Чтение онлайн

на главную

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
АКРАЙЧЫК Сп'янелы прыцемак хістаўся. Хмыз ценяў Трушчыў крык, як дзік. I ад застолля дня застаўся Акрайчык сонца — Маладзік. А там і дапілі, й даелі Ўсё на пакацістым стале Усе, наколькі духу мелі. I падаліся прэч. Але Пакінулі, каб разгавецца, Акрайчык Цішыні начной, I хмарцы — Збродлівай авечцы, I туманам — На сырадой...
* * * У
зажураным садзе п'юць сінічкі гарбату.
Звоняць лыжачкі ў ценькія сценкі шклянак. Зноў адзін пакідаю матчыну хату, Ганак самотны, журботны ранак. З утрапёным даверам гляджу навакола: Серп сагнуўся, ржавее пагбаная міска... Надпіс прыгадваецца на браме касцёла: «Ціха, Бог блізка...»
АДАМУ МІЦКЕВІЧУ

Litwo! Ojczyzno moja!

Ty jeste's jak zdrowie...

Адам Міцкевіч
Паэты нараджаюцца ў карчме, Каб іх пасля Аплаквалі саборы. Выгнанніку Не ў спіну вецер дзьме,— Ён носіць край абражаны З сабою. Хмар вырай Свіцязі слязу страсе, Як пава з песні, Што праз сад ляцела. На саркафагу ружы У расе Паэту — Не пыхлівасці злюцелай! Маўчы, ўсыпальня каралёў... Вякі Прыціхлі Над геральдыкай нямою. Спытае нехта: — Быў кароль які, Калі пісаў паэт: «Ojczyzno moja...»?
* * * Пад высветленымі дубамі Салодкімі смягне губамі Пасека — класіка. Маладое сена Расе на Паспытак Растрэсена — экспрэсія. Дыхае Белавеж Спакойна, як белы верш.
А ТАМ? Вось і восень у нашых краёх. (А якая там паравіна?) Мох зязюльчын Рэху пад ногі лёг. Дрэмле лог. Ня спіць баравіна. На глухіх ад бур'яноў хутарох Расцвітаюць катовы мудкі — Краскі ціхія. Памяці на парог Асцярожна ступаюць смуткі. I дзядоўнік У нерашучасці за спіной Зацвітае як жывасіллю. Ветравеі, Глынуўшы вады азярной, Вучацца вымаўляць: Ва — сі — лю...
АДЫШЛІ... Адышлі маладыя дні, Спадзяванні з сабой забралі. Шчырымі засталіся сябрамі Нябожчыкі. I ў памяці, Як у бульбяной яме, Пабольшала Пустой глыбіні. I толькі ўсмешка не пастарэла ані. I пралегла Лініяй лёсу сцежка У дамавіны на далані...
МЫ! Пакуль мы ўсё яшчэ Сабе належым, I самі На зямлі бацькоў пануем, Пакуль не б'ем чалом Суседскім вежам, Бо вежу Белую сваю шануем, Пакуль не душым горла Думкам свежым I хмарачосы подласці руйнуем, I старцамі па свеце не начлежым, I вольных незайздросліва раўнуем, — Мы незалежныя!
ТРЫМАЕМ... Помста места. Містыка мястэчка. Весткі вёскі З голасам сарокі. Вейкі сонца. Дамавіны вечка. Зараніцы познія зарокі. Гэты скарб Пялегуем і тоім. I сябе трымаем Неспакоем...
REPETITIO EST MATER STUDIORUM Не ведаю, пра што Шэпчацца ў моры парусніку, З чым трэба таіцца на мытнях Дыпламатычным валізам. А вушацкі салавей-запойнік Паўтарае, каб не забыцца Слова незразумелае ў парасніку Сюррэалізм...
ПЕРШАСНЕЖЖА Снег пайшоў і нават не зірнуў, Як знянацку неба пастарэла. Збег настрой у госці да галін Па-зямляцку з ветрам папляткарыць. Рэху мякка па лісці ісці, Па яшчэ дашчэнту не астылым. Смеху з козыткай пабрацца час. Па шчацэ ракі цячэ мітрэнга...
АДКАЖЫ З пашанай ядуць нас, Як хлеб аржаны, Манерыстыя господа, Кавалерыстыя паны. А мы, Знявераныя спадары, Не гаспадары I ў сваім двары. Ці гэта наканавана небам Быць некаму хлебам, Каб жыццё не звялося. Адкажы, Лёсе...
СМЕЛАЯ ПЯШЧОТА Вянкі цыбулі, як вянкі санетаў, Сплятала мама ў чэсць крутой зімы. Не рассакрэчвалі сваіх сакрэтаў Апошнія ахрыплыя грамы, Як слёзы выкрасаць з вачэй планетаў, Як з мройных хмар узводзіць церамы. I смутны ветах ведаў сцежкі летаў, Якімі йшлі начлежныя дымы. Хоць пад страхой хапала ўсім гаркоты, Дык каб не зглоцілі наш нож сухоты, Яго кармілі вострым, як ён сам. Цыбулі спелай залатыя соты Не шкадавалі смелае пяшчоты Ні стомленым, ні маладым слязам.
ІМЯНІНЫ... Я дома... Тут кожнае дрэва — радня. Нябёсам над мамінай хатай высока, I каб не праспаў імяніны дня, На досвітку будзіць мяне сарока, Дзякуй ёй!
ПОДЫХ Чаратовыя стрэхі Пад першым снегам Пахнуць ракой і луской, Адлегай, начлегам I адлегласцю. А вятры маладыя — Маленствам, I зялёнымі ксцінамі, I мясцінамі тымі, Якія завуцца Нашчаднай радзімай.
БУДЗЕМ ЖА! Забараняць лягчэй, цяжэй абараняць I мову, і забытую Айчыну. Армяк пакут з плячэй, абраз аборы зняць I запаліць з надзеяю Лучыну. На лёхах веры сцісне кулачок Салодкі даўняй марай Бурачок. За далягляд вякоў сплыве хмурына, I хлебу звесціся не дасць Скарына. Маланкай апяражацца ганец. Асвеціць столь і покуць Каганец. Абудзіцца зямля, што доўга спала, Пакажа кветку Папараць Купала. На санным следзе загалосіць полаз. I жнеек на жніво запросіць Колас. I крывічам пра іхні род усім Напомніць Богам дадзены Максім. Не жабракі — Вякі стаяць за намі. Дык будзем жа самім сабе панамі!
Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага