Раманiст (на белорусском языке)
Шрифт:
– Хачу быць святаром цi афiцэрам.
Яны не разумелi гэтага "цi". Чаму святаром цi афiцэрам? Сотнi разоў яны задавалi мне гэтае пытанне, але я ўпарта адмаўляўся адказваць на яго. Прычына, вымушаны вам прызнацца, была ў тым, што маё жаданне пiсаць здавалася мне калi ўжо не сараматным, дык, ва ўсякiм разе, чымсьцi такiм, пра што нельга казаць уголас.
Дык чаму ж усё-такi казаў я, што хачу стаць менавiта святаром цi афiцэрам?
Я бачыў, як кюрэ нашага прыхода нетаропка гуляе ў садзе свайго дома, пачытваючы малiтоўнiк. Бачыў афiцэраў, якiя ў любы час раз'язджалi вярхом цi прагульвалiся па горадзе. I ў iх, i ў святароў быў вольны час, якi яны спакойна i прыемна
Iшлi школьныя гады. Як многiя, я пiсаў благiя вершы. Як многiя, у трэцiм класе я арганiзаваў часопiс, якi выходзiў у некалькiх экземплярах; былi выпушчаны ўсяго два нумары, але гэтага хапiла, каб мяне ледзь не выкiнулi з калежа. Няварта дадаваць, што часопiс быў страшэнна непачцiвы да настаўнiкаў. Я прыводжу гэтыя малацiкавыя драбнiцы толькi таму, што, як i ўсе, чытаў бiяграфii пiсьменнiкаў, якiя былi да мяне, i згадваю толькi адно выключэнне з агульнага правiла: усе пiсьменнiкi ў пэўны момант адчувалi патрэбу выдаваць школьны часопiс i закранаць у iм сваiх настаўнiкаў. Усе яны ледзь не вылецелi са школы, а нехта, думаю, i сапраўды быў выключаны.
Я не сцвярджаю, што гэта ўмова sine qua non*, абавязковая прыкмета прызвання, i не хацеў бы бянтэжыць кандыдатаў у раманiсты, якiя ў школьныя гады не выдавалi часопiсаў.
* Абавязковая (лац.).
I ўсё ж я пытаюся ў сябе: а цi не было гэта сiмптомам? Цi не выяўлялася тут патрэба аднаўляць на свой лад людзей, якiх бачыш побач? Бо ў часопiсах падобнага кшталту амаль нiколi не знаходзiш выкладу якiх-небудзь iдэй. У некаторых, праўда, вучнi ставяць i абмяркоўваюць палiтычныя i фiласофскiя пытаннi. Але гэтыя не стануць раманiстамi. Як мне здаецца, будучага раманiста характарызуе патрэба ператвараць жывых людзей цi, калi вам даспадобы больш прэтэнцыёзнае вызначэнне, замешваць чалавечае цеста. Рэдка ён таксама вылучаецца i прыкладнымi паводзiнамi. Хiба не трэба ўбiраць у сябе жыццё ўсiмi порамi, каб перастварыць яго? Хiба не трэба як мага болей кантактаваць з людзьмi, каб нанова стварыць iх? Адсюль жудасны голад, жудасная прага жыцця ва ўсiх ягоных праявах, патрэба пагружацца ў чалавечае, пакуль не аб'ясiся iм да агiды.
У семнаццаць, вымушаны зарабляць сабе на жыццё, я стаў рэпарцёрам. Чаму? Не ведаю. Нiколi раней я не чытаў газет. Не меў анiякага ўяўлення аб палiтыцы. Наўрад цi мог сказаць, якiя партыi супернiчаюць у нашым маленькiм горадзе. I, аднак, у дзень, калi мне прыйшлося шукаць працу, я зусiм натуральна, можна нават сказаць, непазбежна зайшоў у змрочны калiдор рэдакцыi аднае газеты i пастукаўся ў кабiнет да галоўнага радактара. А колькi маладых людзей да мяне рабiлi тое ж самае - з такiм жа няведаннем, але несвядома падпарадкоўваючыся таму ж iнстынкту?
Я не знаходжу iншага слова, iншага тлумачэння. Тут, у гэтым цяжкiм паху свiнца i друкарскай фарбы, кандэнсавалася ўсё жыццё горада. Тут была процьма чалавечага цеста, i яно замешвалася на поўных абаротах. Бо гэтая машына заглытвала ўсё жыццёвае, чалавечае: пяцьдзесят тысяч чалавек, якiя шалелi на баксёрскiм матчы цi палiтычным мiтынгу; аўтамабiльная цi трамвайная катастрофа, якая паламала жыццё многiм людзям; крывавая драма, якая ўсхвалявала многiя сем'i; валацуга, злодзей, пануры хулiган, наркаман у пошуках порцыi атруты; палiтык, якi вымольвае галасы, цi паважны абываталь, якi дамагаецца ордэна або прэзiдэнцтва ў якiм-небудзь таварыстве, у чымсьцi такiм,
Якi цуд для хлопчыка акунуцца ва ўсё гэта! Усе дзверы раптам расчыняюцца перад табою. Муры страчваюць сваю непранiкальнасць. Ты зведваеш чалавечыя таямнiцы. З нататнiкам у руцэ нясешся да яшчэ не астылага трупа, гонiшся за палiцэйскай машынаю, сустракаешся ў калiдорах Палаца правасуддзя са злачынцам у кайданках, змешваешся з забастоўшчыкамi, з беспрацоўнымi, дый цi ж мала чаго яшчэ?..
Яшчэ некалькi хвiлiн назад я быў усяго толькi нiкому не вядомы вучань. Але пасля таго, як я ўвайшоў у кабiнет i нясмела пагаварыў з барадатым панам, у якога пад пазногцямi жалоба, гэтым прарокам сярэдняга чытача нашага горада, я мог лiчыць, што мне належыць увесь свет.
Думаю, што, калi б сёння я апынуўся на месцы гэтага барадатага рэдактара i да мяне ў кабiнет увайшоў семнаццацiгадовы кандыдат у рэпарцёры, якi дрыжаў бы ад хвалявання, я яму ласкава сказаў бы:
"Мой юны дружа, я бяру вас. Бяру, хоць загадзя ведаю, што ў вас на стале часцей будуць ляжаць старонкi рамана, чым гарадская кронiка. Верагодна, вы нават самi гэтага яшчэ не ведаеце, затое ведаю я, бо iснуюць практычна непахiсныя правiлы, згодна з якiмi вы прыйшлi сюды, каб адгадаваць зубы i кiпцюры i вывучыцца - але не прафесii журналiста, да якой вам справы няма, а прафесii чалавека i раманiста. I я прашу вас, малады чалавек, толькi адно: не выбiрайце мяне першай ахвяраю вашых лiтаратурных практыкаванняў".
I праўда, пасля паступлення ў газету першым маiм клопатам стала, як i ў многiх да i, трэба меркаваць, пасля мяне, напiсанне рамана. I, натуральна, першым маiм героем стаў наш галоўны рэдактар. Думаю, няма сэнсу казаць, што партрэт быў напiсаны без анiякага спачування. Ды што я кажу! У юнацтве ў чалавеку крыюцца невычэрпныя радовiшчы лютае бязлiтаснасцi. У раман трапiлi не толькi рэдактар, але i ўсе мае прыяцелi, а таксама, што, дарэчы, страшней за ўсё, адзiн з маiх дзядзькоў, адзiны, ад якога была надзея нешта атрымаць у спадчыну, сама паважаны чалавек у нашай раднi.
Расказваю я вам гэта толькi таму, што па-ранейшаму iду следам за лёсам.
Я мог бы, мусiў схаваць гэты рукапiс у стол, тым больш што лiтаратурныя яго вартасцi былi дужа спрэчныя. Але не зрабiў гэтага. Не мог зрабiць. Я абабегаў выдаўцоў, друкароў i з уласцiвай юнацтву неабдуманасцю перакулiў усё дагары нагамi. У нашым невялiкiм горадзе аўтар сур'ёзнага твора, тут няма анiякiх сумненняў, нiколi не змог бы дабiцца, каб яго надрукавалi. А я, хлапчук, дамогся, хоць сам дагэтуль не разумею як. Выйшла кнiга, танюсенькая, блякленькая, i я, вядома, адразу ж паспяшыў разаслаць яе з прысвячэннямi ўсiм сваiм ахвярам, пачынаючы з галоўнага рэдактара i багатага дзядзечкi.
Неабдуманасць? Несумненна. Выклiк? У нейкiм сэнсе, напэўна.
I ўсё-такi я думаю, што гэта нашмат больш складана, што бывае, ад тых цi iншых учынкаў проста немагчыма ўтрымацца, бо iх рабiлi да цябе ўсе, хто iшоў той самай дарогаю. У калежы, рызыкуючы вылецець, я высмейваў сваiх цудоўных настаўнiкаў у прыдуркаватым часопiсе, а ледзь уступiўшы ў жыццё, выбраў у якасцi мiшэнi тых, хто зусiм нядаўна сардэчна i спачувальна працягнуў мне руку.
Праўда, за вылiкам багатага дзядзечкi, якога я з тае пары больш анi разу не бачыў i натарыус якога не паклiкаў мяне да сябе пасля ягонай смерцi, нiхто на мяне не сердаваў. Ну, а калi быць да канца шчырым, дык сердаваў я - на iх: за абыякавасць, успрынятую мною як непавагу. Я ж думаў, што кiнуў бомбу, якая змяшае неба з зямлёю. А выявiлася, гэта быў усяго толькi жарцiк, якi нiкога не напалохаў, а выклiкаў толькi ўсмешку.