Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пясецки

Неизвестно

Шрифт:

— У Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы.

— Нічога падобнага! — грукнуў даланёй па стале Юзаф. — У ліпкай краіне, у ліпучай дзяржаве, паночку, у ліпучай. Тут усё ліпее і ўсё злеплена: расколатыя шыбіны — паперай, муры і платы — дэкрэтамі, паркеты і сце­ны — макроццем і брудам!.. Паветра ліпкае ад смуроду; рукі ліпкія — ад зладзейства; погляды ліпкія — падазроныя і баязлівыя; улада ліпкая — хабарыстая!.. У клеі, халера, мы жывём, у ліпкасці паміраем! Кожны сноў- даецца, як той журавель у балоце: нос з бруду выцягне — хвост уграз, хвост выцягне — нос уграз і так кругом!.. Мая Ядзька (разумная гэта лабацінка) кажа, што мы жывём у чацвёртым вымярэнні. Нібы пазанармальным чалаве- чым жыццём. І гэта насамрэч так, бо нават час перасунуты

на тры гадзіны.

У людзей дзевятая вечара, у тэатры ідуць ці на балі, а ў нас — дванаццаць уначы, даўно спаць вымушаны. Людзі на працу а восьмай раніцы ідуць, а мы а пятай уначы.

— Мяне цікавіць, як грамадзяне ставяцца да ўладаў?

— Не-на-відзяць! Стра-а-ашэнна! Да смерці, крадком ненавідзяць, са страхам. Ненавідзяць, ліслівячы! Ненавідзяць, працуючы! Тут няма анічога святога! Усё аплявана, высмеена, над усім здзек. з крывёй і слёзамі. Да прыкладу, дзяржава наша завецца скарочана: РСФСР. Скарот гэты служыць мішэнню да проста бясконцых высмейванняў таго, што лепш за ўсё свед- чыць пра любоў і давер грамадзян да ўлады. У кожнай іншай краіне грама- дзяне ганарацца сваёй прыналежнасцю да дзяржавы, а ў нас. Калі ласка, паслухайце, што робяць з таго прыгожага скароту: РСФСР. Першае: «Редкий Случай Феноменального Сумасшествия Расы». Другое: «По краям Розы, по бокам Слёзы, а посредине Фига» ). Трэцяе: «два Ерики, два Серики, а посреди­не Фе». Чацвёртае: «Российский Социализм Форсит Своим Рылом»... І гэтак далей бясконца!.. Тут я прывёў толькі некаторыя, мажлівыя да пераказвання. У ніякай дзяржаве, спадарочку, не можа выгадавацца гэткая нянавісць да ўлады, як у нас! І думае пан: ненавідзяць буржуі? Не. беднякі ненавідзяць! З буржуямі скончана. альбо выбіты, альбо павыміралі, альбо паўцякалі, а тыя што, засталіся — далі сабе рады. Добра абгрунтаваліся. Кажу ж, далі сабе рады... Можа, лепш, чым калі. Зрэшты, убачыць пан сам. Пан казаў, што жадае ехаць у Гомель, да знаёмых.

— Так, і з гэтай прычыны маю просьбу.

— Вельмі ахвотна.

Забава паказаў Юзафу бранзалет і папрасіў прадаць яго за савецкія грошы. Трэба ж на праезд. Той стаў уважліва разглядаць каштоўнасць.

— Вядома, зраблю, — сказаў. — Але я раю дыяментаў тут не прадаваць. У Польшчы пан напэўна даражэй яго абгрошыць. Я разбіраюся трохі ў гэтым. Дыяменты каштоўныя: вунь гэтыя два па тры чвэрткі карата, а той, што ў сярэдзіне, пад карат з ліхвой. Яны ўсе чыстыя, іх так і называюць — «чыстае вады». Каштуюць каля 250 даляраў. А золата пану заўтра ж прадам.

— Цудоўна!

— Можна зрабіць так: палову ўзяць лімонамі, а палову ў далярах. Ведае пан, чым я займаюся, з чаго жыву?

?..

— Перакупніцтвам. Гандаль у нас наогул забаронены, але то, паночку, хлусня. Усе гандлююць, чым хто можа. Нават улада... Яны дык першым чынам... Прыклад падаюць.

Доўга гаварыў Забава з Юзафам. Пачуў ад яго шмат цікавых рэчаў, атры- маў шмат інфармацыі. Цяпер збольшага арыентаваўся ў новых праявах савец- кага жыцця і ў новых парадках.

Набліжалася трэцяя гадзіна ночы. Газа ў лямпе дагарала, бутэлька была даўно пустая. Юзаф пасцяліў Забаве на канапе.

Стомлены Забава адразу ж заснуў. Прыснілася яму дэманстрацыя абарваных, жудасных, знясіленых людзей. Ішлі панурыя, бязгучна суну- чыся па сонных вуліцах места, напаўняючы яго бруднай хваляй целаў і лахманамі адзежын. Над той чорнай, жывой хваляй чырвонымі макамі квітнелі сцягі, з напісанымі на іх дзіўнымі заклікамі: «Няхай жыве чац­вёртае вымярэнне!»

3

Пасля пяці дзён знаходжання ў Гомелі Забава вяртаўся ў Менск. «Працу» выканаў нечакана лёгка і добра; зрэшты, заданне ягонае выпрабавальнае, яно і не магло быць цяжкім. Так, паездзіць, паглядзець, паслухаць. Аднак Забава падмацаваў свае назіранні яшчэ і дакументамі, якія пацвярджалі трохі сумнеўныя звесткі вайсковага характару.

У

Гомелі давялося перадаць ліст ад бацькоў, якія жывуць у Польшчы, аднаму чырвонаму афіцэру з 7-й кавалерыйскай дывізіі. Сустрэлі яго добра- зычліва. Лёгка здабыў патрэбную інфармацыю, і нават некаторыя матэрыялы (малакаштоўныя, але яны адкрывалі шырэйшую перспектыву на будучае). Акрамя таго, яму наладзілі знаёмства з «буйной рыбай» са штаба той 7-й кавалерыйскай дывізіі. Уласна, дзеля гэтага ён тут, у Саветах, і быў. Стомле- ны, не выспаны, але вельмі задаволены.

Звык у новым для сябе асяродку і пачуваўся, як рыба ў вадзе. Умеў лёгка прыстасоўвацца да любых нечаканых акалічнасцей і прызначанай ролі. Гэта быў яго талент, удасканалены доўгімі гадамі небяспечнага жыцця ў агні вайны, віры рэвалюцыі. Канспіратыўнае жыццё насычала яго радасцю. Любіў хавацца пад чужымі прозвішчамі, праслізгваць з горада да горада, адчуваць заўсёдную рызыку і напругу нерваў. Жыць даведзенай да даскана- ласці вёрткасцю гнанага звера. Для яго гэта была тая стыхія, як для добрага плыўца вада: прыемная і — заўсёды небяспечная, няпэўная.

Меў спраўныя дакументы (зразумела: падробленыя). «Уліковая карт- ка» і «працоўная кніжка», выдадзеныя «ў Маскве ў Арбацкім раёне». На першым дакуменце, у правым верхнім ражку, кідаўся ў вока выдрукаваны і тлуста падкрэслены лозунг: «Нетрудящийся да не ест!». Меў трохі кло- пату з грашыма, бо яму цяжка было прыстасавацца да грашовых знакаў, якія заўсёды азначалі нешта іншае, напрыклад: адзін рубель, выпушчаны ў 1922 годзе, быў варты 10 000 рублям, выдадзеным у 1921 годзе, і гэтак далей. Каб пазбегнуць памылак, заўсёды ў білетных касах плаціў буйнымі купюрамі і атрымліваў рэшту. Быў вельмі асцярожны, нават у дробязях, і гэта яго ратавала.

У вагоне ехалі пераважна вайскоўцы. Цягнік быў бітком набіты. Ішоў са звычайным спазненнем больш чым на дзесяць гадзін. Гэта здаўна ўсталява- лася і было звычайнай з’явай на савецкіх чыгунках.

У Гомелі, беручы прыклад з іншых пасажыраў, пераважна салдат, Заба­ва сеў у вагон праз акно. Месцы здабываліся пры дапамозе кулакоў. Крык, шум, праклёны чуліся наўкола. Вагоны выглядалі як фарты, атакаваныя вар’ятамі.

Быў у дарозе некалькі гадзін. Смурод і задуха запаўнялі вагон. У суседнім купэ ехала некалькіх чырвонаармейцаў, гарачых аматараў паспяваць. Дзёрлі горла не перастаючы, спявалі адну песеньку за другой і змаўкалі толькі на станцыях. Забава прыхіліўся спінай да перагародкі купэ, прыплюшчыў вочы і драмаў. Гучала прыглушаная пастукваннем колаў песенька:

Мая мілка, як кабылка,

Грыва раскудлачана.

Ды не скача мая мілка,

Гэткая лайдачына!

Перад вачамі Забавы ўзнік твар спадарыні Ядвігі. Прыгожы, вытанчаны пакутамі твар. Бачыў яе гэтак нядоўга, але зрабіла на яго глыбокае ўражанне: не пачуццёвае, а эстэтычнае. Любіў прыгожыя твары, а твар спадарыні Ядвігі быў незвычайнай пекнасці. Асабліва ўпрыгожвалі яе цудоўныя залацістыя вочы, казачная ўсмешка і багатыя валасы, нібы адлітыя з бронзы. Калі спада­рыня Ядвіга ў гутарцы з ім смяялася, адчуваў, як яго быццам штосьці цёплае ахутвала ў грудзях, пераймала дыханне, і ён захоплена глядзеў ёй ў вочы.

А жаўнеры далей спявалі з жарсцю, якая выклікала ў іх «мілка-ўмілава- ная», калі з’яўлялася на вуліцы:

Збеглі свінні, качкі, куры,

І мароз бяжыць па скуры.

Коні ўсталі на дыбкі,

Лаюць коней вазакі.

Квокчуць куры, крэкчуць качкі,

Брэшуць злосныя сабачкі.

Злева ад Забавы сядзеў армянін, які пры пэўных рэфрэнах песенькі гучна пляскаў далонямі па каленах і манерна голасна смяяўся:

Поделиться:
Популярные книги

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Дорога к счастью

Меллер Юлия Викторовна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.11
рейтинг книги
Дорога к счастью

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II