Чтение онлайн

на главную

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
ПЕСНЯ ТРЭЦЯЯ На ложку сваім я ўначы шукала Таго, каго мая душа пакахала, Павяснелая ад святла. Але яго не знайшла. Устану ж я ды пакружляю Па месце, па вуліцах, па таргох, Пашукаю таго, каго мая душа пакахала, Павяснелая ад святла. Блукала, гукала, шукала, Але яго не знайшла. Пераўстрэлі мяне вартаўнікі, Што места абходзілі нацямкі. Я запытала: ці не бачылі вы яго, Каго мая душа пакахала, Павяснелая ад святла? Адно ад іх адышла, як адразу знайшла Таго, каго мая душа пакахала, Павяснелая ад святла. Ухапілася за яго й не адпускала, Покуль у хаціну маці сваёй не прывяла, Да пакою тае, што мяне зачала. Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, Сарнамі й палявымі ланямі, Не будзіце маю каханую, Не трывожце адхлання. Хто гэтая, што ўзыходзіць з пустэльні, Як слупамі дыму ахмараная Мірам а фіміямам, А ўсялякімі зеллямі міраварніка? Вось узложжа ягонае – Саламонава: Шэсцьдзесят дужасілаў наўкол, Самых дужых Ізраелевых – Аж ад іх угінаецца дол. Усе трымаюць па мечу, А ў бітвах дасведчаныя. У кожнага з іх Меч ля сцягна дзеля жахаў начных. Ношавае ўзложжа Зрабіў сабе цар Саламон З дрэваў лібанскіх гожа. Стоўбчыкі ягоных гонкіх рэбраў са срэбра, З золата зрабіў узлакоцце, Седзішча з пурпуру зыркага, Як сонейка на закоце. Вонутры
яго прыбралі няўрымсліва
Дочкі Ерусалімскія. Выйдзіце й гляньце, дочкі Сіёнскія, На цара Саламона, Як небатварыць яго карона. Укаранавала яго каронаю Маці ягоная У дзень вяселля ягонага І ў дзень радасці сэрца ягонага.
ПЕСНЯ ЧАЦВЁРТАЯ О ты чароўная, каханая, мая адзіная, Вочы твае галубіныя зоркамі Пад хмурыністымі тваімі кудзёркамі. Валасы твае – як козаў чародка, Што з гары Галаадскае скоўзваюцца таропка. Зубы твае – як авец астрыжаных статак, Што выходзіць з купельні. А ў кожнай авечкі двойца ягнятак, А бясплоднай між іх няма-такі. Вусны твае – як стужка пунсовая, Зразумелая сэрцу мова твая. Як палавінкі яблыка гранатавага – Шчокі твае пад кудзёркамі, А яны нягоркія. Шыя твая – як стоўп Давідаў, Збудаваны пад зброю. Тысяча шчытоў вісіць на ім, Як на апірышчы небасхілаў. А ўсе шчыты дужасілаў. Два саскі твае, сойчыкі, – Як двайняткі сарначкі маладое, Што пасвяцца спаміж лілеяў спакою. Покуль дзень ахалодаю дыхае І цені ўцякаюць ціхія, Пайду я на гору тую, Дзе шчырае міра душу ратуе, І на ўзгорак, дзе раскошыста фіміяму. Каханая мая, ты чароўная самая, І няма на табе ні адзінюткага пляма. Са мною з Лібану, маладая княгіня, Са мною рушайся з Лібану, Спяшайся з вяршыні Аману, З вярхоўя Сэніру й Гэрмону, З лагвоў ільвіных, з гораў леапардавых, Са мною, сонца й поўнаты вартая! А паланіла ты сэрца маё, Без цябе яно гіне, Сястра мая, маладая княгіня, Адным узбліскам вачэй сваіх, Адным узбліскам караляў, Што шыю тваю абралі. О як люба мне кунега твая, Сястра мая, маладая княгіня. Як багаталепшая яна за віно І пахучасць масцяў у ранняй расе, За водары ўсе ў веснавым нахлыне. Мёд пяшчотаў, як з сотаў, Капае з вуснаў тваіх і не стыне, Маладая княгіня. Мёд з малаком пад тваім языком І пахучасць шатаў тваіх расхваляваных – Як пахучасць з Лібану! Замкнёны сад, дзе важка кожнай галіне, Сястра мая, маладая княгіня – На ключ узятая студня, запячатаваная крыніца, Смага прагне з яе напіцца. Твае расаднікі – гранатавы сад, Што песціць пагляд Садавінаю, пахвалы найвышэйшай вартаю, Дзе суседзяцца кіпры з нардамі, Дзе не выстудзілі свой давер Нард і шапран, цынамон і аер З усялякімі пахучымі дрэвамі, Дзе міра й алой п’яняць Духмяністымі павевамі. Крыніца садовая – студня водаў жывых, Дзе не гасне променя ўспых І вадабег несціханы з Лібану. З поўначы, ветру, займіся Ды з поўдня натніся, На сад мой павей – І духмені ягоныя разгавей. Хай у свой сад прыйдзе мой каханы І есць садавіну салодкую рассмакавана.
ПЕСНЯ ПЯТАЯ Прыйшоў я ў сад свой у задуменні, Як ва ўспаміне, Сястра мая, маладая княгіня. Набраў міра свайго з сваімі духменямі. Наеўся з сотаў сваіх мёду, а ў насалоду, Напіўся з сваім малаком віна, а дап’яна. Бярэце дары, сябры пагуканыя, Піце й сыцьцеся, укаханыя. Я сплю, а сэрца маё чуняе, гоніць сон; Во голас майго каханага, гукае ён: «Адчыні мне, сястра мая, мая каханая, Мая галубка, мая беззаганная, Бо галава мая ўся ў расе, У начное валозе сукры ўсе». Скінула я хітон з плячэй сваіх, Як жа маю ізноў надзець? Ногі вымыла на паглядзь, Як жа мне пэцкаць іх? Каханы руку сваю працягнуў праз шчалугу І ў нутры маім развярэдзіў тугу. І ўстала рахмана я, каб адамкнуць каханаму. І з рук маіх міра крапліста спадала, І з кстоў маіх міра на клямку замка сцякала. Адамкнула каханаму, а мой каханы Павярнуўся й счэз нечакана. Душа мая сябе не пазнала, Калі казаў ён. Яго я шукала, Ішла за голасам наўздагон І не знаходзіла, яго гукала, Ды не адгукаўся ён. Пераўстрэлі мяне вартаўнікі, Што места абходзілі нацямкі, Збілі, зранілі, кіямі пеставалі, Не маючы жалю. Ахінала з мяне знялі Тыя, што сцены меставыя вартавалі, І пакінулі на зямлі. Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, Калі далёка ці блізка Сустрэнеце майго каханага, Што яму скажаце па весялосці? Што я знемаглася з мілосці. «Твой каханы за іншых ляпейшы чым, Найпраўкраснейшая з жанчын? Чым каханы за іншых ляпейшы якраз, Што ты так заклінаеш нас?» Мой каханы белы й румяны, Ад дзесяцёх тысячаў іншых Ляпейшы ён, бо чаканы. Галава ягоная – шчырае золата, Што сонцам мілуецца ўсё лета. Хвалююцца ягоныя сукры няўзнач, Чорныя, як крумкач. Вочы ягоныя – як галубы Пры загонах водаў, Што купаюцца ў малацэ, ацененыя лагодай. Шчокі ягоныя – духмяны кветнік уцехі, Пахучых расцінаў лехі. Ягоныя вусны – лілеі, На якіх разліваецца міра й само хмялее. Рукі ягоныя – круглякі залатыя, Не абшурпачаныя ганьбамі ды абразамі, Круглякі з усаджанымі тапазамі. Жывот ягоны – як выдаўбень са слановае косці, Абкладзены сапфірамі млосці. Галёнкі ягоныя – слупы мармуровыя, Пастаўленыя на залатых подах. Не зрушыць іх і ўраганны подых. Выгляд ягоны падабраў падабенькі ў Лібана, Вусны ягоныя – соладзь, І ўвесь ён поўніцца любатой. Гэта й ёсць сябра мой, дочкі Ерусалімскія!
ПЕСНЯ ШОСТАЯ Куды пайшоў твой каханы, Найпраўкраснейшая з жанчын? Куды ён падаўся, ахінуты журбою, Мы пашукаем яго з табою. У сад свой пайшоў мой каханы, У кветнікі духмяныя, Каб пасвіць у садох і лілеі Збіраць, покуль ліст не засох, не спазніцца. Я належу каханаму, як званіца звону, А каханы – мне, як званіцы звон, Бо смутак знадзеяў, Пасвіць ён спаміж лілеяў. Чароўная ты, як Фірца, мая каханая, Любая, як Ерусалім, грозная сваімі чарамі, Як паводка палкоў са штандарамі. Ухілі ад мяне вочы свае – Пестуны вясны,– Бо хвалююць мяне яны. Валасы твае – як козаў чародка, Што з Галаада скоўзваюцца таропка. Зубы твае – як авец астрыжаных статак, Што выходзіць з купельні. А ў кожнай авечкі двойца ягнятак, А бясплоднай між іх няма-такі. Як палавінкі яблыка гранатавага – Шчокі твае пад кудзёркамі, А яны нягоркія. Ёсць шэсцьдзесят царыцаў І восемдзесят належных наложніцаў, І дзяўчынная безліч множыцца. Ды адзіная яна, галубка мая беззаганная, Адзіная ў матулі яна адна, Адрозная ў нарадзівіцы сваёй яна. Пабачылі яе дзяўчыністыя – І ўзвысілі аблачыніста. Царыцы й наложніцы ўбачылі І, ўслаўляючы яе, сябе зыначылі. Хто гэта зіхоткая, як дзянніца, Праўкрасная, як поўната, Што ў нябёсы пяшчотай патонута, Светлая, як сонца, Што грэе жыццёвае ўлонца, Грозная сваімі чарамі, Як паводка палкоў са штандарамі. Я спусцілася ў сад, дзе лушчэлі ляшчыны, Падзівіцца з зеляніны даліны, Паглядзець, ці распусцілася лаза вінагарадная, Ці ўзрадавана Гранатовыя яблыні расцвілі і калі? Не ведаю, як дамкнула мяне Душа мая, цуду ў дагоду, Да калясніцаў славутаў майго народу.
ПЕСНЯ СЁМАЯ Азірніся, азірніся ты, Суламіта, Азірніся – дай успомніць прыгажосць забытую. Што ваш позірк гэтак пасвіць Суламіту, Манаімскі карагод яна нібыта? Ногі гожыя твае абутыя ў сандалы, Панавітая дачка пяшчоты й шалу. Сцёгнаў тваіх круглавітасць – Гэта цупкія каралі, Якія рукі кудзейніка ўмелага выкруглялі. Жывот твой – круглая чара, У якой не пакажа ніколі дно Пахучае ды п’янкое віно. Чарэва тваё – спякотны сумёт пшаніцы, Аздоблены лілеямі ніцымі. Два саскі твае, два сойчыкі, – як казляняткі, Пудлівай сарны блізняткі. Шыя твая – як слуп са слановае косці, Велічны ў сваёй высакосці. Вочы твае – азерцы Гэшбонскія, У якіх глыбініцца брама рашучая Батрабіму, Смуткам захмарыць яе немагчыма. Нос твой – вежа Лібанская, Што павярнулася, каб паказацца Дамаску. Галава твая на табе – як Карміл, Валасы на тваёй галаве – Пурпур, дзе полымя агніста жыве, Каб світаў небасхіл. І цар на троне У сукраў тваіх у палоне. Якая зграбная ты, якая прывабная, Якая ты гожая сваёй ахарошаю. Падобны да пальмы стан гэты гонкі, І грудзі твае – як вінаградныя гронкі. Падумаў: я ўзлезці на пальму павінны І ўчупіцца ёй у галіны. І грудзі твае будуць гронкамі вінаграду, І пах ад ноздраў тваіх, Як ад яблыкаў, на прынаду. Вусны твае – Як адменнейшае віно, І цячэ яно да сябра майго спакусна, Стомленыя салодзячы вусны. Як звону званіца, Належу я сябру вернаму, І да мяне жаданне ягонае звернута. Хадзі, мой каханы, пойдзем у поле, Абначуем на волі ў сёлах вясёлых. Раннім раннем пойдзем у вінаграднікі, глянем, Ці распусцілася лаза вінаградная, Ці лопнулі пупышкі палахлівыя, Ці цветам радуюць яблыні гранатовыя. Там кунежыць цябе гатова я. Мандрагоры ўжо не ўтрымалі свой пах малады, І ля кожнае брамы ўсялякія харашэюць плады, Новыя а старыя, а іх нямала, Гэта я табе, каханы мой, захавала.
ПЕСНЯ ВОСЬМАЯ О калі б ты быў мне за брата, Якога маці мая сваімі грудзьмі сасіла, Я б, сустрэўшы цябе на вуліцы, невінавата Цалавала б і да сэрца туліла, І мяне б не папракалі зацята. Павяла б я цябе, Прывяла б да матулі маёй у дом, Я паіла б цябе пахучым віном, Яблыкаў маіх гранатовым сокам, Каб п’янеў няўрокам. На лявіцы ягонае галава мая, А правіца бяссоная мяне абдымае. Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, Не будзіце, не турбуйце каханую, Самой лагодай прыспаную. Хто гэта ад пустэльні ўзыходзіць, З небам высока раячыся, На свайго каханага ўзіраючыся? Пад яблыняй я цябе разбудзіла: Там цябе маці твая нарадзіла, Там цябе нарадзіўца твая нарадзіла на дзіва. Пакладзі мяне на сэрца сваё, як пячаць, На руку сваю пакладзі – прыручаць, Бо моцная, як смерць, мілосць, Лютая, як апрамецце, зайздросць. Стрэлы ў мілосці – агнявітыя стрэлы, Яна – тое полымя, Што перашкоды нідзе не сустрэла. Вялікія воды загасіць не могуць Мілосці тае, І рэкі не заліюць яе. Калі б хто даваў за мілосць Багацце ўсё, што ў доме ягоным ёсць, З рашучасцю ўпартаю Ён адрынуты быў бы з пагардаю. Сястра ў нас малая, Яна яшчэ саскоў не мае. Што рабіцімем з нашай сястрою, Калі будуць сватацца да яе не парою? Калі б яна была сцяна, Дык, не шкадуючы ні дзён, ні працы, Пабудавалі б мы на ёй Са срэбра палацы. Калі б яна была дзверы – Кедровымі дошкамі абшалявалі б яе да меры. Я – сцяна, і ў мяне саскі, як вежы, Таму ў вачох ягоных буду поўнатаю хацежы. Вінагараднік меў Саламон у Ваал-Гамоне, Ён здаваў вінаграднік гэты вартаўнікам. І кожны з вартаўнікоў тады Меў даваць тысячу срэбнікаў за плады. А мой вінаграднік у мяне пры сабе. Тысяча хай табе, Саламоне, А дзвесце – ім, што праз гады І ў яснадзень і ў сутонне сцерагуць плады. Жыхарка садоў! Сябры цешацца з голасу твайго, Дай і мне паслухаць яго. Барздзі, мой каханы, мой сон бясхмарны, Будзь падобны да сарны Ці да маладога аленя, Бяжы наперадзе свайго ценю Па горах сaмых бальзамавых.

Псальмы

* * *

Я выйшаў насустрач чужынцу,

і ён пракляў мяне ідаламі сваімі.

Псальм 150:6
Чужыя ідалы халодныя – Аж сцюжаю душу скрабе. Чужыя ідалы галодныя – Усё ядуць як не ў сябе. Чужыя ідалы ядвабныя, Дзе ў вабнасці стаіўся яд. Чужыя ідалы, як вапнаю, Пабеляць здрадай шэры сад. На гонях родных Рунь рунейшая. Свой страх тужэй ратугу ўе. Хай у радне, Таму й раднейшыя Бываюць ідалы свае...

* * *

Усюды ходзяць бязбожныя, калі

нікчэмнасць з сыноў чалавечых узвысілася.

Псальм 11:9
На ўсё стае бязбожных, Бо яны Жывуць, каб толькі Жыць валадарамі, І д’яблавымі цешыцца дарамі, Пакуль у пугу вераць табуны. На ўсё стае бязбожных, Бо яны Стараюцца сябе зрабіць багамі. І ў Божым храме Хам крычыць у хаме, Павагу й зайздрасць Мае да маны. На ўсё стае бязбожных, Бо без іх, Відаць, было б і небу сумнавата. І ціхі кат за брата лічыць ката. І вечны грэх На ўсё глядзіць, як мніх. На ўсё стае бязбожных, Бо праз іх Нікчэмнасць узвышаецца пыхліва. І пустазеліцца людская ніва, А не ўцячы ёй Ад сярпоў тупых.

* * *

Вусны ўзносяць да неба – а іхны

язык па зямлі валачэцца.

Псальм 72:9
У вуснаў ёсць дамова з языком. Пра гэта змоўчыць цішыня нямая. Язык трымацца мусіць пад замком, А неспасціжны ключ душа трымае. Бо вусны – вусце думкі, Што сама На выйсце просіць у душы дазволу. На думку кратаў і замкоў няма. Бянтэжыць думка ерась і крамолу. Душа – гняздоўе Прыцемку й святла. Хто ўзважыць, Што ў душы пераважае? Не раз палону тлен перажыла Душа. Яна й твая табе чужая. Часовыя, Не ведаем, калі Душа пакіне нас, Як думка высі. Але язык не вінен па зямлі, Як пуга пастухова, валачыся...

* * *

Бо не ад усходу і не ад захаду

і не ад пустыні ўзвышэнне...

Псальм 74:7
Не ўзвышэнне сябе самога, А ўзвышэнне з самога сябе – Непадсільная перамога У няскончанай барацьбе. Не ў дагоду Сцежка з усходу, А ў халодную ноч вядзе. Захад захады робіць, Выгоду Выглядае сабе кагадзе. І спякотны вецер з пустыні Не асушыць слёзы з вачэй. Дол нагрэецца ды астыне. Разбаліцца боль балючэй. Над забытасцю, над імшою, Над прадоннем цёмнай маны, Над спустыненаю душою Мусіць голас узвысіць Нямы. Мелкія ў суцяшэння кішэні, Хто не клаў у іх, той дастае. Узвышаймася. Бо на ўзвышэнне Вышыні ў нябёсаў стае!
Поделиться:
Популярные книги

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Идущий в тени 8

Амврелий Марк
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Идущий в тени 8

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2