Роднае карэнне

на главную

Жанры

Поделиться:

Роднае карэнне

Шрифт:

I

…A яшчэ трэба паведаміць цябе, даражэнькі сынок наш, — чытаў, лежачы на цвёрдай канапе пасля абеду, бацькоўскую пісульку студэнт-медык Архіп Ліпкевіч, — што ў новай нашай хаце жыць мы дужа баімся…

Архіп пацягнуў раз-другі папяроску, абтрос попел на бляху, буркнуў пад нос: «Што за дзіва?» — і, зацікаўлены, пачаў разбіраць далей закаручкі запэцканага чарнілам пісьма:

…Здаецца, ні разу не было таго ў нашым сяле, што дзеецца цяпер y гэтай хаце…

— Ну й пісара ж знайшоў бацька сабе, — уголас загаварыў Архіп, ніяк

не могучы разабраць слова ў пісульцы.

Ён ізноў зацягнуўся, вылаяў y думцы пісаку, што, нягледзячы на добры сялянскі пачастунак і пяць капеек, так дрэнна піша пісьмы, саўсім нечытэльна, і задумаўся аб далёкім родным сяле, аб міленькіх старэнькіх, сялібах і садку, што сам з бацькам садзіў колькі гадоў назад.

«Як многа слаўнага ў нашых вёсках, сёлах, a тым часам як яны непарушна-мёртвыя ў жыцці. Час ідзе — угары, y воздусі лётаюць аэрапланы, дырыжаблі; пад вадой жывуць людзі, як на зямлі; перагаварываюцца на тысячы вёрст; даходзяць да таго, што думаюць замаражываць чалавека на колькі трэба часу і ўзноў аджыўляць яго; усё ідзе шпарка ўперад, толькі нашу вёску, як абросшы мохам камень каля шляху, з мясціны не скранеш… Сумна, сумна».

«У дваццатым вяку баяцца жыць y новай хаце. A чаго? Ну, пэўне, чэрці не даюць». — Так думаў-сумаваў студэнт.

…Мы ўжо й папа прывозілі і свянцілі яе, але нехта асеў y ёй і не дае начаваць… — прачытаў ён і аж зазлаваў:

— Выдумаюць сабе ўсякіх дурацкіх зданнёў дый, быццам дзеці, забаўляюцца. Як бы рабіць няма чаго. Э-эх!

…У прошлы чацвер пайшоў батрак начаваць y ёй, бо там халадней, a ў старой хаце аб цяперашнюю летнюю пару дужа душна, дый мухі спакою не даюць. A лавак y ёй мы яшчэ не паставілі, дык ён і лёг на грубцы, бо мы цяпер яе не топім, і спаць там хораша…

Студэнту было троху смешна.

…Якое ўжо, не пры нас будзь казана, ліха здалося яму там, — пісалася далей y пісьме, — ці ён, можа, вечарам з дзеўкамі перажартаваў, ці, часам, да Міхаля ў карчму збегаў, хто яго там ведае, a толькі не паспелі мы заснуць y старой хаце, як раптам заляскаталі нашы вокны так, што мы аж адразу папрачнуліся і надта папужаліся. Матка й кажа да мяне: «Нупрэй, Нупрэй, ці не біць нас хто лезе, што гэта робіцца?» A я — шусь! да акна, гляджу, ажно гэта батрак y адной сарочцы, без шапкі, босы, як адурэўшы, крычыць нема: «Дзядзічка, адчыняй хутчэй!» Адчыніў я акно, упусціў яго, a ён трасецца, зуб на зуб не трапляе… «Што такое? Што такое?» — запыталіся мы. «Нехта ў новай хаце з печы мяне зваліў». «Злодзей, можа, ды там жа красці няма чаго», — сказаў я, але батрак кляўся, бажыўся, што ў хату чалавек залезці ніяк не мог, бо ён на ноч залажыў чэп y прабой, засадзіў кіёк і слясак з клямкі выцягнуў. Ніхто ўлезці не мог… A нехта, нявідзімы, слізкімі, як вужакі, халоднымі рукамі схапіў яго за ногі і махануў з печы на мост. I сапраўды ў батрака быў збіты бок і абдзёрты аб цэглу рукі…

— Нячысцікі завяліся там, ці што? — злосна смяяўся студэнт і падумаў, што батрак пабіўся з хлапцамі за дзевак і паддурыў старыкоў чартаўнёй, як найлепей.

Архіп устаў з канапы і засігаў па святліцы ў задумленні. Затужыў троху. І ўспомніў старога

дзеда Міхалку, на каторага ўсе казалі, што ён тры гады бегаў ваўкалакам. Сам Архіп некалі даваў гэтаму веры.

— Што за народ наш, беларусы? уголас задаў ён сабе пытанне і размеркаваў, што доктарам будзе служыць на Беларусі і будзе збіраць матэрыялы аб духоўным жыцці свайго народа.

…А надоечы пайшоў начаваць ужо я і батрак, удвух. I таксама прыбеглі ноччу ў старую хату, бо я прачнуўся, чуць не акалеўшы, пад зэдлікам, хоць заснуў на зэдліку, a на батрака нехта ўзваліўся і душыў…

— Незразумела, уцяміць не можна, што за штуковіна такая, — ламаў галаву медык, і на глыбіні яго душы пачалі капашыцца вобразы таемнага, страшнага, шчыра беларускага…

Не дарма быў Архіп — выліты яго дзед, што да смерці заўсёды крэпка маліўся богу і тым часам лашчыў, як можна, дамавых, лесавых, вадзяных.

…Мы ўжо ставілі ў куце й «пратэсы», псалтыр чыталі і псалмы пелі, — нічога, рады няма, усяліўся нехта ў хаце і не дае спакою. Ці не параіш ты чаго, a то хоць хату разрый…

Архіп задумаўся яшчэ больш. Дачытаў пісьмо, дзе пісалася ўжо, што кароўкі, дзякаваць богу, пагулялі, малака даюць многа, жарабё прадалі Зэліку, падсвінак здох, яблык урадзіла дужа-дужа многа. A потым ішоў цэлы ліст паклонаў «ад белага ліца да сырой зямлі».

Студэнт памаўчаў троху, шчакануў пальцамі і тут жа падскочыў ад раптоўнай думкі — паехаць самому дамоў на гэтую чартоўшчыну.

— Яблык, гуркоў, суніц, чарніц, маліны, грыбоў цяпер там… На сенакосе з касою гуляну, як y старыну калісь, з дзяўчаткамі знаёмства старыннае ўспомню, — пацяшаўся студэнт, — a старыя будуць рады рады!

Думкі хмары яго разляцеліся.

— К чорту ўрокі, перадам вучанікоў таварышам, хопіць грошы, a то яшчэ зараблю ўзімку, як-небудзь узнясу за права вучэння, a цяпер жа ў нашай вёсцы — сяле закутным — рай!

. . . . . . .

На другі дзень Архіп ужо тросся на жалезнай дарозе.

II

— Ну й коні ж твае! З крупадзёркі на шкуру прадалі, ці што? — запытаўся Архіп y балагольшчыка, дзівуючыся, што едуць яны — цішэй некуды.

— A як жэ… Быц вы тое ведалі, пане Лінкевіч, ведама, сто ш крупаджоркі…

— Ну, ну, паганяй, a то мы й к ранню не давалачомся.

— Гэ-гэ-гэ! Нэ-э, паслі, мае лярвацкі, — зацмокаў балагол, сцёбаючы пугаю па зямлі. — Даеджым, пане, даеджым! Гэ-гэгэ… Нэ!

Коні лавілі пугу хвастом, дрыгалі нагамі і гультайліва траслі па калюгах балагольскую будку.

Лес кончыўся. Выехалі на поле. Дарога пайшла роўная. Архіп залюбаваўся прыгажосцю летняга вечара. Сэрца ласуна да красы забілася дужэй y маладых грудзях яго. Наўкруг было так ціхамірна і так па-нябеснаму святочна і прыгожа. Цямнела. На захадзе гарэла зара.

— Джунгу-у… — паляцеў жук.

— Мэ-э-э… — замаркатаў угары каля балота дзікі баран (чэпік), сеў недзе на купіне.

Абапал дарогі было жыта ў копах і на карэнні, што не паспелі яшчэ зжаць. З аржанішча нёсся прыемны жытні пах. З логу ціхі, цёплы ветрык тхнуў сенам. На небе паказалася зорачка, другая, трэцяя…

Комментарии:
Популярные книги

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Размышления русского боксёра в токийской академии Тамагава, 2

Афанасьев Семён
2. Размышления русского боксёра в токийской академии
Фантастика:
альтернативная история
5.80
рейтинг книги
Размышления русского боксёра в токийской академии Тамагава, 2

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Системный практик IV

Свиридов Олег
4. Системный практик
Фантастика:
попаданцы
рпг
уся
5.00
рейтинг книги
Системный практик IV

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Ты не мой BOY

Рам Янка
5. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой BOY

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Огни Аль-Тура. Единственная

Макушева Магда
5. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Единственная

Сам себе властелин 3

Горбов Александр Михайлович
3. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
5.73
рейтинг книги
Сам себе властелин 3

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Провинциал. Книга 1

Лопарев Игорь Викторович
1. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 1