Пясецки
Шрифт:
У задуменні Забава хутка крочыў вуліцай. Зусім не заўважыў, што за ім ішлі людзі, якія жыва жэстыкулявалі. Да іх неўзабаве далучыліся паліцэй- скія. Калі падымаўся на прыступкі
— Рукі ўгору!
— Што здарылася? — спытаў здзіўлены Забава, бачачы пры сабе гэткае шматлікае суправаджэнне.
У яго адабралі рэвальвер і адвялі ў пастарунак. Атачылі моцнай аховай. Паліцыянты вывучалі дакументы, якія знайшлі ў ягоным партаманеце.
— Добрая работа, што, не?
З прызнаннем круцілі галовамі, разглядаючы паперы — польскія і савецкія.
— Грошай таксама мае даволі шмат!
— Даляравая прафесія.
Пасля на пост панайшлі невядомыя Забаву людзі і пачаліся вочныя стаўкі. Адна за адной.
— Гэта той. — казала нейкая жанчына, баязліва гледзячы на Забаву.
— Гэта той, — паўтарылі іншыя: мужчыны, жанчыны, і нават дзеці, пры- водзячы пры гэтым разнастайныя падрабязнасці
«Што я нарабіў?» — думаў здзіўлены Забава, напружваючы памяць, але абсалютна нічога не мог прыгадаць.
На працягу некалькіх дзён слыў (ды і быў) сенсацыяй места. Нават з вая- водства прыехаў нейкі начальнік, высокая шышка, і спытаў яго:
— Га?.. Што за тып? Хто такі?
Забава сказаў. Чыноўнік адышоў здзіўлены і відаць незадаволены, што ўбачыў не «грознага бандыта», а звычайнага чалавека.
Толькі на чацвёрты дзень Забаву вызвалілі з-пад арышту і вярнулі яму зброю і дакументы. Зразумела, з прычыны вышэй пералічаных здарэнняў ён меў шмат непрыемнасцей ад сваіх начальнікаў.
— Нічога, зусім нічога не памятаю, што рабіў, — казаў Забава. — Роўным лікам нічога не памятаю! — паўтараў шматкроць.
Яму не верылі.
Пераклад з польскай Язэпа Янушкевіча.