Чтение онлайн

на главную

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
СЛУХАЦЬ... Цела твайго санцавітыя соты Поўныя недагуканай пяшчоты. Смягну над імі, Як п ' я ны пчаляр. Светла назад адганяць каляндар. Смела вяртацца ў далёкія леты, Каб запытаць сваю раніцу: — Дзе ты?.. Слухаць, Як вучыцца дыхаць пажар...
РАМАНС Я Вас чакаў з вясны да сівізны, Як вечны вязень раніцу чакае. ? I Вы прыходзілі парою ў сны, Далёкая, як зорка трапяткая. Я
Вас шукаў як не на ўсёй зямлі,
I ў кожнай маладой неразгаданай Вы, ўзнёслая, былі і не былі, Плылі ракой, разводдзем разгайданай.
Я Вас гукаў, і голас мой змаўкаў Перад красой, нябачанай вякамі. Ішоў за Вамі ценем, — Цень знікаў, I словы захаплення замаўкалі. Я жыў чаканнем і цяпер жыву Надзеяй, што сустрэну хоць зімою. Хілю заснежаную галаву I дзякую за веснавую мрою...
АДХІНУЦЬ НЕБАКРАЙ
РУНЫ ПЕРУНОВЫ Борць салодка сніць ласун Лясун. Воўк напоўніцу на поўню вые. На плячох наплыўных гор Пярун Рупна крэсліць руны агнявыя. Руны чуюць часу глыбіню. Гэта імі прагнуць асланіцца Задуменнасць цемры і агню, Выгінаў і звіваў таямніца. Полымя ўсміхнецца з-цад сушша, Узгадаўшы даланю ратая. Нашчая паганская душа Вырак лёсу Руніста чытае...
ВЕЧНА ЖЫВЫ Страх жывы. Ён баіцца таксама, Як і ўсе. I яму невядома, Дзе надзейная тая брама, За якой будзе ціха, як дома. Пад якою страхою Страху Затуліцца ля неба, стаіцца. Страх з ахвярай ідзе на плаху, Не ляжыцца яму, не стаіцца. Цвердалоба, Зірката, Зацята Смелы страх Пазірае на ката.
РАСЦЕ Жыццё — надзейная рызыка. У страха характар воўчы. Гляджу, Як у рыжага Рысіка Дарослымі робяцца вочы. Вачам па-кашэчы рагочацца, Не зважаючы ні на кога. А мне ў іх убачыць хочацца На печы сябе малога...
МЛЫН Галавы заінелай прысталі жорны, Прытупіліся памяці камяні. Ачарсцвеў ужо Бохан клопату чорны, Хочацца праснака цішыні. Як на кухан настрою Натрэсці пытлю, Шыю скруціў сабе Рупнасці млён. Пачынае здавацца, Што жыў нібыта, Што дазволіў З сабой пазнаёміцца Плён…
СМЯЛЕЙ Усё, як першы і апошні раз, – Відушчы дождж, сляпая завіруха, На пашы вол, У небе Валапас, І самазадаволеная скруха. І ты, Які на гэты свет прыйшоў Здзівіцца ды пачціва развітацца, Не першы й не апошні з прыбышоў, Сабе самому здрадлівы дарадца. Падзякуй мураве і мурашу, Што будуць варушыцца над табою, Смялей на волю выпусці душу, Каб стала ўрэшце Радасна да болю…
ЧАРГА Рака ўспамінаў ілам заплывае, Прынесеным імгненнямі кароткімі. Не спыніцца, Пакуль зямля трывае, Чарга На сустрэчу з продкамі.
ЦІ ЁСЦЬ?.. Цікаўнасць, Трымаючы ўсё на прыкмеце, Пытаецца ў вечара з-за спіны, Ці ёсць у пані Вечнасці дзеці. Як ёсць, Дык якія і хто яны?
ХАТНІК Да валуна ўтрапення хінуся, Знямелага ў беспрабуддзі. Васіль Быў хатнікам Беларусі. А хатнікі паміраюць, Як людзі...
ЖУРБОТНА... Няшчадны лёс Дамалаціў гадоў калоссе, Каб словазерні прараслі ў вякі. I там над Васілём Журботна занялося Сузор'е звечарэлых хат Бычкі...
ЗЯЗЮЛЬКА З бароў вушацкіх, Што зрабілі лядамі, Апошняя зязюлька баравая Над братам убіваецца, кукуе. Прыбітая і горам, і спагадамі Як толькі шчырая душа трывае. Анёле крэўнасці, Падай руку ёй...
ПАДНЯВОЛЬНІЦА Лёс кроіць бохан скупымі акрайцамі. Жыццё, Выкрадаючы ў вечнасці дні, Прыземіць клапотамі ўпарта стараецца Душу — Паднявольніцу вышыні.
ПЯЦІЗОРКАВАСЦЬ Гарох гаркоты, Боб спакоры пералушчаны. Гул выкрыкаў адгуў, Шал выбрыкаў адбрыкаў. Пяць зорак каньяку Упартай Беларушчыны — Купала, Багдановіч, Колас, Караткевіч, Быкаў.
КАБ САГРЭЦЦА... Світанне і змярканне Хмураць бровы. Аб лоб нябёс Пытанне хмарай трэцца, Ці гэта людзі — Маладыя дровы, Якія вечнасць паліць, Каб сагрэцца?
ЗАСТАЦЦА... Пражыць сваё ў жыцці — Адказнае мастацтва: Адкуль прыйшоў, Пайсці, А на зямлі застацца.
НАСТРОЙ Дрэва ростані абрастае карой. У хаце чакання імшэюць сценьі. Адвячорак, Як Васілёў настрой, — Руплівы, мройліва задуменны.
ЯК І Ў БЫЧКАХ... Бараніць Радзіму на радзіме. Гадаваць журбу сваю ў выгнанні. I вітаць, як і ў Бычках, у Рыме Лістападаўскае ліставанне...
Поделиться:
Популярные книги

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Фиктивная жена

Шагаева Наталья
1. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Фиктивная жена

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Проклятый Лекарь. Род III

Скабер Артемий
3. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род III

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Титан империи 5

Артемов Александр Александрович
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5

Особое назначение

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Особое назначение