Чтение онлайн

на главную

Жанры

Роднае карэнне

Гарэцкі Максім

Шрифт:

Архіп прыслухаўся.

— A што? Чаго ты? — запыталіся ў сердзюка.

— A што ж? Ну ці можа гэта быць? Семдзесят гадоў на свеце пражыў, a гэтакае пракуднае дый, папраўдзе, паскуднае з'явы не бачыў. Вы тут во седзіцё і нічога не ведаеце, a ў полі ноччу немаведама што парабілі арыштанты нейкія. Янка! Схадзі ў поле, пашукай барон сваіх… I ты, Самусь, і ты, Гаўрыла…

— A што? Якое там ліха шчэ з баронамі?

— A такое, што нейкія шэльмы іх ноччу спалілі. На вуліцы падняўся тлум, крык, гоман.

Архіп уцяміў.

«Дык вунь там якое полымя шугала? Добрае зданнё!»

Тым часам матка накрыла ўжо стол, палажыла бліны, паставіла

скавараду з яечняю.

Прынёс бацька паўбутэлечку, і хоць не хацелася грашыцца старым (абедня яшчэ не адышла), але дзеля дарагога, любага сына і яны селі снедаць.

Пацякла бясконцая, прыемная гутарка аб тым, аб сім і аба ўсім.

IV

Доўгі дзень прайшоў — і не ўгледзіць калі. Схадзіў Архіп y поле, пабыў y лесе, даведаўся дзе-каго з бліжэйшай радні, абгледзеў сад.

Увечары ён захацеў беспрыменна ісці начаваць y новую хату. Узяў кажух, табаку, падушку. Бацьку таксама пажадалася пайсці з сынам: пайшоў і ён.

Новая хата была ў канцы саду, недалёчка ад шляху і блізка к рэчцы. Пабудавана была добра; Архіп ладна зарабляў леташні год урокамі, y сябе грошы меў і яшчэ сабраў бацькам на хату.

Пайшлі, агледзеліся. Бацька паклаўся на халодненькай грубцы, a студэнт лёг на лаўцы каля акна. Дзверы ён запёр, a акно, дзе ляжаў, адчыніў для свежага паветра.

Пад акном шамацела лісце на яблыньках і дулях. На небе збіраліся хмары, недзе далёка-далёка бліскала малання.

Архіп закурыў, расшліпіў гузікі і адвярнуў каўнер кашулі, каб не было так душна.

— Архіп, не забудзься ж акенца зачыніць.

— Добра, тата.

Бацька прывык уставаць рана, звечара хутка заснуць мог.

I цяпер скора захроп.

Архіп ляжаў, курыў і думаў…

«Як, y істоце, усё каля нас дзіўна, няясна… Навука? Што ж навука? Яна, скажам, дае малюпаценькія адказы, якім парадкам робіцца што y прыродзе. Ну і ўсё. Наўчоныя людзі падлічылі, колькі важыць зямля, ці далёка ад зямлі месяц, сонца; яны ведаюць, па якіх дарогах бегаюць планеты, a няхай дадуць яны адказ, хто пусціў іх y гэткі гарманічны ход, няхай яны знойдуць першапрычыну ўсякае істоты. Навука ведае, што за жывучкі, няўгледныя простым вокам, робяць хваробы, яна ведае, што ўжываюць клетачкі, з каторых складаюцца людзі, жывёла, расліны, але што ж? Як бы даў адказ, ён, Архіп, студэнт-медык, на пастаяннае пытанне ў „пісьменных“ людзей дзядзькі Якуба: „Чаму чалавек расце расце гадоў так да дваццацёх, a далі, як ты яго ні кармі, y росце не прыбаўляецца. Здаецца, і есць таксама, a другі і смачней, чымся змалку, a росту няма такога, як раней. Што за прычына?“ Эге ж. Наўчоныя ведаюць цяпер, як чалавек зараджаецца, з чаго ён складаецца, і многа чаго іншага ўцямілі. A няхай жа во яны самі набяруць з зямлі, чаго ім трэба, і створаць чалавека. Не, навука ніколі не дасць, бо не можа даць, адказу на праклятыя пытанні. Ды ў яе і цэль зусім іншая».

I Архіп успомніў, як ён з вялікім жарам і шчырай ахвотай пачынаў вучыцца, бо думаў, ды што думаў — крэпка верыў, што ў кніжках усё ёсць, кніжкі ўсё раскажуць, не толькі як яно, але і адкуль яно.

I вось ён «укусіў» ад кніжнае мудрасці… Папраўдзе, знайшоў такія і гэткія адказы, але ж — божа! — пэўнасці аніякай няма, няма. Хто даў гэтыя адказы?

Тыя ж людзі. Угу! Бог адзін, a вер колькі на зямельцы божай?

Архіпу было сумна і неяк трывожна.

«Мы не ведаем, што будзе пасля нашае смертухны, a на гэтым свеце на ўсё адгадкі знайсці не можна, шукай не шукай. I шчасліў той, хто мірыцца лёгка з гэткім будаваннем жыцця або хто бадай што не думае аб гэтых „шалёных“ пытаннях, ці ў беганні за кавалкам хлеба забывае аб іх, шчасліў ён. I гора, вялікае гора таму, хто захоча хоць а адзін момант, адным вокам зірнуць на той бок заслоны! Яму адзін шлях к разгадцы, шлях страшны і, галоўнае, няпэўны, няпэўны шлях, і гэты шлях — смерць».

Закурыў другую папяроску.

«I то яшчэ дзіва: няхай бы людзі далікатныя, чуткія, не запрацаваныя ад цяжкае працы, няхай бы яны гібелі ад гэткай мукі; дык не, дык жа народ просты, народ, каторага лаюць „цёмным“, чаго ён, гэты шэры, аднатонны народ, па глухіх кутках, y лясах сваіх, сярод балот і пнёў, чаму ён мучыўся і мучыцца ад той жа болькі?»

Архіп зачыніў акно. Яго пачынаў ужо марыць сон. A ўсё думалася: «Нічога не ведаем, не ведалі і ведаць не будзем… Сэрца пачне біцца дужэй і сціхне, a нешта чорнае, вялікае стане перад вачамі, нейкія ўзоры мітусяцца, і так добра, ладна ляжаць. Навука, чэрці, зданнё… Нічога не ведаем… Бог, чэрці, душы… Не ведаем…»

I Архіп заснуў.

I на дварэ глуха грукатаў гром і бліскала, то й глядзі, малання. Збіралася бура. Яблынькі галлём — шу-шу-шу — ціхенька шумелі.

Архіп спаў.

V

Лес гулка гаманіў. Макухі дрэў трывожна, неспакойна так нахілялісь то дужа хутка, то паважна адна к другой і шапталі нешта сваё, лесавое. Дарожка паміж густых елак усё вузела і вузела, ані прайсці, ані пралезці, ані прадрацца праз калючыя зялёныя іголкі.

Сухое дрэва страшна і балюча скрыпала, быццам выказвала бяду, і гора, і ўсякае ліха. A яшчэ далёка-далёка…

— Баў… — гудзе звон на колькі вёрст уперадзе, гукае к сабе, заве, кліча. A як жа дайсці туды?

— Баў-баў-баў, дзілінь-дзіліньбаў, — дробна аддаецца ў вушах. Шуміць лес. Зарагатаў злы дух, заплакаў жаласна, закугакаў і зліўся ў адной жудасна-сумнай песні скрыпучага дрэва.

Блішчыць аганёк пад кустом, во-во другі пад старою бярозаю, a во трэці каля чорнага пня, во й яшчэ адзін, яшчэ, многа, многа, зданнё…

«Што гэта я, — думае сабе Архіп, — то ж чарвякі купальскія свецяцца: чаго ж баяцца мне? Пайду на звон шпарчэй, нанач дабяруся, дацягнуся».

— Троп, троп, хр… гкрдзбдзр… — кажан каля самюсенькага вуха шпоркнуў.

— Цзы-ыць, цзы-ыць… — без канца плача аб нечым камарок здохленькі і не дае спакою.

Зайшлося сэрца ў Архіпа: схапіў ці не схапіў кажан волас з галавы ў яго? Занясе ён той валасок на скрыпучае сухое дрэва, зашчэміць яго там паміж скабак калючых… I будзе сохнуць, як дрэва тое, Архіп: датуль будзе хварэць-прападаць, пакуль дрэва скрыпець будзе; заваліцца, бахне аб зямлю яно — і Архіп памрэ.

Расступіўся лес. На палянцы стаіць Архіп. Бачыць — што гэта? Хата іх новая перад ім, на адной назе круціцца, скача, верціцца…

«A-a, гэта я сон бачу, гэта я сню ўсё… — уцяміў Архіп, — але ж які дрэнны сон, хваравіты. Нячысцікі, мусіць, кіруюцца спужаць мяне, што не веру ў іх, — смешна яму стала дужа. — A хораша спаць, няма ўжо зданнёў».

«Скрыпела дрэва нейкае? — прыпамінаў Архіп. Ай не, то ж бацька на печы храпе сабе».

«Засну крапчэй, — падумаў ізноў. — A дзе ж музыка чутна такая жалобная-пакутная?..»

«Ай-я-я-яй…» — ташнуе Архіп. Жалі, болю, суму, тугі непазбытай y тых гуках дзяваць некуды, a музыка ўсё бліжэй ды бліжэй.

Поделиться:
Популярные книги

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Сердце Дракона. Том 20. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
20. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 20. Часть 1

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Последняя жена Синей Бороды

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя жена Синей Бороды

Авиатор: назад в СССР 12

Дорин Михаил
12. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба