Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пясецки

Неизвестно

Шрифт:

— Вас, напэўна, напусціў на мяне шляхцюк, які тут праходзіў паўгадзі- ны таму?

Пацвердзілі. Я ўспомніў, што гэта быў той самы шляхцюра, на якога нацкаваў мяне ў Воўкаўшчыне Адам Каліноўскі і якога хацеў застрэліць на ягоным падворку.

У Воўкаўшчыне браты Юзаф і Браніслаў Каліноўскія прывіталі мяне на двары, заяўляючы:

— Адам звар’яцеў!.. Што рабіць?..

Пайшоў з імі ў пакой, дзе на ложку ляжаў Адам. Быў апрануты. Ляжаў ніцма і няспынна лупіў кулаком у біла драўлянага ложка... Пазнаў мяне адразу і зрабіў братам знак рукой, каб выйшлі з пакоя. Потым сеў і сказаў умольна:

— Схадзі, пан, да Меляховіча!

— Навошта? — здзівіўся я.

— Каб пагаварыць з Люцыяй.

Пазней

ад ягоных братоў даведаўся, што Меляховіч мае трох дачок. У ма- лодшую, Люцыю, Адам закахаўся і хацеў узяць з ёй шлюб перад выездам у Амерыку да сваякоў, якія намерваліся ў хуткім часе даслаць яму «шыфратэлег- раму». Бацька Люцыі на шлюб не згаджаўся. Каліноўскія, як я зрабіў выснову, таксама былі супраць. Вось якраз ад усяго гэтага Адам звар’яцеў... Потым я разважаў над тым, як, паддаючыся на ўгаворы вар’ята, ледзь не нарабіў бяды. Праўда, быў я п’яны, але павінен больш крытычна ставіцца да фантастычных аповедаў Адама пра ўбачаных ім у сутарэннях хаты Меляховіча людзей... А можа, я таксама вар’ят, у якога вар’яцтва выяўляецца, калі нап’юся?

Увечары, паводле просьбаў Адама і братоў Каліноўскіх, пайшоў да Меля- ховіча. Папрасіў у яго прабачэння, растлумачыў усё. Гаварылі пра рознае. Меляховіч выявіўся практычным і прагрэсіўным гаспадаром, хоць меў і абме- жаваныя магчымасці. Падпісваўся нават на нейкую газету, што ў беларускай вёсцы рэч незвычайная. Пазнаёміўся і наўмысна зацікавіўся ягонай дачкой Люцыяй. Даволі сімпатычная, але я не мог зразумець, што незвычайнага знайшоў у ёй Адам, які з кахання да яе звар’яцеў.

Меляховіч пастаянна выказваў гасціннасць і ветлівасць. Ставіўся да мяне, як я заўважыў, з асцярогай. Калі я ўсоўваў руку ў кішэнь, позіркам суправаджаў яе.

Да Каліноўскіх я вярнуўся позна і, зрабіўшы справаздачу, павячэраў (зра- зумела, яечняй) і паехаў на станцыю. Браніслаў, які вёз мяне да Аляхновіч, гамонячы ўсю дарогу, раскрыў сваю мару: працаваць у пякарні.

— Няўжо ты гэтак любіш булкі? — спытаўся яго.

— Я?.. Я, каб быў багаты, заўсёды еў бы булкі!

Трэба прывезці яму наступным разам розных булак. Танней, чым часта- ваць гарэлкай... Людскія мары розныя, часта смешныя і не для кожнага зразумелыя. Каб мяне хто спытаў, якая мая мара, чаго прагну, не ведаю, што і адказаў бы. Менавіта ў той момант прыйшла мне думка пра Лізку. Успомніў сон... Мабыць, гэта мая мара! Але мне яе трэба заваяваць...

Калі б згадзілася, узяў бы яе з сабой у Польшчу. Але на гэта яшчэ даволі часу. Пакуль што я жыву так, што планы на будучыню мне трэба будаваць ой як абачліва.

Жыву ў цягніках... і тут, і там. Цягнікі, цягнікі, цягнікі... Вагоны, вагоны, вагоны... Тут: горы валізак. Там: горы мяшкоў. Тут у буфеце: абеды, апельсіны, шакалад. Там, у буфеце: фарбаваная содай гарбата, падробленае манпасье, сахарын (у 280 разоў саладзейшы за цукар). Тут: лакіраваныя паркеты, цэнт- ральнае ацяпленне, струмені святла. Там: запляваная падлога, пакрытая шалу- піннем семак, сабачы холад, закуродымленыя лямпы. Тут: парфума, шоўк, панчохі на нагах, пудра на тварах. Там: смурод брудных, залатаных кажухоў, махоркі і дзёгцю, лапці або апоркі на нагах, заміж пудры — блакітнае, шэрае і жоўтае адценне скуры, нібы то пудра голаду на тварах. Тут: вясёлыя вокрыкі мужчын і жанчын, дзіцячы смех. Там: нахабныя галасы і праклёны салдатні, рык начальства і баязлівыя пагляды пасажыраў. Тут плакаты: «Сачыце за дзецьмі!», «Не еш нясвежай садавіны!», «Усе на змаганне з сухотамі!». Там: «Не пляваць на падлогу!», «Ты дэзерцір!». Тут мне не трэба мець пастаянна напятыя нервы, не чакаючы штохвіліннага ўдару ззаду... А тамака!..

Я не баюся ў Саветах. Г атовы пры выкрыцці біцца даканца. Літаральна: да апошняга ўздыху, да апошняга патрона... Шыць кулямі, ірваць

гранатамі, і, нарэшце, нажом!.. Абы не дацца жыўцом, як найдаражэй прадаць жыццё. Ведаю, што чакае мяне ў Чрэзвычайцы! Ведаю добра і ніколі ім не здамся жывым! Во што мяне і мучыць — толькі гэтая бесперапынная гатоўнасць да бітвы, безупынная напруга! Менавіта гэта! Баюся, каб не спазніцца!.. Калі хаджу па штабах, праслізгваю праз вакзалы і праверкі ЧК, крочу вуліцамі, дык у мяне такое ўражанне, быццам нашу на шыі пятлю, якую ў кожную хві- ліну могуць зацягнуць, бо другога канца той пятлі не бачу... Трымае яго ў руцэ хтосьці жорсткі, хітры... У руцэ маю нож каб перарэзаць пятлю акурат у той момант, калі пачнуць яе зацягваць. Нельга гэта зрабіць ні заўчасна, ні запозна, толькі ў адной-адзінай секундзе, якую мне нельга прагледзець!

Мяне вымотвае бесперапыннае вынюхванне, прыслухоўванне, чаканне засады. Стамляе безупыннае прапальванне зрокам начнога змроку... Ад гэтага пагляд робіцца блукаючым. Заўважаю ў люстэрку ў сваіх вачах іншы выраз: халодны, востры і... як у таго злодзея, мае вочкі бегаюць. Бясконца мучыць штохвіліннае назіранне ўсяго навакол, ацэнка кожнай асобы, пагляду, руху, слова! Рукі стамляюцца ад няспыннага сціскання зброі; усё цела — ад паста- яннага надавання ўяўнай упэўненасці ў сабе; твар стомлены ад увесьчаснай маскі; мозг ад безупыннай працы — падліку шанцаў, утрымання ў памяці безлічы падрабязнасцей і дэталей!

Усюды адзін. Быццам д’ябал злосны, быццам д’ябал рашучы, быццам д’ябал ганарысты!.. Толькі ноч мая памагатая! Толькі лес — мой сябра! Уначы, у лесе я магу спаборнічаць з ворагамі зброяй, спрытам, трываласцю... З усімі! Але днём?..

Калі потым апынаюся ў сваім краі, у бяспецы, дык тады ў душы ўтвараец- ца нейкая пустэча, якую нічым нельга запоўніць. Людзі вакол здаюцца праз- мерна звычайнымі, усё будзённае не мае вялікага значэння, не мае аніякай каштоўнасці і цаны. На запаўненне той пустэчы застаецца гарэлка і... сканда­лы, якія я чыню безупынна і за якія атрымліваю суровыя вымовы.

Падаецца мне, што гэтак званая мужнасць — гэта не мужнасць у тым значэнні, у якім яе звычайна разумеюць, але штосьці іншае. Не магу зразу- мець — што. Але адчуваю памылку ў сваім ладзе жыцця. Магчыма, у буду- чым здолею гэта выказаць...

Нядаўна адзін афіцэр, які суправаджаў мяне на мяжу, чалавек адзначаны шматлікімі ўзнагародамі за адвагу, сказаў:

— Шкада мне пана, што ідзе туды адзін... уначы... Я — смяльчак, вельмі адважны, але апынуцца ў гэткім становішчы не хацеў бы. Адна справа, калі мы ідзём у атаку, плячо ў плячо, узбуджаныя, загіпнатызаваныя агульным энтузіязмам, агульнай ідэяй... Калі смерць, дык — на полі бою, прылюдна. Калі рана — гонар, нават у ворагаў... Няволя — ганаровая... А тут? — Вайско- вец сцепануўся амаль з агідай. — Ці пан напраўду не баіцца?

Я не мог адказаць яму на гэта пытанне, бо знаходзіўся над памежжам і думаў пра штосьці іншае і, апрача таго, не меў часу разважаць. Якія дзіў- ныя людзі! Задаюць вельмі цяжкія пытанні, цяжар якіх нават немагчыма асэнсаваць, і пытаюць пра гэта як пра: «Каторая гадзіна?» Адказаў яму тады штосьці накшталт:

— Ці баюся?.. Не ведаю... Здаецца, не... Я зараз адчуваю толькі жадан- не да палёту наперад, каб не зацягваць чаканне невядомай мне небяспекі... А потым, калі я апынуся «там», дык буду мець сцятыя сківіцы і злосць у душы, што хтосьці можа на мяне паляваць, замінаць мне ў тым палёце... Не баюся анікога на свеце, пакуль трымаю ў руцэ зброю... Я там машына: рашучая і мэтанакіраваная, хоць яна можа вельмі зношвацца з прычыны празмернай, разнастайнай працы цягліц, нерваў, мозгу... напятасці... інтуіцыі... інстынкту... Да таго ж яны самі часта ваююць між сабою. І каб гэтая складаная машына працавала, яе трэба змазваць: нянавісцю або ідэяй...

Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Блум М.
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Последний Паладин. Том 3

Саваровский Роман
3. Путь Паладина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 3

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3