Санэты
Шрифт:
Бо асалоду прытупіць магла б.
Не кожны дзень у нас бывае свята,
Таму яно і дорага для нас.
Між самацветаў на святочных шатах
Найпрыгажэй нам зіхаціць алмаз.
Няхай і час цябе ў сваёй скарбніцы,
Як самацвет, пільнуе ад вачэй.
На нашым свяце будзе прамяніцца
Твая краса мілей і яскравей.
Якую слодыч прынясе спатканне
За хваляваннем палкага чакання!
53
Скажы,
Адзін жа цень у кожнага з людзей,
А за табою адлюстроўкаў-ценяў,
Дзівосных вобразаў мільён ідзе.
Адоніс быў для хараства узорам.
Перад тваім — адбітак ён слабы.
З красой Гелены параўнаць не сорам
Красу тваю у нашыя гады.
Вясенні дзень і восені ўсе плёны
Адлюстраваны ў вобразе тваім:
Як дзень жніва, ты шчодрасцямі поўны
І хараством убраны веснавым.
Твая ёсць частачка ва ўсім прыгожым,
Але з чым сэрца параўнаць мы можам?
54
Аздобленая праўдай прыгажосць
Нічога роўнага не мае ў свеце.
Ў цудоўных ружах водар дзіўны ёсць,
Які жыве у пурпуровым цвеце.
У квет атрутных зіхацення шмат
І водар да ружовага падобны.
Яны прывабіць могуць наш пагляд,
Калі вясной раскрыюцца бутоны.
Няма з іх цвету радасці для нас,
Атрутай адцвітанне іх спавіта.
А калі ружам вянуць прыйдзе час, -
Іх душы ў водар будуць пераліты.
Калі ж, юнацтва, вянуць ты пачнеш,
Пералію тваю ўсю праўду ў верш!
55
Ніякі мармур царскіх пахаванняў
Не будзе трывалей, чым гэты верш.
Калі ўсе пліты скрышацца дазвання,
У ім будзеш жыць, як і цяпер жывеш.
Калі знішчальныя паваляць войны
Ўсе статуі, разбураць камяні, -
Жывое слова пройдзе супакойна
У час наступны праз усе агні.
Ты не паддана ні уладзе смерці,
Ні забыццю, што йдзе за ёй услед.
Не здолеюць ні выкрасліць, ні сцерці
Твайго імя, пакуль існуе свет.
І так жыві ў людскіх прыхільных сэрцах,
Пакуль на свеце судны дзень пачнецца.
56
Устань,
Ці ж ты слабей, тупей сваіх жаданняў?
Навек не наясіся. Заўтра зноў
Для нас усіх патрэбна сілкаванне.
Цяпер ты задаволена. Твае
Заплюшчваюцца вочы з асалоды.
А новы дзень спакою не дае:
Агонь не згас, палае, як заўсёды.
Каб гэты міг для нас быў даражэй,
Няхай разлука стане акіянам
І дасць хоць прамяністасцю вачэй
Цераз яго спаткацца закаханым.
Калі разлука як зіма на сэрцы,
Дык утрая мілей з вясной сустрэцца.
57
Твой верны раб, аж покуль дзень міне,
Вартую пільна ўсе твае жаданні.
Як да сябе паклічаш ты мяне,
Тады мой час шчаслівы і настане.
Марудны час не праклінаю я,
Ягоную хаду сачу упарта.
Гарчэй тады бывае мне ўдвая,
Калі тваё пачую я: «Да заўтра!»
Ні словам я, ні думкаю сваёй
Не запытаюся, ўладарка, дзе ты.
Зайздрошчу тым, хто дзеліць час з табой,
Яны — шчаслівыя абранцы свету.
Любоў бязглузда і ў жыцці тваім
Не можа бачыць дрэннага зусім.
58
Хай крые бог, што рабства мне паслаў.
Каб я хоць думкай запытаўся нават,
Як час праводзіш ты. Я — твой васал.
Чакаць загадаў — вось мая ўся справа.
Нібы табой зняволены ў турму,
З табой разлучаны, з'яднаны з горам,
Пакорны знаку кожнаму твайму, -
Не папракну цябе сваім дакорам.
Жыві, як схочаш, пані над сабой,
Твая свабода жадных меж не мае.
Сама суддзя ты над сваёй віной,
Калі натрапіцца віна такая.
Чакаю я. Хоць пекла ў тым чаканні,
Цябе ніяк і ні за што не ганю.
59
Калі навін на свеце не бывае
І ўсё, што ёсць, існуе з прадвякоў,
Дык сам сябе, напэўна, ашукае
Той, хто народжанае родзіць зноў.
Хацеў бы я зірнуць у дні былыя,
За кругабегаў сонечных пяцьсот,
Каб там сказалі кнігі мне старыя,
Каго любіў і пеставаў народ.
Тады пазнаў бы, ад якіх дзівосаў