Чтение онлайн

на главную

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
ТРОЙНЯ Цвік. Чалавек. Прамень. За горам, за морам, за лесам Лёсам адным яны Адшуканыя і ашуканыя. Цвік Заганяе ў сцяну малаток наўпрост (На ўвесь анямелы цвіковы рост). Чалавека Ў зямлю заганяе жыццё (Напаміну на забыццё). Прамень Заганяе ў заўтра стомлены дзень, (Каб не намагаўся ўбачыць свой цень). Цвік гнецца. Чалавек гарбаціцца. Прамень ніцее. I ў кожнага непераможанага Свой крыж
надзеі
На целе...
КАБ ПРЫНЯЎ... Ранішняе вечарэе святло, Каб разліцца імглою. Яблык аб дол разбівае чало, Каб зрабіцца зямлёю. Рыба пад лёдам шукае тхло, Каб глынуць паветра з марозам. Чалавек пакідае зямное жытло, Каб прыняў яго Вечны Розум.
* * * Твой воблік — твой абраз; твая ікона, З якой табе пабыць дазволіў Бог, Каб ні перарабіць, ні збыць не мог, Каб шанаваў штоночна ды штодзённа. У вечнасці, якая тлом зашклёна, Папросішся пераступіЦь парог, Тваю ікону цемрай зробіць лёх, Што апраметную завўць сцюдзёнай. Нясі з падзякай небу свой абраз, Каб у лампадах воч агонь не згас, Пакуль цябе зямля маўкліва носіць. Калі цябе, як сноп з палёў жуды, Прытуліць з непрасохлых дошак восець, Ікону возьме нехта малады.
НЕ СКАЖА Загадка Гамера й Шэкспіра. Былі яны ці не былі. Шукаюць даследнікі шчыра Сляды ў пракавечным быллі. Хто аўтар хмурынкі ці вішні, Хто смутку найменне знайшоў. Не скажа тварэц Усявышні, Каб не пасварыць спарышоў.
АДЗІН Няма да каго прыхінуцца душою, Нікога наўкол няма, Душа свая часам здаецца чўжою, Не чуе сябе сама. Спадаюць дні, Быццам з дрэва сучча. Сплываюць ільдзіны дзён і гадзін. Адзін прыходзіш на свет калючы I адыходзіш — адзін.
ВЯРТАЕЦЦА... На Беларусь вяртаецца Бог. Беларусы ўспомнілі, Што яны беларусы. Трыпутнік аблудны На раздарожжы пасох. Бязвернікі ўжо не пнуцца ў Ісусы. На Беларусь вяртаецца Бог. Вера абражаная рунее. За саломінку променя Хапаецца лёх. Наваселіцца Ў душы знелюдзелай надзея. Ступакамі кайнасці Стоптваецца парог Невідочнага незямнога палаца. На Беларусь вяртаецца Бог, Не спяшаючыся вяртацца...
ВЯЛІЧКА Па велікоднае яечка Да хроснай маткі ўранні йшоў. І чуўся светлы спеў званоў. І мне зайздросціла мястэчка. З абрабаванага касцёла, Як з недалёкай даўніны, Званілі зніклыя званы. Дзень пачынаўся ясначола. У Божы свет ішло Вялічка – Святое свята ўдзячных слёз. Хрыстос ускрос! Хрыстос ускрос! Свяціла промнямі крынічка. У згадках ксцілася Вушача. Світала з забыцця імша. Яшчэ дасюль мая душа Па радасці шчымліва плача…
СВЯЦЕЙШАЯ ПАННА З польскае Свяцейшая Панна з Вушацкай іконы, Усіх ахінае Твой клопат штодзённы. Дай моцы нам, Матка, Дай, Матка, параду, Як маем змагчы і падступнасць, і здраду. Май ласку Сваёй не пазбавіць апекі, Заступніцай будзь нам цяпер і навекі. Не дай нашым душам убогім загінуць, Дазволь на зямлі гэтай цені пакінуць. З малечых гадоў Ты нас, грэшных, трывала І з д’яблавай пашчы не раз вырывала. У смутках Цябе мы гукаем, святую, Твая мілата бачыць нас і ратуе. Як дзячыць Табе, мы не ведаем самі, І нашчацца нашыя вочы слязамі. Марыё! Вушачы, дзе Ты цудатворыш, Ты дорыш святло, цішынёю гаворыш. Грахі нашы, як незагойныя раны. Маліся за нас, будзь нам Маткаю, Панна.
НЯМА... Няма маіх сяброў, маёй радні, Маіх вятроў і маразоў Няма са мною. Харона не кляну, Адно зайздрошчу Ною, Што не аддаў нічога глыбіні. На схіле веку кожны з нас, як Ной, Які ў каўчэг сваёй душы Забраць павінны I рупна ратаваць Хоць тыя напаміны, Што моўчкі пойдуць за глухой труной. I я цяпер адзін, як напамін Разгубленай мілосці і сябе самога. I на каўчэг аціхлы, Як з далоні Бога, Ахрыплай каняй падае: Амін...
АНЁЛ, ЯКІ НА ЛЮТНІ ГРАЕ Ён будзе мроіцца тады, Анёл, які на лютні грае, Калі забытыя сляды Згадае сцежка маладая. Калі гады, нібы дзяды, На прызбу стомы сядуць з краю, Ён будзе мроіцца тады, Анёл, які на лютні грае. Калі не позірку бяды, А зноў душа паверыць раю, Ён будзе мроіцца тады, Анёл, які на лютні грае.
САЛЬЕРЫ У творцы свой Сальеры персанальны, Па сумяшчальніцтву таварыш, брат. Каб думкі творцы не пазасыналі, Заплечны брат размове шчырай рад. Былі свае Сальеры ў Куляшова, У Быкава — Хоць імі гаць гаці, Кішма кішаць. Не пыльна і грашова, Яны пры споведзі і пры куцці. I слухаюць, і нюхаюць, Спагадай Падзеляцца, Як лустай ад душы. На злыдзеяў генія Глядзяць з пагардай, Адданыя Сальеры-спарышы. Стараюцца пацець халодным потам, Сыцеючы на дармавым аўсе. I службу дружбай называюць потым, Зрабіўшы мемуарамі дасье.
ЯСЛІ Каб зоркі чыстых мрояў не пагаслі, Прагнаўшы сон журлівых аблачын, Дае Ўсявышні нам Душу, як яслі, Каб нараджаўся ў іх Нябесны сын. Лёс Цень памкненняў Пасылае з долаў У высі, Каб сябе ён перарос. Распазнавацьме галасы анёлаў Душа, ў якой Народзіцца Хрыстос... ВАРТА... I прыцаніцца, і патаргавацца Паспеўшы на жыццёвым кірмашы, Сябе самога варта запытацца, А што набыў для стомленай душы?
Поделиться:
Популярные книги

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Фиктивная жена

Шагаева Наталья
1. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Фиктивная жена

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Проклятый Лекарь. Род III

Скабер Артемий
3. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род III

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Титан империи 5

Артемов Александр Александрович
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5

Особое назначение

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Особое назначение