Чтение онлайн

на главную

Жанры

Роднае карэнне

Гарэцкі Максім

Шрифт:

— Дык жа вот, гадоў дваццаць назад, як асінавым калом прабівалі, не тут будзь казана, што выходзіў з мaгілы кроў ссаць, нябожчыка, дык гэта…

— Не гавары… Ноч цяпер, бура, гай-магільнік недалёчка, дось… не гожа, не варта. Як слова, не ведаеш?

— Пойдзем, браткі, спаць.

VI

Ужо з паўмесяца пражыў Архіп y двары сваім, y роднай старой хаце бацькаўскай.

Грошы-страхоўку выдалі за хату, што згарэла, але каб лес купляць, і не гаварылі пакуль што: задумалі сяляне на хутары выйсці.

Людзей прадпрыімных, рухавых і здольных душыла жыццё абчэственскае. Ані паляпшэнне якое ў полі

зрабіць, ані лепшага сорту жыта пасеяць, ані дабрэйшую жывёлу прыдбаць. Трэба было б з аборкаў ваду спусціць y парыні: сяляне рупныя згодзіліся, a гультаі і тыя, што на сваёй зямельцы не жывуць, a пастухамі, батракамі, леснікамі ў паноў ды жыдоў жывуць, упнуліся, не далі праз свае шнуры канаў капаць. Што ты з імі, мала ўчонымі, рабіць будзеш? «Возьмем уругу ў пана, братцы, — казалі добрыя гаспадары, — жывёла на парыні, як на бубачках, як на таку, ходзіць, што яна з'есць там, якую трасцу?..» — «A на якое ліха мне твая ўруга, калі ў мяне адна карова? Дзень як-небудзь і на парыні прашлындаіць без пашы твае, a к вечару жонка мех травы з панскага лесу прынясе ды накорміць, і ўсё тут», — разбіваюць увесь саглас вузкашнуровыя, адходжыя ды рохлі-гультаевічы. A за кожную драбніцу брэшуцца, за шкоду няўмысную і незаметную лаюцца, як агалцелыя.

Эх, бяднота, бяднота, бяднота!

Да чаго ж ты даводзіш чалавека! I жалка, горка, і крыўдна…

З лепшых людзей робіць цар голад звяроў, сумлення не маючых.

Пачалі сяляне варушыцца, аб хутарах зюкаць.

Архіп нічога пра тое з сялянамі не гаварыў, баяўся: пачнуць апосля дапякаць бацьку: «A-a, твой сын падбіў на хутары, панам зрабіўся, па-панску жыць захацеў; будзе доктарам, накалупае грошай і скупіць хутары гаспадароў бедных, заняпаўшых, будзе маёнтшчыкам, жывадзёрам».

Як агню, баяўся такіх гутарак Архіп і жыў y бацькоў ціха, смірна, y гаворкі вялікія не лезучы.

Радавалася сэрца старога бацькі яго, як пойдуць на сенакос яны: хлапец-работнік Восіп, сын і сам стары Нупрэй.

Сала возьмуць, бліноў матка напячэ, вады ў біклажцы набяруць, выйдуць утрох на дзесяціну ў Дуброўках, y паноў дзе сенакос купілі.

Восіп уперадзе, a студэнт ззаду, не паддаецца, гонар мае. Толькі й чутно: ўжык-ўжык-ўжык…

Скіне студэнт і брыль з галавы, і расшпіліцца, і распяражацца, хоча плячо ў плячо з работнікам харошым ісці.

Вясёла! Вецер сарочку паддувае, халадзіць. Скакунцы — стрык-стрык-цырр… — песеньку пяюць. Пад кустом жупаны ляжаць, і пясчанка з бруском стаіць, і Разбой іх сцеражэ, звіўся там. Бяроза сцень кідае, халадок дае. Пакошанай травою прыемна пахне, a наўкола красачак прыгожых і стаіць і ў пакосах ляжыць многа-многа!

Стары Нупрэй сядзіць сабе на пні ды — кляп-клёп, кляп-клёп — касу клепіць і радасна на сына пазірае: малады, вучоны, прыгожы і добры такі. Сам земскі, сам к яму з рукою здароўкацца першы падыходзіць. I мужыкоў, сваіх людзей, сынок не цураецца, земляка, калі трэба, усюды абароніць і чужога не скрыўдзіць…

Добра і студэнту забыцца на думы гарадскія сівыя, паэзіяй народа роднага пачаставацца, душу засмучоную ажывіць.

I толькі зданні гэтыя… Пытанні дрэнныя… Туга тая… A што! Нічога, нічога… До. Ці не дапытацца Восіпа, хто кідаў яго? Ці не пайсці на могілкі са стрэльбаю начаваць?

Фу! Смешна…

Але ў чым жа справа і чаму яны ўсе маўчаць аб тым, як ён прыехаў?

Яны спакойны: яны ведаюць, што нячыстая сіла ёсць, але калі яна не дакучае, то ім і дзела мала да яе. Што ім даходзіць, адкуля яна?

Дый студэнту неяк усё больш не наўме тое, таемнае. Некалі за працаю ці то за чым другім. У вясковым жыцці некалі, можа?

Бяжыць час y роднай хаце.

Згарэла тая хата, і зданні забывацца сталі. Ат, проста прыдалося бацьку… Ну? A Восіп смяецца. Напаіць яго, каб праўду сказаў? A некалі неяк усё: то тое, то другое, і зданні забываюцца. Ды Архіпу не саўсім. Чаго прыехаў? A вось… бацькоў даведацца. Люба тут! Люба жыць сярод працы, свяцейшай усіх прац, — працы земляроба. Люба мець здаровае цела і здаровы дух. A i тут дакучаюць «пытанні шалёныя»… A бывае — ды ну іх! не да іх — некалі. Папрацаваць, аддыхнуць, пажартаваць і зноў узяцца за працу прыемную. Не ў горадзе, y сяле. Люба тут. Люба ў вечар цёплы, і ціхі, і добра-пагодлівы снапы вазіць. Люба раніцай y рацэ, y рацэ з вадою лёгкаю, не дужа халоднаю пакупацца. A днём гуркоў y градах пашукаць, пасмакаваць або яблык салодзенькіх, мядуначак невялічкіх пакаштаваць. A ўранні ў святы дзень устаць і ў лес пайсці, грыбоў насабіраць (мо леснікі не абдзяруць), a потым — y царкву, y госці пайсці, a вечарком, скрыпку ўзяўшы, на вуліцы пад хатай пасядзець, сыграць скокі-танцы ды песні-весялушкі розныя. Іграе Іван на гармоніку, a Цімох на дудцы мастак; танцуе студэнт з дзяўчынкамі-хахатушкамі, сарамліва-смелымі, здарова-прыгожымі.

Ідзе час, зараз да горада рыхтавацца пара… Сумна тады робіцца.

A толку пра зданнё страхаццё так і няма. I бацька з сынам неахвотна гаворыць ужо пра тое. Баіцца за сына ядынага, дрыжонага. Бо баіцца стары, што надта пачаў цікавіцца сынок незразумелым, таемным, страшным, незямным.

* * *

Ой, Нупрэй, паглядай за сынам, — гаворыць сват Яхім, сівы разумны дзед, — пара яго апаслівая, маладая.

Ніхто яшчэ лбом сцяну мураваную прабіць не здолеў, a галовы разбівалі многія, ой-ой, многія, як падумаеш. Вялікія навукі прайшоў Зроіл Давыдзёнак, што ўсё на галоўнага рабіна навучаўся, a пачаў задумвацца, пачаў — і ось табе на: y адной доўгай кашулі ходзіць цяпер па Шамаву з кійком, галавою круціць ды ўсё нешта гамоніць, бурчыць сабе пад нос: «Адэной, Адэной, адгукніся Зроілу. Дзе ты схаваўся ад Зроіла? Aгa, aгa, ну няма нічога». Аж страшна становіцца. Такі разумнейшы за ўсіх жыдоў шамоўскіх быў, a во адурэў, бядача, ад гэтай думы заўсёгдашняй.

Бярэжч трэба Архіпа: мала з нашага сялянскага роду ў людзі наўчоныя выходзяць, a калі й выйдзе каторы, дык барані ты яго, божухна! Бо трудненька такому адразу прырасці ў іншым стане людзей, паркалёвых людзей. Праз тое трудненька, што як-ніяк, a роднае карэнне глыбока сядзіць y ім. Ось і мучаць яго пытанні розныя: чаму я — пан, a брат мой, брат, каторы сто раз больш мяне працуе, пот лье, y каторага рукі ў мазалях і закарэлі, каторы век сумуе, ды гаруе, і ў гарэлцы душу топіць, думы залівае, гэты брат, родненькі сын мае мамачкі роднае, ён — мужык, мужык, эх! Во і мучаецца чалавек: чаго на свеце так папарадкувана! Далі-болі, адкуля свет, адкуля што. Бога шукаць пачынае, як той Зроіл. Глядзіш: дыбаў, дыбаў чалавек па гэтаму каўзялю, — пасклізнуўся, заваліўся… I навука не паможа, a зможа такога, бо прырода і навуку адолевае.

Так гаворыць сват Яхім, a кум Міхась дадае к таму:

— A падумаць: колькі турбот, болек і працы бясконцай трэба вынесці бацькам, пакуль-ткі сынок ці дачушка на ногі стане! Ды другі ж на ногі стане — бацькоў успомніць: сам вучыцца ці служыць дзе і бацькоўскую старасць к сэрцу прынімае, клапаціцца памагае, як, скажам, Архіп. A другі ж, бывае, і бацькоў адрачэцца! Вучы яго, такую дрэнь. Ого! Ці мала іх гэткіх, далёка шукаць не трэба…

— Дык што ж рабіць, сваток? — да Яхіма звяртаецца Нупрэй. — Жывём як бог даець.

Поделиться:
Популярные книги

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Найт Алекс
3. Академия Драконов, или Девушки с секретом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.37
рейтинг книги
Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Удиви меня

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Удиви меня

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье