Чтение онлайн

на главную

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
ВУШАЦКІ ПРЫЗІМАК Возера Сярпом маладога лядку Дажынае апошнія травы. Бярозы надсмакаваныя туманом Шурпацяцца неўзнаку. Човен, Зачэплены за сук каравы, Глыбіню ўхаладзелую чуе дном...
У АДПАВЕДНАСЦІ З НАСТРОЕМ Вяртаюся ў думках туды, Дзе смех мой Жагнае чаіца. А сам адыходжу туды, Адкуль не вяртаюцца. I радасны тлум і шум У цішыню высылаецца. Душу засяляе сум, А смех высяляецца. Як той перад зносам дом, Шапчуся з вятрамі. Маўчыць без'языкі бом, Засіліўшыся на браме...
НЯВОГЛЯДДЗЮ Застолле
шумнае гуло
I ў шуме тым жыццё мільгнула, I лёгкім поміргам міргнула — I маладога павяло.
I завяло ў ружовы змрок, I ап'яніла й паланіла, I знікла ранішняя сіла, I сум сустрэўся як знарок. Ідуць вясёла халады. Час развітацца з даўнім шумам, Пачціва павітацца з сумам На ўсе астатнія гады.
ТРАДЫЦЫЙНАЕ Плыт прыстаў у прымакі да мяжы, I цяпер ён — плот. Студня ў дрымотнай імжы Пазяхае на повен рот. Яна не паспела забыцца, Што сястрою крыніцы была калісьці. Вечарэе лагода. Да мяцеліцы чорныя шчокі гарод Грэе азяблымі вяснушкамі жаўталісця...
ЛІСТЫ Паштовая скрынка На прыстарэлай бярозе У калісьці лясістай Вёсцы Лясіны, Бяроза стаіць пры дарозе, Самота сядзіць на парозе. У хату, бывала, багата Лістоў паштарка насіла. Заводзіць вецер катрынку. Вяртаецца з поля восень — Карова рабая. Вечар азяблай рукой у скрынку Лісты маразам апускае...
ЖАДАННЕ Нябыт абыякава ўсё праглыне. Я цешыцца Марнай надзеяй гатовы, Што нехта захоча Сказаць пра мяне: Ён быў на паслугах У матчынай мовы.
ЗЯЛЁНАЕ МОРА Гадоў малечых зялёнае мора, Зялёнае ад неакрэсленай мары, Зялёнае ад зялёнага сена, Якім быў сяннік напханы. Бывала й цёплым зялёнае мора, Калі прачынаўся марак, У якога Пытаўся раніцай голас ласкавы: — Як спалася, Ці суха усталася? I каб не лавілася рыба ў пасцелі, Малому давалі адломак кілбаскі Прытым з завязкаю з ніткі суровай. Зялёнае мора ў лузе й на ўзлеску. А потым жаўцела зялёнае мора Ад збажыны да кляновага лісця. I ўрэшце-ткі белым рабілася мора Ад снежных выдмаў На лузе й на ўзлеску I на галаве дзьмухаўцовападобнай. Але заставалася мара зялёная, Як перадзімкавая атава, Як вочы ў ката, Пра якога аднойчы Сказала лапатлівая Дамінічка: У ката Мірона чорнага, быццам ноч, Вочы зялёныя, як агуркі. Са школы ведаем пра хларафіл, А што пря зялёнае мора ведаем? Пакуль нам зялёным Бачыцца небасхіл, Датуль мы, яшчэ неўзімелыя, Летуем.
РОДНЫ САД Яблыні — Ад зямлі адсырэлыя думкі Хочуць прашумець Сукавата У сакавітых аблоках. Чарвяк у яблыку, Як маланка абвялая, Што ніяк не праб'ецца З мяздрыстай цемры. Усё ў поцемках Рухаецца, Усё ў цеснаце Расце. Яблык круглым ілбом Грукаецца Па марнаце У дол. Глуха наўкол.
НА ПАРУКАХ У НАСТАЛЬГІІ Я даўнім стаў, як вальс, Што быў сыграны Аднойчы некім і не для мяне. I сажалак зялёныя экраны Ні мой адчай, ні сум не скалыхне. Я ўзяты настальгіяй на парукі, Дзе тыя рукі, ўдзячныя мальбе. Мелодыя забылася, і гукі Пайшлі ў нябыт, Каб там знайсці сябе. Ці ўзнагароджаны, ці пакараны Тым успамінам, што жыве і ў сне, Я стомлены, як вальс, Што быў сыграны Аднойчы некім Ды не для мяне...
ЛАРЫСА ГЕНІЮШ Зямля, Што называецца Айчынай, Апомніцца аднойчы I з дачкой Памірыцца й падзеліцца нішчымнай Апошняй лустай Радасці людской. Радзіма з халадамі й галадамі Жыла ў душы ў дачкі. Дачка сама Хадзіла, як пастушка, за гадамі. I след у след За ёй ішла турма. Трашчэлі ад дабра ў суседзяў Клеці, А ў роднай хаце Здрайца віў пятлю. Хадзіла, валачобіла па свеце, Каб ціха Легчы ў родную зямлю...
НЯХАЙ ЖА! Янка Купала – гэта мы. Мы, якімі павінны былі быць, ды не збыліся. Мы, якімі мусіма стаць. Бог аднойчы злітаваўся над намі, беларусамі, І паслаў нам Янку Купалу, Надзяліўшы яго Лёсам, блізкім да Сына Свайго Ўлюбёнага. Хто верыў, а хто камянямі кідаў. Хто йшоў следам, а хто прадаваў яго. І ўкрыжавалі на Галгофе часу. І ўваскрос у кожным шчырым беларусу. Янкам Купалам бачым. Янкам Купалам верым. Янкам Купалам вяртаем Беларусь у Беларусь. Будзем слухаць Янку Купалу. Пачуйма Янку Купалу. Марыў Купала пра гордае шэсце Праўды, А перад усім, З цэлым народам гутарку весці Думаў, Але не з глухім! Хай жа сэрца нашае не аглухне! Дык прысягнем следам за Янкам Купалам: Жыве Беларусь!
ТОЛЬКІ АДНО Мы ўсмак наеліся эрзацу I наслужыліся панам. На мове роднай Агрызацца — Адно, Што засталося нам!
* * * Шыбіну прахуквае малы —- Туманом халодным стыгнўць хукі. Свет у хаце цесны і малы. За акном жывуць на волі гукі. Сонца вырываецца з імглы. Просіцца пагрэцца снег у рукі. Крэкчуць па-старэчаму вуглы. А ў яго ні смутку, ні дакукі. Свет яшчэ без ценяў, без смалы, Быццам дуб зялёны, Шумнасукі. Шыбіну прахуквае малы I рукой азяблай ловіць хукі...
БАЦЬКУ Не выйшаў ты і ў гэты раз Мяне спаткаць, паднесці рэчы... Ля весніц толькі зноў твой вяз Крануў галінамі за плечы. Ты мне не падасі рукі, Глядзіш удаль з-за шкла партрэта... Ці бачыш, вырас сын які? Скажы хоць слова для прывета. А я... чакаў з усіх дарог Цябе ў сорак чацвёртым... летам. Калоны ні адной не мог Я прапусціць з ахапкам кветак. Хацелася пачуць: «Сынок...» I крыкнуць радаснае: «Тата!» Бацькоўскім быў мне кожны крок... Усё ішлі, ішлі салдаты... Каторы раз сыходзіў снег... Дамоў вярталіся суседзі. Я кожнаму насустрач бег I чуў кароткае: «Прыедзе...» Калі ж у крыўдзе мне сябры Гразіліся падчас бацькамі, Тады хацелася наўзрыд Заплакаць шчырымі слязамі. Не плакаў я — усім на злосць, Бо ў хаце быў адзін — мужчына. Не йшоў ты... Маці маладосць Глыбей заворвалі маршчыны. I зараз — еду я здалёк, Чакаю ўсё — зайду, а маці Мне скажа: «Пазнаеш, сынок? Вось наша ўся сямейка ў хаце...» Паверыць цяжка мне таму, Што больш не прыйдзеш ты дадому. А шапку я заўжды здыму Перад магілай невядомай...
* * * Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём Штогодна, штогадзінна, штохвілінна, Твой кожны дзень, Забраны забыццём, Лічы сваім найболыпым адкрыццём, Ты — з дрэва часу Кволая галіна. Штодня вядзі з самім сабою бой, Каб клопаты цябе не пахавалі, Жыві надзеяй, Мараю слабой, Што свет трымаецца Адным табой — З ракі ўсёзабыцця — намерам хвалі. Старайся не ў дзяльбе, А ў малацьбе, Каб вымалаціць з цемрачы праменне. Ляж зморшчынкай Ва ўсмешцы на ілбе, Каб недзе ўспомніла жыццё цябе, У незваротнай вечнасці — Імгненне.
Поделиться:
Популярные книги

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2