Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сьцяна (аповесцi, на белорусском языке)
Шрифт:

Думкi, аднак, самi лезьлi ў галаву, i самыя неадчэпныя зь iх былi пра сябе. Не хацелася памiраць Валодзьку Сулашчыку, хацелася жыць. Ды, мусiць, не выпадала. Як не выпадала жыць ягонаму бацьку, шмат каму з шарагоўцаў ды камандзiраў iхнай Слуцкай брыгады. Некаторыя, можа, i ўберагуцца, думаў Валодзька, асаблiва па той бок польскай мяжы, але ня ўсе. Валодзька ўжо чуў, што камандзiраў ды кiраўнiкоў паўстаньня палякi выдалi бальшавiкам, некаторых парасстралялi ў Слуцку, iншых сем'ямi вывезьлi немаведама куды на ўсход. Пэўна, вывезьлi й ягоную старэйшую сястру Сашу зь дзяўчынкай - ведама, за такога бацьку, брата ды падпаручнiка-мужа, што адышоў за Лань, па галоўцы бальшавiкi не пагладзяць. Было дужа трывожна i клопатна i за сябе, i за iншых - родных i блiзкiх, якiм ён нiчым памагчы ня мог. Хiба апроч свае сьмерцi.

У гэтай невялiчкай прымоўклай групе вайскоўцаў нутраная лiхаманка бiла не аднаго Валодзьку Сулашчыка, бадай, усе яны ледзьве стрымлiвалi нэрвовую дрыжаку. Але, можа, самы нецярплiвы зь iх быў Аўстрыяка. Здаля абышоўшы яму, ён толькi аднойчы зiркнуў на Валодзьку i падумаў, што капаюць яны надта марудна. Так можна i не пасьпець, i дачакацца горшага. Але ў яго ўжо не ставала сiлы трываць. Ён угаворваў сябе: хутка ўжо скончыцца, усё супакоiцца назаўсёды. Але спакою ад таго не прыбаўлялася, рабiлася ўсё нясьцерпней. Хоць у думках ён i казаў сабе: ну, чаго шкадаваць? Жыцьця? Дык якое гэта жыцьцё? Гэта пекла, боскае пакараньне, а не жыцьцё. Дома, у недалёкай адсюль вёсцы наўрад цi чакае яго нялюбая, чужая жонка з чатырма чужымi дзяцьмi, маючы зямлю, яна прыдбае i новага мужа. Родны брат застанецца адзiным гаспадаром на бедным надзеле, i нiхто яму болей ня будзе пагражаць дзяльбой. Хiба паплача крыху i супакоiцца ў звыклых клопатах пра дзяцей ды гаспадарку ягоная сястрыца. Усе як-небудзь пражывуць i безь яго, - як жылi безь яго дагэтуль. Калi ён не пашкодзiць. А можа, i надта пашкодзiць, калi бальшавiкi дазнаюцца, як ён лiха бiў iх пад Мазыром. Удалыя справы былi там у войску Булак-Балаховiча, хвацкi камандзiр, ня тое, што гэтыя... Гэтыя болей наконт палiтыкi, усё пра Беларусь... Тое няможна, гэта не дазваляецца. А генэрал даваў волю i паваяваць, i пагуляць. Калi як выпадала. Праўда, Аўстрыяку выпала ня шмат - хiба ён да таго iмкнуўся? Ён iмкнуўся да мiру, хацеў зямлi, ды не збылося. Як прыйшоў з вайны на свой бядняцкi надзел, усё ў яго пайшло прахам. На тым бацькоўскiм надзеле ня дужа дбайна гаспадарыў старэйшы брат Казiмiр з трыма сынамi, якiя й далi яму гэтае прозьвiшча - Аўстрыяка. Сьпярша браты хацелi падзялiць гаспадарку i зямлю, але што б у iх атрымалася з тых чатырох дзесяцiн бацькоўскай зямлi? Мусiць, нiчога здатнага, i Аўстрыяка адступiўся. Дужа яму не хацелася, але мусiў прыстаць прымаком да аўдавелай Аўдохi, што жыла пры бальшаку на водшыбе ад вёскi. Зямлi яна мела трохi болей, чым ягоны брат, мужык не прыйшоў з вайны - памёр недзе ў Сiбiры ад тыфусу. У хаце па земляной падлозе ў яе бегала чацьвёра малых дзяцей, а галоўнае - дужа непрывабная была тая Аўдоха, не ляжала да яе салдацкае сэрца Аўстрыякi. Ды мусiў. Ажанiўся i стаў прывыкаць да iншага, не халасьцяцкага жыцьця. Пасеяў азiмiну, упершыню адчуўшы сябе гаспадаром, прывёў да ладу гумно i назапасiў дрэва на дошкi для падлогi. Увосень малацiлi, для ўпраўкi наняўшы памагатага зь вёскi. Ураджай выдаўся неблагi, зернем засыпалi ўсе карабы ў Аўдоцiнай варыўнi. I тады неяк раньнiм восеньскiм адвячоркам у хату завiталi трое. Ён не зьдзiвiўся: сядзiба была пры дарозе, на падворак часьцяком забягалi людзi - то напiцца вады, то пагрэцца, перакурыць. Але гэтыя завiталi не перакурыць, нядоўга патупаўшы па хаце, уручылi яму абавязацельства на продразьвёрстку, сказалi, каб празь пяць дзён здаў дваццаць пудоў збожжа на патрэбу Чырвонай Армii. Ён злосна пасварыўся зь iмi, сказаў: скульля вам, во ў мяне дзецi, iх кармiць трэба, а Чырвоная Армiя хай пасее i сажне, а не рабуе сялян. Тады, можа, праз тыдзень, якраз у нядзелю, як яны з Аўдоцьцяй сабралiся на кiрмаш купляць парасят, з бальшака на сядзiбу насыпаўся атрад чырвонаармейцаў. За дзесяць хвiлiн яны выграблi з варыўнi ўсю збажыну, чамусьцi далi яму расьпiсацца i паехалi ў горад. А ён, не распрэгшы каня, сеў на прызбу ды й прасядзеў да паўдня. Было чаго столькi пакутаваць на вайне ды ў палоне, iсьцi ў гэтыя прымакi, iрваць кiшкi на запушчанай гаспадарцы, каб апынуцца на зiму жабраком. I што гэта за ўлада настала, як зь ёю жыць? Ён так iмкнуўся дадому, на сваю Беларусь, а тут аказалася горш, чым на вайне, у палоне, там хоць быў вораг, там прымушалi рабiць, нават каралi сьмерцю. Але там кармiлi. А чым тут ён накормiць гэтых дзяцей?

Як зрабiлi мiтынг у Семежаве, ён прыбег дадому, дастаў з падстрэшша ў гумне польскi карабiн i запiсаўся ў паўстанцкi полк. Што-што, а ваяваць ён яшчэ не адвучыўся i думаў, што толькi так цяпер i можна чагось дамагчыся.

У панылым задуменьнi Аўстрыяка далекавата адышоўся ад астатнiх, пасьля таропка вярнуўся, але яма ўсё была не гатовая. Угнуўшы шырокую сьпiну, там размашыста шпурляў рыдлёўкай Мяцельскi; стоячы збоч, цярплiва чакаў камандзiр.

– Ну, цi хутка вы?
– са скрухай вырвалася ў Аўстрыякi.

– Пасьпееш, - нядобразычлiва буркнуў зь ямы Мяцельскi.

Аўстрыяка паныла адышоўся - пасьпееш! Iм трэба як найглыбей. Быццам тое было важна для яго - як глыбока ён будзе ляжаць у зямлi цi нават застанецца дзе незакапаны ў кустах. Мёртваму, мусiць, адзiн чорт. Але гэты доўгi клопат з магiлай выцягваў у Аўстрыякi ўсе жылы, ён ужо ледзьве трываў. Добра яшчэ, калi не наладзяць багамольле, - думаў ён.
– Дзед цi Кажухар часам ня прэч былi памалiцца. А камандзiр можа яшчэ й завесьцi прамову-казань пра бацькаўшчыну, што таксама ня мёд. Не любiў Аўстрыяка марудзiць нi ў якой справе, ня той меў характар. А зрэшты, якога д'ябла яму зараз марудзiць? Каго цяпер яму трэба слухаць? Ужо цяпер ён сам сабе гаспадар, тым больш, што ў карабiне ў яго засталiся тры патроны. Яму ж хопiць i аднаго.

Падумаўшы так, ён адкiнуў крысьсе свайго шызага, з двума радамi гузiкаў аўстрыйскага шыняля, сеў на шорсткi белы iмшанiк i сьцягнуў з адной нагi бот. Брудная сапрэлая ануча сама раскруцiлася на ступнi, ён даслаў патрон у патроньнiк i вялiкiм пальцам нагi намацаў спускавую скабу. Каб не разбурыць раптоўны намер, нават не зiрнуў у той бок, дзе былi астатнiя, рашуча цiскануў на спуск.

Ягоны зьнянацкавы стрэл змусiў усiх скалануцца. Крутнуўшыся ад ямы, мусiць, адразу зразумеў усё камандзiр.

– Не дачакаўся!
– сказаў ён, i вiдавочны боль мiльгануў на ягоным схуднелым твары.
– Забела i ты, - кiўнуў ён Казаку.
– Давайце яго сюды.

Ня дужа, аднак, рашуча двое шарагоўцаў падышлi да нерухомага, скорчанага на баку Аўстрыякi, з разьбiтай пашчэнкi якога лiлася кроў - на цёмны, зашмальцаваны каўнер шыняля, на плячо, густа капала ў мох. Неяк няўмела яны падхапiлi Аўстрыяку за рукi, пацягнулi нагамi па доле да ямы. Казак перад тым хацеў узяць карабiн, ды Забела нецярплiва гыркнуў: "начорта табе", i той кiнуў зброю на дол.

Яма ўсё яшчэ не была гатовая, мусiць, сапраўды трэба было яе паглыбiць на аршын цi болей. Пасьля нядоўгага перапынку, выклiканага Аўстрыякавым стрэлам, Мяцельскi зноў налёг на рыдлёўку. Яму таксама трываць было трудна, не ставала сiлы чакаць, карцела скончыць усё як найхутчэй. Тое, што Аўстрыяка апярэдзiў усiх, яму не спадабалася - якi разумны! Не стрываў. Добра яшчэ, калi ягоны стрэл не пачулi тыя, што недзе засталiся ззаду. А калi ўчулi? Вельмi нават проста яны тут могуць ня справiцца са сваёй задумай ды трапяць у iншую пастку. Яшчэ страшнейшую.

Але Мяцельскi ўжо ведаў, што жывым яму трапляць у бальшавiцкiя лапы нельга, аднойчы ён ужо быў у тых лапах. I хоць тады левыя эсэры былi ў хаўрусе з бальшавiкамi, да яго прычапiлiся, быццам ён абурыўся на мiтынгу за тое, што бальшавiкi разагналi Усебеларускi кангрэс, на якi выбiралi дэлегатаў усе - i армiя, i сяляне, i работнiкi. Вылучалi, абмяркоўвалi, галасавалi. Мяцельскi быў такi рады, што ад iхнае роты прайшоў ягоны сябра прапаршчык Каўшовiч, за якога Мяцельскi месяц драў горла на мiтынгах. Ледзьве ня ўсiм палком яны праводзiлi прапаршчыка на станцыю ў Маладэчне, пацiскалi руку, давалi наказы. Пасьля сталi чакаць. Але неўзабаве, замест дэлегата-прапаршчыка, прыйшла вестка, што кангрэс разагнаны бальшавiкамi, а Каўшовiч толькi праз тыдзень ледзьве дабраўся зь Менску - бяз шашкi, дакумэнтаў i без мандата. Усё адабралi бальшавiкi. Такога старэйшы унтэр-афiцэр Мяцельскi стрываць ня мог i з двума сябрукамi далучыўся да партыi эсэраў. Зноў разам з Каўшовiчам яны ледзьве не штодня выступалi на салдацкiх мiтынгах. Прапаршчык дык стараўся гаварыць складна, па-iнтэлiгенцку, а Мяцельскi звыклым салдацкiм мацюгом "мяцелiў" i сваiх палкавых бальшавiкоў, i iхнага начальнiка Мясьнiкова, якога называў ня йначай як крывавым мясьнiком. Зiмой яго ўзяла чразвычайка, пасадзiла ў сьмярдзючае складзкое сутарэньне, дзе напачатку ён добра выспаўся i думаў, што, мабыць, хутка выпусьцяць. Але ня выпусьцiлi, а днi праз тры павялi наверх, да нейкага мiзэрнага чарнявага камiсарчыка. Той хвiлiн пяць вывучаў нейкiя паперы, дзе, мабыць, было напiсана пра ягоныя выразы наконт "крывавага мясьнiка", а пасьля запытаўся, цi казаў ён тое. На гэта Мяцельскi зь невiнаватым выглядам перапытаў: "А што - няпраўда?" Ён бы мог лёгка даказаць праўдзiвасьць уласных словаў, але замест таго, каб слухаць арыштанта, камiсарчык ускочыў з-за стала i замахнуўся ботам, цаляючы яму памiж ног. Мяцельскi лёгка перахапiў той бот, трошкi тузануў, i камiсарчык бразнуўся патылiцай на падлогу. Ён толькi ўсьмiхнуўся з слабасiльнага небаракi, ды рана, вiдаць, усьмiхнуўся. У пакой уварвалася iх цэлая зграя, яны "мяцелiлi" яго ў куце, пасьля на падлозе, у яго не засталося жывога месца на целе, i ён тры днi не паднiмаўся з гнiлой саломы ў сваiм сутарэньнi. А як паднялi на чарговы допыт, у тым пакоi ўжо сядзеў iншы - мажны, таўставаты чалавек у вайсковай гiмнасьцёрцы, ён усьмешыста, быццам нават спачувальна сустрэў арыштанта, папытаўся прозьвiшча i, макнуўшы ў чарнiлiцу ручку, выразным почыркам вывеў на паперыне "расстрелять". Чамусьцi яго не расстралялi адразу, некалькi дзён ён пакутаваў у сутарэньнi, а затым у Менск увайшлi немцы. Варта з тае чразвычайкi паўцякала, дзьверы расчынiлiся, i Мяцельскi, трымаючыся за сьцены, выйшаў на вулiцу. "Не!
– сказаў ён сабе.
– З гэтымi людзьмi ня жыць. Не дадуць". Паўгода затым ён сядзеў нахлебнiкам у гараджанкi-сястры, крыху рабiў на бровары, быў за вучня ў габрая-шаўца, пiлаваў з татарынам дровы для менчукоў. Як выбухнула гэтае паўстаньне за незалежнасьць, падаўся ў Слуцак, затым у Семежава, уступiў у Грозаўскi полк. Шкада, iм не пашэнцiла ў сьнежнi, не пашэнцiла асобнаму батальёну ў партызанцы пасьля паўстаньня. Сiлы былi ня тыя, i бальшавiкi iх разграмiлi адзiн раз, затым другi i трэцi. Увесну вайсковае шчасьце канчаткова здрадзiла паўстанцам, пазбавiла iх магчымасьцi жыць.

Кажухар зь Дзедам тым часам сядзелi наводдаль i цiха гутарылi. Зрэшты, болей мовiў пра сваё Кажухар, якому, не перастаючы, балела рука. Пасьля раненьня перавязаць яе не было чым, тады абкруцiлi па локаць нейкай зрэбнай анучай, якая адразу набрыняла крывёй, затым зьверху скарэла, i Кажухар болей не адважыўся яе садраць. Дый навошта ўжо зьдзiраць, хутка павiнна было ўсё скончыцца - i боль, i ўсё астатняе. Люляючы цяпер гэтае балючае за пазухай вальлё, паранены мерна пагойдваўся ад болю i празь сьлёзы цiха жалiўся Дзеду:

– Ну завошта такая доля, скажы? Хiба я... Процiў Бога, цi што? Цi супраць людзей? Каб хоць як-небудзь жыць, дык нельга.

– Гэ, чаго захацеў!
– зласнавата перапынiў яго Дзед.
– Жыць!

– Ну. Жыць i то нельга.

– Было. Аджылi. А цяпер ляжам.

– Ляжам? Божа мой, Божа...

Кажухар, аднак, ня дужа бедаваў, што ляжа, спакутаваны ад болю, ён прагнуў аднаго - скончыць свае пакуты. Хаця б i ў магiле. Усё роўна жыцьцё спляжанае дарэшты. Некалi марыў набыць зямлю, каб зажыць на сваёй гаспадарцы, i нiбы вол, ад зары да зары шыў кажухi, зьбiраў грошы. Абшыў кажухамi, лiчы, такi горад, як Слуцак, а ягоная праца абярнулася торбай керанак, на паўпуда солi. Добра, што сын Уладзя, не глядзi што малады, а ўдаўся разумнейшым за бацьку, не падманiўся на ягонае рамяство, пайшоў у горад служыць. Можа, чаго й даслужыцца, асаблiва калi выб'ецца ў якое начальства ды паладзiць з бальшавiкамi. Бацька во не паладзiў, за тое яму такая расплата.

Популярные книги

Волк 5: Лихие 90-е

Киров Никита
5. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 5: Лихие 90-е

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Князь Барсов

Петров Максим Николаевич
1. РОС. На мягких лапах
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Князь Барсов

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Императорский отбор

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
8.56
рейтинг книги
Императорский отбор

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Эксперимент

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Эксперимент