Чтение онлайн

на главную

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
НАПЭЎНА Я, напэўна, апошні, Хто моліцца слову, Як ссівелы паганец Жывому агню. З ветру звітыя Весніцы я зачыню, Каб спрыялася поціху Цёмнаму лову. Каб святлелася ўдачы У сквапнай начы, Дзе агонь пераемнасці Не затухае. А душа чуе ўсё, Як і ноч неглухая. I палаюць смаліста Сузор'яў карчы.
ВЯРТАЕМ... З дрэва прывіднасці лісты Тое й робім, Што аблятаем. Прашаптаныя з нематы Мы
сябе ў немату вяртаем.
Час не хоча нас заўважаць, Хоць вядзе ён Адлік свой намі. I турботы нашы ляжаць Прыдарожнымі валунамі. Туманамі стане куцця. Кожнай скрусе трэба старацца, Каб у памяці забыцця Хоць няпэўным гукам застацца...
НАКАНАВАНА Родныя — значыць З нязводнага роду. Крэўныя — значыць Адное крыві. Зводзіцца род мой, Радзее штогоду, Кроў не стрымаеш, Як ні нараві. Рэха дагнаць Не даручыш нікому, Сном, як віном, Не напоўніш глякі. Наканавана дрэву старому Сохнуць на беразе Збеглай ракі...
БАЦЬКА Й СЫНЫ Двух варанят нёс воран на спіне. І ў аднаго спытаўся на аблуду: – Ці будзеш так і ў старасці мяне Насіць? І той пракумкаў: – Тата, буду. І воран скінуў варанятка з неба. Перш чым адказваць, Добра думаць трэба. Тады ў другога запытаў: – Скажы, Сваіх сыноў Мне ў час прыносіць будзеш? – Вядома, тата, Ты ж мне не чужы. Ты ў іхных крылах Вышыню абудзіш. І воран пестуна далей панёс, Каб з небам заручыць Крылаты лёс…
РАСЦЕ... Мох адначасова расце... Быццам дратваю, Прашываюць валёнкі На верасовай вярсце. Цішыню кратае Перажыванне слонкі. Мох пад расою расце... А пад туманом, Як паганскі святар Пад расаю, Баравік у сваёй таўстаце Перад сном На ўвесь абшар Думае пра нешта ласаё." Старэюць крумкачы, крукі. Галасы слядоў Глухнуць у мосе. Радуюцца дзікі — Хоць жалудоў Наямося! Па начах Гусцее морак, У вачах У зорак Дрыжыць зямля. Згас Бас Чмяля Ля Камля...
НА БАЛЮЧЫМ ПРАХУ...

Кажуць, што дом, з вакна якога

выкінулася Яўгенія Янішчыц,

пабудаваны на могілках,

дзе пахавана Марына Мнішак...

Тут не храм на крыві, А гмах, Марны гмах на балючым праху. Па начах абражаны прах Ціха жаліцца чуйнаму страху. Цені душ у жыцця ў гасцях П'юць і спяць, Ядуць, блудадзеюць, Нараджаюць на змоўклых касцях, Прывідную надзею дзеляць. Тут знайшла свой спачын зямны Панна жарсці — Марына Мнішак. Незямныя блукаюць сны, Беспрытульна шукаюць зацішак. I не спяць кайнасці перуны. Град праклёну Б'е ў плечы даху. I, як вечкі тлумнай труны, Адчыняюцца вокны ў гмаху. Абыякавая, нямая Немінучасць Ахвяру прымае...
ШУКАЕ... Памяці Юзэфы Кухарскай-Кастрыцнікайтэ А бабка ходзіць, Размаўляе з травамі, Перапрашаючы, што іх ірве. I называе йменнямі ласкавЫмі, Хаваючы спагаду ў рукаве. Пра нешта Травы шэпчуцца з вядзьмаркаю. І х выслухаць хапае цішыні. Яна плыве З нябёсаў збеглай хмаркаю. Яна й свае шукае карані.
БУДЗЬМА! Доля праедзе ў дрогкай карэце, Следам пасцелецца дым. Хай жа на гэтым Сустрэнемся свеце Перад сустрэчай на тым. Зробіцца прыцемкамі дасвецце, Ясень зялёны сівым. Будзьма на гэтым Бяседзіцца свеце, Каб не згубіцца на тым. З хатаў і душ нашых Вымецем смецце. Хай будзе келіх як брат. Лепей на гэтым Пахмелімся свеце. Той наліе нам наўрад.
МАЎЧАННЕ ПЕРУНА Пімену Панчанку Хвалу ўздавала небу нашча Здаўна Лясная старана, Некарчаваны слухаў прашчур Маўчанне перуна. Ад клопату адчуўшы продых, Надзею ўсклаўшы на вясну, Сырому дубу кленчыў продак, Маліўся перуну. Пярун праходзіў бураломам. Ратай — звяздар і аграном — На злыдняў слаў Маланку з громам, Бажыўся перуном. А я на лусту аржаную Шапчу: — Кусціся, ярына! Прыглухлай бояззю шаную Маўчанне перуна. Чалом б'ючы сваім асновам — Ад курганоў да згаслых трун,— Параіцца хачу са словам, Пакуль маўчыць пярун. Да сэнсу хочацца прабіцца, Як арганаўту да руна. Яна баіцца, Навальніца, Маўчання перуна.
КАПЛІЦА Вада на тое й тоіцца, каб ліцца, Рыпіць ля крушні скруха: Сон не руш… Узгадвае пра капішча капліца – Начлег часовы пералётных душ. Душы хутчэй бы з зорамі пыліцца, Ды глухне шлях ад зманнай гаманы. І кеміць, як халодны грэх, Капліца: Цяжэйшы пыл нябесны ці зямны?.. Мычыць у неюе зорная цялiца. Цямнее крыж, Як воран-чарнакрыл. І крылаў дачакаецца капліца, Каб паляцець і ёй за небасхіл...
СВЯТАСЦЬ Здаецца падчас, што й паганскіх багоў Як першапраходцаў, як чорнарабочых Госпад паслаў да зямных берагоў, Да працы зусім незямное ахвочых. Яны пабылі – дрэвы ды камяні, Вятры з перунамі – багамі. І слову служылі, й глухой цішыні, І першае святасці дапамагалі. Ад дрэў радавод багоў нават пні Сякера веры секла з размаху. Але дагэтуль іх карані Варушацца ў цемры нашага страху…
ПРА ШТО ДУМАЕ КАМЕНЬ Неба кідае думкі не на абразу, Ды ад жаху згарэць у зямной мітусні Камянеюць нябесныя думкі адразу, Перакідваючыся ў камяні. І, задумаўшыся, не варухнуцца вякамі Камяні – Незразуметыя мысляры. Іх маланкі гарачымі грэюць рукамі, І напрошваецца туман у сябры. Ім спакою стае, як лагоднага моху. Толькі более іхнай маўклівай радні. На зямлі, што як падчарка небава, Могуць Вольна думаць Бадай што адны камяні…
Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Волк 5: Лихие 90-е

Киров Никита
5. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 5: Лихие 90-е

Изменить нельзя простить

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Изменить нельзя простить

Запретный Мир

Каменистый Артем
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
Запретный Мир

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Провинциал. Книга 3

Лопарев Игорь Викторович
3. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 3