Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сьцяна (аповесцi, на белорусском языке)
Шрифт:

I як угледзелi - тое было трохi дзiўна: як сярод стракатага вакзальнага люду выбралi менавiта яго? Пагоны ён спароў яшчэ ўзiмку пасьля аднаго мiтынгу, нядаўна памяняў афiцэрскую фуражку на аўчыную салдацкую папаху. Праўда, гузiкi на шынялi выдавалi яе афiцэрскае паходжаньне, але ў такiх шынялях цяпер хадзiлi, хто хочаш: i былыя афiцэры, i шарагоўцы, i нават цывiльныя. Можа, дарма перад тым пагалiўся ў вакзальнай прыбiральнi i выглядаў ня надта зьверавата, нават даволi прыстойна па цяперашнiм часе. Ён цiха сядзеў сабе на дубовай лаве - сярод тлуму, гаманы i куродыму прасторнай вакзальнай залi, чакаў свайго цягнiка, якi павiнны быў прыйсьцi позна ўначы, i яму неяк трэба было забавiць гадзiны чатыры часу. I тут яны падышлi. Ён убачыў iх яшчэ здаля, гэтых патрульных

у расхрыстаных шынялях з чырвонымi шкуматамi на рукавах - яны трэсьлi нейкую крыклiвую кабецiну каля ўваходу, i ён падумаў тады: можа, выйсьцi куды - у прыбiральню цi на пэрон? Але ягоны выхад у такi момант падобны быў на ўцёкi, i ён застаўся там, дзе сядзеў, нават прыплюшчыў вочы бы дрэмле. Ды марна. Яны таксама згледзелi яго цi не ад парога, паволi, ленай хадой мiж клумкаў i валiзаў падышлi менавiта да яго, i чарнавусы патрульны з вырачанымi вачыма тузануў яго за рукаво: "Эй, грамадзянiн, дакумэнты!" Ён знарок замаруджана, бы са сну, расшпiлiў шынэлак, дастаў з гiмнасьцёркi вайсковы бiлет, вядома ж, чужы, на iмя старшага унтэр-афiцэра Сяркова, якi, аднак, ня дужа зацiкавiў патрульных, i тыя нават не разгарнулi яго. "Ахвiцэр?" - зласьлiва запытаўся лупавокi. "Унтэр-афiцэр, там жа напiсана", - кiўнуў на дакумэнт паручнiк. "Ды ахвiцэр, па мордзе вiдаць", - сказаў другi, маладзейшы, з уважлiвым выразам тонкага, бадай, iнтэлiгентнага твару. "А дзе чамайдан?" "Якi чамайдан?" - спытаў паручнiк. "А то што?" - паказаў лупавокi на рэчмяшок, што ляжаў побач на лаве, i тут жа падхапiў яго. Яны ўмомант разьвязалi лямкi, лупавокi спрытна запусьцiў у рэчмяшок нямытую, з жоўтымi пазногцямi руку. Яго праставаты твар раптам насьцярожыўся, вочы яшчэ больш вырачылiся, i рука спаважна выцягнула з рэчмяшка знаёмы пакунак. "Ага, аружыя! Во контра!" Учуўшы тое, паручнiк зразумеў, што ягонае падарожжа прыпыненае, як бы не прыпынiлася i жыцьцё.

Праўда, у ЧК яго ня бiлi i нават не дапытвалi, толькi запiсалi ў тоўстую рэгiстрацыйную кнiгу i, пасьля вобыску, павялi ў склеп. Змрочны сьмярдзючы калiдор у тым склепе паварочваў кудысьцi ўбок, дзе iх сустрэў новы канваiр зь вiнтоўкай, якi цiха буркнуў: "Куды гэтага?", i той, што iшоў ззаду, адказаў: "У сёмую, сказалi". "У сёмую, дык у сёмую", - адказаў сустрэчны, i яны ўтрох пайшлi ў самы канец калiдора. Аднекуль чулася прыцiшаная гамана людзей, паасобныя словы. Вiдаць па ўсiм, людзей тут сядзела нямала, i ў гэты час, мусiць, яшчэ ня спалi. Цi, можа, яшчэ не дазвалялася спаць.

Як толькi расчынiлiся дзьверы тае сёмае камэры, паручнiка дужа штурханулi ззаду, i, спатыкнуўшыся, ён павалiўся на нечыя целы. Той, каго ён найбольш патрывожыў, злосна, па-блатняцку, вылаяўся, паручнiк выцiснуў "прабачце", якое, аднак, засталося без адказу. Ён неяк узгрэбся на босыя ногi, ня ведаючы, куды ступiць ад дзьвярэй, пастаяў у маўклiвым зьняменьнi. Ля яго ног варушыўся патрывожаны iм чалавек, нешта бурчэў, iншыя маўчалi. Здаецца, народу тут было поўна, у застаялым паветры сьмярдзела потам чалавечых целаў, прэлай вопраткай i мачой, - то быў знаёмы для кожнага акопнiка салдацкi смурод. Счакаўшы хвiлiну, ня ў стане асвойтацца ў цемрадзi, ён сказаў, каб не маўчаць:

– Нiчарта ня бачу...

– I ня ўбачыш да заўтра. Мы тут, бы краты, - адказаў яму нехта, дужа шапялявячы.

– Во як! Вайскоўцы ёсьць?

– Наўрад. Будзеш першы.

– I, можа, апошнi, - буркнуў той, з-пад ягоных ног.

– Хай так, - больш бадзёра сказаў паручнiк i апусьцiўся там, дзе стаяў плячамi да самых дзьвярэй. Здаецца, першае знаёмства адбылося. Хаця наўрад цi яго цiкавiла цяпер якое знаёмства, у ягоным становiшчы дапякаў адзiн клопат што далей? Але адказ на яго, мабыць, не залежаў ад гэтых людзей. Ягонае ж тут зьяўленьне, вiдаць, кагось зацiкавiла.

– Адкуль будзеце?
– зважлiва папытаўся, мяркуючы па цiхiм голасе, немалады чалавек, што мясьцiўся недзе ў куце.

– З вакзала, - проста адказаў паручнiк.

– Го, з вакзала!
– нядобразычлiва азваўся бойкi сусед ля ног.
– На вакзале яны й бяруць.

– Чакаў цягнiка...

– Ну й дурань! Чакаць на вакзале... Ля сэмафору трэба чакаць i на хаду садзiцца. Цяпер так робяць.

– Наўрад цi ў iх ёсьць якая заканамернасьць - яны ўсюды бяруць. Мяне вось, напрыклад, узялi дома. З пасьцелi паднялi, - расказваў старэйшы з кутка.

– Яны i з магiлы паднiмуць, - прашапялявiў той, зь сярэдзiны камэры. Чэка!

– ЧК, ага. Гэта табе ня царская палiцыя. Што спала на хаду, - сказаў самы блiзкi ў доле, i ў ягоным тоне разам з боязьзю чулася i затоеная павага менавiта да ЧК.

– Не заўжды спала. Бывала, давала i яна дыхту. Асаблiва турэмшчыкi.

– Ну, хiба турэмшчыкi. Але пры цары не сядзеў, ня ведаю.

– Такога яшчэ не было ў гiсторыi Расеi, - пакутна загаварыў у куце стары.
– Былi смутныя часы, разладзьдзе. Але такога павальнага ачмурэньня не было. Бедная, няшчасная Расея...

– Рэвалюцыя, што ж вы хочаце, - даволi бадзёра, аднак, шапялявiў iншы. Рэвалюцыя без ахвяраў не бывае.

– Ат, пайшла яна на хер, твая рэвалюцыя!
– рэзка кiнуў у адказ сусед.
– Ад яе адзiн сiфiлiс, ад твае рэвалюцыi.

– Не скажы. Калi ёю правiльна кiраваць...

А хто, хто кiруе? Троцкi? Ленiн? Ды яны Расею разам з рэвалюцыяй Нямеччыне прадалi.

У iх iшла нейкая свая спрэчка, мабыць, не цяпер пачатая. Паручнiк ня ўмешваўся - моўчкi слухаў, спрабуючы вызначыць, хто гэтыя людзi. Ягоны сусед надта выяўляў у рэплiках i асаблiва ў зласьлiвым тоне блатняцкi, люмпэнскi характар, i паручнiк пайменаваў яго ў думках Блатняком. Той стары з кутка, падобна, належаў да якой правiнцыйнай iнтэлiгенцыi; клясавую цi якую прыналежнасьць шапялявага ён вызначыць ня мог. Iншыя, што патроху вырушылiся ў цемры, пакуль што маўчалi, але наўрад цi хто спаў, i паручнiк папытаўся:

– Даўно вы тут?

– Як хто, - адказаў Стары.
– Я чацьверты дзень. Ён во два, iншыя - хто колькi.

– Тут доўга ня дзержаць, - са значэньнем сказаў сусед - Блатняк.
– Дзён пару i - на выхад!

– А куды?

– Гэ, куды! Ведама куды. У Гунькiн роў.

Якi гэта быў роў, паручнiк ня ведаў, але ня цяжка было здагадацца. Значыць, сапраўды ён папаўся. Толькi ж, мабыць, павiнны хоць дапытаць, вынесьцi нейкi, хай сабе фармальны прысуд. Хаця цяпер маглi i без прысуду. Застрэлiлi ж у iхным палку штабс-капiтана Магiлянцава - адразу пасьля мiтынгу, ля канавязi, бяз допыту i прысуду. А калi за яго заступiўся прапаршчык з узвода пешай разьведкi, застрэлiлi i прапаршчыка. У iмя рэвалюцыi. Менавiта тады паручнiк Глушкевiч зразумеў: вайсковая служба для яго скончаная. У такiм войску служыць немагчыма. Не зважаючы на прысягу, на абавязак перад iмпэрыяй, на загады новай, рэвалюцыйнай улады, трэба скiдваць пагоны i дабiрацца дадому, у родны край, дзе яшчэ жыла мацi, апошнi лiст ад якой ён меў паўгода таму. I вось прыехаў. Да ягонай станцыi заставалася шэсьцьдзесят вёрст.

Пасьля нядоўгага маўчаньня кароткую спрэчку нiбы падагульнiў шапялявы голас:

– А што ж вы хацелi, грамадзяне? Пралетарыят абараняе сваю ўладу. Бо кожная ўлада павiнна ўмець сябе абаранiць.

– Яно, можа, i так, - мякка запярэчыў Стары.
– Тое вядома з часоў францускай рэвалюцыi. Толькi вы мне скажыце, чаму гэткая шалёная абарона? Напрыклад, я не выступаў супраць iхнай улады. Я нэўтральны чалавек, абываталь.

– Вы не абываталь!
– аб'явiў шапялявы.
– Вы прадстаўнiк чужое варожае клясы. Во ў чым прычына.

– Ну, добра, я - чужая кляса, - пасьля паўзы памяркоўна сказаў Стары. Ну, а вось вы, напрыклад. Вы ж, пэўна, не чужой клясы? Вы за пралетарыят?

– Так. Але я чужой партыi.

– Дык жа таксама сацыялiсты?

– Сацыялiст-рэвалюцыянэр. Заўважце розьнiцу.

– Невялiкая, аднак, розьнiца, як я разумею. I тыя, i другiя супраць манархii.

– Гэта калi ў тэарэтычным разрэзе. Але ў тактычным мы разыходзiмся. Мы варагуем з бальшавiкамi.

– Даволi сумнiцельна...

– Не сумнявайцеся. Тут ужо цi мы iх, цi яны нас.

Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Помещица Бедная Лиза

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Помещица Бедная Лиза

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода