Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пясецки

Неизвестно

Шрифт:

— Нават самыя лепшыя ідэі ў руках людзей подлых становяцца сродкам да забойства. А такія, для ўмацавання якіх патрэбна чалавечая кроў, хай будуць праклятыя нават тады, калі б той крывёй была кроў найвялікшага нягодніка!

Ніхто мне не адказаў. Запанавала цішыня. Я падняўся.

— Прашу мне прабачыць, але я не жадаю псаваць вам настрой. Я сёння ў благім гуморы... Мне вельмі сумна... Гэта ўсё ўспаміны і боль.

Андзя ўстала:

— Тады навошта пан прыйшоў да нас?.. Самотны? У нас пану будзе ляг- чэй... — Зачырванелася і змоўкла.

— Хадзем разам, Раманку! — сказаў Палкоўнік.

— Не, я не хачу... Я адзін... Заставайцеся...

Калі развітаўся з імі

і выходзіў, пачуў з вітальні, як Палкоўнік казаў:

— Сёння ён не ў духу. Зрэшты, вы ведаеце: такая праца!

На вуліцы было шмат мінакоў. Калі я ішоў задуменны, заўважыў перад сабою п’янага ўзводнага, які крок у крок ступаў за нейкім цывільным і час ад часу пляваў яму ззаду на паліто. Чорнае паліто было ўсё спярэшчана белымі плямамі. Цывільны перайшоў на другі бок вуліцы і зайшоў у аптэку. Узвод- ны пакіраваўся за ім і з п’янай упартасцю шнураваў перад дзвярыма аптэкі, чакаючы, калі той выйдзе.

«Гэтаму занятак ёсць!» — падумаў я і падаўся, каб сапраўды дзесьці напіцца.

Праз гадзіну, наладаваны падарункамі для Лёлькі, уваходзіў да яе. Я вы- піў якраз гэтулькі, колькі мне трэба і быў у залатым настроі. Лёльку заспеў дома. Ляжала на ложку ў нейкім стракатым халаціку і разглядала альбом з каўказскімі краявідамі, які я калісьці ёй купіў.

Ад парога я пачаў спяваць:

Як ката не хоча кошка,

Дык не хочахоць памры.

А паненкі лёгка ножкі Падымаюць дагары.

Жыву ў Лёлькі другі дзень. Згода паміж намі ўсталявалася. Вуркоча як котка... Цёпла, ціха, але нявесела... Усё мне надакучыла. Нават яна... Пуховая падушка добрая пад галавой, каб выспацца, але ўвесь час насіць яе на гала- ве — такое надакучыць.

Заўтра трэба выехаць у Ліду, бо тут болей не вытрымаю.

* * *

Ліда, 18 кастрычніка 1922 г.

Калі ўдумацца, жыццё чалавечае анічога не вартае, нават самае прадук- тыўнае. Хтосьці створыць велізарныя культурныя каштоўнасці. Народ узвы- сіцца на высокім узроўні цывілізацыі. Чалавецтва створыць калектыўнымі высілкамі цудоўныя ўмовы існавання. І што ж далей? Як таго нейкага кагось- ці, так і народ, і ўсё чалавецтва наперадзе няўхільна чакае пагібель, бо законы прыроды аднолькавыя для ўсіх. Як для маленькіх арганізмаў, так і для вялікіх, як для аднаго чалавека, так і для ўсяго чалавецтва. Нават наша Зямля змуша- ная будзе састарэць і скончыць натуральнай смерцю, ад «старэчага маразму», калі перад тым не загіне з-за нейкай касмічнай катастрофы. Нават вядомы нам космас будзе змушаны саступіць месца іншаму космасу.

Каштоўнасць існавання адзінкі — для яе самой — залежыць ад сумы тых задавальненняў (як хочаш іх назаві: працай або распустай, малітвай або творчасцю), якія яна зможа ўзяць ад жыцця. Я, напрыклад, учора дакладна атрымаў задавальненне, калі ў адным рэстаране адчабучыў штуку. Пайшоў туды з калегам, таксама выведнікам. Мы былі ўжо п’яныя. Я замовіў гарэлкі і свіную адбіўную.

На зале было даволі шмат гасцей. Паблізу мяне, за іншым сталом, сядзе- ла, спакойна спажываючы харч, вялікае кампанія... Там проста елі, але мена- віта спажывалі закускі, адбіўныя і рознае іншае з талерак. Усё адбывалася гэтак павольна, велічна, у такой засяроджанасці, быццам ладзіўся рэлігійны абрад, а не выконвалася звычайная дзея напіхання трыбухоў ежай. Кампанія складалася з трох спадароў, чатырох спадарынь, двух малых дзетак і аднаго хлопчыка гадоў дзесяці, вясёлага і рухомага як ртуць. Ён адзін вылучаўся сваімі «анармальнымі» паводзінамі сярод астатніх

людзей, што сядзялі за стал ом. Былі яны найверагодней адной сям’ёй. У бок хлопчыка безупынна ляцелі навальнічныя погляды, яму чыталіся маралі і натацыі дарослых:

Гэнік, не круціся на крэсле!

Гэнік, не брыкай нагамі!

Гэнік, не бяры ў рот нажа!

І ўвесь час: Гэнік, Гэнік і Гэнік!

Захацелася ўразіць тую ўзорную сям’ю. Паказаць ім, як насамрэч выгля­дае благое выхаванне, у параўнанні з якім выхаванне Гэніка падалося б узор­ным, а сам Гэнік — увасабленнем анёла.

Тут заўважу, што калісьці ў гэтым рэстаране я ўжо нарабіў вэрхалу і быў тут добра вядомым, таму з-за буфета на мяне неспакойна пазіралі спалоханыя людзі, як бы прадчуваючы блізкую бучу.

Я паклікаў афіцыянта і сказаў:

— Пойдзем на кухню!

Адвёў мяне туды. На кухні я ўбачыў вялікі мясны нож. Узяў яго і вярнуў- ся ў залу. Погляды ўсіх прысутных скіраваліся на мяне. Афіцыянт і гаспадар рэстарана неспакойна круціліся паблізу.

— Шаноўны пане! Паночку ласкавы!

— Што пан хоча? У чым справа?...

Я пачаў на стале секчы катлету. Натуральна, талерка пырснула на кавалкі, абрус і столік я парэзаў.

— Катлета занадта цвёрдая! — сказаў я гаспадару рэстарана.

— Зараз будзе іншая.

— Я хачу гэтую!.. Я таксама зацяты!

На маё патрабаванне афіцыянт прынёс запаленую свечку, і я дасмажыў над ёй, на відэльцу, кавалкі свіной адбіўной, а потым са смакам яе з’еў, запі- ваючы гарэлкай.

Госці, што сядзелі за вялікім сталом, похапкам паглыталі сваё і выкацілі- ся з залы. Ужо ані разу не пачулася: «Гэнік!»

Я чытаў дзесьці, што нічога дарэшты не знікае! Нічога! Усё мае пэўныя прычыны і выклікае пэўныя наступствы. Нішто не прамінае бясследна!..

Трэба над тым паразважаць. У гэтым рэальнасць жыцця, явы. Але я не заста- нуся ў дурнях, не паддамся на танны жарт. Гэтак мне падумалася пасля той рэстараннай гісторыі. Якія ж будуць яе наступствы і вынікі?

Учора Янка пазнаёміў мяне з нейкай тэлефаністкай. Пульхненькай, све- жанькай і ружовенькай, як свежая булачка. Прасіла мяне аднесці ліст да маці ў Менску. Не хацеў нават, але яна пачала гэтак лісліва зазіраць мне ў вочы і зрабіла такі сумны тварык, што не мог адмовіць. Сказаў:

— Добра, хай пані падрыхтуе ліст.

— Калі ласка, ужо гатовы! — выняла аркуш з рыдыкюля.

Гэта вельмі непрыемна мяне ўразіла. Выходзіць, нагэтулькі была ўпэў- неная, што не здолею адмовіць... Жанчыны часта злоўжываюць сваёй «сла- басцю», а з нас такім чынам робяць дурняў. Закрану тут адну праблему, над якой шмат разважаў. Вось мужчыны, напрыклад. Немец не любіць француза, паляка, пагарджае расейцам, варожа ставіцца да англічаніна, італьянца і гэтак далей. У той жа час той самы немчуровец да францужанкі, полькі, рускай, англічанкі, італьянкі заўжды ставіцца ветліва і прыязна, а тэмпература той прыязнасці і ветлівасці залежыць ад ступені прыгажосці той асобы «горшай» нацыянальнасці. Мы настолькі нявольнікі сваіх інстынктаў, што не ўмеем нават быць справядлівымі ў адносінах да людзей. Калі мае развагі непамыл- ковыя, тады ўся міжнародная палітыка і шавінізм любога колеру з’яўляюцца спаборніцтвам самцоў, над якім пануюць жанчыны... Жанчыны са сваёй трыбуны, са сваіх п’едэсталаў выбіраюць самцоў-рыцараў, не зважаючы на нацыянальнасць, расу і веравызнанне... Як у жывёл...

Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Блум М.
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Последний Паладин. Том 3

Саваровский Роман
3. Путь Паладина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 3

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3