Чтение онлайн

на главную

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
ВЫЛУЧНА БЕЛАРУСКІ Рыгору Сітніцу Вылучна беларускі сапраўды Ён, звычай, Звечаны святымі святамі, Каб са жніва Пакінуць на Дзяды Галодным птушкам Каласкі з зярнятамі. Каб памянулі й птушкі Заадно Высокіх продкаў, Звонку звонка зябнучы. Змяркання маразявае віно Не хоча вылівацца ў Прагнасць зяп начы. Сухі дзядоўнік, Як ахвярны дуб, Бразджыць дуддзём, Апанаваны шэранню. I чуб дзядоўніку Мароз даскуб. А на Дзяды I змрок куццёй вячэрае. Запяўшы Хмарай шэрае радно, Нябесны Гаспадар Сузор'і вешае. Не
птушкі прыляцелі пад вакно,
А душы прашчураў — Вястункі вешчыя.
* * * Спіць Дамініка. І лялька Просіцца з ложка далоў. Ноч мае форму яйка, Не прызнае вуглоў. Ноч – Тое яйка, з якога Вылупіцца святло, Зробіцца многа З нічога, Рэчку ўзгадуе вясло. Дзедзіна песціць і грэе, Туліць у ціхаце. Спіць дамавік І старэе, Спіць Дамініка й Расце.
ЧАС ВЫПАЎЗАННЯ ЗМЕЙ Ведаюць час, калі Выпаўзці з цемры варта, Зябкія вугалі, Страху сляпая варта. Ведаюць, як і дзе Выпусціць лепей джала. Лютасць змяю вядзе, Смеласці трэба мала. Толькі абвіцца умей Шчыра каля спажывы. Час выпаўзання змей Ціхі, Таму й жахлівы.
РАДКІ, ШТО ХАТНІК НАШАПТАЎ Безабаронна дрэмле крона, Брэх даганяць сябе пабег, Сцюдзёна каркае варона, Са стрэх смяецца цёплы снег.
БРЫТВА Брытва — Ранішняя малітва. Ты зарослага думкамі голіш І Бога моліш, Каб, зарослы за дзень, гаспадар Вярнуўся дамоў на вячэру, Каб ягонага не ўбачыць ашчэру. Ты не бываеш ленаю, Занесеная над венаю. І дамавіна Рупнасць тваю ацаніць павінна. Бываеш сляпой і відушчай. У немасці сценаў Дазваляеш багаславіцца. Над сіняю пушчай Венаў Белая бліскавіца...
ТРАЕЦКІЯ ДЗЯДЫ Марыі Андруковіч — з падзякай за аер У хаце дыхае аерам, маем. Схаваўшы цень свой пад крысо, Дзяды Траецкія прыйшлі. Мы іх прымаем, Чым маем. — Хоць спачніце ад хады! Маўчаць Дзяды, Маўчаць, як аблачыны, Што мусілі праліцца цішынёй. І прыцемкаў забытых Пух качыны Змятаецца нябачнай даланёй. Траецкі дождж Паволі любіць ліцца. Чакаў, Калі прыйшла пара касіць. Стараецца дарэмна бліскавіца Сама сябе за локаць укусіць.
ДОЎГА Свежую дошку трымаць, Як малога. Думаць, Што новая ляжа падлога. Чуць шчабятанне ўнучкі, Якая Сябе вярцікруцяю называе. Доўга збіраць яшчэ Грошы на плату За дошкі на безваконную хату...
А ТАМ... Жыву не тут, Дзе пражываю дні, А там, дзе дні мае раслі са мною, Атуленыя шчырай гаманою Расчуленай зялёнай цішыні. Імкнецца ўсё маё штодня туды, Дзе зябне ў ноч завейную Падпечнік. Дзе Хатнік Свой бярозавы падсвечнік Нясе на кут, каб бачылі Дзяды, Што ў хаце ён — руплівы гаспадар. Чакае. Не спяшаецца. Трывае. Тут халадаецца душа жывая, Забыць баіцца нетутэйшы сквар. Тут мамін сум глядзіць яе вачыма. Тут дні ў нябыт ідуць, Каб па вясне Нанова зарунець, Але не мне, А на мяне падобнаму, Магчыма...
КАБ НЕ РАЗМІНУЦЦА... Мама чула голас даўніны. Як свая З паганскімі багамі Снедала й вячэрала. Яны Давяралі крыўду й радасць маме. Крыўдавалі, Што на іх жывых Забываюцца на гэтым свеце. Маладзелі ад вачэй сваіх, Каб гарэла маладзець прыкмеце. Мама ўдзячная была жыццю, Немачы магла пазычыць сілу, Спажываць багатую куццю Клікала Ярылу й Маразілу. Сцежку саступала ёй імгла. Заікаўся пан Пярун на ўзгрыме. З печы ўзяўшы вугалёк, Пайшла, Каб не размінуцца са сваімі...
ТРЫПЦІХ Памяці Васіля Быкава І. Талент – гэта праклён Паласатага д’ябла. Намагаецца плён, Каб душа не азябла. Талент – гэта палон, Не ўцякаюць з якога. Б’ецца ў краты вакон Маладзік крутарога. Талент – гэта амбон, Дзе хацела б вініцца За бязмозгліцу дзён Старасць – смерці двайніца. Талент – ранішні сон, І яго прачынацца Не прыспешвае кон, Покуль рупіцца праца… ІІ. Людства – Рэха светлай даўніны. Літасць – Стомленая лютасць змроку. Цяжка чуцца ціхаму прароку На гандлёвішчы глухой маны. Хоць прарок Даваў сабе зарок Абыходзіць вір знявер’я бокам, Цяжка На зямлю сысці прарокам. Грэх ступае следам Крок у крок. Людства – Памяць маладой віны. Літасць – Спадкаемніца папроку. І чуваць далёкаму далёку Патаемнай кайнасці званы. ІІІ. Душою не крывілі крывічы, Бо крэўнасць з небадолам адчувалі. І валуны, спыніўшыся на ўзваллі, Нікуды не спяшаліся ўцячы. Пярун – вястун вясны – Аб валуны Вайстрыў маланак вывістыя стрэлы. Лясун, і аўдавелы, й астарэлы, Сніў сон, Як восеньскі туман, ляны. На ўскрайку вечнасці Крывіцкі край Абжыты быў паганскімі багамі. І гурбы снегу белымі стагамі Пагрэцца запрашалі зорны грай. Прагаліны сарок Зарокам зім Ратаяў ратных гоняў прывячалі. На гэты свет з’явіцца крывічамі Нябёсы дазвалялі, А не ўсім…
ЗАГАЙДАНАЯ Вусаты вугор у зябкім цяньку, Як шкарпэтка вывернутая, Пагойдваецца ціха. Гэта шкарпэтку звязала Вадзяніку З ціны цёмнае Загайданая Вадзянічыха...
ДЫМ Хоць дым умее гаварыць, Не скажа, што яму гарыць. Агонь глядзіць вачмі рудымі. Дым спавівае небакрай, Дарогу ў пекла, Сцежку ў рай. Цяплей дрыжыцца Зорцы ў дыме. Жыццё гарыць, а дым жыве I ў ногі сцелецца траве. I пагарэльца мроі прыме, Хто мог пераканацца ў тым, Што ўсё на гэтым свеце — Дым. I не відаць нічога ў дыме.
НА ПЛЯЧЫ Я з чорным катом на плячы, Як прашчур мой З сокалам лоўчым. Так чорна наўкол — Хоць крычы, Нібыта даведаўся, зло ў чым. Мірон сваю цягне курню — Мурклівую песню без словаў. I продак яго цішыню Люляў так, Вярнуўшыся з ловаў. Яшчэ ратаваў заадно I пеўня ад ласкі лісіцы. А рыбка нырала на дно, Не думала ў лапы прасіцца. Птушатнік, мышатнік, рыбак — Занятак кашынага роду. Хай іншы ўцякаў ад сабак, Дык толькі пародзе не ў шкоду. Я з чорным катом на плячы Стаю на парозе змяркання. Звыкаю да чорнай начы. I цені здаюцца звяркамі. Вяртаючыся Ішоў я, ішоў я З паўначы з карчмы. Знайшоў я, знайшоў я Салаўя ў карчы... З вушацкае песні Пад досвітак вяртаюся з карчмы, З карчмы жыцця Ні п'яны, ні цвярозы. Яшчэ ў душы Віюць гняздзечка крозы, А ў галаве не цішацца грамы. На панібрата піў са мною час. Плыла вясёла чарачка, як хмарка. I доля — Захмялелая карчмарка Мне налівала ўкоптур і няраз. Было, Што зблізку бачыў салаўя, Ды болей дзён Пражыў пад крумкачамі. Не дасыпалі сны мае начамі, Каб у карчме На ўсё забыўся я...
Поделиться:
Популярные книги

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Фиктивная жена

Шагаева Наталья
1. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Фиктивная жена

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Проклятый Лекарь. Род III

Скабер Артемий
3. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род III

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Титан империи 5

Артемов Александр Александрович
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5

Особое назначение

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Особое назначение