Руны Перуновы
Шрифт:
Пётру Кухарскаму
I. Пярсцёнак ведзьмара негаваркі — Жывы ліхтар відушчае рукі, Што бачыць пад зямлёй I праз вякі Забыты клад і клопат незабыты. Клад рухаецца, Страх яго пасе. Іржава пад страхой імжы Касе. Заклёну не ўтаіцца і ў расе, Ад ведзьмара, Што слову здаў іспыты. Пярсцёнак, поўня, сіта, Кропля, гук Круглявяцца каля бяссонных рук. Наблізіцца да круга пнецца лук. Маўчыць вядзьмар. Задумаліся міты... II. I прачыстаеслова Шалёную ведзьму карае. Вывіваецца недзе ведзьма На запаленым тут агні. I на шыі з пякельнага жару каралі, I смала закіпае ў кожнае далані. I , як тымі гадзюкамі, Разняволенымі валасамі Пнецца ў злосці прыпарці Да збеглай зямлі. Звар'яцелымі ведзьмінымі галасамі Перахрыпла крычаць балючыя вугалі. Увабраўшы ў сябе насланнё, Вогнелобы Вугалёк, дагараючы, Робіцца, як валун, цяжкі. I да ведзьмы насланыя ёй хваробы Вяртаюцца, Лютую раздзіраючы на кузлакі. Вугальком тым прабіць Можна шыбу глухую У акне, дзе заклён Вяроўчыны цемрадзі ўе. Слова хоча маўчаць I само ўжо шкадуе, Што даверыла некаму таямніцы свае... III. I расчынілася дамавіна. Вабуля ў ёй маладзець пачала. I сукня чорная, як аблачына, Вядзьмарку зграбную абвалакла. I ўнук убраўся у белае белле, Сатканае з ранішніх туманоў. Галіны здранцвелыя адубелі — Арэлі хрыплыя цёмных сноў. ...I ўнук паходню ў руцэ трымае — Гарачую зорку высока нясе. Знікае ў незнань дарога крывая. I стыне раса на нябеснай страсе. На той дарозе, Што недзе ўнізе, Растуць плячыстыя валуны. I краю крывіцкаму У сонечнай рызе Паклоны шчыра б'юць перуны. Ахоўцамі наскіх багоў паганскіх Ступаюць следам Дванаццаць ваўкоў. I зорцы вятры не даюць пагаснуць. I ўсё зразумела гамоніць вакол... РАЗАМ СА СНАМІ... З намі Разам са снамі пераязджаў З Верасовачкі верасамі ўхутанай. Падперазаўшыся конскімі путамі, Босую галаву падстаўляў дажджам. Асіраціліся ўсе без яго — Рэчка Крывуха, Ваўчэнскае возера. Млечны валун намагаўся да позняга Зрушыць сябе са спакою свайго. Хатніку цяжка абжыцца было, Ела хлусня й мітусня местачковая. Грэла сябе брукаванка падковамі. З незнаёмай трывогай дрыжэла святло. ...I дагэтуль Да новых начэй і раніц Выкне пературбочаны хутаранец... АНІКОМУ Прагнецца абрасець Запыленаму балыпаку. Нецярпіцца вісець Пакамечанаму пінжаку. Мроіцца аблясець Выкарчаванаму ляду. Хапае дасвецця лысець Утуманеламу далягляду. Рупіць шчырасці папікаць Разамлелую стому. З тым звыкаць, Што мусіць знікаць, Не спяшаецца анікому. НЕ ЗДЗІЎЛЮСЯ... Не спяшаюцца нешта Прысніцца мне I лабаты Пярун, I Мароз цыбаты. Засталіся ў мамінай старане Пілнавацца маёнткаў сваіх Магнаты. З імем Хатніка, Як з кудменем хаджу, Вымаўляць услых баючыся. «Ліся, Лісе», — На вуха шапчу Дажджу. Граду прашу: «Не разбіся, Бысю». На адной зямлі Лёс дазволіў жыць, У якую ўрэшце вярнуся. Не здзіўлюся, Калі ў Лесуна задрыжыць Па азяблай расінцы На кожным вусе... ДАРЭЧЫ Аж грыміць лясная старана, Долу прагінаюцца нябёсы,— Гэтак кашаль Перыць Перуна. Пахадзіў стары па хмарах босы. Шмат парад паганскіх, Ды з усіх Прыгадалася адна дарэчы: Каб адразу кашаль пераціх, Трэба грымнуць кулаком у плечы. Буду дзеда ратаваць хутчэй. Толькі як дапасці да плячэй? РАДАЎНІЦА Радаўніца... Радавацца ці не таму, Што радоўку тлумлівую адбываеш, Што паклоны апошнія адбіваеш Гасцяванню зямному свайму. Радаўніца... Рада ніца чало Нахінуцца ля ціхага ўзгорка, Дзе палын прачынаецца горка, Дзе самоту ўбакі павяло. Радаўніца... Радавод нагадаць Пра сябе не забудзе маўкліва. Жорны хмараў Срабрыстага мліва Просіць змрок на душу нагайдаць, Радаўніца... Радавод даўніну Цёмнымі апаўе каранямі. Цень забытай душы акрыяе, Абапершыся аб труну... ТРЫМАЕМСЯ... Спачатку поўняю, Як караваем, Жыццё сустрэне шчодра, А затым Акрайчык ветаха за небакраем Паабяцаны будзе, Ды не ўсім. Пралескі зорак, Позірк апрамецця Прыцемрыць вечарова Сіні дым. Тым і трымаемся На гэтым свеце, Што хочам жыць па-новаму На тым... НЕПАДУЛАДНЫ Непадуладны той касе, Якая ўсё жывое косіць, Цярпліва час сябе нясе, Нікога памагаць не просіць, Ані сяброў, ані радні Няма ў разважлівага часу. На спадкаемца цішыні Трывога пазірае ласа. I сам сабе смяецца час, I сам сваё кунежыць гора. Не выстаўляе на паказ Сваю знямогу непакора. ДАМАЎЛЯЮЦЦА... З галінаў памяці Ападае лістота імёнаў Сяброў і знаёмых. Толькі імёны крэўных Балюча трымцяць На галіне душы. Гэта яны дамаўляюцца З нябёсамі летуценнымі I не пускаюць радаводнае дрэва Расці ў зямлю, Да часу... НА ХУТАРЫ... На хутары настрою Дасюль іх трое — Мама Куліна, Баба Малання, Кот Мірон. Кожная хвіліна З вечара да рання Спяшаецца пад небазвон Затуліцца, Каб не замгліцца, Уцячы ад часовасці. На хутары, Імя якога ціхутка Рэха Па складах вымаўляе: Ве- ра- со- вач- ка... ШУКАЦЬ... Непадуладная нікому З усіх дарог, з усіх трывог Душа вярнулася дадому На свой мурог, На той парог, Які хацелася калісьці Пераступіць што найхутчэй. Сцяжынкі хітрыя кляліся, Што адвядуць ад злых вачэй. А прывялі ў сляпую зваду, У палахлівую ману. I ўпасці ў ногі далягляду Адчай дазволіў валуну. Адолеўшы зямную стому, Пачуўшы сум захмарных стром, Душа вярнулася дадому Шукаць, Куды ён дзеўся, дом?..Поделиться:
Популярные книги
Законы Рода. Том 6
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 3
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
Истребители. Трилогия
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник старого рода
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Волк 5: Лихие 90-е
5. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Изменить нельзя простить
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запретный Мир
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
На границе империй. Том 7
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Провинциал. Книга 3
3. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00