Руны Перуновы
Шрифт:
ІІ
* * * Высока ў небе слова – птушкам лёсу. Глыбока ў моры слова – рыбам плёну. Раздольна ў полі слова – ветру славы. Прароча ў ночы слова – зоркам сноў. Што не збылося, ўсё пераплялося. А што збылося, шле хвалу палону, Бо ў самаіснасці палон ласкавы. Наноў пачнецца свет Са слова зноў. * * * І неўміручы памірае, Каб уваскрэснуць. Жыццядар Яму пялегваць давярае Ў далонях Зорнай жарсці жар. І покуль жар незадзіманы Сузорыцца, Жывы жыве. Гараць вякам Хрыстовы раны. Студзіць іх Сум здалёк плыве… * * * Крыж і якар На сцяне ўсыпальні. Прыляцелі душы на спачын. Клопатаў зямных Чаўны прысталі. Толькі жалю жураўліны клін У нябёсах змораных курлыча. А ў настылай цішыні дарма НематаКанец такі ж небяспечны,
як і пачатак.
Пачатак нецярплівы, трапяткі, Яму хутчэй адбыцца нецярпіцца. Крыніца, каб знямозе даць напіцца, Спяшаецца прабіцца праз пяскі. У дзюбах чорны сум нясуць крукі. Жывіць сасну не томіцца жывіца. Завязвае развага вузялкі. Дым думае, як пад аблокі ўзвіцца. Канец спакойны, хочацца яму Перахітрыць няўмольную куму І ля цяпельца кайнасці пагрэцца. Час пасвіць незлічоных дзён гурму. Няспыннасць, пэўна, ведае, чаму Канцу з пачаткам новым не сустрэцца. * * * Як ішоў малады Хрыстос, На зямлі ўсё жывое не спала. Не спяшаўся здзейсніцца лёс, Гамана цішэла падтала. Як на Млечным Шляху, Сляды На знямелым пяску гарэлі. Адступаліся халады – І зямныя грахі старэлі. Дзе ступаў – Там святло расло. Дзе стаяў – Смялела лагода. Усміхацца вучылася зло. Быць шчаслівай хацела нагода. На зямлю сышоў назаўжды, Каб наблізіць вечныя далі. І святыя Хрыстовы сляды Душы верніцкія захавалі. * * * Адразу з Горада Вечнага ў горад спаконны, Дзе цягнуцца ў неба сумныя гмахі соснаў, Да цябе прыйшоў я з паклонам, Мама. Ва ўсіх урачыстых бажніцах Маліў Усявышняга, Каб душы тваёй паслаў супакой. …Ты несла мяне да ксяндза, Гнанага бязбожнай уладай. Касцёлам трывожным было Вушацкае наша неба. І пасланы лёсам святар Святлом Святога Крыжа Багаславіў мяне на дарогу ў Рым. … І вярнуўся я з пілігрымкі, Каб падзякаваць, Мама, табе І вушацкаму роднаму небу. Словы, якія пачуў я Ад Айца Свяцейшага ў Рыме, Перакажу табе Пры сустрэчы… * * * Можа, з Беларусі гусі шэрыя Рым уратавалі. І таму так На змярканні потайна вячэрае Лустай поўні Пілігрымскі смутак. І нашчадкі тых гусей далёкія Ў вырай рупяцца Над нашым краем. Думкі звечарэлымі аблокамі Ўслед плывуць. Анёлы трызняць раем. Тут спакоем сена сноў растрэсена. Кнігаўка Над кнігай лёсу плача. – Рым! – Рыпіць расчулена бярэзіна. Шэпча стрыманы чарот: – Ву – ша – ча…ТРЭБА ДОМА БЫВАЦЬ ЧАСЦЕЙ
БЕЛАРУСЬ – ТЫ МОЙ СОН ВЕЛІКОДНЫ Беларусь – ты мой сон велікодны, Сон, што сніцца анёлам вясной. Зрок і слых мой табою галодны, Дух жыве мой табою адной. Гэта ведае неба ды Мама – Без цябе не бывае мяне. І душа жыць не можа без храма, Цяжка ёй у чужой старане. Адусюль да цябе я імкнуся Быць у шчасці з табой і ў бядзе. Чысцінёю тваёй прычашчуся, Сорам твой на мяне хай падзе. ПА СХІЛЕ АЛФАВІТА Адчай, аратай, аброк, асянчына, ахвяра, апрамецце, аблітня, аблігацыя, аблога, ажамеры, аберуч, асвер, аброць, аплітанік, аполак, асецішча, аер, абцугі, Адворня, адрына, асіта, аскома; Боскасць, бохан, багаславенне, бальзамінка, бязь, бягельда, багун, буцян, боль, блвкат, бель, Быкаў, Баркоўшчына, баракамера, бруёк, бёрды, бязмен, бёрны, беркавец, бома; Вырай, вір, вуж, вугарына, варыўня, Вечалле, вярыгі, Вялікдзень, валачобнікі, Верасовачка, Велес, вурзгалка, вогнік, верацяно, волаць, вішшо, вотрыны, век, Вяркуды, вех, вера, вусціш, вар; Гаркота, гора, гара, гарлач, Грамніцы, Гілёня, гаспода, гадзіна, гадзіна, гонт, гузік, газоўка, гарохавіны, Грабакладзіна, гуз, галавешка, гай, грай, гарбар, грабар; Дарога, далечыня, доўг, даланя, Дземенец, друкі, друз, дзядоўнік, Дзяды, дынаміт, далакоп, донар, даважак, дармаўшчына, дарэмшчына, дамавік, дамавіна, дым, даёнка, даніна; Енкат, еменка, ендза, ерапечіцца, Ева, ельнік, Еўразія, едаяіна, езданіна; Ёкат, ёлкасць, ёд, ёўня; Жалоба, жэрабя, жорны, жуда, жолаб, жур, журавель, жарабя, жароўня, Жыжаль, Жыцень, жарства, жмыха, журавіны, жаўна, жоўць, журлівасць, жомчуг, жаданне, Жывалака, жанчына; Змярканне, зеўрыцца, золь, завіруха, затула, здор, Задаброцце, зык, зыгарадзь, зрэб'е, згрэб'е, забыцце, загон, загана, затока, Загавіны, залобак, заручыны, зданькі, забарона; Іржа, імжа, імша, іржышча, істопка, Ілля, Ізбор, іншаверца, ірацыянальна, Ідута, іклы, Ілона, імшарына, ілоўка, іголка, ільмак, ікона; Кірмаш, крумкач, кут, крывічы, куцця, Ксты, крэў, Каляды, Куліна, кара, кара, камель, крыж, касавільна, курмель, кужаль, куніца, крушня, Кавалеўшчына, капа, капа, капішча, кроклы, катоўня; Ланцуг, лёх, луг, лой, лом, ластаўка, ласка, лёска, ляскат, ляскотка, латок, латока, лесавік, лейцы, лайно, лён, лотаць, лямантаваць, лашчына, ляшчына, лавіна, лядаік, лядоўня; Мара, мана, Менск, Маскалеўшчына, мярэжы, мялінне, мох, мярлог, мурог, меліва, мліва, малодзіва, мех, мядзяк, міжыпарніца, малацьба, Міклашэўская, маладзік, Мілавіца, мураванка, мама, маркота; Нашча, нагбом, навошта, навобмацак, набільніцы, нядзеля, нэндза, насоў, ніты, нараспеў, начлег, норат, наравісты, нараканне, нораст, навала, нявывалака, непераліўкі, няснота; Ойча, одум, овен, охра, Орша, ордэн, ода; Прашчур, праснак, падсмеценне, паланачкі, пільнасць, поўсць, пакулле, пікар, павець, Пакроў, палюк, праварына, прадзіва, пястачка, Піліпаўка, Полацак, пакута, пазыка, пекла, пост, пулята; Ракіта, рыдма, Радаўніца, радоўка, Роўба, радца, раніца, рэзгіны, рунь, рой, роў, рай, рана, радовішча, радабоць, ростанькі, радыяцыя, развітанне, рашпіль, росы, расплата; Споведзь, свет, сейбіт, смага, сведка, Спас, Саракі, Сарочьгаа, сірата, сорам, сырапеня, скарга, скарбонка, стрыгнатка, студня, сухмень, саха, сарачыны, сачэнь, скароміна, сігалетка, Селівей, свята; Талака, таропкасць, таемнасць, трыпутнік, трэтар, таварыскасць, трывучасць, Туроўля, туман, Тумаш, Тарэнта, танок, тубылец, тапелец, тлушч, тлук, тлум, ток, такавішча, тата; Ушача, ужо, улукаткі, уваскрошанне, узроўе, уток, удосталь, ужор, Улляна, увішна, урачыста, уборы, уроцы, Увалокі, уяўна; Фэст, фарба, фара, фальга, фасоля, фуганак.Фарынава, фурманка, фіранка, флора, флянец, фауна; Холад, хвароба, хаўтуры, хутар, хорт, халераваць, хеўра, хада, хаўрус, харахорыцца, хмурына, Харон, хвартух, хусціна; Цемра, цяжар, цапавільна, Цярэжка, цэбар, цьмян, цецярук, Царкавішча, церассядзёлак, цуг, цяць, цвяліць, цвет, цвіль, цвік, цвінтар, цэўка, цаўё, Ціханяты, цяробкі, цясніна; Чарга, чалеснік, чарэнь, чарнобыль, чарот, чарада, чэмер, чэрава, Чаравэчча, чалавеча, чарэп'е, Чарнаручча, човен, чомбар, чорны, чапяла, Чарапоўшчына, чарапіца, чарвяк; Шалі, шаргунок, шуметнік, шэрас, шаленец, шкода, шкада, шуфель, шархебель, шурпаты, шчавульнік, шулы, шыла, шарон, шана, шаша, шарэнніка, шчыра, шчодра, шаршатка, шчоглы, шчэць, шпак; Ы-ы-ы-ы! Экзамен, электроніка, электрапіла, электракрэсла, эрозія, эротыка, эпітэт, элегія; Ютрань, юнацкасць, Юр'я, Юркоўшчына, юр, юхта, юха, Юпітэр, юлёва; Яшчэ, яма, яр, ярына, Ярыла, Якута, ячнішча, ява, Ясь, язь, язмін, ясік, ялавічына, ятроўка, яблык, ядваб, явар, яджгур, яслі, ягня; І кожнае слова Твой век пялёгвае, Пакуль у слоў цябе Не выйграе пры дзяльбе Ці- шы- ня... УРОК БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ Вымаўленне, Як да нябёсаў маленне Дубровы, Адкрытае. З адкрытай душой Наш люд несуровы, Мы злосць не трымаем У прытаі. У пашане кожная Літара выбуховая, Яна адразу Ад абразы Сябе ахоўвае. Радасці цесна ў шыбах — Выбух! Вірам глуха ў глыбах — Выбух! Паўнагалоссе, Як тое паўнакалоссе На ніве веры. Гаспадары, прымайце дары, Застоліцы ў гонар мілосці Агалашайце, Усіх запрашайце ў госці. У нас шырокія дзверы! Мы гакаем, Як і прашчуры нашыя хакалі, Калі л я ды здрады Бязлітасна карчавалі I , небам зорным акрыўшыся, Начавалі. Каб чужымі ўрокамі Душу нашую не ўракалі, Беларускія словы высокія Звіняць Недасяжнымі жаўрукамі. * * * Наведвайце бацькоў, пакуль яны жывыя, Пакуль дымяцца коміны — нагрэйцеся ў бацькоў. Калі адчай вякоў гайнёй ваўкоў завые, Не трэба анікому ён, сум ля сляпых слупкоў. Пішыце ім часцей, спакоем ахінайце, Як ахіналі некалі яны ўсе вашы сны. Без бацькавых надзей, без ціхай ласкі маці, Куды б ані заехалі, вы будзеце адны. Вы маладыя ўсе, пакуль бацькі старыя Жывуць няўмольным клопатам, каб вам лягчэй было. А на глухой страсе, якую вецер крые, Бацян забытым клёкатам нясе ў гняздо цяпло. Бацькі глядзяць на свет шпакоўнямі пустымі, Адкуль у вырай вымкнулі вясёлыя шпачкі. А крылаў лёткі след трывогай жалю стыне, I выбягаюць дымкія сцяжынкі нацянькі, Спяшайцеся паспець душою разгавецца, Пакуль, спагады просячы, на выстылым галлі Трымціць лісток ледзь-ледзь бяссонніцай на вейцы, Пакуль завеі ў роспачы шляхоў не замялі.
Поделиться:
Популярные книги
Звезда сомнительного счастья
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Возвращение
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Фиктивная жена
1. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род III
3. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Большие дела
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Хуррит
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Особое назначение
2. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
6.89