Пясецки
Шрифт:
* * *
У кабінеце камісара паліцыі раздаўся званок.
— Камісар. Хто?.. Дзяжурны сяржант?.. З вакзала. Што? Разбойны напад!.. Скураная куртка. так. Чакаць пры тэлефоне. Зараз жа выдам загад.
* * *
Да павятовай камендатуры паліцыі прыбег афіцыянт з рэстарана «Віль- нянка». Быў перапалоханы. Увесь час калаціўся. Не мог перавесці духу. Звяр- нуўся да дзяжурнага сяржанта:
— Пане сяржант!.. Некалькі хвілін таму на наш рэстаран зроблены напад. Нейкі бандыт.
* * *
Да следчага аддзялення прычыкільдыкаў шавец. Быў без шапкі; у пера- пэцканай вопратцы, быццам толькі што выпаўз з балота.
— Што ў пана здарылася? — спытаўся дзяжурны.
— Пане. на мяне напалі. на Палескай вуліцы. нехта ў чорнай скуран- цы. хацеў забіць.
* * *
У пастарунак жандармерыі ўляцела кабеціна:
— Паночкі дарагія, ратуйце!.. Бандыты!.. Напалі на кватэру. стралялі. Забралі дачку.
* * *
Наладзілі моцную аблаву, праведзеную сумесна з усімі органамі грамад- скай бяспекі. За цэнтральны аб’ект прынялі чыгуначны вакзал. Загадалі, што калі чалавек у чорнай скуранцы і белай, зімовай шапцы па першым загадзе не падыме рукі ўгору — страляць у яго. Сціскаўся ланцуг аблавы, кожны двор, кожны будынак уважліва патруляваўся.
Падзеі сённяшняга вечара ператварыліся ўжо ў легенду. Казалі штосьці пра банду, якая лютуе ў месте. Успаміналася прозвішча Мухі-Міхальскага.
Тым часам Забава хутка крочыў шашой наўзбоч вакзала. Месяц ужо ўзышоў высока. Хмары зніклі з неба і было даволі відна. Хутка рухаючыся наперад, Забава заўважыў сустрэчнага мінака.
— Рукі ўгору! — крыкнуў Забава, наблізіўшыся да яго на адлегласці ў некалькі крокаў.
— Пацалуй сабаку ў пысу! — адказаў сябар Забавы Казлоўскі, які разам з ім піў на электрастанцыі і гуляў на Слабодцы. Загад Забавы прыняў за тава- рыскі жарт і наблізіўся да яго.
— Чаму не ідзеш спаць, позна ужо? — папытаў Казлоўскі, і ўбачыўшы, што Забава вельмі дрэнна выглядае, узяў яго пад локаць і павёў у кватэру братоў Сноўскіх, якія ў той вечар дома не начавалі.
З цяжкасцю паклаў Забаву на ложак; адабраў рэвальвер і пакінуў яго на стале. Потым пайшоў дадому.
Цяжкі сон перарваў хваравітыя трызненні Забавы. У горадзе ж ланцуг аблавы зацягваўся ўсё шчыльней і шчыльней, пасоўваючыся ў кірунку чыгу- начнага вакзала.
* * *
У той час, калі Забава, ахоплены хваравітымі мроямі, блукаў па вуліцах места, дыверсійная банда Аўдзея перайшла польскую мяжу на стаўпецкім адрэзку, кіруючыся на паўночны захад.
Было іх чатырнаццаць. Мелі кароткаствольную і доўгую агнястрэльную зброю, гранаты і адзін кулямёт. Іхнім заданнем было: тэрарызаваць польскую буржуазію на ўсходніх ускраінах Польшчы, рабіць напады на маёнткі, палі- цэйскія пасты, цягнікі, вайсковыя аб’екты, а таксама весці акцыі сабатажу. Наогул мэтай была дыскрэдытацыя польскіх улад у вачах простых грамадзян.
А дзявятай увечары яны наблізіліся да хаты малазямельнага
Жонка Галёшы, кабеціна за сорак, стаяла басанож на глінянай падлозе. Рукі ўскінутыя ўгару. Адзін з дыверсантаў падышоў да жанчыны, і абхапіўшы яе, пацягнуў да ложка. Жанчына заплакала:
— Людзі, дайце мне спакой! Я хворая на жаночую хваробу. Два гады з мужам не сплю.
Згвалтавалі яе ўпяцёх, а потым са смехам абпалілі ёй запальніцай валасы.
Заданне выконвалася — «буржуазія» калацілася ад страху!.. Начальнікі ў Менску, а Троцкі ў Крамлі маглі цешыцца.
* * *
Забава абудзіўся позна ўначы. Моцны боль адчуваўся ва ўсім целе. Смажы- ла. Напачатку не мог зразумець, дзе ён, а калі зарыентаваўся, дык ледзь-ледзь здолеў знайсці дзверы і выйсці ў сенцы, дзе стаяла бочка з вадой. Не было ані- якай пасудзіны, якой мог бы набраць вады. Схіліў галаву ўніз і піў, піў, піў.
Вярнуўся ў пакой, кінуўся на ложак і зноўку заснуў мёртвым сном. Наступным разам прачнуўся вельмі позна. Здзіўленымі вачыма глядзеў на дзённае святло і на пакой. Моршчыў лоб. Хацеў нешта прыгадаць і не мог.
«Было нейкае дзівацтва! — прашаптаў. — Але якое?»
Позірк ягоны ўпаў на наган, які ляжаў на стале, і раптам у памяці ўсплы- ла адна падрабязнасць з учарашняга (астатняе назаўжды патанула ў хвалях забыцця). Падрабязнасцю той быў стрэл. Гук стрэлу і агонь, які працяў начную цемру.
«Можа, я забіў Янака?» — падумаў. Падышоў да стала і ўзяў у рукі рэвальвер. У маленькім барабане было ўчора сем патронаў. Памятаў гэта добра. Цяпер убачыў толькі пустыя гільзы.
Забава хутка апрануўся і пайшоў да чыгуначнай электрастанцыі, дзе пра- цаваў Янка. Калі апранаўся, пачуў за сцяной гутарку гаспадыні з суседкай:
— І там таксама былі бандыты?!
— Усюды, усюды, мая дарагая!
— О Езус! Які страх! Хто ж гэта мог быць?
— Муха. Яго ўсе пазналі!
— Гэта нягоднік!..
— Ну скажыце!..
Забава чуў тую гутарку, але не надаваў ёй ніякага значэння. «Глупства плятуць! — падумаў. — Муха не можа тут дзейнічаць!»
Даволі добра ведаў арганізацыю савецкіх дыверсійных атрадаў. Ведаў, што Муха мае іншы маршрут, што з дапамогай памежнага атрада дзейнічае ў Цімкавічах і праходзіць мяжу пераважна на тым адрэзку. Паколькі гэта было на значнай адлегласці ад мяжы, таму прабрацца сюды з бандай яму было б вельмі цяжка і небяспечна.