысьці ўніз.

— Тамака, — шаптаў, — дзе агні. млы-ы-н, бальшавіцкая застава. Тут, — выкінуў руку перад сабою, — дарога на Менск. Я вяртаюся.

Праз імгненне расплыўся ў цемры.

Забава нейкі час стаяў нерухома. Глядзеў у кірунку млына, агні якога, быццам вочы звера, прытоенага ў лясным гушчары, жмурыліся ўдалечыні і зіхацелі чырвонай раз’ятранасцю. Выняў з кішэні спружынны нож, расклаў яго; дакрануўся пальцам ляза. Паволі выйшаў на дарогу і ціхім, але ўпэўне- ным, засяроджаным крокам рушыў наперад, злёгку нахіліўшы галаву, выпра- боўваючы вачамі тую кароткую прастору, якую мог бачыць у цемры.

Нервы былі прыгатаваны да хуткага дзеяння, цягліцы напружаныя. Штох- вілінна мог кінуцца наперад, каб ударыць нажом, або плітануць з дарогі ўбок і зашыцца, як звярок, у хмызняк.

Ішоў каля гадзіны. Дзівіўся, што дагэтуль не трапіўся ніводны мост. Памятаў, што ракаўскі шавец сказаў яму: «Да Краснага будзе пад вёрст пяць. А мастоў? Мастоў гэта мабыць з чатыры».

Забаве здавалася, што ён блукае, але ішоў наперад. Дзесьці здалёк да ягоных вушэй даляталі гукі песні. Напэўна, вясковыя дзяўчаты гулялі на веча- рынцы, спяваючы свае бедныя беларускія мелодыі; бедныя, як іх лёс, сумныя і журботныя, як іх жыццё.

Быў у дарозе больш за дзве гадзіны, калі заўважыў, хутчэй інстынктам, чым зрокам, нейкі рух перад сабою. За некалькі скокаў апынуўся на раллі і кінуўся ў баразну, зліваючыся з зямлёй. Неўзабаве яго мінулі, размаўляючы, тры вясковыя дзяўчыны. Забава падняўся і рушыў за імі.

— Скажыце, красоткі, ці далёка Краснае? — спытаўся, набліжаючыся да іх ззаду.

Дзве завішчалі і адскочылі ў бок. Адна, смялейшая, сплюнула:

— Цьфу, цьфу, д’ябал!.. Спалохаў!.. Краснае далёка. Вёрст з дзесяць, а можа і болей.

Забава пахаладзеў. «Гэтулькі шляху надарэмна».

— А гэтая дарога куды?

— Гэтая. да Койданава.

— Вось табе маеш!.. Скажыце ж, дзяўчаткі, якой дарогай ісці, каб да Краснага патрапіць?

Дзяўчаты правялі яго з сабою больш як кіламетр і паказалі вузкую, паля- вую дарогу.

— Па той дарозе прыйдзеш да Ляхаў. З Ляхаў пойдзеш да Барсукоў, з вёскі Барсукі да маёнтка Барсукі, а там ужо рукой падаць да Краснага.

Падзякаваў ім і пайшоў, паддаючы кроку, па падказанай дарозе. Калі вый- шаў з Ляхаў, дык зноўку заблудзіўся і ізноў прыйшоў

да Ляхаў. Зноў распытваў дарогу, імкнучыся знайсці адзінокага чалавека на вуліцы або на панадворку.

У маёнтку Барсукі пастукаўся ў прыдарожную хаціну, бо заўважыў праз шчылінку ў акне запаленае ў пакоі святло. Спачатку не хацелі ўпускаць, а калі ўпусцілі, Забава пабачыў у змрочным, закурэлым пакоі дзвюх жанчын, што з недаверам пазіралі на яго. За перагародкай і на печы шапталіся нейкія людзі. У пакоі былі відаць параскіданыя ў бязладдзі рэчы. Усё гэта здалося яму пада- зроным. Спытаўся пра дарогу да Краснага і пайшоў далей.

У Красным, стаўшы на ганку першай хаціны, пастукаў доўгай, знойдзе- най на падворку галінкай у акно.

— А хто тамака? — пачуўся голас з сярэдзіны.

— Ці далёка адгэтуль Краснае?

— Гэта і ёсць Краснае. А вы да каго?

— Да. председателя.

Прадсядацель у другім канцы вёскі жыве. Трэцяя хата злева.

Забава абследаваў абодва канцы вёскі, але не знайшоў гасцінца. Не ведаў,

што Краснае ляжала на адлегласці некалькіх соткаў метраў правей гасцінца. Быў вельмі стомлены. Вырашыў не адыходзіць далёка, каб зноў не заблудзіц- ца, а знайсці паблізу лес і трохі паспаць.

Пайшоў у поле. Лес знайшоў паблізу. Увайшоў далёка паміж велізарнымі хвоямі, шукаючы густога хмызняку. Разгроб у адным месцы мох і схаваў пад ім лісты і фотаздымак. «Каб не знайшлі пры мне. Усё можа быць!» — падумаў.

Успомніў жаўнера, які паказаў яму «дарогу да Менска». Плюнуў са зло- сцю і гучна прамовіў: «Свіння, псякрэў!». Лёг у кустах і неўзабаве заснуў.

Прыйшоў у лес як бедны і стомлены звяруга. І як звяруга прытуліўся даверліва да матухны-зямелькі, якая дае сілу, адпачынак і жыццё.

Абудзіўся ад холаду, на досвітку. Білі дрыжыкі. Выняў з-пад моху лісты, схаваў на сабе і пайшоў на ўзлесак. Заўважыў дзвюх жанчын, што працавалі ў полі паблізу нейкай дарогі. Наблізіўся да іх, добразычліва прывітаўся:

— Дабрыдзень!

Здзіўленыя жанчыны паднялі галовы. Адна выцерла нос даланёй і папра- віла хустку на галаве.

— А чаго хочаце? — адазвалася па-беларуску.

— Скажыце, дзе дарога да Менска?

Жанчыны абмяняліся позіркамі, у якіх чыталася паразуменне. Пасля непрацяглага маўчання адна з іх паказала яму пальцам на дарогу, якую толькі што прамінуў, і неахвотна сказала:

— Тамака дарога.

— А колькі вёрстаў будзе адгэтуль да Менска?

— Не ведаю. Не лічыла. А людзі па-рознаму кажуць.

Забава выйшаў на гасцінец і прыспешаным крокам скіраваўся на ўсход па мала выезджаных утравелых каляінах.

Уставала сонца. Вясёлае. Усмешлівае. Вымытае ранішняй расой. Раса ззяла, кожная расінка была ў арэоле залатых промняў.

2

У Менск Забава прыйшоў, калі ўжо змяркалася. Прыйшоў без аніякіх пры- год, шчасліва абмінаючы ўсе небяспечныя месцы, пра якія пакуль і не ведаў.

Поделиться:
Популярные книги

Совок 5

Агарев Вадим
5. Совок
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Совок 5

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону