Чтение онлайн

на главную

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
ВЯСНОВЫ ДЗЕНЬ Вясновы дзень быў радасьцю даўгі, Ды скарацеў, зрабіўшыся зімовым. Цяпер даўжэе ноч маёй тугі, Яна не падуладная замовам. Я разумею ноч, а мне яна Не паспрыяе, не паспагадае. Тады было сьвятло, была вясна, Цяпер азябла цемра галадае. А ўсё таму, што Вас няма са мной. А Вы былі калісьці ці ніколі? Былі маёй зялёнаю вясной, Вясёлаю бярэзінаю ў полі. Як той бяздушны вецер, я п'янеў, I быў зялёны я ў сваім наіве. Быў добры першы гром і першы
гнеў,
I першы сьлед на некранутай ніве.
Штоноч даўжэе ноч маёй тугі, Радзей вясновае сьвітаньне сьніцца. Зьвіняць майго адчаю ланцугі. Самота — беспрасьветная цямніца.
ГАСПАДЫНЯ Я прашуся ў парабкі да Вас, Гаспадыня зорнага палаца. Клапаціцца, каб агонь ня згас, — Незямная і зямная праца. Ваш палац, ён з мрой маіх аб Вас, I агонь — пасаг ад бліскавіцы, Блаславіла Мілавіца час, Каб палацу шчасьцем засяліцца. Сподзеў любіць грэцца ля вагню, Што з нябёс абнізіўся на долы, Навальніца ўчуе цішыню, Сам сябе суцішыць сум вясёлы. Здольны той жыцьцём рызыкаваць, Хто прыйшоў на сьвет, каб закахацца Я прашуся ў парабкі да Вас, Гаспадыня зорнага палаца.
ЗОРКІ НАШЫЯ Зоркі нашыя ў небе бяз нас Пазнаёміліся выпадкова. Мы якраз на зямлі ў гэты час Прашапталі спрадвечнае слова. Зоркі нашыя ў небе бяз нас Шчырасьцю незямной пакляліся. Мы якраз на зямлі ў гэты час Зазірнулі ў прадонныя высі. Зоркі нашыя ў небе бяз нас Весьці нас па зямлі захацелі. Мы якраз на зямлі ў гэты час Думалі аб патайным вясельлі. Зоркі нашыя, толькі б ня згас Позірк ваш і ў начы, і ў блакіце! I апошнюю сьцежку для нас Велікодным сьвятлом асьвяціце.
КАВЯРНЯ Цыгарэтны туман ападае ў кавярні, I канкрэтны раман круціць хітры ліхвяр, Пані трошкі ў гадах, вочы быццам ліхтарні Тут слугуе туга, тут настрой гаспадар. Чаркі змову вядуць, захапляюцца плёткі. Пані трошкі ў гадах і ліхвяр нестары, I хмялее ліхвяр, і ня лічыць адсоткі, I штурхаецца жарсьць у людскім гушчары. Як на шалях маўчыць і пяшчота былая, Здрада цёмных начэй і спагада завей, I каменны камін сарамліва палае, I ўцякае ўспамін ад абдымкаў далей. Звыклі ўсе да ахвяр у нязвыклай ахвярні, Чырванець перасталі сырыя муры, Ашукацца прыйшлі ў непрабуднай кавярні Пані трошкі ў гадах і ліхвяр нестары.
КЛЮЧЫ АД ВЕЧНАСЦІ I Танатас, і Эрас заадно. Не мае літасці стралец крылаты. А неўміручай смерці памагаты Рыхтуе ашалелае віно. Сын Афрадыты ведае даўно — Не ўберагуць ад стрэл пявучых латы. У Эраса нястомны лук напяты. Яно глыбее ў асалоды дно I Танатас стараецца зацята, Але кахання не перамагчы. Для закаханых смерць — скупая плата За жарсць, якая спапяляе зоры. У Эраса ад вечнасці ключы. Лютуе Танатас, на зайздрасць хворы.
КНЯГІНЯ Княгіня хараства, я верны Ваш халоп, Капрызаў Вашых неадступны лёкай, I колькі навальніц ні адгуло б, Мне не наблізіцца да Вас, далёкай. Я ведаю, што і ня ведаеце Вы, Хто ў Вас адну нахабна закаханы, Хто толькі думкаю аб Вас жывы I на крыжы мілосьці ўкрыжаваны. Вы долам, як нябёсамі, йдзяцё, Каб у прыгнечанай душы сьвітала, I радуецца, як дзіцё, жыцьцё, Што на зямлю лагода завітала. Зірне на Вас — зарок забудзе мніх, Бяз Вас прыдворня уздыханцаў гіне. Дык ведайце, што першы сярод іх Я, Ваш халоп пакорнейшы, Княгіня.
МНЕ Б ТОЛЬКІ... Мне б толькі не забыцца Вас забыць, Забыць і вочы Вашы, й рукі Вашы. I перасьмягламу з глыбокай чашы Ваду зачараваную ня піць. Прашу падданства Вашага даўно, А Вы, як сувярэнная дзяржава, Мне адмаўляеце, але ласкава — Мой сподзеў грэе гэтае адно. Няўжо мой смутак Вас не закране, Няўжо спагада на мяне не гляне? Няйначай быць у космасе каханьня Пылінкай дробнай давядзецца мне. Я на зіму зьмяніў сваю вясну, Жыву, пакуль мая журба жывая. I я на Вас забыцца забываю I помню Вас, няўмольную, адну.
СПАДАРЫНЯ Спадарыня, дазвольце пачакаць, Пакуль на небе ўзыдуць зоркі ў ночы, Дазвольце папрасіць і Вашы вочы Да ціхай згоды сьцежку пашукаць. Спадарыня, мне сумна аднаму, Спадарыня, мне аднаму сьцюдзёна. Пра Вас адну я думаю штодзённа, Марнею і ня ведаю чаму. Бяз Вас нямее жарсьць мая цяпер, Як літары на стомленым граніце, Мяне з увагі Вашай не ганіце, За дзьверы не прасіце мой давер. Спадарыня, дазвольце не маўчаць, Спадарыня, дазвольце запытацца, Ці можна ў Вас да раніцы застацца, Каб разам дзень наступны прывітаць?
ЧАКАЮ ВАС... Чакаю Вас, абы паверыць цуду, Чакаю Вас, пакуль адчай ня згас, Чакае вязень так свайго прысуду, Каб волю ўбачыць хоць апошні раз. Чакаю Вас, абы сябе праверыць, Ці доўга я бяз Вас магу пражыць. Так веташок праз аблачынаў нераць Трымценьнем нерастрачаным дрыжыць. Чакаю Вас, абы даверыць сподзеў Пад восеньскія позіркі журбы. Так на сустрэчу праз імглу стагоддзяў Ляцелі нашай згоды галубы. Чакаю Вас, каб зьверыць нецярпеньне З тым часам, што заручыць назаўжды. Настрой пануры так чакае зьмены, Чакае лёд халодны ўздых вады.
ЧОВЕН А мы з табой, як човен з хваляю, Адзін другога даганяем, То набліжаемся, то далеем, Вітаемся за небакраем. То хваля лашчыцца, то юшыцца, А човен хвалю працінае. То завірушна неба рушыцца, То цешыць цішыня начная. Надвор'е на душы няціхае, Бо мы дасюль не разгадалі, Ці хвалю човен ускалыхвае, Ці човен стрымлівае хваля. Ад суму сохне, рассыхаецца На беразе самотны човен, I хваля ў роспачы кідаецца Ў вір галавой ад цёмных змовін.
Поделиться:
Популярные книги

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2