Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сьцяна (аповесцi, на белорусском языке)
Шрифт:

– Выхадзi! Па адным!..

Нiхто ў будзе, аднак, не скрануўся, усе сьцялiся, замерлi i чакалi. Чаго толькi чакалi? Хутка ў дзьвярах паявiўся жвавы, усьмешысты твар Косьцiкава, якi найперш брыдка вылаяўся.

– Ты!
– упёрся ён позiркам у першага, каго згледзеў у цёмнай будзе - гэта быў Аўтух.
– Выхадзi!

"Чаму я першы? Чаму я першы?" - закрыўдаваў у душы Казёл i нязграбна вывалiўся з машыны. Вакол цiха стаялi дрэўцы-сасонкi, i ля iх побач зьнерухомелi поўныя ўвагi маладыя хлопцы-байцы. Непадалёк i крышку ўбаку жаўцеў пясчаны пагорачак. Усё было зразумела...

Ну? Упярод!

Зь незразумелай злосьцю Косьцiкаў пiхнуў Аўтуха ў плячо, той зачапiўся раскiслым ад тванi лапцем за траву i ўпаў. Сэрца яго моцна бiлася ў грудзях, было надта няёмка за свой нехуцавы, жабрацкi выгляд, асаблiва перад гэтымi чысьцюткiмi маладымi хлопцамi ў вайсковым, што цяпер зь перабольшанай увагай уставiлiся ў яго. Ён таропка ўстаў i апанурана патэпаў да ямы, душачы ў сабе крыўду: чаму мяне першага? Цi я самы найгоршы вораг?..

– Ну, хрысьцiся, - сьцiшана, без ранейшай злосьцi ў голасе сказаў Косьцiкаў. Аўтух, баючыся не пасьпець, таропка перахрысьцiўся па-праваслаўнаму, справа налева. I чакаў.

– На каленi!

На беражку ямы ён паслухмяна апусьцiўся на каленi. Зрушаны лапцямi пясок пасыпаўся ўнiз, i ён спалохаўся, што звалiцца туды заўчасна. Але не звалiўся, толькi прыплюшчыў вочы i чакаў.

– Гэта нястрашна, - сказаў ззаду чэкiст i лязгануў затворам пiсталета даслаў першы патрон. Толькi Аўтух зiрнуў у прадоньне глыбокай ямы, як стрэлу ўжо не пачуў. Здалося, яма сама кiнулася насустрач i назаўжды агарнула яго пясчанай сваёй глыбiнёй.

– Так! Адзiн ёсьць!
– мовiў памкамэнданта i пайшоў да дзьвярэй машыны. Ягоная праца распачалася, ён рабiў яе звыкла й дакладна, як i кожнага дня.

Зноў у машыне ўсе замёрлi, сьцiхлi, чакаючы, каго ён паклiча наступным. I тады ён згледзеў цi, можа, прыпамятаў Зайкоўскага, якi цяпер маўклiва тулiўся ля задняй сьцяны буды.

– Ану ты, бандзюга!

Прыгнуўшыся, Зайкоўскi сiгануў да дзьвярэй, рашуча скочыў з машыны.

Рукi назад! Назад рукi!!!

– Куды назад? Во зломана, ня бачыш?

– Я табе зараз i другую зламаю, - тузануў яго за рукаво пiнжака Косьцiкаў. Зайкоўскi, аднак, ухiлiўся.

– Не чапай! Даручана - страляй. А бяз рук!

– Ах ты, бандзюга!

– Я не бандзюга! Я больш палiтычны, чым вы разам узятыя!

– Во як?

– Во так!

– Ну пайшлi, - трохi паспакайнелым голасам сказаў Косьцiкаў, паказваючы пiсталетам у бок ямы. Байцы, што стаялi паблiзу, паднялi штыхi. Мабыць, такое яны чулi ня кожны дзень.

– Ты гэта во што!
– раптам прыпынiўся Зайкоўскi. Спынiўся i Косьцiкаў. Будуць расстрэльваць самога, каб ня ў гэтай яме. Каб нам не сьмярдзеў.

– Ах, ты гаўно!
– вызьверыўся Косьцiкаў i стрэльнуў Зайкоўскаму ў грудзi раз, другi, трэцi. Той няўклюдна павалiўся на рассыпаны каля ямы пясок. Пад яго целам пачала расплывацца крывавая лужына.

– Будзе мне яшчэ пагражаць... Пагражаць мне!
– ня мог супакоiцца Косьцiкаў.

Зласьлiвыя словы расстралянага чымсьцi, аднак, зачапiлi чэкiста, якi трохi пастаяў зь пiсталетам, сочачы, як здрыгваецца i выпiнаецца ў апошнiх канвульсiях вялiкае цела бандыта. Адкiнутая ўбок здаровая рука яго згрэбла жмут мокрай травы, але ня вырвала. Пальцы паволi расьцялiся...

Амаль лагодны сьпярша настрой Косьцiкава пачаў прыкметна псавацца. Звыклы працэс прывядзеньня ў выкананьне прысуду яўна парушаўся, i прычынаю таму гэты маскоўскi бандыт. Са сваiмi беларускiмi ворагамi Косьцiкаў ня меў вялiкага клопату, тыя заўсёды былi паслухмяныя i перад ямай паводзiлi сябе, як авечкi. Турма, доўгiя месяцы допытаў, суд ламалi iх канчаткова, i расстрэльваць такiх было нават нудна. Некаторыя, праўда (асаблiва зь лiку партыйцаў), перад сьмерцю крычалi: хай жыве Сталiн або камунiзм цi сусьветная рэвалюцыя, мабыць, хiтра разьлiчваючы тым на ягоную катаву спагаду. Ён не пярэчыў: хай жывуць, калi каму хочацца, каб жылi, i заганяў чарговую кулю ў чарговую патылiцу. Ужо ён iх нагледзеўся, розных гэтых патылiц: чорных i рыжых, гладкiх i кучаравых, са срабрыстай сiвiзною i зусiм голых, аблыселых. I нiхто нiколi не абразiў яго, не аблаяў нават, - што значыць, палiтычна сьвядомы матэрыял, ня тое, што гэты крымiнальны прыблуда.

– Выходзьце два адразу!
– голасна скамандаваў ён ля машыны.
– Ты, белагвардзеец, i ты, сраты паэта! Жыва!

Фэлiкс Гром паслухмяна саскочыў з машыны i спынiўся, чакаючы напарнiка. Валяр'янаў аслабела i нязграбна вылязаў з буды - павярнуўся на жывот, дацягнуўся нагамi да долу. Зьлезшы, нэрвовымi пальцамi пачаў зашпiльваць гузiкi бобрыкавага палiто. А можа, жонка ўсё ж выжыве, падумаў ён. Нешта ўсё ж значыць яе пралетарскае паходжаньне. Дый дзеткi... Хоць i без бацькоў, але ўсё ж лепш, чым нiчога. Жыцьцё ёсьць жыцьцё, якое б там нi было...

У расшпiленай тужурцы з загадзя закладзенымi назад рукамi цярплiва чакаў апошнiх камандаў Гром. Ён мала што бачыў вакол, вочы яго недарэчна змакрэлi, было страшна крыўдна за сваё да часу загубленае жыцьцё. Загубленае празь нядаўна яшчэ самае для яго сьвятое - паэзiю. Будзь яна праклятая! Лепш растрасаць гной у калгасе, не чытаць нiякiх кнiжак. Але хто ведаў, што ўсё гэтак скончыцца? Вельмi i вельмi шкада. З тым шкадаваньнем у душы ён i пайшоў да жоўтага пясчанага пагорачка, за якiм яго чакала нiшто.

Байцы ўжо сьцягнулi ў яму супакоенае цела Зайкоўскага. Рыхлы пагорачак быў дужа растаптаны iхнымi ботамi, беражок ля ямы стаў больш зручны, пляскаты. Валяр'янаў без напамiнку апусьцiўся каленямi на краi, тройчы перахрысьцiўся i сьцiх. Ён быў гатовы прыняць сваю доўгачаканую пагiбель. Хацеў памалiцца, ды падумаў, што не пасьпее. Фэлiкс Гром мясьцiўся побач, штось яму замiнала. Толькi Валяр'янаў зiрнуў унiз i заўважыў, што тут неглыбока, як два нягучныя стрэлы ззаду звалiлi абодвух у яму.

У машыне засталiся апошнiя - Шастак i Сурвiла, i Косьцiкаў крыкнуў ад ямы:

– Здраднiк, выхадзi!

У дзьвярах паказаўся зьбялелы з твару Шастак.

– Я, што лi?

– Ты, ты! Выхадзi!

– Я ня здраднiк. Я ўжо тлумачыў. Гэта ашыбка...

– Якая табе ашыбка!
– вызьверыўся Косьцiкаў.
– Усё напiсана i падпiсана. Шагам марш!

Ушчэнт разгублены, зьбялелы, Шастак саскочыў з машыны i пачаў пасьпешна сутаргава пазяхаць, агаляючы гнiлыя, абламаныя зубы.

Популярные книги

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Релокант 9

Flow Ascold
9. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант 9

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Провинциал. Книга 6

Лопарев Игорь Викторович
6. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 6

Лучший из худший 3

Дашко Дмитрий
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Лучший из худший 3

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Свои чужие

Джокер Ольга
2. Не родные
Любовные романы:
современные любовные романы
6.71
рейтинг книги
Свои чужие

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб