Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сьцяна (аповесцi, на белорусском языке)
Шрифт:

– Трымайце на пяцёх...

– Вы бачылi?
– зь ненатуральнай радасьцю закрычаў побач Блатняк.
– Нас кормяць!..

I не пасьпеў яшчэ паручнiк штосьцi падумаць, як Блатняк, спрытна шмыгануўся пад яго нагамi, ухапiў ад парога вядзерца i пачаў уладкоўваць яго сярод камэры. З таго боку да яго ўжо сунуўся змардаваны Эсэр, запаволена, бы нерашуча, мясьцiўся стары вучыцель. За iмi падняўся з свайго месца i Маўчун. Нiбы апляваны, паручнiк няўцямна стаяў пры дзьвярах. Здаецца, увесь яго выпакутаваны плян вылятаў насмарку, увагай гэтых людзей бяз рэшты завалодала

ежа.

– А як жа - бяз лыжак?
– запытаўся Эсэр.

– А ручкамi, ручкамi, пан сацыялiст. Во так!
– па-блазенску выпiнаўся Блатняк, тут жа зачэрпаўшы жменяй ня дужа густую кашу, пачаў вылiзваць яе з далонi. За iм болей рашуча папнулiся да вядзерца i Стары з Эсэрам.

– Ну, а вы што? Ахвiцэр! Запрашаць трэба?

Стоячы на каленях, каля вядра, Блатняк на момант павярнуўся да паручнiка, але той не скрануўся зь месца. Неяк ураз аслабелы, нiбы пасьля цяжкай працы, паручнiк цiха апусьцiўся ў сваiм кутку на шынэлак. Ён быў ашаломлены i спустошаны дарэшты. Варта было пакутаваць, перажываць, спадзявацца на Бога, аддаючы яму права распарадзiцца сваiм лёсам. Аказалася, тым лёсам з большым посьпехам распарадзiўся прышчавы Блатняк. Цi гэтае праклятае паўвядра пярлоўкi.

Маўклiва i хутка яны ўтрох апаражнiлi вядзерца i з асалодаю сытых адвалiлiся да сьцяны. Падобна, пад'елi i паспакайнелi. Прынамсi, ранейшая трывога i напружаньне дарэшты пазьнiкалi зь iхных галасоў i твараў, саступаючы месца санлiвай цiхманасьцi. Яны задаволiлiся. Паручнiку вельмi карцела вылаяцца ад злосьцi, i ён ледзьве стрымлiваўся, трошкi цешачы сябе думкай, што, можа, яшчэ ня ўсё страчана. Мабыць жа, яшчэ прыйдуць па тое вядро i расчыняць дзьверы. Ды тое, што ён неўзабаве ўчуў, прымусiла яго зьнерухомець у зьдзiўленьнi. Зьвяртаючыся да Блатняка, Эсэр сказаў:

– Ну, а ты палохаў: Гунькiн роў, Гунькiн роў. Аднак жа накармiлi!

– Знача, перадумалi, - сыта пярэчыў Блатняк, выцягнуўшы ў доле ногi. Мабыць, яшчэ пачакаюць страляць.

– А можа, яны й ня думалi нас страляць. Бальшавiкi ж таксама розныя. Па тваёй жа тэорыi?

– Ну, а ты, вучыцель, што думаеш?
– Блатняк павярнуў прышчавы твар да сьвятла з акенца. Сюды-туды паводзячы лысаю галавой, стары вучыцель зручней уладкоўваўся на падлозе i маўчаў.

– А я вам скажу, - раздумна зашамкаў Эсэр.
– Ну i дурнi ж мы былi ўначы: што ўдумалi. Тут хiба ўцячэш?

– Хрэна ў iх уцячэш, - пагадзiўся Блатняк.
– А так...

– А так, можа, i абыдзецца, - падхапiў Эсэр.
– Калi разабрацца, дык мяне i праўда нiзашто ўзялi. Гэта мой кораш тую купчыху экспрапрыяваў, ды ня я. Але нязручна было выдаваць.

– А мяне, пэўна, кораш прадаў, во скацiна! Але як дакажаш, што я чэсны пралетар? Ну, што спэкулянт трохi, дык за гэта страляць?

Запытальным позiркам Блатняк абвёў арыштантаў у камэры, чакаючы падтрымкi, ды арыштанты маўчалi. Толькi спакваля азваўся Стары:

– Цябе, можа, i не застрэляць. Але ж тут афiцэр...

– Ну, i што?

– А тое, што яго падманулi.

– А хто, хто яго падмануў?
– загарачыўся Блатняк.
– Мы самi падманулiся. Ну, ня кормяць, думалi - шлёпнуць. Аж, пэўна, не. Дык што ж нам цяпер напралом? На злом галавы дзеля ахвiцэра? Не, тут кожны - сам за сябе.

– Рызыка павiнна быць апраўданай, - глыбакадумна прашамкаў Эсэр.

Унутры ў паручнiка штосьцi пакутна напялася i разам аслабла, нешта ён ужо пачаў разумець. Ён слухаў iх моўчкi, адчуваючы, як ягоная разгубленасьць ператвараецца ў маўклiвы нутраны гнеў. Ужо такога павароту ў iхным настроi ён не чакаў. Цi гэта ён прапанаваў iм тую рызыку? Цi ён угаворваў iх уцякаць? Ён толькi пагадзiўся, уступаючы iхнай волi, падмануўшыся на iхны давер. Яму тое ня танна далося, але ён перамог сябе, бо лiчыў, што абавязаны. А яны наелiся i, нiбы ракi, папаўзьлi назад. Але ён ня рак, ён гэтак хутка мяняць накiрунак ня мог. Ён меў свае прынцыпы ў жыцьцi, якiя сёньня былi гэтак нахабна спляжаныя.

У камэры раптам настала пакутная напружаная цiшыня, у якой важка i нават злавесна раздалося з-пад вакна:

– Скаты!

– Што?
– падняўся i сеў на доле Блатняк.
– Хто скаты?

– Вы!
– кiнуў забойца Маўчун.

– Вы чулi? Чаму гэта мы скаты?

– Трэба сьпярша падумаць, чым гаварыць, - пакрыўджана прашамкаў Эсэр.

Але Маўчун толькi аднойчы няспрытна варухнуўся ў шэрым сьвятле з вакна сваёй крутаплечай паставай i зноў схаваўся ў ценю - павярнуўся на другi бок.

– За ахвiцэра, цi што, заступаесься?
– прыдзiраўся да яго Блатняк.
– Дык ахвiцэр не крыўдуе. Праўда, ахвiцэр?

Паручнiк ва ўпор, не маргнуўшы, паўзiраўся ў ягоны нахабны твар, i той, мабыць, нешта адчуў.

– Ахвiцэр ня згодны!
– аб'явiў Блатняк.
– Ён заадно з бандытам. Во дзьве контры!

– Мала, што скаты! Дык яшчэ й падлюгi, - з раптоўнай рашучасьцю сказаў паручнiк, адчуўшы, як нешта назаўжды адразае ў сваiм жыцьцi. Паправiць цi перайначыцць што ўжо ня будзе магчымасьцi, i ён пайшоў напралом.

Ну во, я ж казаў! I гэты таксама - контра! А тыя сумняваюцца - гэтыя дурнi з ЧК.

– Iдзi, закладзi!
– сказаў паручнiк.

– Iсьцi нягожа, - зашмакаў Эсэр.
– Але калi запытаюць, што ж... пакрываць ня трэба. Клясавы вораг!
– пырскаючы сьлiнкамi, крыклiва скончыў Эсэр. Перад iм спалохана ўскочыў на каленi Стары.

– Цiха, ды цiха вы! Учуюць жа... Яны ж усiх нас...

Але ягоныя ўгаворы яшчэ болей злавалi разьюшанага Блатняка, якi, ужо не стрымлiваючыся, крычаў:

– Што цiха! Гэта ён хай цiха! Ён змоўшчык! А той бандыт! Яны ворагi! Яны сабралiся канвой душыць...

– Змоўкнiце! Што ж вы робiце? Адумайцеся, - роспачна ўпрошваў Стары. Ды марна.

– А, i ты? I ты тожа за iх! I ты контра, за Бога, процiў рэвалюцыi...

I тады з-пад змрочнай сьцяны насупраць неяк марудна, бы перасiльваючы сябе, падняўся Маўчун, босымi нагамi перажыргнуў выцягнутыя ў доле боты Эсэра. Ён яўна кiраваў кудысь-марудна, але з адчайнай рашучасьцю на чорным, аброслым шырокай барадой твары. I Блатняк, учуўшы нядобрае, вiсклiва закрычаў ля парога:

Поделиться:
Популярные книги

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Законы Рода. Том 7

Flow Ascold
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Восход. Солнцев. Книга V

Скабер Артемий
5. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга V

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Бальмануг. (не) Баронесса

Лашина Полина
1. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (не) Баронесса

Всплеск в тишине

Распопов Дмитрий Викторович
5. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Всплеск в тишине

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Жандарм 4

Семин Никита
4. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 4

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин