Чтение онлайн

на главную

Жанры

Раманiст (на белорусском языке)
Шрифт:

Але гэта толькi адзiн бок праблемы. Разумееце, я хацеў жыць. Але не дзеля сябе, не праз звычайную прагу жыцця, а таму, што ўсвядомiў: iншаму чалавеку можа быць перададзена з дапамогаю лiтаратуры толькi тое, што я перажыву сам. Мне трэба было зведаць свет ва ўсiх ягоных аблiччах, па гарызанталi, iнакш кажучы, на ўсiм ягоным працягу: убачыць краiны i народы, мясцiны i звычаi, але адначасна зведаць гэты свет i па вертыкалi, iнакш кажучы, трапiць у сама розныя слаi грамадства, быць сваiм i ў маленькiм бiстро, куды ходзяць рыбакi, i на кiрмашы сярод гандляроў худобаю, i ў салоне ў банкiра.

Дарэчы, пра банкiраў. Дазвольце мне нагадаць адно маё выказванне магчыма, наiўнае - таго часу:

"У маiх кнiгах не будзе банкiраў да тае пары, пакуль я не з'ем з адным з iх за сняданкам яйка ўсмятку".

Жыць, i, паўтараю, жыць напружана.

Жыць, каб потым прыдумваць жыццё.

Жыць, каб расказваць гiсторыi.

Сумуючы па тым часе, я згадваю сваю кватэру на Вагезскай плошчы ў Парыжы, якая некалi называлася Каралеўскаю; на ёй жылi кардынал Рышэлье i панi дэ Сэвiнье*.

* Сэвiнье Мары дэ Рабютэн-Шанталь, маркiза (1626-1696) - французская пiсьменнiца, майстар эпiсталярнай прозы.

Успамiны мае пераважна зiмовыя, бо ўвесну я ўцякаў з Парыжа куды-небудзь на прыроду цi на мора. У чатыры гадзiны ранiцы я ўжо быў на нагах. Не забывайцеся: за дзень я павiнен быў адстукаць свае восемдзесят старонак рукапiсу!

Патрэбны прыгоднiцкi раман? Я наўздагад разгортваў Энцыклапедыю Ларуса. Вось велiзарны, амаль невядомы трохкутнiк Афрыкi... I амаль у самым ягоным цэнтры раён Вялiкiх вадаспадаў... Готэнтоты... Пiгмеi... Невядомыя раслiны, назвы якiх падобныя на песню: напрыклад, калi я не памыляюся, Welchirshia Mirabelis - i ўжо гэтая раслiна проста павiнна быць чымсьцi зусiм незвычайным. Я ўжо бачыў раман... Ён будзе называцца "Мiсцюкi Вялiкiх вадаспадаў", бо я iмгненна ўяўляю сабе, як корпаюцца, нiбыта мурашкi, у неўладкаваным, зусiм яшчэ першабытным сваiм свеце пiгмеi ростам з дзiця. Я жыву ў фантастычным свеце, i кнiжак менавiта пра гэты фантастычны свет патрабуюць маленькiя i нават не вельмi маленькiя дзецi. I вось, седзячы спiнаю да агню ў доме на пышнай Вагезскай плошчы, якая з'яўляецца шэдэўрам архiтэктуры ХVII стагоддзя, я пражыву тры днi ў афрыканскiх джунглях, буду сустракацца з iльвамi, са статкамi сланоў i буйвалаў, з гарыламi i грымучымi змеямi!

Я расказваю гiсторыi, расказваю iх самому сабе. Разумееце? Калi заўтра мяне пацягне ў Азiю, я напiшу "Таямнiцу ламаў" цi "Шы Мацзiн, ахвярнiк", а потым перабяруся ў Цiхi акiян, пабываю ўсюды, куды дазволiць мне забрацца Лярус, дайду ажно да вашай краiны, дзе перажыву ў сваiх уяўленнях змрочную гiсторыю "Вока Юты", а трохi пазней яшчэ адну - у стылi Ракамболя* "Чыкагскiя гангстэры"; там будуць i высачэзнейшыя гмахi, i аўтаматныя перастрэлкi.

* Ракамболь - галоўны персанаж многiх твораў французскага пiсьменнiка П.А.Пансон дзю Тэрайля (1829-1871). Былы гарсон парыжскай кавярнi, Ракамболь цаною неверагодных прыгод пракладвае сабе шлях у вышэйшы свет.

Я вучуся расказваць i расказваю, мажлiва, няўмела - абмежаванай групе чытачоў, якая не жадае, каб парушалi яе звычкi. Кожны тыдзень новы раман, i кожны раз ён адрасаваны новаму чытачу: сёння пятнаццацiгадовым хлапчукам цi сентыментальным жанчынам, заўтра аматарам вострых адчуванняў цi экзотыкi. Так, не сыходзячы з месца, я аб'ехаў увесь свет. I клянуся вам, свет гэты быў цудоўны. Ён жа быў несапраўдны - складзены з кубiкаў, прызначаных чытачам, якiя не жадаюць расчароўвацца.

Час ад часу дзе-небудзь усярэдзiне раздзела, у дыялогу цi апiсаннi, я спрабаваў практыкавацца, для самога сябе, у больш тонкiм пiсьме, гэтаксама як iграюць гамы, i нiхто анiводнага разу не выявiў гэтых фальшывых нот у маiх народных раманах. Я вучыўся сумленна, цярплiва i адначасна пачынаў жыць.

Праз год у мяне ўжо быў аўтамабiль з шафёрам. Яшчэ праз год - яхта, i цяпер ужо прадукцыю сваёй серыйнай вытворчасцi я пасылаў лiтаратурным падрадчыкам з галандскiх, дацкiх, нарвежскiх цi гiшпанскiх портаў.

I тут мне хочацца зрабiць вам адно прызнанне. Не пакiдаючы Вагезскай плошчы, я з дапамогаю энцыклапедый i атласа аб'ездзiў увесь свет. Але аднойчы - я гэта i цяпер памятаю - я прыехаў у Марсель, каб сесцi там на карабель i адправiцца ў Афрыку. Я накiроўваўся ў той самы раён Вялiкiх вадаспадаў, якi з такiм iмпэтам апiсваў. Але калi едзеш у Афрыку, патрэбны трапiчны шлем. I вось я зайшоў у краму капялюшнiка на вулiцы Сэн-Фэрэоль. Гаспадар пачаў прымяраць мне шлемы.

Цi заўважалi вы, што найбольш недарэчна пачувае сябе мужчына (у адрозненне ад жанчыны!), калi перад цьмяным экранам люстра прымервае новы капялюш? Я стаяў у гарадскiм гарнiтуры са шлемам на галаве, а прадавец запэўнiваў мяне:

– Усё роўна якраз як для вас. Менавiта тое, што вам трэба ў Цэнтральнай Афрыцы.

Дык вось, таго дня я зразумеў, што з прыдуманымi народнымi раманамi скончана. Гледзячы на сваё вартае жалю адлюстраванне, я адчуў, што збочыў за новы мыс, можа, сама небяспечны з усiх, што назаўжды развiтаўся з мараю дзеля рэальнасцi, з юнацкай наiўнасцю дзеля трывог i страхаў дарослага мужчыны. Гэты першы мой трапiчны шлем стаў па сутнасцi маiм пашпартам, пропускам у сапраўднае жыццё. I калi б люстэркi мелi памяць, калi б iх кожны тыдзень не мылi, гэтае магло б вярнуць мне аблiчча маладога чалавека, якi да таго гуляў са светам, а цяпер нарэшце ўступаў у яго.

Выгляд у мяне быў досыць напалоханы. Я спрабаваў усмiхнуцца, i ўсмешка мая павiнна была перадаваць упэўненасць, але вусны крывiлiся ад боязi заплакаць, ад чалавечага страху перад рэальнасцю. Згадайце, што так проста i з такiм прадбачаннем казала мне Калет:

– Галоўнае, нiякай лiтаратуры!

Ну што ж! Цесныя кантакты з людзьмi, падарожжы, нават сама мая прафесiя расказчыка гiсторый, якую я пачаў асвойваць, напаўнялi мяне палкiм жаданнем памерацца нарэшце не з надуманымi драмамi, а з рэальнасцю; тады я яшчэ не смеў казаць - з Жыццём.

Змiранасць прыйшла з узростам. Мне было амаль трыццаць, i Жыццё ўяўлялася мне гэтакай свецкай паненкаю, да якой я не смеў падступiцца з налёту. Вось чаму я прыйшоў аднойчы да Феяра, выдаўца большасцi маiх народных раманаў, i сказаў:

– Я вырашыў узняць планку.

– Як вас зразумець?

– Хачу пасля народных раманаў паспрабаваць раман паўлiтаратурны.

Гэты тэрмiн развесялiў яго, але ў той самы час i збянтэжыў:

– Што вы маеце на ўвазе пад "паўлiтаратураю"?

Блытаючыся, я паспрабаваў растлумачыць:

– Iснуе дзесяць, а то i дваццаць вiдаў лiтаратуры. Яны ўсё роўна як розныя аддзелы ўнiвермага. Iнакш кажучы, iснуюць толькi з маўклiвай дамовы памiж прадаўцом i пакупнiком. У кожнай з гэтых катэгорый свае правiлы, i парушаць iх забаронена з прычын камерцыйнай прыстойнасцi. Над усiм гэтым узвышаецца "чысты" раман, твор мастацтва, якi арыентуецца толькi на сябе самога i не падпарадкоўваецца анiякiм выдавецкiм правiлам. Пакуль я яшчэ не адчуваю сябе досыць сталым, каб падступiцца да яго. Раман, сапраўдны раман нельга напiсаць да сарака гадоў: ён вымагае сталасцi, а раней за сорак яе не дасягнуць. Аднак я лiчу сябе здатным адысцi ад некаторых шаблонаў i ствараць герояў, амаль падобных да жывых людзей, пры ўмове, што буду карыстацца апораю, каркасам, буду абапiрацца на павадыра, а такiм з'яўляецца дэтэктыў. I ад гэтай пары мне хацелася б пiсаць вам па дэтэктыве ў месяц.

Популярные книги

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

Все не случайно

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.10
рейтинг книги
Все не случайно

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Белецкая Наталья
2. Хозяйка Проклятой Пустоши
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Безымянный раб [Другая редакция]

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
боевая фантастика
9.41
рейтинг книги
Безымянный раб [Другая редакция]

Первогодок

Губарев Алексей
3. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первогодок

Провинциал. Книга 5

Лопарев Игорь Викторович
5. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 5

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3