Чтение онлайн

на главную

Жанры

Роднае карэнне

Гарэцкі Максім

Шрифт:

Грае-грае ліра старэцкая аб часах мінуўшчыны-старадаўшчыны. Спявае сляпы старац музыкант, перабірае, не хапаючыся, па струнах тых, гучна-маркотных…

A не струны гудзяць-пяюць тое, a чалавецкія галасы чутны там. Далёка, угору, думна так y паднябессе падымаецца голас сярэдні, не таўсты і не тонкі, не слабенькі, аб нейкай долі-нядолі спявае ён, плача, плача, галосіць, уніз спускаецца, клоніцца, y адзін енк-плак зліваецца з другім, таўсцейшым, дужэйшым нездаволеным голасам, што не хоча бачыць, як крыўда-няпраўда

на свеце пануе… A трэці, чутна, кволенькі галасок, як дзіцятка малое, заходзіцца-заліваецца, да бога і маткі прачыстае шле ў тонах цудоўных мольбы-просьбы дзіцячыя простыя-чыстыя…

Штосьці падымаецца на сэрцы ў Архіпа ад музыкі гэтае: плакаць, стагнаць, слёзы ліць жадаецца, думкі любыя выплакаць-выгукаць бажаецца, і млосна-мляўка так робіцца… Шчыміць y грудзях маладых, жалка-жалка, усе людзі добрыя, ладныя, любыя, a як мучацца, бедныя!..

У спрэчкі з чорным, страшным няправым ідуць музыкі скамарохі ў гранні сваім — і кіпіць б'ецца сэрца хлапецкае… Эх! Пайсці і сілу сваю на ўвесь свет паказаць, прагнаць крыўдзіцеляў, вытурыць іх ад людзей бедных, шчырых, змірных і пакорліва-прыяючых, людзей родных і балюча скрыўджаных.

I добра на зямельцы будзе ўсім! Усе родныя, радыя, усе дужыя, ладныя. Свеціць сонейка, a ў гайку птушачкі, пяюць вясёла так, ладненька, a красачкі цвітуць, пахі-араматы прыемныя, любыя носяцца, шуміць жытцо высокае, доўгакалосае, шэпча думу святую, ціхую каласамі буйнымі, падзяку пяе працы мужыцкай, a не «мужыцкай» — сялянскай працы, справядлівай…

A ў хаце відней ды відней, але скуль жа святло гэта прадзіўнае? I музыка дужэй усё чуецца, шырыцца яна і бліжыцца.

Чуваць ужо і спевы хаўтурныя, цяжка — ціха-плакучыя. Вые нехта, заходзіцца… дзявоцкі плач то, няўцешны, пэўна што.

Зірнуў Архіп на хату, бачыць — падлога каля печы расступаецца, і выходзіць, падымаецца труна аграмадная з пакрывамі чорнымі. То падымаецца, то схаваецца; то падымаецца, то схаваецца…

Валасы дыбам y Архіпа становяцца. Хоча ён падняць галаву, пабачыць лепей труну страшную — цяжка, галава не падымаецца. Хацеў рукою крыж на сябе палажыць — рука, быццам палка, не шавеліцца. Крычаць-гукаць, «ратуйце» зваць памкнуўся ён — ані каліва голасу няма, як і не было яго ні разу, толькі дух цяжкі ў рот набіраецца, паветра смярдзючае ўвакруг усюдых.

Добра спіць Архіп, дзіўна спіць Архіп.

A на дварэ малання бліснула вялікая, вострая, жудасная, загрымеў гром, па ўсім небе вялікі грукат-грымот пайшоў, y самыя далёкія канцы глуха і дробна пакаціўся, пасыпаўся і раптам: трах-тара-рах-рах… трэснуў стукнуў пярун.

Ірвануўся Архіп з усіх сіл сваіх, з усіх жыл сваіх, і праз страшны сон з лаўкі на зямлю паляцеў, больна аб мост урэзаўся.

Прачнуўся Архіп: смоллю пахне, гарыць нешта, бацька з печы саскочыў, крык падняў.

— Сыночак, Архіп!

Бяры падушку: пярун, знаць, ударыў, гарым…

Аглухлы падняўся студэнт сярод гулу вялікага. Добра яшчэ — не ў хату, a ў сенцы полымя адразу свіснула. Высадзіў Архіп бацьку ў акно і сам скочыў, a полымя ўжо ў вокны з сянец так і лезе-рвецца, адразу ўсе вуглы абхапіла, во ўжо і ў хату кінулася…

— Баў-баў-баў…— зазваніў вартаўнік y званіцы.

— Тата, татуля, табе не пашкодзіла? — Архіп y бацькі запытаўся.

— Не, дзякуй богу, анісколечкі. Толькі звон y вушах, аглушыла троху. Ну, ці трэба ж ткі гэта! A божухна, авохці, a вой-я…

— Татка, куды ж ты?

— А? Гэта я дзівуюся, як шугае, пойдзем, ідзі, a то матка ўбачыць, спужаецца, ці жывы хоць мы пазаставаліся.

— Пажар! Пажар! Ратуйце! — крычаў ужо нехта на сяле. Заварушыліся людзі, збягаюцца.

— Дзе, хто гарыць?

— Новая хата ў Лінкевічаў.

— Ці там?

— Няго ж — не, вун, ай-ай…

— Падзівуйся, во шугаець, і помачы не дасі.

— Якая там помач: пярун чорта забіў.

— A маўчы ж ты, ай сказіўся? Проці ночы…

— Добра, што воддаль двароў пабудавалі: на сяло не перакінецца.

— A не, няхай бог крыець.

Немалыя клубкі дыму чорна-сівага выбіваліся праз страху новую саламяную, чырвоныя язычкі полымя з хцівасцю і прагавітасцю рупліва лізалі бярвенне, кідаліся ўбок і наводзілі сваёй маўклівай і незразумелай руплівасцю-рухавасцю думку аб вечным і безадказным, думку: адкуля ўсё і што яно?

Сцены траскаталі і абвальваліся патроху. Бура прайшла. Дзікі віхор змяніўся ціхенькім прыяйным ветрыкам. Зашамацеў па лісці дожджык. Далёка за панскім лесам бліскала заціхаючая малання.

— Ну, скажы ты! Бог ведае, к чаму й што? I гэта здарэнне: пярун ударыў, людзі жывы асталіся, a хата згарэла. Мабыць, і стары Лінкевіч не будзе надта клапаціцца па ёй: згары лепей яна, чымся цярпець y ёй гэткае страхаццё. Злыдні ў ёй былі-ткі.

— Ай, не гавары ты, кум; можа, тое праўда, a можа, батрак набрахаў, што яго з печы скінуў нехта. Хвароба яго ведаіць.

— A сам Нупрэй Лінкевіч? Ён жа сам казаў, што заснець на зэдліку, a прачхнецца пад зэдлікам.

— A мала што бываіць. Зэдлік вузкі, нізкі, вось і зваліўся стары.

— Ну, браце, тут не так… Пачуў бы ён.

— Што? Ці ж я не казаў? Як вільчылі гэту хату, дык ішоў нейкі старац. Ну, ладна; майстрам давалі гарэлку — трэба, калі па-гаспадарску, і старцу б даць, пачаставаць. Не далі. Пэўне, і падчараваў. У яго вочы такія чырвоныя, чараўніцкія, кроўю паналіваліся. Я так і падумаў, што ён вядзьмак, што не падаруе.

— A дось табе, дзед, лухту пароць. Падчараваў, падчараваў… Яшчэ што выдумай.

— Думай як сабе хочаш, дзіцятка, a я добра ведаю, што яно так.

Поделиться:
Популярные книги

Покоривший СТЕНУ. Десятый этаж

Мантикор Артемис
3. Покоривший СТЕНУ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Покоривший СТЕНУ. Десятый этаж

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Беглец

Кораблев Родион
15. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Беглец

Sos! Мой босс кровосос!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Sos! Мой босс кровосос!

Сам себе властелин 3

Горбов Александр Михайлович
3. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
5.73
рейтинг книги
Сам себе властелин 3

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке