Чтение онлайн

на главную

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
* * * Чаканы міг спакою. I — паварот ключа. Світае у пакоі Ад смуглага пляча. Трывожнага дыхання Трывожны сухавей, Трывожныя ў тумане Пагляды ласкавей... Прачнулася світанне — Пакінулі пакой Пачэснымі сватамі I цішыня й спакой. Прыцішаныя крокі. I — паварот ключа. Нырае ў сон таропка Маладзічок пляча...
* * * Ад «не трэба, не трэба» Да «святло патушы», Як да сёмага неба, Як
да шчырай душы,
Як ад бліску маланкі Да абложных грымот... З вёраснёвай палянкі Хмеліць вераснем мёд. Ліўнем стомленым стыну На захмарнай градзе... Прага смаглай пустыні, Спёка спелых грудзей. Толькі змроку густога Захмялелы мурог, Толькі светлая стома, Толькі месячка рог... Ціха досвітак глянуў — Стой, імгненне, замры! Не спяшайся, бяглянка, Мы адны на зямлі. Можа, дзень пачакае. Маладзік, пасвяці... Ноч бывае такая Толькі раз у жыцці... Знелюбелы, нямілы Дзень з-за мора ўстае. Мне б вякоў не хапіла Слухаць вочы твае...
СПРОБА АКРАВЕРША Аленю здзіўлення аб скалы адчаю разбіцца ў запале. Ледзь Вашая ўсмешка ўзыдзе — ўхвал загрьіміць абвал. Але, асмялеўшы ад страху, выводжу світальнае Але.
СПАКУСА З цыкла «Біблейскія балады» У сад Эдэмскі пасяліў Гасподзь Адама голага й заўважыў ціха: – Усё тваё. Адно не падыходзь Да дрэва ведання дабра і ліха. З Адамам Ева голая была. Слоў сораму не вымаўлялі вусны. Цяпла ставала і было святла. Але аднекуль выпаўз Гад спакусны. І надкусілі яблык сакаўны – І сплыў туман з вачэй, Не стала казкі. І ўбачылі, што голыя яны. Сплялі з лістоў фіговых папяразкі. Бог выкляў гада, загадаў яму ж Пыл тлусты есці і хадзіць на бруху. І Еву вырак: – Панам будзе муж. У скрусе нараджацьмеш, Слухаць скруху. – Жывіцца будзеш палявой травой, – Сказаў Адаму, – І карміцца з працы. З зямлі ты ўзяты, станеш зноў зямлёй. Ты пыл і пылам мусіш паўтарацца. Бог выгнаў грэшнікаў з Эдэму вон, Адзеў іх у адзежу скураную. І кожны чалавек да скону дзён Хітруе, спакушаецца, раўнуе. Дык хто наслаў спакусу, Гад ці Бог? Хто Еву хітрым надзяліў імпэтам? Калі б Адам спакусу перамог, Ці мы былі б цяпер На свеце гэтым?
НЕ ЎСІМ... Пакуль хачу цябе I чуць, і адчуваць Да кожнае радзімкі неадкрытай, Датуль душу журбе Не дам арандаваць, Забараню сабе гады лічыць і ўпрытай. Бо толькі ты адна Чакаць мяне змагла, Каб наталіць мілосцю нечуванай. З крыніцы піць да дна Далонямі святла Дазволена не ўсім Шаленствам і пашанай.
НА ЎЗВІЎ Нявіннаю віной, Маной Жарсць наталіцца прагна хоча. I нада мной, I пада мной Смялей твае смяюцца вочы. У іх ты ўся Да дна відна, Ушчэйт галодная такая На шчырасць. I табе адна Ўзаемнасць шчыра патакае. Растрачваеш сябе хутчэй, Спрабуеш ашукаць самоту. Ўцякаеш ад сваіх вачэй, На ўзвіў аддаўшыся палёту...
УТОПІЯ Мне ўцямна, нарэшце, зрабілася, Што значыць утопія — Багата ў Вашых вачох утапілася, Утоп і я...
БЕЛЫ ВОЎК «Ты белы воўк», – Сказала мне Да незабыту незабытая, Якую я Ні з кім не зблытаю Ні пры святле, Ні пацямне. Разгублена перапытаў, Які ён, белы воўк, Тлумачыла: «Я шэрага цябе не бачыла, Ты белым не сягоння стаў». Упрочкі рушыла сама Самота – Недаверу хрэсніца. «Ты белы воўк» – Мая зіма Чорнапраталінкаю весніцца.
ЭКСПРОМТ З музея Уладзіміра Караткевіча Перашалелыя віры Вачэй Аршанскай Веранікі Сказалі: ў нас на дне згары, Мы ўсполымнім пажар вялікі. Відаць, крышылі ваяры На крапіўніцкім полі пікі За ашалелыя віры Вачэй Аршанскай Веранікі.
АЛЬ- БОМНАЕ Лістападзіць настрой Драбязінка любая. Мне цябе не хапае, Як каню мурагу. Не тужу, не ўсыхаю, Не іржу, не ўздыхаю, Не здыхаю, Не ведаю сам, Ці кахаю. Ведаю — Без цябе не магу!
КРОПЛЯ Неразгаданая кропля Нашай зямлі. Крамяная кропля Ўрачыстай зоркі. Закаханая кропля Журботнага вока. Кропля мёду ў вуллі. Кропля дажджавое гаворкі. Кропля кропкі Ў запавеце Прарока. ...Кропля жарсці Зямносцю сваёй незямная Жыццё зачынае.
ЮНАК І... Лірычны верш — Юнак дзівоснай моцы й Мужчына, Што адчуў сваю бяду, Касмічны сон Усіх зямных эмоцый, Табе на плаху Галаву кладу. I паўтараю за Пятраркам шчыра, Душою загавеўшы да Каляд: «Мілосны верш! Пясняр знямог, і ліра Наладжана на самы сумны лад».
БОСАЯ ЗОРКА Зорка босая йшла па зямлі, Я хацеў ёй купіць чаравічкі, Толькі як згаварыцца, Калі У яе незямныя прывычкі. Зорка босая йшла па расе, I сьляды яе не астывалі, I вятры слугавалі красе, Халады ад яе адставалі. Зорка босая йшла нацянькі, Бо спазьніцца баялася дужа, Дзе ступала, цьвілі васількі, Дзе стаяла — ўсьміхалася ружа. Зорка босая йшла ў тумане Кладкай зыбкай над хітрай вадою, Зорка босая йшла да мяне, Каб аднойчы назвацца табою.
АКТРЫСА Над сонмам гледачоў Вы сьветла панавалі, Самотнаю душой, суперніца жыцьця. I захлыналі ўсіх пяшчоты Вашай хвалі, I несьлі ў акіян сьвятога забыцьця. Ад рэўнасьці да Вас сябе губляла мэта, I рэкі ўсе назад да Вашых ног цяклі, I перайначыць лёс валадара й паэта Вы позіркам адным з усьмешкаю маглі. Згаралі залі ўсе ад воплескаў гарачых, Паклоньнікі ніжэй схіляліся ў журбе. Ігралі каралеў, манашак і жабрачак, Ды так і не змаглі сыграць адну сябе.
АРЫСТАКРАТКА Лёс мяне сьцежкамі радасьці вёў, Вёў да цябе на спатканьне, Ты — беларуска, ты — нашых краёў, Арыстакратка каханьня. Гэтак кахаць ад цямна да відна, Гэтак галубіць да раньня Можа ў зьнявераным сьвеце адна Арыстакратка каханьня. Ты — як пасланьніца сьветлага дня, Поўная замілаваньня, Ты недасяжная, як вышыня, Арыстакратка каханьня. Панскага роду, натурай ня мніх Я не хачу панаваньня, Быць мне дазволь на паслугах тваіх, Арыстакратка каханьня. Згодзен кіпець я ў пякельнай смале I не прасіць ратаваньня, Толькі б аднойчы сказала "але" Арыстакратка каханьня.
Поделиться:
Популярные книги

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2